Schedule of day 2018/08/12

07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:15
1. Гэтак званыя выбары ў мясцовыя органы самакіравання ў Беларусі мінулі. Новаабраныя дэпутаты неўзабаве пачнуць выконваць свае абавязкі. А мы прапануем пазнаёміцца з беларускаю, якая займае пасаду дэпутаткі гарадскога парламенту ў Антвэрпэне. НарадзІнка Салігорску, яна пераехала ў Бельгію пры канцы мінулага стагоддзя. І ўжо шэсць гадоў спалучае дэпутацкія абавязкі з працаю ў міжнароднай грамадскай арганізацыі.
2. Прага была важным цэнтрам беларускага палітычнага жыцця ў замежжы ў першай палове мінулага стагоддзя. У тысяча дзевяцьсот дваццаць трэцім годзе сюды пераехаў Прэзідыум Беларускае народнае рэспублікі. Альшанскія могілкі чэскае сталіцы сталі месцам спачЫну двух Прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі. Праская беларуская суполка Скарына даглядае магілы, аплочвае арэнду і двойчы на год ладзіць тут нацыянальныя ўрачыстасці. На шпацыр беларускімі мясцінамі памяці ў чэскай сталіцы нас запрашае сябра суполкі, Першы Намеснік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.
3. Алесь Адамковіч зь Вільні. Ён лічыць, што і жывучы ў іншай краіне, можна любіць Беларусь і шмат што для яе рабіць. Ужо шмат гадоў Алесь Адамковіч даследуе супольную спадчыну Літвы ды Беларусі, папулярызуе беларускую культуру, піша кнігі, прысвЕчаныя беларусам Віленшчыны.
07:35
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
07:55
Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Вядоўца будзе вучыцца пячы хлеб і плесці кручком дыванікі.
09:30
Гэта першая спроба белетрызаваць дакументалістыку аб прыродзе – праз увядзенне аповеду, драматургіі, уласцівых мастацкаму кіно. Аўтары паказваюць звяроў не як аб’екты назірання, а як суб’екты, жыццё і лёс якіх можна апісаць прыгожа і эмацыйна.
10:45
Як зрабіць, каб зорачкі на малюнку зіхацелі, як сапраўдныя? Што азначае лагатып “Мовы Нанова”? Якім чынам чалавек, які не мае беларускіх каранёў, вывучыў і дасканала валодае беларускай мовай?
11:10
Штотыднёвая, сатырычная праграма, аўтар якой з’яўляецца выдатным беларускім рэжысёрам Юрый Хащеватский
Аб кожным раздзеле праграмы залежыць ад бягучых падзей у Беларусі і ў рэгіёне.
11:30
Новае выданне праграмы Belsat Music Live будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок – паэта ад першых тэкстаў для Бонды і Новага Неба да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі падзеляцца сваімі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды.
12:25
У студыі сустрэнуцца блізкія людзей, якіх прысудзілі да смяротнае кары, з сваякамі пацярпелых у той жа крымінальнай справе. Гарачыя ды непадробныя дэбаты на адную з самых спрэчных і прынцыповых тэмаў.
13:20
Ларыса Геніюш – адна з найлепшых паэтак Беларусі. Аднак імя творцы не сустрэнеш у школьных падручніках беларускай літаратуры. Чаму Ларысе Геніюш не знайшлося месца ў “праўрадавым” нацыянальным пісьменстве?
13:55

