Schedule of day 2018/07/14


07:00
Праграма распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
07:10
Iнфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:20
Iнфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:50
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:15
У самоце і роспачы… Камунальнікі Смаргоні намагаюцца выселіць шматдзетную сям’ю з інтэрнату.
У кірунку роўнасці… Мінакі – пра жанчын у нашым грамадстве.
Дзяўчына, якая дорыць надзею… Анісія Казлюк – у рубрыцы “Партрэт праваабаронцы”.
Зносу пазбеглі, а праблемаў – не… У Ратамцы ўладальнікі кватэраў нязгодныя з пастановаю забудоўніка.
Не ў грошах справа… Пенсіянераў пазбавілі яшчэ аднае сацыяльнае льготы.
08:40
Альтэрнатывы ўласнаму аўту: каршэрынг ды “Uber”. “Burger King”, “Reserved”, “Zara”: чаму сусветныя брэнды нарэшце прыходзяць у Беларусь? Высяляюць з дзяржаўнай кватэры: што рабіць?
09:00
Не могуць не ўзрушаць людзі, якіх лёс ламаў, у тым ліку фізічна, але яны не здаліся. Надоечы беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе “Міс свету на вазку”. А ў новым “Прываце” з Валярынаю Куставай шматразовая прызёрка Паралімпійскіх гульняў у лыжных гонках і акадэмічным веславанні, маладая маці Людміла Ваўчок распавядае, як перажыць трагедыю траўмы ды застацца жыццялюбам. Неймаверна матывавальнае выданне. І эксклюзіў: Людміла распавядае, ці мае цяпер каханага ды ці збіраецца замуж. Таксама гераіня выдання – Алена Васілевіч, “беларускі Нік Вуйчыч”.
11:40
Гэта першая спроба паказаць доўгі шлях хрысціянізацыі польскае зямлі падчас кіравання Мeшкі І. Стужка пачынаецца сцэнаю хрышчэння Мешкі ды ягоных набліжаных на возеры Ледніца і канчаецца каранацыяй Баляслава Храбрага, першага польскага караля. Прамовы навукоўцаў перамяжоўваюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі найстарэйшых сакральных аб’ектаў ды інсцэнізацыяй тагачасных падзеяў.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2015 г. , Польшча
12:35
Фільм прысвечаны асобе Станіслава Шушкевіча. З аднаго боку ягоны асабісты лёс быў вельмі тыповы для савецкіх грамадзян: усе з’явы і трагедыі, характэрныя для той эпохі ёсць у яго біяграфіі. З іншага боку галоўны герой фільму браў удзел у падзеях, у якіх беларуская гісторыя пераплятаецца з сусветнай. Грамадская думка падзелена, што да ролі Станіслава Шушкевіча ў гісторыі. Некаторыя лічаць ягоныя рашэнні занадта асцярожнымі і кампраміснымі: спрабуючы манеўраваць паміж наменклатурай і нацыянальна настроенымі палітыкамі новай фармацыі, палітык, у выніку страціў давер, і адных і другіх. У фільме Станіслаў Шушкевіч сам раскажа пра сябе.
13:20
Людзі – самыя дасканалыя істоты на нашай планеце. Яны знайшлі спосаб выжыць і дастасавацца да навакольнага асяроддзя і ў халодных льдах Арктыкі і ў гарачых трапічных джунглях. Серыял Планета людзей гэта калаж 80 захапляльных гісторый. Кожныя з іх распавядае аб іншым месцы нашай планеты ды людзях, якія змаглі прыстасавацца да незвычайных умоваў прыроды. 2011 г. , Вялікая Брытанія
14:10
Кім тут трэба быць на пэўным этапе нашага развіцця – лібералам ці кансерватарам, левым ці правым? Чарговае выданне “Рапарту” прадугледжвае вострую дыскусію паміж кансерватарам, які заклікае ісці на радыкальныя рэформы, і лібералам – сацыялістам, які сцвярджае: такім чынам мы згубім сацыяльную скіраванасць дзяржаўнае палітыкі.
14:40
Сваякі прадаюць долю ў кватэры – і ў суседні пакой засяляецца незнаёмы чалавек, а кватэра становіцца камунальная. У такую сітуацыю часцей за іншых трапляюць людзі сталага веку.
15:15
Фільм пра цалкам невядомыя старонкі Асвенціму (Аўшвіцу). Паводле нямецкіх мапаў з часу Другой сусветнай вайны, якія былі знойдзеныя на некалькі дзесяцігоддзяў пазней, вынікае, што гэта меў быць ідэальны нацысцкі горад, бастыён нямецкасці на ўсходзе. Рэзервам таннай рабочай сілы меў стацца размешчаны непадалёк канцэнтрацыйны лагер.
