Schedule of day 2018/09/22

07:00
Інфармацыйна – публіцыстычны блок – гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма “ВОТ ТАК”, якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго – штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае “Студыя Белсат”, якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух – трох “Гарачых каментароў” на самыя актуальныя тэмы, аглядаў культуры і медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту “Белсату”, no comment – аў, відэаапытанняў, агляду спартовых падзеяў і прагнозу надвор’я. Да таго ж “Студыя Белсат” прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: “Давайце разбірацца” (эканамічныя і не толькі расследаванні Станіслава Івашкевіча), “Дэвайс” (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды сатырычная “Беларусь – 37”. Падсумоўвае навіны дня традыцыйна амаль 30 – хвілінны “Абектыў” – галоўная інфармацыйная праграма “Белсату”. Адразу пасля яго – “Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама гледачы Блоку могуць пабачыць самую знаную беларускую тэлепраграму з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: “Відзьмо – невідзьмо +” з легендарным Сяргеем Філімонавым.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
“Прыват” з Валярынаю Куставаю разабраўся з міфамі вакол ЭКА, экстракарпаральнага апладнення. Чаму такая цяжарнасць праходзіць цяжэй за звычайную як псіхалагічна, гэтак і фізічна? Якая розніца паміж “дзецьмі з прабіркі” і зачатымі традыцыйным чынам? Меркаванне доктаркі, гісторыя нараджэння хлопчыка з дапамогаю спермы, якую замарозіў на ўсялякі выпадак ягоны хворы на рак бацька, стаўленне беларусаў да здачы геннага матэрыялу… Госця выдання – Даря Каткоўская, якая надзвычай шчыра распавядзе сваю кранальную гісторыю нараджэння Давіда.
11:40
Другі сезон вядомага серыялу Блакітная планета. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятых пры дапамозе найноўшых тэхналогіі. Падарожжа ад палярных мораў да цудоўных каралавых рыфаў. Акіяны займаюць каля 70% паверхні нашай планеты, але да гэтай пары гэта найменш даследаваная частка Зямлі. Блакітная планета ІІ гэта прэзентацыя новых, неверагодных адкрыццяў. У сямі серыях серыялу мы пабачым акіяны, узбярэжжы, падводныя сады, найглыбейшыя часткі акіяну а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
12:30
Аддаць дзяржаве ці пакінуць сабе: што выгадней рабіць з падатковымі адлічэннямі? Аўтарскія правы: ці існуюць яны на Беларусі? Забудоўнік змяніў праект, а жытло праз тое змяніла кошт: што кажа закон?
12:50
Вяскоўцы забілі шчанюка хаскі, які задушыў дзвюх курэй. Мінакі – пра жорсткае абыходжанне з жывёлаю. У Атолінскім шпіталі не могуць направіць працы ліфта. Жыхары Вялейкі скардзяцца на стан дарог. Трагічны выпадак на будоўлі гандлёвага цэнтру “Дана Мол”.
13:50
Экранізацыя рамана Чальза Дыкенса. Сірата Піп вырас у беднасці. Ён не мог нават і марыць аб тым, каб заваяваць прыхільнасць дзівоснай, але высакамернай Эстэллы, выхаванкі багатай і эксцэнтрычнай міс Хэвішэм. Але ў Піпа з’яўляецца таямнічы дабрадзей, які заплаціў за яго навучанне ў Лондане. Цяпер закаханаму юнаку здаецца, што ўсе яго запаветныя мары абавязкова збудуцца, і ён зможа стаць сапраўдным джэнтльменам, годным рукі Эстэллы. 1999, Вялікая Брытанія
15:35
Звычайная італьянская школа дзесьці на ўскраіне Рыму. Звычайныя вучні – падлеткі, якіх ужо мала цікавяць заняткі. Чака, які ўвесь час жартуе. Адам, найлепшы вучань, хлопец з сямі эмігрантаў. Анджэля, прыгожая і праблемная дзяўчына, якая закахалася ў маладога настаўніка. Джаванні, настаўнік італьянскае мовы, які, у адрозненне ад свайго сталага калегі прафесара Ферыта, мае інтарэс да прафесіі, намагаецца дапамагчы дзецям знайсці сваё месца ў жыцці. Скрыжаванне і спляценне лёсаў, характараў, імкненняў.
