Schedule of day 2018/09/17

07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:55
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
08:10
1. Ці проста вырашыцца на тое, каб змяніць сваё жыццё: памяняць стабільную працу на фрыланс, сабраць усе грошы да апошняе капейкі для таго, каб набыць квіток на востраў Балі ў адзін канец? Гэтак зрабіла нараджэнка Менску Наста ў адзін складаны момант свайго жыцця. Манга, арэлі ў джунглях ды прыгажосць вострава Балі змянілі жыццё беларускі. Адно дрэнна: часам працаваць пры ноўтбуку Насце перашкаджаюць мясцовыя мурашы.
2. Дзе адпачываюць берлінскія беларусы. Магчымасцяў адпачыць летам у Берліне сотні, і кожны знойдзе там нешта для сябе. У адным з найбольшых паводле колькасці насельніцтва горадзе Еўропы можна рабіць амаль усё. Ёсць там месцы і для тых, хто камфортна пачуваецца ў натоўпе, і для прыхільнікаў прыроды ды спакою, прычым нават у цэнтры.
3. Аляксей Бондар, які нарадзіўся і вырас у Барысаве, ужо некалькі гадоў падарожнічае па розных краінах аўтаспынам і пешкі. І амаль н(я) траціць на гэта грошай! Сёлета малады чалавек пазнаёміўся з Турэччынаю і Грузіяй.
08:35
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
09:35
Праграма “Вяскоўцы” пабывала на Дні нараджэння ў вясковай гаспадыні, а вядоўца Віктар Шукеловіч далучыўся да шчырых і цёплых віншаванняў.
10:05
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
11:25
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
12:15
Карупцыя, якая гадамі пануе ў Расеі, існуе пры ціхай згодзе ўладаў і кіраўніка краіны. У медыях Уладзімір Пуцін прэзентуе сябе дбайным бацькам нацыі. У сваю чаргу становішча звычайных расейцаў – трагічнае. Вёскі выміраюць без медычнай апекі, фермеры губляюць землі праз хцівых алігархаў, а прэм’ер – міністр Дзмітрый Мядзведзеў раіць пенсіянерам зацягнуць паясы, бо ў бюджэце няма грошай. Стужка паказвае сітуацыю ў Расеі, але можна правесці шмат паралеляў і з сённяшняю Беларуссю.
рэж. Уда Лілішкіс (Udo Lielischkies), 2016 г. , Нямеччына
13:05
Гісторыя Эрны, якую разам з іншымі жыхарамі Эстоніі, Латвіі і Літвы савецкія ўлады дэпартуюць у Сібір.
рэж. Марці Хэльдэ (Martti Helde), 2014 г. , Эстонія
14:35
Падзеі верасня 1939 г. па – ранейшаму складаная тэма ў беларуска – польскіх дачыненнях. На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, якая працягвае сцвярджаць, што ў 1939 – ым Заходнюю Беларусь толькі вызвалілі ад польскага панскага прыгнёту і такім чынам аб’ядналі народ. У сваю чаргу палякі ацэньваюць гэтыя падзеі як савецкую агрэсію на Польшчу і як чацвёрты падзел Рэчы Паспалітай. Разабрацца ў поглядах дапамогуць дэбаты гісторыкаў як добры сродак паразумення абодвух бакоў.
15:15
У студыі вядоўцы – работнікі падпольнага тэлебачання – абмяркоўваюць з сатырычнага ракурсу галоўныя навіны, блогерскія скандалы, культурніцкія і забаўляльныя падзеі тыдня. Аб’ектам сатыры робяцца грамадства, улады, апазіцыя ды медыі. Вядоўцы дазваляюць сабе суворы ды нават чорны гумар, але трымаюцца ў межах заканадаўства.
15:50
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госць праграмы, вядомая персона, распавядае пра сваю нелюбімую страву з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць яе так, каб госць праграмы папрасіў дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорны госць праграмы ды яго сябры ў студыі.
16:25
Стужка – аповед пра найгоршы музычны фармат. Гэта гісторыя кампакт – касеты. Пераход на лічбавы фармат прывёў да амаль поўнага вымірання касетаў. Аднак высветлілася, што ў свеце шырыцца колькасць прыхільнікаў састарэлага фармату. Касетамі карыстаюцца ветэраны і маладыя гурты, аматары сапраўднага гуку і праціўнікі лічбавых тэхналогіяў. Аўтары паказваць розныя погляды на справу касеты і шукаюць адказ на пытанне, чаму яна так і не памерла.
рэж. Зак Тэйлар (Zack Taylor), Ґеорґ Пэцальд (Georg Petzold), 2016 г. , Вялікая Брытанія
18:00
2011 г. , Беларусь
Што мы ведаем пра т. зв. “вызваленчы” паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г. , сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі – фашысцкай Нямеччынай і СССР. Па – другое, насельніцтва акупаванага Чырвонай Арміяй абрашу Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў.
Тое, што адбылося ў 1939 – м, не было аніякім вызваленнем. Зусім наадварот: гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. А неўзабаве, менш як праз два гады, на гэтыя землі прыйшлі фашысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі.
18:30
Гэтак званую Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. і сёння ўлады лічаць пачаткам новае гісторыі для нашае краіны. А насамрэч гэта быў узброены захоп улады ў Беларусі, учынены пераважна вайскоўцамі Заходняга фронту Расеі на каманду расейскіх рэвалюцыянераў – бальшавікоў. Першае дзесяцігоддзе па бальшавіцкім перавароце характарызавалася неверагоднаю свабодаю нораваў. Адбывалася гэтак званая сексуальная рэвалюцыя.
18:50
Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага і італьянскага паходжання. Сядзіба рэдкага ордэна піяраў, якая дзейнічае ў Шчучыне да сённяшніх дзён.
19:05
Аддаць дзяржаве ці пакінуць сабе: што выгадней рабіць з падатковымі адлічэннямі? Аўтарскія правы: ці існуюць яны на Беларусі? Забудоўнік змяніў праект, а жытло праз тое змяніла кошт: што кажа закон?
19:30
Праграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
19:50
Інфармацыйна – публіцыстычны блок – гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма “ВОТ ТАК”, якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго – штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае “Студыя Белсат”, якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух – трох “Гарачых каментароў” на самыя актуальныя тэмы, аглядаў культуры і медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту “Белсату”, no comment – аў, відэаапытанняў, агляду спартовых падзеяў і прагнозу надвор’я. Да таго ж “Студыя Белсат” прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: “Давайце разбірацца” (эканамічныя і не толькі расследаванні Станіслава Івашкевіча), “Дэвайс” (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды сатырычная “Беларусь – 37”. Падсумоўвае навіны дня традыцыйна амаль 30 – хвілінны “Абектыў” – галоўная інфармацыйная праграма “Белсату”. Адразу пасля яго – “Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама гледачы Блоку могуць пабачыць самую знаную беларускую тэлепраграму з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: “Відзьмо – невідзьмо +” з легендарным Сяргеем Філімонавым.
20:00

