Schedule of day 2018/08/11


07:00
Праграма распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
07:10
нфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:20
нфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:50
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:15
Вясковец прымусіў наймальніка заплаціць яму за звыштэрміновую працу. Мінакі – аб працы па – за асноўным графікам. Падвёз пасажыра, а вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Андрэй і Яўгенія Стрыжакі – у рубрыцы “Партрэт праваабаронцы”. На Случчыне вёска ледзь не патанае ў каналізацыйных сцёках.
08:40
Пра цікавыя і важныя моманты са сферы беларускай эканомікі і бізнесу – распавядзе праграма “Асабісты капітал”.
09:00
Класічную музыку вучаць любіць і ведаць усіх. Але потым што ў большасці гучыць у навушніках і з калонак штодня? І колькі разоў на год мы бываем у філармоніі ці музычных тэатрах? Вы ў Прываце з Валярынай Куставай, а тэма праграмы Класіка: музыка не з кожнага прасіка. Госця студыі адна з вядучых піяністак Беларусі Даша Мароз.
11:20
У міжваеннай Польшчы Наваградак быў самым маленькім ваяводскім цэнтрам з колькасцю жыхароў прыблізна 6 тыс. чалавек. Гістарычная традыцыя перамагла эканамічны разлік, бо гаспадарчым цэнтрам Наваградскага ваяводства фактычна апынуліся Баранавічы. Ваяводскі цэнтр патрабаваў немалых фінансавых укладанняў, найперш у адміністрацыйнае і жыллёвае будаўніцтва. За два міжваенныя дзесяцігоддзі ў горадзе ўзнік цэлы комплекс адметных пабудоваў, якія ў асноўным захаваліся і сёння актыўна выкарыстоўваюцца. Нават цяперашнія ўлады не змянілі іхнае дыслакацыі.
11:40
Якія матывы падзеяў, звязаных з агрэсіўнаю вонкаваю палітыкаю Расеі ў дачыненні не толькі суседніх краінаў? Якое яно, галоўнае адрозненне русского мира ад заходняй цывілізацыі? Якім чынам складаліся метады і прылады расейскай палітыкі ў гістарычнай рэтраспектыве, ды як іх выкарыстоўваюць расейскія ўлады сёння? Як усё гэта адлюстроўваецца ва ўнутранай палітыцы ды ў прыватнасці на становішчы чалавека і асноўных правоў ды свабодаў? У размовах з навукоўцамі – гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, культуролагамі, сведкамі ды ўдзельнікамі падзеяў можна выкрыць утоеныя “спружыны” расейскае палітыкі, што далі штуршок ужо здзейсненым трагедыям і якія, на жаль, могуць адбывацца надалей.
Як з XVI стагоддзя фармаваліся дачыненні дзвюх праваслаўных краінаў – Грузіі ды Расеі? Першыя кантакты і матывы дзеянняў абодвух бакоў, што прывялі да падману ды гвалтоўнага далучэння Грузіі да імперыі.
рэж. Юрый Хашчавацкі, 2018 г. , Беларусь
13:00
Людзі самыя дасканалыя істоты на нашай планеце. Яны знайшлі спосаб выжыць і дастасавацца да навакольнага асяроддзя і ў халодных льдах Арктыкі і ў гарачых трапічных джунглях. Серыял Планета людзей гэта калаж 80 захапляльных гісторый. Кожныя з іх распавядае аб іншым месцы нашай планеты ды людзях, якія змаглі прыстасавацца да незвычайных умоваў прыроды. 2011 г. , Вялікая Брытанія
13:55
100 – годдзе БНР, якое нацыянальна свядомыя сілы нашай краіны адзначаюць як светлае свята, улады сустрэлі маўчаннем. І прыйсці да высновы, што не гарматы і бомбы ствараюць дзяржаўнасць, а выключна нацыянальная самасвядомасць большасці народа. Да якой зараз беларусам гэтак жа далека, як і сто год таму.

