Schedule of day 2018/07/08


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:40
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
08:00
Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Героямі праграмы будуць як карэнныя вяскоўцы, гэтак і прыезджыя тыя, хто свядома з’ехаў з гораду, людзі розных пакаленняў і прафесіяў, жыхары розных рэгіёнаў. Гэтым разам аўтар павучыцца рабіць выразаныя ручнікі ды зайграе ў латарэю.
08:35
Героі Прыгодаў і паходаў запрашаюць на сяброўскую вечарыну, каб разам сустрэць Новы год! А ці здолее Пад’юдзіла перашкодзіць сябрам вясёла сустрэць Новы год? Зможаце пераканацца ўжо неўзабаве!..
08:50
Дзякуючы электрычнасці ў дамах людзей гарыць святло, працуюць электрапрыборы: тэлевізары, лядоўні, камп’ютары, пралкі, прасы. Аднак ні ў якім разе нельга разбіраць электрычныя прылады, спрабаваць іх рамантаваць без дарослых.
09:25
Гэта першая спроба белетрызаваць дакументалістыку аб прыродзе – праз увядзенне аповеду, драматургіі, уласцівых мастацкаму кіно. Аўтары паказваюць звяроў не як аб’екты назірання, а як суб’екты, жыццё і лёс якіх можна апісаць прыгожа і эмацыйна.
10:20
Войцех Цэйроўскі – вядомы польскі вандроўнік, фатограф, пісьменнік і публіцыст – вядзе краязнаўчыя рэпартажы з розных краінаў свету. У гэтай серыі аўтар наведвае вёску першабытнага племені гімба.
11:15
Рамадан у Беларусі. Гучыць, як аксюмаран, як гарачы снег ці халоднае вогнішча. А насамрэч у нашай краіне яго святкуюць амаль дваццаць тысячаў чалавек. Прыкладна столькі мусульманаў пражывае ў Беларусі па апошніх дадзеных. У гэты месяц яны не ядуць і не п’юць нават вады ад узыходу за даходу сонца. Менавіта ў Рамадам мы вырашылі наведаць некаторых з іх і даведацца, ці сапраўды мы, беларусы, такія талерантныя, як пра нас кажуць, і ці камфортна жыць мусульманам сярод хрысціянаў. На другі дзень Аўтаспыну па Беларусі нас сустрэў у сябе ў гасцях мастак Сяргей Бандарэнка, які калісьці кінуў дзяржаўную працу на заводзе, пачаў прадаваць свае творы і стаў свабодным.
11:35
Ці кожны чалавек можа быць праваабаронцам? Колькі смяротных прысудаў выканана ў Беларусі за гады незалежнасці? Ці дастаткова беларускай лексікі, каб весці крымінальныя справы і судовыя паседжанні?
12:00
Штотыднёвая, сатырычная праграма, аўтар якой з’яўляецца выдатным беларускім рэжысёрам Юрый Хащеватский
Аб кожным раздзеле праграмы залежыць ад бягучых падзей у Беларусі і ў рэгіёне.
12:20
Сны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядуць пра таямнічы беларускі фэнтэзійны сусвет, пра свае адчуванні ад вяселля, якое адбылося проста на канцэрце, і пра свежы альбом, што выйшаў у Нямеччыне. У праграме прагучаць песні, якія прынеслі гарадзенскаму гурту вядомасць, і зусім новыя творы.
12:50
Які лёс легендарных беларускіх спартоўцаў, якія некалі праславілі нашую краіну на ўвесь свет? Мы распавядзём пра сумныя ды пазітыўныя гісторыі. Сярод патэнцыйных герояў – алімпійскія чэмпіёны Макараў, Арамнаў, Мядзведзь, Гуркоў, Шчэрба, Бялова. Якія памылкі нельга дапускаць маладым атлетам, каб не апусціцца на дно? Пагаворым пра жорсткасць нашых спартовых заўзятараў, якія сёння абагаўляюць спартоўцаў, а заўтра могуць утаптаць іх у бруд, не памятаючы пра былыя заслугі.
