Аўтаспынам па Беларусі

Лёс сям'і Манцэвічаў: паўстанне Каліноўскага, змаганне за мову, расстрэл
Вядоўца праграмы Аўгіння Манцэвіч падарожнічае па мясцінах, звязаных з гісторыяй ейнай сямʼі.
02.09.2017
«Лячылася зёлкамі, атрымала цыроз»
Што можна вылекаваць зёлкамі, якія растуць на нашых лугах ды ў лясах? Ці вераць у лекавыя травы медыкі? У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы наведалі людзей, якія ўсё жыццё звяртаюцца да зёлак, якімі спрадвеку нашыя продкі лячылі самыя розныя хваробы.
26.08.2017
«На мяжы прымушалі танцаваць, каб палякі бачылі, як нам добра ў БССР»
Жыхары вёсак на колішняй савецка-польскай мяжы ўзгадваюць, як ім жылося ў БССР.
20.08.2017
Што зашыфравана ва ўзорах на ліштвах вокнаў у Гомлі?
У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы едзем у Гомель, які пакуль яшчэ найбольш яскрава паказвае асаблівасці разьбянога дэкору і найперш вылучаецца сваймі ліштвамі.
12.08.2017
Беларусь можа атрымаць выйсце да мора. Чаму гэта кепска?
Пра водны шлях Е-40, які пройдзе з Гданьску ў Херсон праз Дняпро, глядзіце ў новым выданні праграмы «Аўтаспынам па Беларусі».
05.08.2017
У чым сакрэт росквіту Альшанаў?
У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы адправіліся паглядзець на альшанскае дзіва. Альшаны – самая вялікая вёска ў нашай краіне і адна з нешматлікіх, чыя колькасць насельніцтва не падае, а расце. Там будуюцца новыя дамы, пракладаюцца дарогі, моладзь ездзіць на сваіх машынах, ля кожнай хаты стаяць велічэзныя парнікі, а на альшанскі аптовы рынак прыязджаюць з усяго СНД, каб закупіць мясцовых агуркоў.
30.07.2017
Беларускамоўная татарка: мае продкі былі княскім «спецназам»
Рамадан у Беларусі. Гучыць, як аксюмаран, як гарачы снег ці халоднае вогнішча. А насамрэч у нашай краіне яго святкуюць амаль 20 тыс. чалавек.
15.07.2017
Танныя дамы з саломы ўваходзяць у моду
У 5-й серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы завітаем да людзей, якія не пабаяліся непапулярнага будматэрыялу – саломы – і насуперак усяму ўзвялі сцены свайго жытла з амаль бясплатнай сыравіны.
08.07.2017
Таямніца Рагвалодава камня, які войскі Напалеона падпалілі, а саветы ўзарвалі
У XII ст. на загад полацкага князя Барыса Усяслававіча на валуне быў высечаны крыж і надпіс: «Господи, помози рабу своему Рогволоду, сыну Борисову». Народ шмат стагоддзяў шанаваў камень. Яшчэ на пачатку ХІХ ст. над ім была пабудаваная царква, а вада з мясцовай крыніцы лічылася святой.
24.06.2017
Вясковыя вынаходнікі
У першай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» аўтары праграмы завітаюць у госці да людзей, якія, здаецца, ніколі не адпачываюць. Бо заўсёды штосьці майструюць. Гэта ўмельцы, майстры: сваймі рукамі робяць тое, што звычайна людзі прызвычаіліся набываць.
10.06.2017
Чаму змоўклі беларускія арганы і як іх рэстаўруюць
У сучаснай Беларусі каля ста арганаў, але большасць з іх маўчыць. Пры гэтым кожны інструмент мае сваю ўнікальную гісторыю. Наш першы пункт – касцёл Святога Мікалая ў Геранёнах. Пасля Аўгіня Мацэвіч накіруецца ў Старыя Васілішкі, дзе пад гукі мясцовых арганаў вырас наш зямляк, польскі музыка Чэслаў Немэн. Апошні пункт – вёска Краснае пад Маладзечнам, дзе Аўгіня сустрэніцца з расейскім арганным майстрам Дзмітрыем Лотавым, які дае другое жыццё нашым арганам.
20.08.2016
Самы маленькі горад краіны
Навошта быў заснаваны, якую ролю адыграў у гісторыі Беларусі і чаму быў такім прывабным для беларускіх габрэяў самы маленькі беларускі горад – Дзісна?
16.07.2016
Як у Беларусі пражыць 100 гадоў?
У Беларусі больш за 500 доўгажыхароў – людзей старэйшых за 100 гадоў. Як ім удалося дасягнуць такога ўзросту, пераадольваючы ўсе цяжкасці XX стагоддзя і што ўзгадваецца напрыканцы жыцця? Аўгіня Манцэвіч даведаецца з першых вуснаў гісторыі аб доўгай працягласці жыцця, для чаго накіруецца ў вёску Лістапады, што каля Валожыну.
12.07.2016