21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:25

21:45
Гісторыя Эрны, якую разам з іншымі жыхарамі Эстоніі, Латвіі і Літвы савецкія ўлады дэпартуюць у Сібір.
рэж. Марці Хэльдэ (Martti Helde), 2014 г. , Эстонія
23:10
Інфармацыйна – публіцыстычны блок – гэта амаль 3 гадзіны навінаў і аналітыкі. Распачынае трансляцыю расейскамоўная праграма “ВОТ ТАК”, якая апавядае (не толькі беларускім гледачам) пра найбольш важныя падзеі ў Беларусі, Расеі, Украіне ды іншых постсавецкіх краінах, але не абмінае і значных падзеяў з рэшты свету. Апроч таго – штодзённыя жывыя ўключэнні расейскамоўнай службы BBC! Эстафету пераймае “Студыя Белсат”, якая ёсць міксам кароткіх найважнейшых навінаў з Беларусі і свету, двух – трох “Гарачых каментароў” на самыя актуальныя тэмы, аглядаў культуры і медыяў, у тым ліку матэрыялаў сайту “Белсату”, no comment – аў, відэаапытанняў, агляду спартовых падзеяў і прагнозу надвор’я. Да таго ж “Студыя Белсат” прапаноўвае ўвазе гледачоў шэраг кароткіх тэматычных праграмаў: “Давайце разбірацца” (эканамічныя і не толькі расследаванні Станіслава Івашкевіча), “Дэвайс” (навіны свету навукі ды разнастайных прыладаў) ды сатырычная “Беларусь – 37”. Падсумоўвае навіны дня традыцыйна амаль 30 – хвілінны “Абектыў” – галоўная інфармацыйная праграма “Белсату”. Адразу пасля яго – “Размова дня”: вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. А таксама гледачы Блоку могуць пабачыць самую знаную беларускую тэлепраграму з аглядам падзеяў кіно, музыкі ды мастацтва: “Відзьмо – невідзьмо +” з легендарным Сяргеем Філімонавым.
23:15

00:15
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:40

00:55
Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага і італьянскага паходжання. Сядзіба рэдкага ордэна піяраў, якая дзейнічае ў Шчучыне да сённяшніх дзён.
01:15
Аддаць дзяржаве ці пакінуць сабе: што выгадней рабіць з падатковымі адлічэннямі? Аўтарскія правы: ці існуюць яны на Беларусі? Забудоўнік змяніў праект, а жытло праз тое змяніла кошт: што кажа закон?
01:35

Глядзі таксама
Каментары