Schedule of day 2018/08/19


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:15
1. Першае, што здзіўляе беларуса, які прыязджае жыць у расейскія мегаполісы, гэта высокі кошт і невялікі выбар мясцовых малочных прадуктаў. Затое малочныя тавары з Беларусі ў гэткіх гарадах, як Масква і Санкт – Пецярбург, карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Карэспандэнт у Санкт – Пецярбургу Кацярына Маркавец праверыў, ці сапраўды беларускае лепшае за расейскае.
2. Прэмія Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў. Адзін з пяцідзесяці найлепшых будынкаў Лондану за дзве тысячы шаснаццаты год. Гаворка ідзе пра будынак беларускай грэка – каталіцкай царквы ў брытанскай сталіцы. Храм, створаны паводле праекту архітэктара кітайскага паходжання Цыз Ўай Со, ужо ў першыя паўгода пасля пабудовы пачаў атрымліваць шматлікія ўзнагароды ў брытанскіх і замежных конкурсах. Храм Святога Кірылы Тураўскага летась заваяваў прыз глядацкіх сімпатыяў у конкурсе Нью Ландан Аркітэкчэр.
3. У Празе своеасаблівым брэндам лічыцца Макс Шчур. Гэты пісьменнік і перакладчык у дзве тысячы шаснаццатым годзе стаў лаўрэатам Прэміі імя Ежы Ґедройца за найлепшую кнігу на беларускай мове Завяршыць ґештальт. Макс Шчур жыве ў чэскай сталіцы ўжо звыш за два дзясяткі гадоў. Кажа, што турыстычным агенцтвам яму паслужыла беларуская дзяржаўная бяспека пасля славутае Менскае вясны тысяча дзевяцьсот дзевяноста шостага года. З гэтага часу ён ні разу не вяртаўся дадому. Тым ня менш, роднае слова яму бліжэйшае, чым шмат каму з жыхароў Беларусі.
07:35
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
07:55
Праграма “Вяскоўцы” наведала вясковага паэта, які ў звычайным сшытку складае слоўнік роднай гаворкі. Ягоная жонка захавальніца ўнікальнага строю палескай свахі, спявуха і знаўца даўніх традыцый.
09:25
Ангеліна Ўэльская нарадзілася з цэрэбральным паралюшам. Яна амаль не размаўляла і не магла хадзіць. У Беларусі такія людзі звычайна пражываюць жыццё вязнямі ў сваім пакоі – сярод гора і слёзаў. Магчыма, гэта чакала б і Ангеліну, каб не ейная мама. У нейкі момант Вольга Ўэльская зразумела, што яны не могуць болей так жыць. Яна захацела, каб у Ангеліны была нечуваная для чалавека ў ейным стане прафесія. З гэтага моманту ў мамы і дачкі настаў новы, не менш цяжкі этап – насуперак. Усё стала мяняцца. Ангеліна зрабілася першаю беларускаю мадэллю з дзіцячым цэрэбральным паралюшам. Яе запрасілі ўзяць удзел у найпрэстыжнейшым конкурсе “Міс свету на інвалідным вазку”. Аднак, аказалася, нават гэта не тое, чаго Ангеліна хоча найбольш.
рэж. Вольга Дашук, 2018 г. , Беларусь
09:55
рэж. Андрэй Куціла, 2014 г. , Беларусь
Прыватны мастацкі “Музей беларушчыны” ў Старых Дарогах, які ўзнік дзякуючы Анатолю Беламу, змяшчае больш за паўтары тысячы экспанатаў. Пакуль жыў заснавальнік музею, тут было поўна наведнікаў і турыстаў. Сёння ж музей пустуе: у падтрыманні прыватнай установы не зацікаўленыя ні ўлады, ні дзяржаўныя структуры, нібыта закліканыя зберагаць культурную спадчыну…
11:00
Мода на настольныя гульні з’явілася амаль сто гадоў таму – – і ўвесь гэты час хадзіла хвалямі. Апошні віток адбыўся ўсяго некалькі год таму, калі сталі з’яўляцца настолкі на беларускай мове. Чым настольныя гульні так захапляюць людзей? Як дзякуючы такой гульні пачаць разбірацца ў эканоміцы? І што трэба зрабіць гульцу, каб набыць цэлую вуліцу Зыбіцкую. ў Менску? Пра гэта вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць са стваральнікам настолак і музыкам Змітром Афанасенкам.