14:25
Людзі, якія збіраюць міласціну з фотаздымкамі хворых дзяцей, за дзень зарабляюць прыблізна 30 рублёў, сцвярджае Ганна Галёта. Праўда, гэтыя грошы не даходзяць да тых, каму яны сапраўды патрэбныя. Яўгенія Багданоўская – Іванцова выхоўвае дзіця з ДЦП. На лекаванне ейнае дачкі Сашы ашуканцы неаднаразова збіралі грошы, мама дзяўчынкі лавіла іх за руку, пісала заявы ў міліцыю, але так нічога і не дамаглася. Вулічны музыка Ігар Пятрэнка каля сямі гадоў зарабляе, граючы ў пераходах. Часта ягоныя калегі – людзі, якія збіраюць грошы, прыкрываючыся жалоснымі паперкамі пра цяжка хворых дзяцей. “Дзякуючы” беларускаму заканадаўству пакараць вулічных махляроў амаль немагчыма. Колькі хворых дзяцей мусяць памерці, каб ашуканцы, якія прыкрываюцца добраю справаю, зніклі з нашых вуліцаў? У студыі Алесь Залеўскі разважае на тэму вулічнага махлярства з Ганнаю Галётаю, якая не адзін год займаецца гэтаю тэмаю.
15:00
Іслам прыйшоў на землі Беларусі больш як 600 гадоў таму. З таго часу татары – мусульмане сталі жыць побач з беларусамі, ваяваць з агульным ворагам, будаваць мячэці і не дзяліць хрысціянаў ды мусульманаў на сваіх і чужых. Фільм паказвае жыццё беларускіх татараў, якія, працягваючы выконваць усе рэлігійныя каноны і запаветы ісламу, лічаць Беларусь сваім домам.
16:55
Польскі інжынер – будаўнік, сын былога аса польскай выведкі Маера, трапляе ў палон у Іраку. На сваю рызыку бацька выпраўляецца яму на дапамогу. Былыя калегі са службы імкнуцца выкарыстаць яго як прынаду для іракскіх сілаў бяспекі і гэткім чынам адцягнуць іхную ўвагу ад асноўнай місіі польскай выведкі – эвакуацыі амерыканскіх рэзідэнтаў перад пачаткам баявых дзеянняў.
рэж. Владыслаў Пасікоўскі (Władysław Pasikowski), 1999 г. , Польшча
У ролях: Марэк Кондрат (Marek Kondrat), Багуслаў Лінда (Bogusław Linda), Оляф Любашэнка (Olaf Lubaszenko).
18:25
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:05
рэж. Манон Люазо (Manon Loizeau), 2014 г. , Францыя
За бліскучымі фасадамі адноўленага Грознага надалей пануе тэрор і страх. Стваральнікі фільму не даюць забыць пра чачэнскую трагедыю. Орўэлаўскія сцэны мяжуюць з адчайным пошукам праўды і справядлівасці. Кантраставыя вобразы ствараюць цэласнае ўяўленне пра каўказскую рэспубліку, якая перажыла дзве крывавыя вайны, але яе жыхары надалей існуюць пад пагрозаю знішчэння.
20:35
1. Гэтак званыя выбары ў мясцовыя органы самакіравання ў Беларусі мінулі. Новаабраныя дэпутаты неўзабаве пачнуць выконваць свае абавязкі. А мы прапануем пазнаёміцца з беларускаю, якая займае пасаду дэпутаткі гарадскога парламенту ў Антвэрпэне. НарадзІнка Салігорску, яна пераехала ў Бельгію пры канцы мінулага стагоддзя. І ўжо шэсць гадоў спалучае дэпутацкія абавязкі з працаю ў міжнароднай грамадскай арганізацыі.
2. Прага была важным цэнтрам беларускага палітычнага жыцця ў замежжы ў першай палове мінулага стагоддзя. У тысяча дзевяцьсот дваццаць трэцім годзе сюды пераехаў Прэзідыум Беларускае народнае рэспублікі. Альшанскія могілкі чэскае сталіцы сталі месцам спачЫну двух Прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага і Васіля Захаркі. Праская беларуская суполка Скарына даглядае магілы, аплочвае арэнду і двойчы на год ладзіць тут нацыянальныя ўрачыстасці. На шпацыр беларускімі мясцінамі памяці ў чэскай сталіцы нас запрашае сябра суполкі, Першы Намеснік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.
3. Алесь Адамковіч зь Вільні. Ён лічыць, што і жывучы ў іншай краіне, можна любіць Беларусь і шмат што для яе рабіць. Ужо шмат гадоў Алесь Адамковіч даследуе супольную спадчыну Літвы ды Беларусі, папулярызуе беларускую культуру, піша кнігі, прысвЕчаныя беларусам Віленшчыны.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па – за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман “Байстручка”, які робіцца культавым.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2013 г. , Францыя – Бельгія
У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).
23:30
Новае выданне праграмы Belsat Music Live будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок – паэта ад першых тэкстаў для Бонды і Новага Неба да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі падзеляцца сваімі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды.
00:25
Іслам прыйшоў на землі Беларусі больш як 600 гадоў таму. З таго часу татары – мусульмане сталі жыць побач з беларусамі, ваяваць з агульным ворагам, будаваць мячэці і не дзяліць хрысціянаў ды мусульманаў на сваіх і чужых. Фільм паказвае жыццё беларускіх татараў, якія, працягваючы выконваць усе рэлігійныя каноны і запаветы ісламу, лічаць Беларусь сваім домам.
01:20
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:40
Гістарычны серыял Польскай тэлевізіі прысвечаны жыццю каралевы Боны, жонкі караля Польшчы ды вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога.
02:35

Глядзі таксама
Каментары