13:40
рэж. Валерый Мазынскі, 2013 г. , Беларусь
Па вызваленні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыццё. Аднак з пэўнымі асаблівасцямі: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сістэме адукацыі. У адказ на гэта ўзнікае падпольная моладзевая арганізацыя – Саюз беларускіх патрыётаў. “Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?” – згадвае адна з гераінь фільму. Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся з ператварэннем Беларусі ў расейскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна свядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах. У 1947 годзе савецкія спецслужбы разграмілі Саюз, арыштаваўшы большасць яго сябраў. Траіх актывістаў чакаў смяротны вырак, аднак яго замянілі на 25 гадоў зняволення. На розныя тэрміны, ад 8 да 20 гадоў, асудзілі яшчэ чатыры дзясяткі маладзёнаў.
14:25
Шляхецкі род Пуслоўскіх з – пад Слоніму здолеў адаптавацца да ўмоваў царскае Расеі. У пачатку XIX ст. ператварыў маёнтак каля Слоніму ў буйны прамысловы цэнтр, разбагацеў, але застаўся верны Рэчы Паспалітай. Цітус Пуслоўскі ў 1830 г. зарганізаваў, узброіў і стаў на чале тысячнага атраду паўстанцаў супраць Расеі. У XX ст. камуністы выкарыстоўвалі папяровую фабрыку Пуслоўскіх, але павагі да яе заснавальніка не выказвалі – перайменавалі Альбярцін у пасёлак Фабрычны. Сапраўдную назву вярнулі ўжо ў незалежнай Беларусі.
14:40
рэж. Ілля Бажко, 2016 г. , Беларусь
Апынуўшыся ў невялікім ды старым мястэчку, найбольш захоплівае не яго гісторыя, не канкрэтныя даты і не імёны людзей, а атмасфера. Гледзячы на сцены, што захаваліся, і абсталюнак, фантазія самая малюе ўва ўяўленні гісторыю гэтага месца. Часам у пустых напалову закінутых помніках архітэктуры адчуваецца гул мінулых эпохаў, цяжар стагоддзяў, перанасычаных падзеямі.
15:25
Фільм апавядае пра найбольшае камуністычнае злачынства ў пасляваеннай гісторыі Польшчы – Аўгустаўскую аблаву. У ліпені 1945 г. аддзелы НКВД, служба бяспекі і міліцыя арыштавалі ды вывезлі ў невядомае да сёння месца мінімум 592 асобы.
16:20
рэж. Энрыко Жэром (Enrico Jrme), 2012 г. , Францыя
Палет – непрыемная бабка, якая ненавідзіць усіх: чорных, жоўтых, суседзяў, нават унука – праз тое, што ён мае чорны колер скуры. Калісьці ў яе быў муж Франсіс, які памёр, і кандытарская крама, бо Палет была добрым кандытарам. У сталым веку ейнае жыццё зрабілася складаным, судовы выканаўца прыйшоў апісваць маёмасць за даўгі, і тады Палет падалася да мясцовага наркагандляра, каб наняцца да яго на працу. Нечакана бабуля дала рады новаму занятку, і вакол яе завязалася цэлая трагікамічная гісторыя…
17:45
Сяргей Пясецкі – адзін з найбольш яркіх польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання, палітычны публіцыст, афіцэр выведкі, жаўнер Арміі Краёвай. Гэты рэпартаж пра яго, сітуацыі ды звычаі, культуру сучаснікаў героя на тэрыторыі Беларусі. Па грамадзянскай вайне на гэтых тэрыторыях панавалі беднасць, беспрацоўе і бандытызм. Усё пагаршалася ідэалагічным супрацьстаяннем розных групаў насельніцтва. Камуністычныя ўлады з дапамогаю тэрору спрабавалі навесці парадак. Тыя, каму новая ўлада была не даспадобы, былі вымушаныя адказваць адпаведна. Малавядомыя факты, цытаты з дакументаў і ўспамінаў сведак таго часу дазваляюць зразумець усю складанасць ды супярэчлівасць эпохі.