11:20
Штотыднёвая, сатырычная праграма, аўтар якой з’яўляецца выдатным беларускім рэжысёрам Юрый Хащеватский
Аб кожным раздзеле праграмы залежыць ад бягучых падзей у Беларусі і ў рэгіёне.
11:40
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны.
За тры гады свайго існавання праект Mustelide даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і на фестывальных пляцоўках у дзясятку краінаў свету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове з вядоўцаю Мірай Шульц спявачка, паэтка і кампазітарка распавядзе пра самыя незвычайныя месцы, у якіх ён даводзілася выступаць, згадае пра ўдзел у амерыканскім праекце OneBeat і ў гурце Ulis, а таксама пакажа ўзоры жывой электроннай музыкі, якая выконваецца без выкарыстання лэптопу.
12:15
Гісторыі, калі людзі будавалі цікавы і паспяховы бізнес у правінцыі. Напрыклад, самая буйная ва Усходняй Еўропе майстэрня дэкаратыўных свечак у 10 – тысячнай Уздзе, якую мясцовыя жыхары называюць не інакш як вялікаю вёскаю. Або першы ў Беларусі фермер – прыватнік з – пад Маладзечна і ферма ў гадаванні цвыркуноў, якую менскія хлопцы адкрылі каля Фаніпалю.
13:05
Гэта ўжо 27 – мы фестываль “Басовішча” – беларускае музычнае гісторыі. Бо хоць гэтая імпрэза праходзіць на польскім Падляшшы, на лясной паляне каля Гарадку, бяруць удзел у ёй у асноўным беларускія гурты. Дзякуючы гэтаму шмат якія з іх зрабіліся зоркамі. Гэдлайнеры сёлетняй імпрэзы – гурты “Akute”, “NaviBand”, “Стары Ольса” ды кіеўская каманда Вагоновожатые. Пераможцам конкурснай часткі напярэдадні абвесцілі арт – рок гурт “Тэлепорт”, іхны дэбютны альбом быў прэзентаваны 2 гады таму.
13:50
Беларуская паэтка і патрыётка ніколі не паддалася, не здрадзіла свайму прызванню. Прайшла праз сталінскія турмы і канцлагеры, была і застаецца ўзорам беларускага грамадзяніна. Помнік ёй стаіць на цвінтары царквы ў Зэльве насупраць дому, у якім жыла, а памятная шыльда правісела ўсяго чатыры дні. Славутую беларуску шануюць патрыёты, праваслаўная царква, але шальмуюць лукашэнкавыя ўлады. Чаму?
14:10
рэж. Аскольд Кураў (Аскольд Куров), 2013 г. , Расея
Поўны абсурду, гратэск і з пачуццём гумару карціна музея і дыскусіі, якія адбываюцца паміж супрацоўнікамі, ператвараецца ў гіпербалу сённяшняй Расіі. У 1987 г. , на заходзе савецкай эры, самы вялікі музей Леніна адкрылі ў вёсцы Горкі, дзе прайшлі апошнія дні правадыра рэвалюцыі. Неўзабаве пасля таго, як установа запрацавала напоўніцу, Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне. Музей зазнаў перыяд забыцця, але сёння ён адкрыты, як і раней. Адданыя справе Леніна працаўнікі чакаюць вяртання былых часоў, падтрымліваючы полымя рэвалюцыі ў сучаснай Расеі.
