Бабіч

Бабіча паставілі на інтэграцыйную пасаду
Былы расейскі амбасадар у нашае краіне Міхаіл Бабіч атрымаў новую пасаду. Ён стаў намеснікам міністра эканамічнага развіцця Расеі. Ажно дванаццатым. Што цяпер у абавязках Бабіча, і ці далёка ён адышоў ад Беларусі?
17.06.2019
Пуцін – без комплексаў, Лукашэнка – без БМВ, Такаеў – без зморшчынаў. Сатырычнае шоу
У 17-м выданні праграмы «Вечаровы шпіль»: Пуцін паспрабаваў сябе ў ролі Зяленскага! У Санкт-Пецярбургу знялі рэкламны ролік для жадаючых атрымаць. Ці пагадзіцца Лукашэнка на казачную прапанову Масквы? і шмат іншага
05.05.2019
Палітолаг пра Мезенцава: «Ён зоймецца падрыхтоўкай да прэзідэнцкіх выбараў»
Больш падрабязна ракіроўку дыпламатычных прадстаўнікоў каментуе палітолаг Вольга Харламава.
02.05.2019
«Бабіч збірае сваю каманду. Гэта механізм здзяйснення спецаперацыі па паглынанні Беларусі Расеяй»
Масква перадала Менску прапановы аб далейшай інтэграцыі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, а сярод іншага, сказаў, што беларускі бок мусіць вызначыцца, што для яго прымальнае, а што – менш прымальнае. Што ж такога прымальнага ці непрымальнага скіраваў Крэмль уладам Беларусі, пагаворым з журналістам, рэдактарам беларускай службы «ІнформНапалм» Дзянісам Івашыным.
17.04.2019
Навошта Раманчук спатыкаўся з Бабічам?
Расейскі амбасадар у нашай краіне і спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна Міхаіл Бабіч адкрыў ледзьве не грамадскую прыёмную. Спачатку на сустрэчу з ім схадзілі лідары кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч, якія заклікалі і іншыя арганізацыі ды партыі таксама схадзіць паразмаўляць з Бабічам. А вось на днях на гэткую сустрэчу схадзіў і вядомы эканаміст і яшчэ адзін экс-кандыдат на прэзідэнта Яраслаў Раманчук.
28.03.2019
Сябры Нурсултана не паддаліся на правакацыю
Глядзіце ў 11-м выпуску праграмы «Вечаровы шпіль»: Нурсултан Абішавіч мяняе прафесію. Ці верне Лукашэнка Пуціну БМВ? Лукашэнск, Папаколінск, Вялікія Лукі – варыянты ёсць!Следства вялі… кампутарныя «чайнікі».
24.03.2019
Расея не жадае, каб Беларусь павярнулася на Захад
Што будзе, калі Беларусь захоча ў Еўразвяз, ды як знайсці мяжу паміж «мяккай беларусізацыяй» і дэрусіфікацыяй? На гэтыя пытанні адказвалі чамусьці не ўлады Беларусі або нашыя суграмадзяне… а амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч. Напярэдадні ў інтэрв’ю тэлеканалу «Russia Today» ён заявіў, што курс Масквы на развіццё стратэгічнага партнёрства з Беларуссю застаецца нязменным, але існуе шэраг перашкодаў. Чым жа занепакоены расейскі амбасадар – а значыць, і сама Расея? Ды ці варта хвалявацца самім беларусам?
10.02.2019
Поўнае выданне навінаў
08.01.2019
Павел Усаў: Лукашэнка не ўзмацняе суверэнітэт Беларусі, а наадварот
Слова суверэнітэт усё часцей гучыць з вуснаў Лукашэнкі. Нават на свята Нараджэння Хрыстова пасля запальвання каляднае свечкі ён знайшоў як намякнуць пра сваё незадавальненне тым варыянтам інтэграцыі, які прапануе Расея.
08.01.2019
Расея «пагражае» абараніць Беларусь
Амбасадар Расейскай Федэрацыі ў нашай краіне Міхаіл Бабіч паабяцаў, што войскі нашых усходніх суседзяў абавязкова ўмяшаюцца ў выпадку вайсковай агрэсіі супраць Беларусі. Пра гэта дыпламат заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1», каментуючы магчымае з’яўленне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы.
22.10.2018
Палітолаг: «Пуцін, адыходзячы, забярэ і Лукашэнку»
Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан, аднак сустрэча з прэзідэнтам Эмамалі Рахмонам – усё-ткі не галоўная мэта візіту кіраўніка Беларусі. Заўтра ў Душанбэ пройдзе саміт краін СНД – зрэшты, і гэта наўрад ці галоўная мэта. Сустрэча з Пуціным і перамовы па нафтагазавых пытаннях – вось у чым цымус візіту. Ну і абяцанка ад надзвычайнага амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча пра тое, што пасля саміту СНД, урэшце, афіцыйна стане вядома, пра што ж Лукашэнка і Пуцін дамовіліся.
27.09.2018
Чалавек Пуціна: акупаваць Беларусь ці заняцца малаком?
Аляксандра Багуслаўская, эксперт па міжнародным праве, кажа, што паўнамоцтвы новага амбасадара Расеі ў Беларусі ў якасці спецпрадстаўніка Уладзіміра Пуціна нідзе не прапісаныя.
04.09.2018
Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным «не склеілася»
Чакалі моцных заяваў, а пачулі апраўданні. Пасля трохдзённага замоўчвання вынікаў візіту ў Сочы Аляксандр Лукашэнка ўрэшце асабіста падзяліўся акалічнасцямі перамоваў з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Аднак стратэгія «лепш позна, чымся ніколі» не спрацавала. Чаму кропак над «і» інтэрв’ю расставіла меней, чымся спарадзіла новых пытанняў?
27.08.2018