Schedule of day 2018/09/23


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
09:10
Другі сезон вядомага серыялу Блакітная планета. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятых пры дапамозе найноўшых тэхналогіі. Падарожжа ад палярных мораў да цудоўных каралавых рыфаў. Акіяны займаюць каля 70% паверхні нашай планеты, але да гэтай пары гэта найменш даследаваная частка Зямлі. Блакітная планета ІІ гэта прэзентацыя новых, неверагодных адкрыццяў. У сямі серыях серыялу мы пабачым акіяны, узбярэжжы, падводныя сады, найглыбейшыя часткі акіяну а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
10:00
У перыяд 192429 гг. у БССР праводзілі афіцыйную палітыку нацыянальна – дзяржаўнага і нацыянальна – культурніцкага будаўніцтва. Беларуская, расейская, польская ды ідыш былі абвешчаныя дзяржаўнымі мовамі БССР, пры гэтым перавага аддавалася мове тытульнай нацыі – беларускай.
10:20
Вёска Кустаўніца мела амаль 300 – гадовую гісторыю, якая завершылася з будоўляю палескага Мазырскага заводу перапрацоўвання нафты. На месцы вёскі выраслі яго ўстаноўкі. Захаваліся толькі могілкі, якія мяжуюць з тэрыторыяй прадпрыемства. На першы погляд яны нічым не адрозніваюцца ад астатніх. У цэнтры стаіць не тыповае для гэтых мясцінаў драўлянае ўкрыжаванне Ісуса Хрыста. Паводле старажыла Юрыя Збароўскага, гэтаму крыжу больш як 200 гадоў. Пры больш руплівым разглядзе – шмат драўляных крыжоў, паваленых ад часу там і тут, крыху металічных з таблічкамі на лацініцы. Нешматлікія напаміны пра тое, што тут, на Мазыршчыне, была калісьці вёска Кустаўніца, якая складалася ў асноўным з польскага насельніцтва. Трагічныя падзеі адбыліся тут у 1937 г. , калі гвалтоўна ўсё мужчынскае насельніцтва ад 16 гадоў арыштавалі органы НКВД. Больш іх ніхто не бачыў…
рэж. Сяргей Гараеўскі, 2018 г. , Беларусь
10:40
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
12:05
Праграма “Вяскоўцы” зноў раскажа, што чуваць у суседзяў. Вядоўца Віктар Шукеловіч пазнаёміцца ва Украіне з цудоўным чалавекам і выбітнаю спявачкаю Дамінікаю Чэкун. Унікальны стыль выканання спадарыні Дамінікі і ўкраінскія песні нікога не пакінуць раўнадушным.
12:35
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступяць пачынальнікі беларускамоўнага паган – мэталу. Лідар каманды Алесь Таболіч у размове з Міраю Шульц падзеліцца сакрэтам вечнай маладосці, распавядзе, на што гатовы пайсці дзеля прыцягнення ўвагі да сваёй музыкі, узгадае пра сваіх паплечнікаў Анатоля Сыса і Аляксандра Куллінковіча, памяці якіх прысвеціць новую песню. Прагучаць таксама знакавыя гіты гурта з 22 – гадоваю гісторыяй.
14:05
Гісторыя брытанскай вялікасці праз прызму поп – музыкі. Пасля Другое сусветнае вайны Брытанія згубіла свой статус звышдзяржавы. Сваё глабальнае значэнне гэтая краіна захавала дзякуючы музычным дасягненням брытанскіх гуртоў. Пачынаючы з “Бітлз” і “Роўлінґ Стоўнз” свет жыве ва ўмовах усё новых хваляў “брытанскага музычнага ўварвання”. Гэтак называюць дамінацыю брытанскіх гуртоў у свеце папулярнае музыкі. Брытанцы робяцца вызначальнікамі музычных трэндаў. Чаму гэтак сталася, дзякуючы чаму Брытанія вядзе рэй у свеце поп – музыкі?
рэж. Эрнст Торсэн (Ernst Thorsten), 2017 г. , Нямеччына
15:05
рэж. Анья Салямонавіц (Anja Salomonowitz), 2014 г. , Польшча – Нямеччына
Уцякач з Малдовы, ацалелы ў аварыі на палове дарогі ў Іспанію, вымушаны працягнуць падарожжа пешкі. Ён усё яшчэ хоча трапіць у Іспанію краіну, дзе, як ён перакананы, добра жыць, бо там яшчэ баяцца Бога. Па дарозе яму сустракаюцца розныя людзі, лёсы якіх у розныя моманты перасякаюцца
16:50
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
17:40
Паэтка Наталля Гарбанеўская (1936 – 2013) атрымала шырокую вядомасць найперш як удзельніца дысідэнцкага руху і адная з тае легендарнае васьмёркі, якая 25 жніўня 1968 г. выйшла на Красную плошчу пратэставаць супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, за што паплацілася пазбаўленнем волі. Гарбанеўскую часта называлі гераіняю. Яна пярэчыла: “Я не гераіня, я звычайны чалавек”. Што кіравала ёю, калі выходзіла на дэманстрацыю і распаўсюджвала самавольнае выданне? І як склаўся лёс паэткі пасля вымушанай эміграцыі з СССР?
рэж. Ксенія і Кірыл Сахарновы (Ксения і Кирилл Сахарновы), 2016 г.
18:55
Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху.
19:35
Выгадаваць беларусам дзіця ў Беларусі тая яшчэ прыгода. А за мяжою? Андрэй Скавінскі больш за 10 гадоў таму пераехаў у Канаду. І калі ў іх з жонкаю нарадзіўся сын Коля пастанавілі размаўляць з ім толькі па – беларуску. Пра тое, як прыйсці да беларускае самасвядомасці ў сталым веку ды перавесці на гэтыя рэйкі ўсю сям’ю, Андрэй Скавінскі распавядае вядоўцам праграмы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку.
20:00
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госць праграмы, вядомая персона, распавядае пра сваю нелюбімую страву з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць яе так, каб госць праграмы папрасіў дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорны госць праграмы ды яго сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Сямнаццацігадовая Рая і ейны дванаццацігадовы брат Робі жывуць з бабуляю на хутары ў латгальскай глыбінцы. Іхны тата памёр, а маці на заробках у Брытаніі. Насуперак унукам бабуля хоча прадаць дом, але ўсё змяняе нечаканае здарэнне, якое вымушае падлеткаў прымаць складаныя рашэнні, змагацца за дом і сям’ю. Гэта гісторыя адзіноты, расчаравання… і першага кахання.
рэж. Рэнарс Вімба (Renrs Vimba), 2016 г. , Латвія
23:35
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:55
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступяць пачынальнікі беларускамоўнага паган – мэталу. Лідар каманды Алесь Таболіч у размове з Міраю Шульц падзеліцца сакрэтам вечнай маладосці, распавядзе, на што гатовы пайсці дзеля прыцягнення ўвагі да сваёй музыкі, узгадае пра сваіх паплечнікаў Анатоля Сыса і Аляксандра Куллінковіча, памяці якіх прысвеціць новую песню. Прагучаць таксама знакавыя гіты гурта з 22 – гадоваю гісторыяй.
01:25
Лідыя Зэлавіч нарадзілася ў Сараеве, на пачатку вайны ў Югаславіі імігравала ў Нідэрланды. Вярнуўшыся на радзіму як журналістка, яна намагаецца зняць самы праўдзівы фільм пра вайну. Атрымалася эмацыйная споведзь.
рэж. Лідыя Зэлавіч (Lidija Zelović), 2015 г. , Нідэрланды
02:55

Глядзі таксама
Каментары