аварыйныя масты

Пабудаваць! Лукашэнку дастаў мост Жыткавічы – Тураў
Пераправу праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, што на Гомельшчыне, аднавілі. Праз раку зноў пусцілі кацер. За развязаннем жа праблемы жыхароў Жыткавічаў і Турава, сачыла хіба не ўся краіна. Пасля таго, як рака пакрылася лёдам, адзінае магчымае паведамленне паміж гарадамі прыпынілі, што пазбавіла людзей магчымасці патрапіць на працу.
01.03.2018
Яшчэ адзін мост зламаецца? Гомельцы: усім страшна
Іржавая арматура, напаўабваліўшыся бетон і разбураная пешаходная частка – спіс часткова ці цалкам непрыдатных да выкарыстання мастоў у Беларусі павялічваецца ледзь не штотыдзень. Нашая здымачная група знайшла чарговую патэнцыйна небяспечную канструкцыю на Гомельшчыне. Ці папоўніць яна афіцыйна прызнаныя аварыйнымі такога кшталту пабудовы, пакуль невядома.
15.01.2018
«Праблема глабальная». Зламаўся трэці мост за месяц
Чарговы мост у Беларусі прызналі аварыйным. У райцэнтры Чашнікі не вытрымала без рамонту канструкцыя, пабудаваная ў 50-я гады. Аварыя можа моцна ўскладніць жыццё жыхарам гораду і вёскі Браздзецкая Слабада якая месціцца непадалёк.
12.01.2018
Яшчэ адзін трэснуў. Што адбываецца з мастамі?
Надзвычайная сітуацыя з мастом у Жыткавіцкім раёне змяніла лад жыцця ўсяго беларускага Палесся. Цяпер людзі вымушаныя ездзіць у аб’езд ці карыстацца пантонным мастом, усталяваным Міністэрствам надзвычайных сітуацый і Міністэрствам абароны. Нашыя журналісты зʼездзілі на месца падзей і высветлілі, як бачаць сітуацыю палешукі.
13.12.2017