рэж. Алена Верашчагіна, 2013 г. , Беларусь
18:05
У ПРАГРАМЕ Вандроўкі па Гарадзеншчыне краязнаўца Аляксей Шота запрашае гледачоў дакрануцца да гісторыі польска беларускага памежжа, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі. У сваіх аповядах аўтар шукае польскі след у шматстагоддзевай гісторыі гарадоў і мястэчак, у якіх жылі і тварылі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы польскага паходжання.
18:45
1. Вазочнік Сяргей Драздоўскі за год змагаўся за сваё жытло. Жыллёвае рамонтна – эксплуатацыйнае аб’яднанне (ЖРЭА) Савецкага раёну Менску звярнулася з пазовам у суд, каб выселіць сям’ю Сяргея з блоку ў інтэрнаце без надання іншага жылога памяшкання, аднак прайграла яго!
2. Спадарыня Ларыса Сержановіч сцвярджае, што ейная маладосць пачалася толькі пасля выхаду на пенсію. Цяпер кабета займаецца танцамі і нават вынайшла незвычайную мастацкую тэхніку ў творчасці.
3. Недалёка ад вёскі КОханаўка ёсць святое месца Прошча. Сярод лесу палянка з невялічкаю святыняй і крыніцаю. У крыніцы гаючая вада, а ў святыні тры цудатворныя іконы. Людзі з усёй Беларусі і з – за яе межаў прыяжджаюць сюды па цуд.
19:00
Златан Ібрагімавіч – шведскі футбаліст, сын эмігрантаў з былой Югаславіі, цяпер адзін са знакамітых спартоўцаў свету. Ён абараняў колеры топ – клубаў Еўропы ды лічыцца лідарам зборнай Швецыі. Але якія былі ягоныя першыя крокі ў футболе? Стужка пра пачатак кар’еры Златана Ібрагімавіча: архіўныя здымкі, інтэрв’ю з ягонымі настаўнікамі, калегамі, спаборнікамі, ягоныя ўчынкі і супярэчлівы характар. Зазірніце за кулісы футбольнага свету!
рэж. Маньнус Ґертэн (Magnus Gertten), Фрэдрык Ґертэн (Fredrik Gertten), 2015 г. , Швецыя – Нідэрланды – Італія
20:40
Падарожнічаем па Беларусі з чужаземцам! У кожным выданні наведваем некалькі месцаў, карыстаемся рознымі турыстычнымі сэрвісамі і сустракаемся з цікавымі беларусамі.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У новым цыкле праграмы Размовы Эксперта нашыя госці вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі і эксперты узгадаюць падзеі, што закранулі Беларусь, і прадставяць вашай увазе свой погляд на самыя важныя палітычныя рашэнні, якія прымаліся ў кабінетах Міністэрства Праўды. Разам з нашымі гасцямі мы закранем найвастрэйшыя тэмы мінулага сезону і паспрабуем ува усім разабрацца. Госц: Анатоль Лябедзька. Тэмы: Мясцовыя выбары ў Беларусі: фальсіфікацыі, нядопуск апазіцыйных кандыдатаў, стварэнне перашкодаў для дзейнасці незалежных назіральнікаў.
21:35
Брытанская камедыйная меладрама. 1936 год. Удава Луіза Даррэлл вырашае пераехаць разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
22:25
рэж. Анья Салямонавіц (Anja Salomonowitz), 2014 г. , Польшча – Нямеччына
Уцякач з Малдовы, ацалелы ў аварыі на палове дарогі ў Іспанію, вымушаны працягнуць падарожжа пешкі. Ён усё яшчэ хоча трапіць у Іспанію краіну, дзе, як ён перакананы, добра жыць, бо там яшчэ баяцца Бога. Па дарозе яму сустракаюцца розныя людзі, лёсы якіх у розныя моманты перасякаюцца
00:05
Сны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядуць пра таямнічы беларускі фэнтэзійны сусвет, пра свае адчуванні ад вяселля, якое адбылося проста на канцэрце, і пра свежы альбом, што выйшаў у Нямеччыне. У праграме прагучаць песні, якія прынеслі гарадзенскаму гурту вядомасць, і зусім новыя творы.
00:35
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:50

Глядзі таксама
Каментары