Schedule of day 2018/10/20

07:00
Інфармацыйна – публіцыстычны блок – гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма “ВОТ ТАК”, якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго – штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае “Студыя Белсат”, якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух – трох “Гарачых каментароў” на самыя актуальныя тэмы, аглядаў культуры і медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту “Белсату”, no comment – аў, відэаапытанняў, агляду спартовых падзеяў і прагнозу надвор’я. Да таго ж “Студыя Белсат” прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: “Давайце разбірацца” (эканамічныя і не толькі расследаванні Станіслава Івашкевіча), “Дэвайс” (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды сатырычная “Беларусь – 37”. Падсумоўвае навіны дня традыцыйна амаль 30 – хвілінны “Абектыў” – галоўная інфармацыйная праграма “Белсату”. Адразу пасля яго – “Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама гледачы Блоку могуць пабачыць самую знаную беларускую тэлепраграму з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: “Відзьмо – невідзьмо +” з легендарным Сяргеем Філімонавым.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
У выпуску мы прааналізуем як знешнеэканамічныя працэсы будуць адлюстроўвацца на Беларусі і беларусах у агляднай будучыні. Прагнозы па сусветнай эканоміцы і яе ўплыў на Беларусь мы абмяркуем з эканамістам Барталамэа Роза – партнёрам Нур’еля Рубіні, сусветна вядомага тым, што ён прадказаў крызіс 2008 і эканамічны бум 2014. Зараз Рубіні і Роза супольна распрацавалі новы прагноз, якім Роза дзеліцца ў эксклюзіўным інтэрв’ю нашай праграме. Якімі будуць сусветныя кошты нафты мы абмяркоўваем з дырэктарам аналізу нафтавых рынкаў агенцыі Ройтэрс Шакілам Бэгам. Наступствы падатковага манеўру ў Расеі для Беларусі падсумуюць беларускія аналітыкі Тацяна Манёнак і Вадзім Іосуб.
11:05
Пасля хваробы памірае Валіцкі. Адам Бзоўскі, нягледзячы на вяртанне да цывілізацыі, надалей жыве ў сваім уласным свеце. Бася паказвае яму мясціны, дзе бацька бываў перад трагічнай экспедыцыяй.
11:35
Другі сезон вядомага серыялу Блакітная планета. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятых пры дапамозе найноўшых тэхналогіі. Падарожжа ад палярных мораў да цудоўных каралавых рыфаў. Акіяны займаюць каля 70% паверхні нашай планеты, але да гэтай пары гэта найменш даследаваная частка Зямлі. Блакітная планета ІІ гэта прэзентацыя новых, неверагодных адкрыццяў. У сямі серыях серыялу мы пабачым акіяны, узбярэжжы, падводныя сады, найглыбейшыя часткі акіяну а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
12:25
Якія платныя паслугі можна атрымаць бясплатна? Хто і навошта саджае бізнесоўцаў у турму? Шматдзетная сям’я змагаецца за свае правы.
12:45
Працаваў, але не хапіла… Жыхар Баранавічаў не паспявае за страхавым стажам.
Падводныя камяні пенсійнае рэформы… Адмыслоўца пра стаж і адлічэнні ў рубрыцы “Ведай свае правы”!
На што разлічваюць… Беларусы – пра свае пенсійныя чаканні.
Разбураная мара… Фермеры паверылі чыноўнікам, але дарма.
Ні касы, ні мятлы… Дворнік з Бабруйску пра свае ўмовы працы.
13:45
Экранізацыя рамана Шарлоты Бронтэ “Джэйн Эйр”. Англія, XIX стагоддзе, у пошуках лепшай долі Джэйн Эйр, сірата, якая пакутуе ад здзекаў сваякоў і школьных настаўнікаў, становіцца гувернанткай і пачынае новае жыццё ў Торнфілдзе. Праз некаторы час Джэйн пачынае разумець, што Рочэстэр, гаспадар Торнфілда, хавае ад яе нейкую таямніцу… 2006, Вялікая Брытанія
15:30
рэж. Баран Бо Одар (Baran Bo Odar), 2010 г. , Нямеччына
Гісторыя пачынаецца спякотным летнім днём, за 23 гады да асноўнага дзеяння стужкі. Сярод пшанічнага поля знаходзяць забітаю дзяўчынку Пію. Гэтым жа днём праз шмат гадоў знікае яшчэ адна дзяўчына, ровар якой знаходзяць на тым самым месцы. Адстаўны следчы ды ягоны маладзейшы калега спрабуюць разгадаць таямніцу гэтых злачынстваў…
17:30
1 Пяты тэатральны фестываль Одэ адбыўся ў Падляскім ваяводстве Польшчы. Гэта перадусім беларускамоўныя спектаклі ў некалькіх гарадах Падляшша, аўтарскія сустрэчы, тэатральныя майстар – класы. Адзін з удзельнікаў фестывалю тэатр Горад сяброў з Менску з песаю Не хачу быць прынцэсаю.
