Дэкрэт №1

З 1 кастрычніка «дармаеды» заплацяць за цяпло ў 5 разоў больш
Ацяпляльны сезон распачаўся. Тым жа, хто не мае працы, але хоча жыць у цяпле, давядзецца плаціць болей. З заўтрашняга дня ўнесеным у базу незанятых у эканоміцы будуць налічваць 100 адсоткаў аплаты за газ і ацяпленне.
30.09.2019
Працоўная міграцыя ў Польшчу і Літву павялічылася
Беларусы часцей выязджаюць працаваць на Захад, чым у Расею. Перадусім працоўная міграцыя павялічалася ў суседнія Польшчу і Літву. Там чакаюць прадстаўнікоў абсалютна розных прафесіяў: афіцыянтаў, менеждэраў, лекараў ды выкладчыкаў.
17.06.2019
Як дзяржава працаўладкоўвае «дармаедаў»?
Паводле афіцыйнай статыстыкі, беспрацоўных у Менску – 0,1 адсотка, паводле экспертаў – значна больш. Каб зрабіць з «дармаедаў» працоўных, дзяржава арганізуе кірмашы вакансіяў.
05.06.2019
Эксперт пра змены ў «дармаедскім» дэкрэце: «Гэта прамая дыскрымінацыя адносна сваіх грамадзянаў!»
Змены ў дэкрэце аб дармаедах. Новая пастанова Савету Міністраў: увялі персанальную адказнасць за дадаванне дадзеных. Ці змена – сур’ёзная? Распавядзе Генадзь Фядыніч, лідар Незалежнага прафсаюзу РЭП.
30.05.2019
Змены ў антыдармаедскі дэкрэт: сужэнцы чыноўнікаў міждзяржаўных органаў – больш не дармаеды
Няма мяжы дасканаласці. Дэкрэт аб дармаедах яшчэ дапрацавалі. Змены ў скандальную пастанову аб незанятых у эканоміцы ўнёс прэм’ер-міністр. У абноўленым дэкрэце прадугледжваецца адказнасць за недакладную інфармацыю.
29.05.2019
Жанчыне не далі бальнічны на дзіця, бо ейны муж працуе за мяжой
Сям’я з Бабруйску сутыкнулася ілбом з праблемамі, якія стварыў для насельніцтва так званы Дэкрэт аб дармаедах. Алесі Гарбаценцы не далі бальнічны з-за хваробы дзіця, бо залічылі яе мужа ў «дармаеды».
17.05.2019
Прафесійную пісьменніцу залічылі ў спіс «дармаедаў»
Гэтак гомельская камісія ў пытаннях занятасці вырашыла ў дачыненні Людмілы Багданавай, больш вядомай пад псеўданімам Ніка Ракіціна. Аўтарка праз некалькі месяцаў дасягне пенсійнага ўзросту, і тады пад дзеянне дэкрэту трапляць не будзе. Аднак пакуль жанчыне даводзіцца плаціць за камунальныя ўтрая больш, чым суседзям.
25.04.2019
«Дармаедскі дэкрэт – гэта такі несправядлівы закон! Гэта плявок у твар грамадству»
Беларусы атрымалі першыя «дармаедскія жыроўкі» з плацяжамі паводле поўных тарыфаў. Людзі абураюцца ўключэннем у базу «дармаедаў». Што думаюць пра закон менчукі? І як сябе абараніць? Размаўляем з праваабаронцам Алегам Волчакам.
10.04.2019
Судовая справядлівасць. Суддзя вырашыў, што хатняя гаспадыня – «дармаедка»
Чыноўнікі мелі рацыю, калі залічылі гаспадыню да дармаедаў. Гэтак пастанавіў суд Чыгуначнага раёну Гомля, які адмовіў гамяльчанцы ў кампенсацыі ад «камісіі». Ці магчыма беларусам абараніцца ад высокай камуналкі за тое, што не маеш працы?
18.03.2019
Што чакае Марыю Тарасенка, якая пазвала дзяржаву за тое, што трапіла ў спісы «дармаедаў»?
Жыхарка Гомля Марыя Тарасенка не пажадала мірыцца з тым, што дзяржава ўключыла яе ў спіс гэтак званых дармаедаў і падала пазоў у суд… на дзяржаву ў асобе Камітэту па сацыяльнай абароне.
16.03.2019
Жанчына падала ў суд на дзяржаву за тое, што яе запісалі ў «дармаеды»
Чыноўнікі супраць беспрацоўнай хатняй гаспадыні. На тысячу рублёў або 500 долараў Марыя Тарасенка ацаніла маральную страту, якую ёй нанеслі, запісаўшы ў дармаеды. Пра першы пасля выхаду дэкрэту нумар адзін суд з камісіяй спрыяння занятасці распавядзе Ірына Дарафейчук.
15.03.2019
Улады дачакаліся. Заўтра падскочаць камунальныя тарыфы для так званых «дармаедаў»
«Няправільныя» грамадзяне заплоцяць за камунальныя паслугі больш. З заўтра ўлады пачнуць спаганяць поўную аплату падагрэву вады з гэтак званых незанятых у эканоміцы ўласнікаў жытла. Людзей без працы чыноўнікі яшчэ называюць дармаедамі. Наколькі павышаюцца тарыфы і як абараніць сябе ад дадатковых пабораў, распавядзе Аляксандр Папко.
28.02.2019
Эканамічныя новаўвядзенні ў Беларусі з 1 сакавіка
Змены ў аплаце жыровак закрануць не толькі людзей, якіх улады называюць дармаедамі. З 1-га сакавіка мяняецца агульная схема налічэння плацяжоў за некаторыя паслугі ЖКГ. Таксама з заўтра беларусы змогуць адкрыць рахунак у замежным банку без дазволу Нацбанку. І гэта не ўсе эканамічныя навіны. Пераносяць тэрмін дэкларавання падаходнага падатку і абмяжоўваюць валютныя разлікі. Таксама з новага месяца даражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў. Падрабязнасці – у Ганны Мордань.
28.02.2019