Андрэй Манонін

Сям’і жаўнера, які павесіўся, пагражалі праз тэлефон
«Інфармацыйная вакханалія супраць дзяржавы ды ейнай арміі» – менавіта гэтак афіцыйны Саюз афіцэраў ахарактарызаваў асвятленне тэмы смерці ў Печах шарагоўца Аляксандра Коржыча. Да новай хвалі дзяржаўнай прапаганды падключылі нават Камітэт салдацкіх мацярок. Аднак новыя факты дзедаўшчыны ды смерцяў вайскоўцаў замаўчаць ужо не атрымаецца. У Інтэрнэце з’явілася Кніга памяці загінулых жаўнераў, якая мае засведчыць сапраўдны стан беларускай арміі.
19.10.2017
Усе маўчаць? Напішам – суіцыд. Як хаваюць забойствы ў войску
Больш за два тыдні спатрэбілася міністру абароны Беларусі Андрэю Раўкову на тое, каб пракаментаваць гібель Аляксандра Коржыча ў вайсковай частцы ў Пячах. За гэты час у беларускіх медыях з’явіліся сотні, калі не тысячы матэрыялаў пра дзедаўшчыну, Следчы камітэт адкрыў крымінальную справу, зʼявіліся паведамленні пра цэлы шэраг падазроных суіцыдаў і смерцяў у арміі. Але галоўны ваенны чыноўнік адказаў толькі на смерць, якая выклікала грамадскую рэакцыю.
18.10.2017