Schedule of day 2018/07/15


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:45
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
08:00
Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Героямі праграмы будуць як карэнныя вяскоўцы, гэтак і прыезджыя тыя, хто свядома з’ехаў з гораду, людзі розных пакаленняў і прафесіяў, жыхары розных рэгіёнаў. Гэтым разам аўтар пазнаёміцца з казой Дашай, наведае майстра, які робіць лодкі, ды сам паспрабуе зрабіць вясло.
09:25
Гэта першая спроба белетрызаваць дакументалістыку аб прыродзе – праз увядзенне аповеду, драматургіі, уласцівых мастацкаму кіно. Аўтары паказваюць звяроў не як аб’екты назірання, а як суб’екты, жыццё і лёс якіх можна апісаць прыгожа і эмацыйна.
10:45
У гэтай серыі Аўтаспынам па Беларусі мы дакранемся да старадаўняй спадчыны беларускага рушніка. Ён не проста прадмет побыту, а рэч рытуальная, нават глыбока сакральная, бо ўтрымлівае ў сабе цэлы сусвет старажытных беларусаў, закадаваны ў арнаментах. Але ці можна сёння спазнаць гэты сусвет і адназначна растлумачыць значэнне гэтых арнаментаў? Найлепшае месца паспрабаваць разабрацца ў семантыцы рушніка вёска Неглюбка Веткаўскага раёна, чыя тэкстыльная традыцыя была прызнаная нематэрыяльнай гісторыка – культурнай каштоўнасцю Беларусі. Другі дзень вандроўкі аўтаспынам занясе нас у Ратамку пад Менскам, дзе мастачка Ніна Пілюзіна, натхняючыся даўніной, стварае сучасныя габелены.
11:05
Для невідушчых людзей свет збудаваны іначай. Трэба прыкласці вялікія намаганні, каб выйсці з хаты, дайсці да крамы ці кавярні. Што казаць – – каб выбраць правільныя рэчы з гардэробу, наліць вадкасці ў шклянку ці вымераць ціск. Пра ўсе гэтыя акалічнасці вядоўцы гутараць з Міхаілам Антоненкам, намеснікам старшыні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.
11:30
Штотыднёвая, сатырычная праграма, аўтар якой з’яўляецца выдатным беларускім рэжысёрам Юрый Хащеватский
Аб кожным раздзеле праграмы залежыць ад бягучых падзей у Беларусі і ў рэгіёне.
11:50
Шоу з пераўвасабленнямі ад Сяргея Пукста ў Belsat Music Live
Шматаблічны Пукст адразу з чатырма сваімі праектамі стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Ён мог быць разбяром па дрэве, або хадзіць на працу ў філарманічны аркестр, ці зрабіць дыпламатычную кар’еру, але ад усяго гэтага адмовіўся на карысць музыкі. У размове з вядоўцай Мірай Шульц артыст распавядзе, што трэба рабіць, калі ў гэтым свеце табе зацесна, чаго ён шукае ў авангарднай музыцы, панку, рэпе і шансоне, навошта было абвяшчаць пра сыход са сцэны і вяртацца. У праграме прагучаць абраныя нумары з сольнага праекту Сяргея Пукста і ягонага альтэр – эга Георгія Дабро, песні ягонага гурта Pukstband і праекту True Litwin Beat.
12:20
Гісторыі прадстаўнікоў ЛГБТ – супольнасці, іхнае дыскрымінацыі ў Беларусі, пра фізічны ґвалт і выпадкі няроўнага становішча. У студыі людзі ўпершыню на камеру распавядуць пра сваю нялёгкую долю. У студыі будуць і тыя, хто прагне аспрэчыць такія праблемныя нюансы, як гей – парады ў Беларусі, аднаполыя шлюбы ды ўсынаўленне дзяцей ЛГБТ – парамі.
13:20
Грунвальд – гэта адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. Яна абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ўсе прызнавалі яе ўплыў на лёс Еўропы. Ваенныя ды палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне.
