Schedule of day 2018/10/14


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:40
Вяртанне прафесара Бзоўскага ў Польшчу не дапамагае яму прыгадаць мінулае. Не прыносіць вынікаў і візіт да вядомага неўролага. Няшчасны бацька Басі жыве ў сваім унутраным свеце, але Бася, перажыўшы ўсё, не здаецца і вырашае дапамагчы тату выздаравець.
09:10
Другі сезон вядомага серыялу Блакітная планета. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятых пры дапамозе найноўшых тэхналогіі. Падарожжа ад палярных мораў да цудоўных каралавых рыфаў. Акіяны займаюць каля 70% паверхні нашай планеты, але да гэтай пары гэта найменш даследаваная частка Зямлі. Блакітная планета ІІ гэта прэзентацыя новых, неверагодных адкрыццяў. У сямі серыях серыялу мы пабачым акіяны, узбярэжжы, падводныя сады, найглыбейшыя часткі акіяну а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
10:00
Пра тое, што 28 жніўня 1929 г. у БССР правялі дзень калектывізацыі. За адзін гэты дзень у краіне былі створаныя 143 калгасы. Сотні тысячаў нязгодных гаспадароў паплаціліся за свае пратэсты свабодаю і жыццём.
10:20
Добра вядома, што ў Беларусі псіхіятрычны дыягназ ставяць на ўсё жыццё. Людзі, якія аднойчы апынуліся ў псіхіятрычнай установе, прызнаюцца недзеяздольнымі і ніколі не будуць мець права на перагляд. Некаторыя трапляюць туды выпадкова, нават без сурёзных даследаванняў…
2017 г. , Беларусь
10:35
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
11:30
Кожны з нас хоць раз у жыцці чуў гісторыі аб прывідах і палтэргейсце. Гэтым палохаюць дзяцей, пра гэта распавядаюць турыстам, да гэтага неадназначна ставяцца рэлігійныя людзі. Рыхтуючы гэтую праграму, яе аўтары былі да тэмы скептычныя, але сведчанні некаторых герояў не могуць не здзівіць.
12:55
Праграма “Вяскоўцы” распавядзе пра сямейны песенны дуэт, які ўзнік дзякуючы каханню. Вядоўца Віктар Шукеловіч спазнае сакрэты даўняга рамяства ды пачуе вясковую гісторыю пра чалавека, які спрабаваў некалі зарабіць на каларадскіх жуках.
13:30
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт Dzivasil на чале з Інаю Перасецкаю – Малаковіч, якая валодае ўнікальнаю манераю спеву. Удзельнікі праекту спалучаюць у сваёй творчасці этнічную і электронную музыку. Іхныя песні пасуюць да медытацыі, роздуму і рэлаксу. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц Іна распавядзе, што мусіць быць у спеве, каб ён закрануў душу, як успрынялі ейныя творы ў Францыі і чаму яна пастанавіла пераключыцца з этнікі на аўтарскі матэрыял. У жывым сэце прагучаць новыя і вядомыя кампазіцыі гурта ў суправаджэнні віджэя.
14:45
Рэтраспектыва трыццаці гадоў не толькі музычнае творчасці легендарнай ісландскае спявачкі Б’ёрк заводзіць нас на выставу, прысвечаную ейнаму мастацтву, у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью – Ёрку, знаёміць з роднымі мясцінамі Б’ёрк у Ісландыі, з ейнымі былымі і цяперашнімі сябрамі ды партнёрамі… Хто яна, Б’ёрк? Звычайная поп – зорка? Наіўная дзяўчына з ледзяное выспы? Ёю ж прыдуманы персанаж?
рэж. Тыта фон Гардэнбэрґ (Tita von Hardenberg), 2015 г. , Нямеччына
15:40
Эдзі Мілер – чалавек дарогі, вандроўны гандляр, які трыццаць гадоў возіць дыяменты па мястэчках Пенсільваніі. Сёння ён “дыназаўр”, і адзіны спосаб не згубіць працы па інфаркце – зрабіцца настаўнікам маладога круцяля Бобі Ўокера, які хутка заменіць яго, а пакуль не прапускае ніводнай прыгажуні. Эдзі вучыць Бобі свайму бізнесу, а Бобі ў адказ спрабуе наладзіць асабістае жыццё настаўніка – у бардэлі сваёй знаёмай. Выпадковыя знаёмствы прыводзяць герояў да нечаканых паваротаў лёсу.