рэж. Ґражына Чэрміньска (Grażyna Czermińska), 2017 г. , Польшча
16:45
Настаўніца з правінцыйнага балгарскага мястэчка апынулася ў безвыходнай фінансавай сітуацыі. Яна ў адчаі шукае выйсця, спрабуючы пазбегнуць кампрамісу, не пераступіць маральных прынцыпаў, паводле якіх жыве і якія выхоўвае ў сваіх вучняў. Аднак сітуацыя скіроўвае яе на злачынства.
рэж. Крыстына Грозэва (Кристина Грозева), Пэтар Вылчанаў (Петър Вълчанов), 2016 г. , Балгарыя – Грэцыя
18:35
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
18:50
У гэтай серыі Аўтаспынам па Беларусі мы дакранемся да старадаўняй спадчыны беларускага рушніка. Ён не проста прадмет побыту, а рэч рытуальная, нават глыбока сакральная, бо ўтрымлівае ў сабе цэлы сусвет старажытных беларусаў, закадаваны ў арнаментах. Але ці можна сёння спазнаць гэты сусвет і адназначна растлумачыць значэнне гэтых арнаментаў? Найлепшае месца паспрабаваць разабрацца ў семантыцы рушніка вёска Неглюбка Веткаўскага раёна, чыя тэкстыльная традыцыя была прызнаная нематэрыяльнай гісторыка – культурнай каштоўнасцю Беларусі. Другі дзень вандроўкі аўтаспынам занясе нас у Ратамку пад Менскам, дзе мастачка Ніна Пілюзіна, натхняючыся даўніной, стварае сучасныя габелены.
19:10
рэж. Аліса Каваленка і Любоў Дуракова, 2015 г. , Польшча – Украіна
Калі ў 2014 г. на ўсходзе Украіны пачалася вайна, студэнтка Кіеўскага нацыянальнага тэатру, кіно і тэлебачання выправілася на фронт з камераю – і трапіла ў палон да сепаратыстаў. Ейны кінадзённік і лёг у аснову гэтага фільму.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
рэж. Олівэр Цыґенбальґ (Oliver Ziegenbalg), 2012 г. , Нямеччына
У аснове стужкі – аўтабіяграфічная проза новай зоркі нямецкае літаратуры – былога савецкага грамадзяніна Уладзіміра Камінера. Адразу пасля зрынання Берлінскага муру ўлетку 1990 г. трое расейскіх маладзёнаў падаюцца ў Нямеччыну і пачынаюць новае жыццё ва Усходнім Берліне. Тут галоўны герой, Уладзімір, знаходзіць каханне і ўрэшце – сэнс жыцця. Прыгоды расейцаў адбывацца ў бурлівай атмасферы ўз’яднання Нямеччыны. Фільм можна вызначыць як сучасную казку пра мары, пошукі шчасця і саміх сябе.
22:55
Шоу з пераўвасабленнямі ад Сяргея Пукста ў Belsat Music Live
Шматаблічны Пукст адразу з чатырма сваімі праектамі стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Ён мог быць разбяром па дрэве, або хадзіць на працу ў філарманічны аркестр, ці зрабіць дыпламатычную кар’еру, але ад усяго гэтага адмовіўся на карысць музыкі. У размове з вядоўцай Мірай Шульц артыст распавядзе, што трэба рабіць, калі ў гэтым свеце табе зацесна, чаго ён шукае ў авангарднай музыцы, панку, рэпе і шансоне, навошта было абвяшчаць пра сыход са сцэны і вяртацца. У праграме прагучаць абраныя нумары з сольнага праекту Сяргея Пукста і ягонага альтэр – эга Георгія Дабро, песні ягонага гурта Pukstband і праекту True Litwin Beat.
23:25
Фільм пра цалкам невядомыя старонкі Асвенціму (Аўшвіцу). Паводле нямецкіх мапаў з часу Другой сусветнай вайны, якія былі знойдзеныя на некалькі дзесяцігоддзяў пазней, вынікае, што гэта меў быць ідэальны нацысцкі горад, бастыён нямецкасці на ўсходзе. Рэзервам таннай рабочай сілы меў стацца размешчаны непадалёк канцэнтрацыйны лагер.
рэж. Ґражына Чэрміньска (Grażyna Czermińska), 2017 г. , Польшча
00:10
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:25
Сярод шляхты Рэчы паспалітай шырыцца незадавальненне палітыкай Боны. У 1537 – м годзе кароль Жыгімонт І склікае паспалітае рушэнне. Аднак, сабраная шляхта адмаўляецца ісці на вайну ды ўздымае рокаш, патрабуючы абмежаванне ўлады каралевы і шанавання сваіх правоў. Гэта была не адзіная параза Боны. Кароль аддае свайго сына Аўгуста за Альжбету Аўстрыйскую.
01:25

Глядзі таксама
Каментары