Лукашэнка хоча, каб за ахову мяжы плацілі ЕЗ і Расея
Беларусь – гэта востраў бяспекі на Еўразійскім кантыненце, таму суседзі мусяць памагчы матэрыяльна ў барацьбе з парушальнікамі межаў. Такія заявы зрабіў сёння Аляксандр Лукашэнка, падпісваючы рашэнне на ахову Дзяржаўнай мяжы ў 2018-м годзе. Кіраўнік Беларусі паабяцаў далейшае ўдасканаленне сістэмы памежнай бяспекі.
22.01.2018