У галоўных ролях: Робэрт Форстэр (Robert Forster), Доні Ўолбэрґ (Donnie Wahlberg), Бэс Армстранґ (Bess Armstrong), Джэзмін Ґай (Jasmine Guy), Джордж Коў (George Coe).
рэж. Дэньел М. Коўэн (Daniel M. Cohen), 2000 г. , ЗША
17:15
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
18:05
За апошнія тры дзесяцігоддзі ва ўмовах змены харчовых звычак, забруджання навакольнага асяроддзя і трансмежнага распаўсюду раслінных відаў на Зямлі рэзка павялічылася колькасць алергічных хваробаў. Алергія, механізмы якой па – ранейшаму дакладна не вядомыя, зрабілася адною з галоўных праблемаў маладых пакаленняў і глабальным выклікам сучаснай медыцыне. Што такое алергія, як яна ўзнікае, ці можна перадухіліць яе з’яўленне? У гэтага феномену мноства чыннікаў ды разнастайныя праявы, але яго сутнасць адная і тая ж усюды: у Амерыцы, Азіі ды Еўропе алергія пачынае буяць там, дзе змяняецца лад жыцця ды ўрбанізуецца жытло чалавека. Якія алергічныя вынікі гэтых узрушэнняў для нашага здароўя? Вы даведаецеся пра “гіпотэзу гігіены”, якую правяраюць даследнікі ў сучасных навуковых лабараторыях розных краінаў.
рэж. Вэранік Бэртано (Vronique Berthonneau), 2014 г. , Францыя
19:00
Нелегальны гандаль існуе столькі, колькі існуюць межы. Пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў на савецка-польскай мяжы мы даведваемся з аўтабіяграфічнай аповесці Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». У тыя часы сталіцаю кантрабандысцкага жыцця было мястэчка Ракаў. Цяпер жа гэтае рамяство перамясцілася ў цягнік Горадня–Кузніца…
2014 г. , Беларусь
19:40
На якім баку спаць – правым ці левым? А можа, лепей на спіне? Калі класціся і калі ўставаць? Ад чаго залежыць, ці бачым мы сны? Усё гэта ведае доктар Андрэй Белавешкін, які ахвотна дзеліцца парадамі з вядоўцамі праграмы.
20:05
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госць праграмы, Гaнна Гоманава, распавядае пра сваю нелюбімую ежу з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць страву так, каб госць праграмы папрасіў дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорная госця праграмы ды яе сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Карыстаючыся швейцарскім законам аб асіставаным самагубстве, смяротна хворы састарэлы архітэктар абраў час і месца сваёй смерці. Усё жыццё ён жыў так як хацеў, цяпер гэтаксама вырашыў памерці. Аднак працэс выходзіць з – пад яго кантролю. Лёс паказвае яму, што нават на смерць трэба зарабіць сваім жыццём. Распісаны на тры постаці ў сціплай сцэнаграфіі фільм Льёнэля Баера паказвае захапляльнае шоў чалавечых характараў, паказваючы, што падсумаваннем жыцця можа быць ваша атачэнне ў апошніх хвілях існавання.
рэж. Льёнэль Баер (Lionel Baier), 2015 г. , Францыя – Швайцарыя
У галоўных ролях: Патрык Ляп (Patrick Lapp), Кармэн Маўра (Carmen Maura), Іван Георгіеў (Ivan Georgiev).
22:55
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:10
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт Dzivasil на чале з Інаю Перасецкаю – Малаковіч, якая валодае ўнікальнаю манераю спеву. Удзельнікі праекту спалучаюць у сваёй творчасці этнічную і электронную музыку. Іхныя песні пасуюць да медытацыі, роздуму і рэлаксу. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц Іна распавядзе, што мусіць быць у спеве, каб ён закрануў душу, як успрынялі ейныя творы ў Францыі і чаму яна пастанавіла пераключыцца з этнікі на аўтарскі матэрыял. У жывым сэце прагучаць новыя і вядомыя кампазіцыі гурта ў суправаджэнні віджэя.
00:30
рэж. Ёст Кніґе (Jost Knige), 2012 г. , Нямеччына
Цыкл дакументальных фільмаў прысвечаны бурлівым лёсам зорак кіно, музыкі і моды, якія зарана адышлі з гэтага свету пры трагічных абставінах. Былі іхныя смерці беспасярэднім вынікам яскравага, неўтаймоўнага жыцця ці гэтыя людзі сталіся ахвярамі ўласнага поспеху і славы? Серыя прысвечаная актору і коміку Джону Бэлушы (1949 – 1982).
01:50

Глядзі таксама
Каментары