Бітлз

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе
Кароткі агляд самых значных падзеяў месяца ў сусветным шоу-бізнесе паводле Сяргея Філімонава ў праграме «Відзьмо-невідзьмо».
04.10.2019
Рэтра-зорка: Новыя поспехі Пола МакКартні
Сяргей Філімонаў, вядоўца: Славутаму Бітлу – Полу МакКарні – 76. Але ён не стамляецца. Летась запісаў новы студыйны альбом, які ўзначаліў шэрагі міжнародных чартаў паводле продажаў музыкі. Крытыка вар’яцее, а дзед едзе ў глабальны канцэртавы тур, нястомна выступае, згадвае спадчыну Бітлз ды свае сольныя хіты, якіх сабралася за гады шмат. Галоўнае ж, здымае і здымаецца ў новых кліпах. А таксама збірае старых сяброў на сцэне!
10.01.2019
Рэтра-зорка: Юбілей «The Beatles»
У поп-музыцы існуюць тоны спевакоў і зорачак аднаго дня. А ёсць артысты, альбомы якіх купляюць і праз дзесяцігоддзі. У гэтым выпадку гаворка ізноў пойдзе пра Бітлз. Меламаны, а разам з імі музычная індустрыя, святкуюць 50-годдзе з выхаду кожнага іх альбома, які мае звышстатус. Цяпер такая дата тычыцца славутага «Белага» альбому Бітлоў.
19.11.2018
«Падзея сезону»: Бітламанія
Пералічу шэраг падзей, якія адбыліся цягам некалькіх тыдняў і стасуюцца з такімі прозвішчамі, як Джон Ленан, Рынга Стар, Ёка Она… Карацей, калябітлоўскай тусоўкай. Там і дабрачыннасць, і пратэст, і самае галоўнае – захапленне публікі бітлоўскай спадчынай. Нягледзячы на тое, што час ляціць хутка і шмат чаго змяняецца.
08.10.2018