2 Пра фестываль Одэ пагутарым з нашаю госцяю. У студыі Ёанна Троц ініцыятарка і арганізатарка гэтае падзеі.
3 Падляскі беларус Мар’юш Франкоўскі з каманды Цэрбэр Мотарспорт, разам з сябрамі з Беластоцкае палітэхнікі канструюе гонкавыя аўтамабілі ды кіруе імі ў часе спаборніцтваў па ўсёй Еўропе. Нашая здымкавая група з Рафалам Андрасюком сустрэла таленавітых канструктараў на адным з гонкавых трэкаў у Беластоку.
17:55
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:30
Парадокс, але радзіма “Кама Сутры”, Тадж – Махалу і Балівуду – краіна суворых забаронаў ды рэгламентавання сексуальных зносінаў. Дотыкі на людзях, размовы пра гэта, а таксама аднаполыя, дашлюбныя і міжкаставыя любошчы не дапушчальныя ў індыйскай культуры. Бывае, разнакаставыя пары ўцякаюць, употай бяруць шлюб у Нью – Дэлі і жывуць, адарваныя ад сем’яў ды грамадства. Але дзевяць вяселляў з дзесяці ладзяцца па сватанні. Такі шлюб уяўляе з сябе ўгоду паміж сямейнымі кланамі і каштуе нятанна – найперш, сям’і нявесты; таму нешчаслівымі лічаць дзяўчат без пасагу. Праз гэта цяжарныя на дзяўчат жанчыны часта робяць спарон, а збяднелыя сем’і кідаюць сваіх дачок. Сёння ў Індыі найбольшая ў свеце дыспрапорцыя паміж мужчынскім і жаночым насельніцтвам.
рэж. Сара Фурнье (Sarah Fournier), 2018 г. , Францыя
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Новае выданне аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live будзе прысвечанае памяці Аляксандра Кулінковіча. У студыю завітаюць паплечнікі і сябры музыкі, каб згадаць пра лідара Neuro Dubel, які заўчасна пайшоў у іншы свет, і выканаць нажыва песні, без якіх немагчыма ўявіць беларускую музыку. У праграме возьмуць удзел Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Лэслі Найф, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык і ўдзельнікі апошняга складу Neuro Dubel.
Прэм’ера выдання 20 кастрычніка, напярэдадні вялікага канцэрту памяці ў Менску.
22:05
Лондан, 1960 г. Прыбіральнік у офісе буйной ювелірнай кампаніі задумвае яе абрабаваць. Мужчына прапрацаваў там 30 гадоў непрыкметна для ўсіх. Штовечар ён бачыць на працы менеджарку кампаніі, якая ў сваім упартым жаданні прасунуцца ўверх па кар’ернай лесвіцы забывае пра асабістае жыццё. Яна дапамагае прадумаць і зарганізаваць рабаванне стагоддзя.
рэж. Майкл Рэдфард (Michael Radford), 2000 г. , Вялікая Брытанія – Люксембург
У галоўных ролях: Дэмі Мур (Demi Moore) і Майкл Кейн (Michael Caine).
23:55
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:50
Экранізацыя рамана Шарлоты Бронтэ “Джэйн Эйр”. Англія, XIX стагоддзе, у пошуках лепшай долі Джэйн Эйр, сірата, якая пакутуе ад здзекаў сваякоў і школьных настаўнікаў, становіцца гувернанткай і пачынае новае жыццё ў Торнфілдзе. Праз некаторы час Джэйн пачынае разумець, што Рочэстэр, гаспадар Торнфілда, хавае ад яе нейкую таямніцу… 2006, Вялікая Брытанія
02:30

Глядзі таксама
Каментары