Schedule of day 2018/09/16


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
09:10
Другі сезон вядомага серыялу “Блакітная планета”. Гісторыі магічнага свету акіянаў, знятыя пры дапамозе найноўшых тэхналогіяў. Акіяны займаюць каля 70 % паверхні нашай планеты, але дасюль гэта найменш даследаваная частка Зямлі. “Блакітная планета ІІ” пазнаёміць з новымі неверагоднымі адкрыццямі. У сямі серыях мы пабачым найглыбейшыя часткі акіяну, узбярэжжы, падводныя сады, а таксама паразважаем пра будучыню гэтай экасістэмы.
10:00
Гэтак званую Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. і сёння ўлады лічаць пачаткам новае гісторыі для нашае краіны. А насамрэч гэта быў узброены захоп улады ў Беларусі, учынены пераважна вайскоўцамі Заходняга фронту Расеі на каманду расейскіх рэвалюцыянераў – бальшавікоў. Першае дзесяцігоддзе па бальшавіцкім перавароце характарызавалася неверагоднаю свабодаю нораваў. Адбывалася гэтак званая сексуальная рэвалюцыя.
10:20
“Нашы Майстры” – майстэрня вытворчасці цацак у Смалявічах. На першы погляд, гэта звычайнае прадпрыемства, аднак працуюць там не зусім звычайныя людзі. Усе яны змагаюцца з наркатычнай і алкагольнаю залежнасцю. Змаганне адбываецца не толькі на працы, але ў кожную хвіліну жыцця: удома, у краме, у госцях, і нават у сне…
рэж. Ганна Галота, 2017 г. , Беларусь
10:40
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
11:35
Толькі адзін беларускі палітык можа цягацца з Лукашэнкам у плане вядомасці. Гэта Пятро Машэраў, які кіраваў савецкаю Беларуссю 15 гадоў. Палітык быў настолькі папулярны, што і сёння яго памятаюць, бадай, усе жыхары постсавецкае прасторы, каму за 50. Напярэдадні раптоўнае гібелі Машэраў паведаміў блізкім, што ад’язджае на павышэнне ў Маскву. Ці не такі папулярны лідар мог узначаліць СССР пасля Брэжнева і Андропава? Ці здарылася б тады перабудова, ці разваліўся б Саюз? Але мы на гэтыя пытанні не адкажам, бо ў 1980 г. палітык гіне ў аўтакатастрофе. Упершыню ў гісторыі тэлебачання пра гэта ўзгадваюць асноўныя ўдзельнікі аварыі. Пры Машэраву ў Беларусі адбывалася меліярацыя Палесся, што моцна нашкодзіла клімату ўсёй Усходняй Еўропы. А таксама пры ягоным удзеле быў знесены гістарычны цэнтр Менску. Ці вінаваты Машэраў у гэтых памылках? Што добрага зрабіў палітык для Беларусі, і за што яго так любяць? У межах ток – шоу “Кожны з нас” гучаць галасы калегаў Пятра Машэрава, ягоных сучаснікаў і сваякоў.
12:25
У студыі вядоўцы – работнікі падпольнага тэлебачання – абмяркоўваюць з сатырычнага ракурсу галоўныя навіны, блогерскія скандалы, культурніцкія і забаўляльныя падзеі тыдня. Аб’ектам сатыры робяцца грамадства, улады, апазіцыя ды медыі. Вядоўцы дазваляюць сабе суворы ды нават чорны гумар, але трымаюцца ў межах заканадаўства.
13:00
Праграма “Вяскоўцы” пабывала на Дні нараджэння ў вясковай гаспадыні, а вядоўца Віктар Шукеловіч далучыўся да шчырых і цёплых віншаванняў.
13:30
Новы сезон аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live жывым сэтам адкрывае Раман Волазнеў. Выканаўца здабыў сабе славу ў дзяцінстве, а цяпер запісаў першы дарослы альбом. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц спявак і кампазітар распавядзе, як перажыў ломку голасу, як скарыстаў з прэзідэнцкай стыпендыі і што зрабіў бы, калі б апынуўся ў фатэлі міністра культуры. Акрамя песень з дыску Мгновение прагучаць знакавыя ў ягонай кар’еры беларускамоўныя творы.