14:25
Кожны год Захар Тарасевіч наведвае лагер смерці Аўшвіц – Біркенаў. Часам падарожжа займае больш за дванаццаць гадзінаў, і для 82 – гадовага чалавека гэта цяжкае выпрабаванне. У канцлагеры загінулі ягоныя пяцёра душаў, і ён быў адзіным дзіцём у сям’і, хто там ацалеў. Спадар Захар узначальвае гарадзенскую суполку былых вязняў нацысцкіх лагераў, з якімі, як ён мяркуе, несправядліва абыходзяцца ў Беларусі і пра якіх мала ведаюць за мяжою. Таму візіт у музей Аўшвіц – Біркенаў гэта не толькі даніна памяці родным, але і магчымасць распавесці сваю гісторыю шматлікім турыстам, якія прыязджаюць у музей Аўшвіц – Біркенаў з усяго свету. У лагерных бараках ізноў балюча паўстае мінулае… Ці ўдасца замежнікам з далёкіх краінаў убачыць за вытатуяванымі на руцэ лічбамі лагернага нумару нешта большае, чымся цікавы сюжэт для фота?
рэж. Максім Швед, 2018 г. , Беларусь
14:50
рэж. Манон Люазо (Manon Loizeau), 2014 г. , Францыя
За бліскучымі фасадамі адноўленага Грознага надалей пануе тэрор і страх. Стваральнікі фільму не даюць забыць пра чачэнскую трагедыю. Орўэлаўскія сцэны мяжуюць з адчайным пошукам праўды і справядлівасці. Кантраставыя вобразы ствараюць цэласнае ўяўленне пра каўказскую рэспубліку, якая перажыла дзве крывавыя вайны, але яе жыхары надалей існуюць пад пагрозаю знішчэння.
16:20
Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па – за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман “Байстручка”, які робіцца культавым.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2013 г. , Францыя – Бельгія
У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).
18:30
Найвялікшая геапалітычная катастрофа ХХ ст. Роўна 100 гадоў таму ўзброенае паўстанне петраградскіх матросаў перарасло ў Кастрычніцкую рэвалюцыю, падзеі якое неймаверным чынам паўплывалі на хаду сусветнае гісторыі. Прайшоў час, здавалася б, погляды на тыя падзеі мелі звесціся да адназначных. Аднак пакаленні беларусаў, як і раней, ходзяць вуліцамі, названымі ў гонар арганізатара рэвалюцыі Уладзіміра Леніна. І ці не на кожнай плошчы малога ці вялікага гораду ён працягвае назіраць за нашым жыццём са свайго гранітнага ўзвышэння. Гэта нашая гісторыя, якою б яна ні была, – крычаць з тэлевізійных экранаў. Злодзею не месца на пастаментах.
рэж. Андрэй Куціла, 2017 г. , Беларусь
18:50
У ПРАГРАМЕ Вандроўкі па Гарадзеншчыне краязнаўца Аляксей Шота запрашае гледачоў дакрануцца да гісторыі польска беларускага памежжа, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі. У сваіх аповядах аўтар шукае польскі след у шматстагоддзевай гісторыі гарадоў і мястэчак, у якіх жылі і тварылі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы польскага паходжання.
19:05
1. Гэтак званыя выбары ў мясцовыя органы самакіравання ў Беларусі мінулі. Новаабраныя дэпутаты неўзабаве пачнуць выконваць свае абавязкі. А мы прапануем пазнаёміцца з беларускаю, якая займае пасаду дэпутаткі гарадскога парламенту ў Антвэрпэне. НарадзІнка Салігорску, яна пераехала ў Бельгію пры канцы мінулага стагоддзя. І ўжо шэсць гадоў спалучае дэпутацкія абавязкі з працаю ў міжнароднай грамадскай арганізацыі.
2. Прага была важным цэнтрам беларускага палітычнага жыцця ў замежжы ў першай палове мінулага стагоддзя. У тысяча дзевяцьсот дваццаць трэцім годзе сюды пераехаў Прэзідыум Беларускае народнае рэспублікі. Альшанскія могілкі чэскае сталіцы сталі месцам спачЫну двух Прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі. Праская беларуская суполка Скарына даглядае магілы, аплочвае арэнду і двойчы на год ладзіць тут нацыянальныя ўрачыстасці. На шпацыр беларускімі мясцінамі памяці ў чэскай сталіцы нас запрашае сябра суполкі, Першы Намеснік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.
3. Алесь Адамковіч зь Вільні. Ён лічыць, што і жывучы ў іншай краіне, можна любіць Беларусь і шмат што для яе рабіць. Ужо шмат гадоў Алесь Адамковіч даследуе супольную спадчыну Літвы ды Беларусі, папулярызуе беларускую культуру, піша кнігі, прысвЕчаныя беларусам Віленшчыны.
19:25
1. Віталь Манько з Калінкавічаў народны журналіст і блогер. Дзясяткі людзей штомесяц звяртаюцца да яго па дапамогу. Асвятліць праблему папрасілі і два гастарбайтары з Лельчыцаў Руслан Грысько і Аляксандр Будзько. Яны перакананыя, што маскоўскі працадаўца, каб не разлічвацца з імі за працу, уступіў у змову з міліцыянтамі ды зрабіў іх правапарушальнікамі.
2. Споўнілася тры гады, як на Лідчыне, ля вёскі Пескі, узнікла знакавая выспа беларушчыны турыстычная аграсядзіба з прывабнаю назваю Гасціна. Усё тут з нацыянальным каларытам: урачыстасці, канцэрты, сустрэчы ды імпрэзы, ёсць нават лялечны тэатр – батлейка. На святкаванні юбілею сядзібы адбыўся аднайменны фэст патрыятычнай бардаўскай песні Гасціна.
3. Байкер Яўген ХарытОненка з Гомля два гады ў вольны ад працы час рабіў матацыкл у выглядзе цмока. Міфічная мотаістота атрымалася і цяпер нязменна радуе свайго гаспадара, а таксама прыцягвае ўсеагульную ўвагу кіроўцаў сваёй прыгажосцю ды арыгінальнасцю.
19:40
Чаму яны загінулі? Кім яны былі? Што яны зрабілі і ці памятаюць пра іх праз 24 гады пасля пакутніцкай смерці? У 1991 – ым дваіх манахаў – францішканаў – айцоў Збіґнева Стшалкоўскага і Міхала Тамашэка – жорстка забілі перуанскія тэрарысты. 5 снежня 2015 г. Касцёл абвесціў іх добраславёнымі.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzytsztof Tadej), 2015 г. , Польшча
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У новым цыкле праграмы Размовы Эксперта нашыя госці вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі і эксперты узгадаюць падзеі, што закранулі Беларусь, і прадставяць вашай увазе свой погляд на самыя важныя палітычныя рашэнні, якія прымаліся ў кабінетах Міністэрства Праўды. Разам з нашымі гасцямі мы закранем найвастрэйшыя тэмы мінулага сезону і паспрабуем ува усім разабрацца.. Госц: Павал Севярынец. Тэмы: 1. Беларуская мова як прыкмета апазіцыйнасці. Стаўленне да беларускамоўных у грамадстве. 2. Праўда і хлусня ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.
21:35
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
22:20
рэж. Сяргей Лазніца, 2010 г. , Украіна – Нідэрланды – Нямеччына
Дзеянне фільму адбываецца ў постсавецкай глыбінцы. Кіроўца – дальнабойшчык Георгій, пакінуўшы дома здрадлівую жонку, адпраўляецца ў чарговы рэйс, падчас якога апынаецца ў свеце панавання страху, жорсткасці ды падступства
00:25
Новае выданне праграмы Belsat Music Live будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок – паэта ад першых тэкстаў для Бонды і Новага Неба да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі падзеляцца сваімі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды.
01:20
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
02:35

Глядзі таксама
Каментары