рэж. Джузэпэ Піччоні (Giuseppe Piccioni), 2012 г. , Італія
У ролях: Марґерыта Буй (Margherita Buy), Рыкарда Скамарча (Riccardo Scamarcio), Рабэрта Эрліцка (Roberto Herlitzka) Лючыя Масчына (Lucia Mascino).
19:25
Гісторыя брытанскай вялікасці праз прызму поп – музыкі. Пасля Другое сусветнае вайны Брытанія згубіла свой статус звышдзяржавы. Сваё глабальнае значэнне гэтая краіна захавала дзякуючы музычным дасягненням брытанскіх гуртоў. Пачынаючы з “Бітлз” і “Роўлінґ Стоўнз” свет жыве ва ўмовах усё новых хваляў “брытанскага музычнага ўварвання”. Гэтак называюць дамінацыю брытанскіх гуртоў у свеце папулярнае музыкі. Брытанцы робяцца вызначальнікамі музычных трэндаў. Чаму гэтак сталася, дзякуючы чаму Брытанія вядзе рэй у свеце поп – музыкі?
рэж. Эрнст Торсэн (Ernst Thorsten), 2017 г. , Нямеччына
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступяць пачынальнікі беларускамоўнага паган – мэталу. Лідар каманды Алесь Таболіч у размове з Міраю Шульц падзеліцца сакрэтам вечнай маладосці, распавядзе, на што гатовы пайсці дзеля прыцягнення ўвагі да сваёй музыкі, узгадае пра сваіх паплечнікаў Анатоля Сыса і Аляксандра Куллінковіча, памяці якіх прысвеціць новую песню. Прагучаць таксама знакавыя гіты гурта з 22 – гадоваю гісторыяй.
21:55
У 2003 г. у Іраку міжнародная кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША правяла спецаперацыю Іракская свабода, у выніку якой зліквідавалі іракскага дыктатара Садама Хусэйна. Аднак парадку краіне гэта не прынесла. Адным з цэнтраў шыіцкіх паўстанцаў зрабіўся горад Карбаля, у якім месцілася міратворчая місія з польскіх і балгарскіх вайскоўцаў. Супрацьстаянні з бунтаўнікамі без звароту змянілі маладых жаўнераў з Усходняй Еўропы, бо на вайне заўжды прысутнічае смерць, шкадаванне і бязмежны страх.
У галоўных ролях: Бартломей Toпa (Bartłomiej Topa), Антоні Крулікоўскі (Antoni Królikowski), Хрыста Шопаў (Hristo Shopov), Асійр Адэль (Atheer Adel), Лешэк Ліхота (Leszek Lichota) ды інш.
рэж. Кшыштаф Лукашэвіч (Krzysztof Łukaszewicz), 2015 г. , Польшча
23:50
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:45
Экранізацыя рамана Чальза Дыкенса. Сірата Піп вырас у беднасці. Ён не мог нават і марыць аб тым, каб заваяваць прыхільнасць дзівоснай, але высакамернай Эстэллы, выхаванкі багатай і эксцэнтрычнай міс Хэвішэм. Але ў Піпа з’яўляецца таямнічы дабрадзей, які заплаціў за яго навучанне ў Лондане. Цяпер закаханаму юнаку здаецца, што ўсе яго запаветныя мары абавязкова збудуцца, і ён зможа стаць сапраўдным джэнтльменам, годным рукі Эстэллы. 1999, Вялікая Брытанія
02:20

Глядзі таксама
Каментары