14:05
Карупцыя, якая гадамі пануе ў Расеі, існуе пры ціхай згодзе ўладаў і кіраўніка краіны. У медыях Уладзімір Пуцін прэзентуе сябе дбайным бацькам нацыі. У сваю чаргу становішча звычайных расейцаў – трагічнае. Вёскі выміраюць без медычнай апекі, фермеры губляюць землі праз хцівых алігархаў, а прэм’ер – міністр Дзмітрый Мядзведзеў раіць пенсіянерам зацягнуць паясы, бо ў бюджэце няма грошай. Стужка паказвае сітуацыю ў Расеі, але можна правесці шмат паралеляў і з сённяшняю Беларуссю.
рэж. Уда Лілішкіс (Udo Lielischkies), 2016 г. , Нямеччына
14:55
рэж. Бальтасар Кормаукюр (Baltasar Kormakur), 2012 г. , Ісландыя
У сакавіку 1984 г. за некалькі кіламетраў ад паўднёвага ўзбярэжжа Ісландыі патануў рыбацкі карабель. Неймаверным чынам адзін з маракоў уратаваўся. Мужчына правёў шэсць гадзінаў у ледзяной вадзе, пакуль яго не выкінула на бязлюдны вулканічны востраў. Ён цудам ацалеў, аднак гэта быў толькі пачатак няшчасцяў Фільм заснаваны на рэальных падзеях.
16:30
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
17:20
Стужка – аповед пра найгоршы музычны фармат. Гэта гісторыя кампакт – касеты. Пераход на лічбавы фармат прывёў да амаль поўнага вымірання касетаў. Аднак высветлілася, што ў свеце шырыцца колькасць прыхільнікаў састарэлага фармату. Касетамі карыстаюцца ветэраны і маладыя гурты, аматары сапраўднага гуку і праціўнікі лічбавых тэхналогіяў. Аўтары паказваць розныя погляды на справу касеты і шукаюць адказ на пытанне, чаму яна так і не памерла.
рэж. Зак Тэйлар (Zack Taylor), Ґеорґ Пэцальд (Georg Petzold), 2016 г. , Вялікая Брытанія
18:50
2015 г. , Беларусь
На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора. Жыхары вёскі Храпунь, якая існавала з 1451 года, вёсак Колкі, Вілля, Хінічаў, Рубрынь, Мерлінскі хутароў былі выселены. Мерлінскі палігон, быў закрыты ў 1993 годзе. Раны гэтай шматпакутнай зямлі паступова загойваюцца зарастаюць варонкі і падымаецца малады лес. Людзі з памежных беларускіх і украінскіх вёсак штогод імкнуцца на балоты Мерлінскага палігона па журавіны. Шмат для каго гэты шлях вяртанне ў мінулае, кранальная сустрэча з роднымі мясцінамі, магчымасць наведаць могілкі, дзе пахаваны дзяды і бацькі. Героі фільма распавядаюць невядомыя факты аб гісторыі выселеных вёсак і стварэнні палігона, разам з аўтарамі разважаюць аб будучыні гэтай зямлі: ці вернуцца сюды людзі, ці зноў тут будуць гучаць выбухі вайны?
19:40
Тут пашылі першыя ў Беларусі станікі. Тут пачынаецца дзеянне “Чорнага замку Альшанскага” Уладзіміра Караткевіча. Тут працякае адная з трох менскіх летапісных рэк. Па гістарычным раёне Менску – Старажоўцы – вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка прайшліся разам з гісторыкам Паўлінаю Скурко.