14:45
рэж. Аліса Каваленка і Любоў Дуракова, 2015 г. , Польшча – Украіна
Калі ў 2014 г. на ўсходзе Украіны пачалася вайна, студэнтка Кіеўскага нацыянальнага тэатру, кіно і тэлебачання выправілася на фронт з камераю – і трапіла ў палон да сепаратыстаў. Ейны кінадзённік і лёг у аснову гэтага фільму.
16:00
рэж. Олівэр Цыґенбальґ (Oliver Ziegenbalg), 2012 г. , Нямеччына
У аснове стужкі – аўтабіяграфічная проза новай зоркі нямецкае літаратуры – былога савецкага грамадзяніна Уладзіміра Камінера. Адразу пасля зрынання Берлінскага муру ўлетку 1990 г. трое расейскіх маладзёнаў падаюцца ў Нямеччыну і пачынаюць новае жыццё ва Усходнім Берліне. Тут галоўны герой, Уладзімір, знаходзіць каханне і ўрэшце – сэнс жыцця. Прыгоды расейцаў адбывацца ў бурлівай атмасферы ўз’яднання Нямеччыны. Фільм можна вызначыць як сучасную казку пра мары, пошукі шчасця і саміх сябе.
17:40
Дзве жанчыны – Вольга і Каця – цягам месяца будуць скідаць вагу, а мы будзем назіраць за імі, паказваючы іхны вынік! Цяпер у Беларусі пануе мода на дыеты: менскі трэнер Мікіта праз інтэрнэт вучыць людзей, якія пакутуюць ад залішняе вагі. Кожны месяц да яго звяртаюцца 150 новых кліентаў, якім ён прапануе дыетычныя курсы ад аднаго да трох месяцаў. Харчаванне пяць разоў на дзень, а страта вагі пабудаваная менавіта на правільным харчаванні і фізічных практыкаваннях. Гэта азначае, што трэнер у першую чаргу мае на мэце навучыць людзей адпаведна харчавацца.
рэж. Ганна Галота, 2018 г. , Беларусь
17:55
У ПРАГРАМЕ Вандроўкі па Гарадзеншчыне краязнаўца Аляксей Шота запрашае гледачоў дакрануцца да гісторыі польска беларускага памежжа, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі. У сваіх аповядах аўтар шукае польскі след у шматстагоддзевай гісторыі гарадоў і мястэчак, у якіх жылі і тварылі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы польскага паходжання.
18:40
1. Пячэрскі лесапарк унікальны лясны масіў у межах Магілёва, якім можа пахваліцца далёка ня кожны горад. Аднак у сувязі са зменамі генеральнага плану гораду, у адпаведнасці з якім змяніўся статус выкарыстання тэрыторыі лесапарку, гэтае ціхае месца рызыкуе страціць свой некрануты стан.
2. У Барысаве здымалі фільм Чароўныя нажнічкі. Стужку стварылі ў стылістыцы пачатку дваццатага стагоддзя бяз колеру, гуку і цалкам без бюджэту. Сцэнар напісалі паводле габрэйскіх казак, а галоўная тэма датычыць гісторыі гораду.
3. Аксана Лашкевіч з Расеі прыехала ў вёску Хралы, што на Глыбоччыне, і пачала гадаваць козаў. Яна навучылася рабіць з казінага малака сыры, якімі цяпер частуе турыстаў. Сваю гаспадарку жанчына назвала па – беларуску Краіна мараў.
18:55
Ліндэванґ – тыповая дацкая школа з некалькімі адмысловымі класамі. Палове дзяцей з гэтых класаў паставілі дыягназ “сіндром дэфіцыту ўвагі з гіперактыўнасцю”. Падчас эксперыменту, які доўжыцца некалькі месяцаў, дзеці не прымаюць лекаў, але практыкаванні, якія яны робяць, даюць сапраўды заўважныя вынікі.