15:00
Няўдалая спроба путчу ў жніўні 1991 г. сталася прэлюдыяй канца савецкага рэжыму. СССР неўзабаве распаўся, і трыкалор узняўся над Крамлём. Калі дзяржаўныя тэле – і радыёстанцыі транслявалі “Лебядзінае возера”, а натоўпы пратэстоўцаў збіраліся каля Белага дому ў Маскве, каб бараніць штаб – кватэру дэмакратычнай апазіцыі, у Ленінградзе тысячы разгубленых, усхваляваных людзей таксама выйшлі на вуліцы, каб зрабіцца часткаю падзеі, якая, здавалася, мусіла была змяніць іхны лёс. Праз чвэрць стагоддзя рэжысёр звяртаецца да падзеі, якая ўвайшла ў сучасную еўрапейскую гісторыю як момант “нараджэння расейскай дэмакратыі”. Што ж насамрэч адбылося ў жніўні 91 – га? Што за сіла кіравала натоўпамі на Дварцовай пляцы ў Ленінградзе? Хто гэтыя людзі, якія глядзяць у камеру: пераможцы ці ахвяры?
рэж. Сяргей Лазніца, 2015 г. , Нідэрланды – Бельгія
16:20
Стары савецкі інтэрнат можа разбурыцца ў любы момант, і 800 яго жыхароў могуць не паспець уратавацца. На выклік прыходзіць сантэхнік і заўважае, што ў адной са сценаў расколіна сягае ажно самога верху будынку. Герой разумее катастрафічную пагрозу, аднак улады не толькі не гатовыя развязваць праблему, але нават не хочуць ведаць пра яе існаванне. Ці здолее запабегчы катастрофе звычайны сантэхнік?
рэж. Юрый Быкаў (Юрий Быков), 2014 г. , Расея
18:15
У Беларусі ў 2014 г. на 100 народжаных немаўлят прыпадала 25 спаронаў. Каля 30 тыс. спаронаў былі зробленыя ў 2015 – ым. З іх адсотак спаронаў, зробленых паводле медычных паказанняў, мінімальны. Перапыняюць цяжарнасць найчасцей свядома.
18:35
Краязнаўца Аляксей Шота запрашае гледачоў дакрануцца да гісторыі польска беларускага памежжа, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі. У сваіх аповядах аўтар шукае польскі след у шматстагоддзевай гісторыі гарадоў і мястэчак, у якіх жылі і тварылі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы польскага паходжання.
18:50
1. Першае, што здзіўляе беларуса, які прыязджае жыць у расейскія мегаполісы, гэта высокі кошт і невялікі выбар мясцовых малочных прадуктаў. Затое малочныя тавары з Беларусі ў гэткіх гарадах, як Масква і Санкт – Пецярбург, карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Карэспандэнт у Санкт – Пецярбургу Кацярына Маркавец праверыў, ці сапраўды беларускае лепшае за расейскае.
2. Прэмія Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў. Адзін з пяцідзесяці найлепшых будынкаў Лондану за дзве тысячы шаснаццаты год. Гаворка ідзе пра будынак беларускай грэка – каталіцкай царквы ў брытанскай сталіцы. Храм, створаны паводле праекту архітэктара кітайскага паходжання Цыз Ўай Со, ужо ў першыя паўгода пасля пабудовы пачаў атрымліваць шматлікія ўзнагароды ў брытанскіх і замежных конкурсах. Храм Святога Кірылы Тураўскага летась заваяваў прыз глядацкіх сімпатыяў у конкурсе Нью Ландан Аркітэкчэр.
3. У Празе своеасаблівым брэндам лічыцца Макс Шчур. Гэты пісьменнік і перакладчык у дзве тысячы шаснаццатым годзе стаў лаўрэатам Прэміі імя Ежы Ґедройца за найлепшую кнігу на беларускай мове Завяршыць ґештальт. Макс Шчур жыве ў чэскай сталіцы ўжо звыш за два дзясяткі гадоў. Кажа, што турыстычным агенцтвам яму паслужыла беларуская дзяржаўная бяспека пасля славутае Менскае вясны тысяча дзевяцьсот дзевяноста шостага года. З гэтага часу ён ні разу не вяртаўся дадому. Тым ня менш, роднае слова яму бліжэйшае, чым шмат каму з жыхароў Беларусі.