20:05
У восеньскім сезоне у Міністэрстве Праўды мяркуецца ўвесці Дэпартамент Чэсных разследванняў, дзе злачынцы ад улады беспаспяхова будуць лавіць самі сябе, а нашага хлопчыка, Вовачку, чэкісты прымусяць стаць сакрэтным агентам і ўкараніцца ў банду карупцыянераў.
За ўсёй беларускай рэчаіснасцю зверху, употайкі, будзе назіраць іншаземная цывілізацыя і рабіць свае высновы.
20:25
Першае сентыментальнае кулінарнае шоу. Госць праграмы, вядомая персона, распавядае пра сваю нелюбімую страву з дзяцінства. Два шэф – кухары спрабуюць прыгатаваць яе так, каб госць праграмы папрасіў дабаўку. Пераможцу кулінарнага двубою абярэ зорны госць праграмы ды яго сябры ў студыі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Падзеі верасня 1939 г. па – ранейшаму складаная тэма ў беларуска – польскіх дачыненнях. На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, якая працягвае сцвярджаць, што ў 1939 – ым Заходнюю Беларусь толькі вызвалілі ад польскага панскага прыгнёту і такім чынам аб’ядналі народ. У сваю чаргу палякі ацэньваюць гэтыя падзеі як савецкую агрэсію на Польшчу і як чацвёрты падзел Рэчы Паспалітай. Разабрацца ў поглядах дапамогуць дэбаты гісторыкаў як добры сродак паразумення абодвух бакоў.
22:00
Гісторыя Эрны, якую разам з іншымі жыхарамі Эстоніі, Латвіі і Літвы савецкія ўлады дэпартуюць у Сібір.
рэж. Марці Хэльдэ (Martti Helde), 2014 г. , Эстонія
23:25
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
23:40
Новы сезон аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live жывым сэтам адкрывае Раман Волазнеў. Выканаўца здабыў сабе славу ў дзяцінстве, а цяпер запісаў першы дарослы альбом. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц спявак і кампазітар распавядзе, як перажыў ломку голасу, як скарыстаў з прэзідэнцкай стыпендыі і што зрабіў бы, калі б апынуўся ў фатэлі міністра культуры. Акрамя песень з дыску Мгновение прагучаць знакавыя ў ягонай кар’еры беларускамоўныя творы.
00:15
Гераіні серыялу, тры маладыя польскія дзяўчыны, маюць вельмі мала агульнага. Эва віртуозна валодае адмычкамі і, нягледзячы на малады ўзрост, ужо набыла вядомасць у варшаўскім крымінальным свеце. Дачка заможных габрэйскіх бацькоў Марыся грае на альце і выступае на міжнародных конкурсах. Ірэна з сям’і польскіх інтэлігентаў рыхтуецца вывучаць хімію ва ўніверсітэце. Наўрад ці яны калісьці сустрэліся б, калі б не вайна.
рэж. Міхал Рагальскі (Michał Rogalski), 2017 г. , Польшча
У ролях: Марта Мазурэк (Marta Mazurek), Ванэса Александэр (Vanessa Aleksander), Александра Пісуля (Aleksandra Pisula), Міхал Чэрнэцкі (Michał Czernecki), Данута Стэнка (Danuta Stenka) і інш.
01:00
Фільм апавядае гісторыю Эрана Сўорца (Aaron Swartz, 1986 – 2013), амерыканскага кампютарнага вундэркінда і актывіста руху за свабоду інфармацыі. Яшчэ падлеткам Эран спрычыніўся да стварэння тэхналогіі RSS, а з часам ператварыўся ў змагара супраць дзяржаўнай бюракратыі і абмежавання права грамадзянаў на інфармацыю. Улады ўбачылі ў ім небяспечнага хакера і абвінавацілі ў буйным крадзяжы звестак з датабазы JSTOR. Не вытрымаўшы ціску, Эран Сўорц скончыў жыццё самагубствам, але ягонае імя стала сімвалам барацьбы за свабодны інтэрнэт.
рэж. Браян Кнэпэнбэргер (Brian Knappenberger), 2014 г. , ЗША
03:25

Глядзі таксама
Каментары