рэж. Эрленд Мо (Erlend E. Mo), 2013 г. , Данія – Нарвегія
20:25
Гэта была адна з найвядомейшых бітваў сярэднявечча, якая паўплывала на лёсы шмат якіх еўрапейскіх народаў. Гэта яшчэ адна слаўная частка нашай гісторыі.
20:35
Аммар Альшаар (Ammar Alshaar) – сірыец і яму дваццаць чатыры гады. Апошнія чатыры з іх ён пражыў у Беларусі. Ён з’ехаў з Сірыі, бо ў яго родным горадзе пачалася вайна. Аммар паступіў у Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў і вывучыўся на актора. Цікава, што спачатку Аммару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова ён прызвычаіўся тут жыць і адчуў Беларусь роднай краінаю.
Аммар запрасіў здымачную групу праграмы Welcome ў Беларусь паназіраць за аднымі з самых важных падзеяў свайго жыцця: дыпломным спектаклям ды вяселлем! Так – так, галоўная прычына, па якой Аммар усё ж такі змог прыняць Беларусь – прыгажуня Ганна. Яшчэ за дзень да вяселля маладыя рыхтуюцца да свята: з Сірыі ўжо з’язджаецца радня жаніха, а гарнітур яшчэ не гатовы ды і першы танец жаніха і нявесты пакуль ніяк не атрымліваецца…
Наперадзе знаёмства з іншымі сірыйскімі прыгажунамі – сябрамі Аммара, якія гэтаксама ажаніліся на беларусках, ды гарачыя арабскія танцы!
21:00
Аб’ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У новым цыкле праграмы Размовы Эксперта нашыя госці вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі і эксперты узгадаюць падзеі, што закранулі Беларусь, і прадставяць вашай увазе свой погляд на самыя важныя палітычныя рашэнні, якія прымаліся ў кабінетах Міністэрства Праўды. Разам з нашымі гасцямі мы закранем найвастрэйшыя тэмы мінулага сезону і паспрабуем ува усім разабрацца. Госц: Уладзімір Колас. Тэмы: Прынцыпы, на якіх базуецца адукацыя ў ліцэі, а таксама аб тым, што спадар Уладзімір лічыць галоўным у гэтых прынцыпах.
21:35
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
22:25
рэж. Заза Урушадзэ (Zaza Urushadze), 2013 г. , Грузія – Эстонія
1992 год, Абхазія. Сяло эстонскіх перасяленцаў, размешчанае паміж горамі і морам, апусцела: вайна прымусіла эстонцаў вярнуцца на сваю гістарычную радзіму. У вёсцы засталіся толькі тры жыхары: Іва, ягоны сусед, уладальнік плантацыі мандарынаў Марґус і мясцовы доктар Юхан, які ўжо сабраўся з’язджаць. Марґус хоча з’ехаць толькі пасля таго, як збярэ ўраджай мандарынаў. Вайна даходзіць да вёскі, адбываецца бой, па якім Іва ды Марґус знаходзяць ацалелых – чачэнскага найміта Ахмэда і маладога грузіна Ніку, іх адносяць у дом Іва. Гэтак пад адным дахам апынаюцца байцы супрацьлеглых бакоў…
23:50
Шоу з пераўвасабленнямі ад Сяргея Пукста ў Belsat Music Live
Шматаблічны Пукст адразу з чатырма сваімі праектамі стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Ён мог быць разбяром па дрэве, або хадзіць на працу ў філарманічны аркестр, ці зрабіць дыпламатычную кар’еру, але ад усяго гэтага адмовіўся на карысць музыкі. У размове з вядоўцай Мірай Шульц артыст распавядзе, што трэба рабіць, калі ў гэтым свеце табе зацесна, чаго ён шукае ў авангарднай музыцы, панку, рэпе і шансоне, навошта было абвяшчаць пра сыход са сцэны і вяртацца. У праграме прагучаць абраныя нумары з сольнага праекту Сяргея Пукста і ягонага альтэр – эга Георгія Дабро, песні ягонага гурта Pukstband і праекту True Litwin Beat.
00:25
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:45

Глядзі таксама
Каментары