19:10
1 Унікальныя дамініканскія касцёл і кляштар у Смалянах хутка могуць знікнуць. Закінуты кляштар некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады паспрабавалі знесці. На шчасце, тады менскім актывістам удалося абараніць помнік гісторыі. Аднак цяпер і касцёл, і кляштар стаяць бяз дахаў, а дзверы ды вокны даўно згубленыя.
2. Вікенцій Мароз сваю першую кнігу выдаў ва ўзросце 93 – ох гадоў. Збор успамІнаў Перажытае – незабытае гэта выразны адбітак складанага ды трагічнага часу: жыццё пад акупацыяй, вайна, якой аддадзеныя два з паловаю гады, і паваенны перыяд з усімі яго нягодамі.
3. Уладзімір Кучмасаў даўно марыў навучЫцца выпякаць хлеб у вясковай печы, гэтак, як рабілі нашыя продкі. Аднойчы ён выпадкова прачытаў пра Сцепаніду Лупач, жыхарку Глыбоччыны. Яна выпякае хлеб паводле старадаўняга двухсотгадовага рэцэпту, які ўлучаны ў Спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
19:30
Са свайго пакою ў бацькоўскім доме ў прадмесці Чыкага, з аўдыторыяў і калідораў каледжу, з гарадскіх кавярняў дзяўчына Аля’а пастаянна выходзіць у інтэрнэт – яна каардынуе рэвалюцыйныя дзеянні ў Сірыі. Ейныя бацькі, сваякі ды яна самая адтуль родам, таму яна не можа абыякава назіраць за пратэставым рухам і барацьбою супраць дыктатара Башара аль – Асада. З дапамогаю сацыяльных сетак яна перадае звесткі пра рыхтаванне акцыяў пратэсту, атрымлівае і рэдагуе відэаматэрыялы, распаўсюджвае іх па сеціве. Аля’а ды ейныя інтэрнэт – сябры, якія, рызыкуючы жыццём, дакументуюць злачынствы рэжыму, перакананыя: свет мусіць ведаць праўду пра тое, што адбываецца ў Сірыі, і прыйсці на дапамогу грамадзянам гэтае краіны.
рэж. Джоу Піскатэла (Joe Piscatella), 2013 г. , ЗША
21:00
Аб’ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У новым цыкле праграмы Размовы Эксперта нашыя госці вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі і эксперты узгадаюць падзеі, што закранулі Беларусь, і прадставяць вашай увазе свой погляд на самыя важныя палітычныя рашэнні, якія прымаліся ў кабінетах Міністэрства Праўды. Госц: Анатоль Лябедзька. Тэма: Шпіёнаманія ў беларускіх уладных колах, яе сутнасць і прычыны.
21:35
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
22:25
Мішэль Расін – непахісны старшыня суду прысяжных, чыя строгасць да злачынцаў вядомая ўсім. Гэтым разам Расіну давядзецца судзіць чалавека, які забіў сваю дачку. Сітуацыя ўскладняецца, калі ў першы ж дзень разбору вызначаюць склад прысяжных. У журы трапляе Дытэ Лёрэнсэн – Катрэ. Расін ведае гэтую жанчыну, калісьці ў іх было каханне. Іхная сустрэча робіцца нагодаю, каб прыгадаць, што старое каханне не замірае. Толькі ці не перашкодзіць яно змаганню за справядлівасць?
рэж. Крыстян Вэнсан (Christian Vincent), 2015 г. , Францыя
00:00
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны.
За тры гады свайго існавання праект Mustelide даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і на фестывальных пляцоўках у дзясятку краінаў свету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове з вядоўцаю Мірай Шульц спявачка, паэтка і кампазітарка распавядзе пра самыя незвычайныя месцы, у якіх ён даводзілася выступаць, згадае пра ўдзел у амерыканскім праекце OneBeat і ў гурце Ulis, а таксама пакажа ўзоры жывой электроннай музыкі, якая выконваецца без выкарыстання лэптопу.
00:35
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:35

Глядзі таксама
Каментары