Schedule of day 2018/07/07


07:00
Праграма распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
07:10
нфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:20
нфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:50
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:15
Статыстыка супраць камфорту… Пошукі спосабаў зменшыць стрэс жанчын пры родах.
Правы і абавязкі ў радзільнях… Як падрыхтавацца да родаў і на што звяртаць увагу парадзіхам – у рубрыцы Ведай свае правы!.
Магчымасць выбару… Беларускі – пра ўмовы ў айчынных радзільнях.
Аквапарк адстаялі… Пасля далучэння журналістаў чыноўнікі змянілі рашэнне.
Чарговы зялёны канфлікт… Менчукі маюць намер адстаяць свой сквер.
08:35
Пра цікавыя і важныя моманты са сферы беларускай эканомікі і бізнесу – распавядзе праграма “Асабісты капітал”.
09:00
Расейцы кажуць, ад працы коні дохнуць, а беларусы – хто працуе – таму і шанцуе, альбо якая справа – такая і слава. Ці ёсць розніца паміж працавітасцю ды працагалізмам і як не згарэць на гэтай самай працы, каб яна была ў “кайф і драйв”, а вы былі “саксэсфул ін лайф”? Госць студыі – менеджар кампаніі “Kufar”, музыка, міжнародны бізнесовец Міхаіл Сэндар, які жыве паміж Стакгольмам і Менскам.
10:25
Героі Прыгодаў і паходаў запрашаюць на сяброўскую вечарыну, каб разам сустрэць Новы год! А ці здолее Пад’юдзіла перашкодзіць сябрам вясёла сустрэць Новы год? Зможаце пераканацца ўжо неўзабаве!..
10:35
Дзякуючы электрычнасці ў дамах людзей гарыць святло, працуюць электрапрыборы: тэлевізары, лядоўні, камп’ютары, пралкі, прасы. Аднак ні ў якім разе нельга разбіраць электрычныя прылады, спрабаваць іх рамантаваць без дарослых.
11:40
Як рыхтаваліся і адбыліся ХІ Алімпійскія гульні? Права правядзення алімпіяды Берлін атрымаў у 1931 годзе, яшчэ да прыходу Гітлера да ўлады. І хоць спачатку новы канцлер Нямеччыны ўспрыняў неабходнасць правядзення спартовага свята ў краіне хутчэй адмоўна, неўзабаве ён усвядоміў увесь прапагандысцкі патэнцыял гэтае падзеі.
рэж. Жэром Прыёр (Jrme Prieur), 2015 г. , Францыя
13:05
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
13:55
Вучэнні “Захад – 2017” ізноў абвастрылі ў грамадстве дыскусію: якое войска патрэбнае Беларусі, і ці патрэбнае ўвогуле? Праграма “Рапарт” данясе стан грамадскае думкі і акрэсліць пэўныя кірункі аналізу гэтае складанае тэмы. Беларусь вайсковы хаўруснік Расеі. Але падзеі апошніх гадоў, асабліва вучэнні “Захад – 2017”, паказваюць, як ні дзіўна, пэўную самастойнасць Лукашэнкі ў пытаннях вайсковага будаўніцтва. Вайсковая дактрына Беларусі прадугледжвае абарону ад агрэсара, з якога боку ён бы ні з’явіўся. У сённяшніх умовах ні ў кога няма сумневу, адкуль насамрэч існуе пагроза агрэсіі. Але ўлады Беларусі забываюцца на галоўны прынцып усіх краінаў і народаў: вайна – працяг палітыкі, але іншымі сродкамі. Лукашэнкаўская ўлада не мае падтрымання сярод уласнага насельніцтва. Беларуская нацыя грунтоўна расколатая на ўсходніх (прарасейскіх) і заходніх (чытай: натаўскіх, польскіх). Таму, калі са зброяй апынуцца паўмільёна беларусаў (такая колькасць войска і вайсковага рэзерву), у Беларусі хутчэй палыхне грамадзянскі канфлікт, чымся абарона ўласнае краіны. Можа, пра гэта варта дбаць найперш, прымаючы парады ў маршальскай форме?
14:30
Хату Васіля Хадзькова 8 год назад знеслі, каб пабудаваць метро “Грушаўка”. І усё, што засталася ад дому – толькі старая груша, з якой спадар Васіль, каб выжыць, насіў грушы прадаваць на Камароўку. Другі герой – менш лірычны, але даў рады вярнуцца да здаровага ладу жыцця. Як пачаць жыць з нулю, калі апынуўся на дне?

15:00
Нобэлеўскі лаўрэат у галіне літаратуры быў не толькі прызнаным у свеце творцам, але і актыўным удзельнікам грамадскага ды палітычнага жыцця Польшчы на пераломе ХІХ – ХХ стст. Гэнрык Сянкевіч жыў і дзеяў у часе бурлівых зменаў у Еўропе, якая ў 1914 г. уступіла ў адную з самых крывавых войнаў у сваёй гісторыі.
рэж. Мацей Кушэўскі (Maciej Kuszewski), 2016 г. , Польшча
16:50
рэж. Аляксандр Велядзінскі (Александр Велединский), 2013 г. , Расея
У галоўнай ролі – Канстанцін Хабенскі.
Біёлага Віктара Служкіна акалічнасці змушаюць пайсці працаваць у школу настаўнікам геаграфіі. Пагарджаючы педагагічнымі патрабаваннямі, ён спрабуе знайсці агульную мову са сваймі вучнямі нетыповым чынам…
18:50
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:10
Рамадан у Беларусі. Гучыць, як аксюмаран, як гарачы снег ці халоднае вогнішча. А насамрэч у нашай краіне яго святкуюць амаль дваццаць тысячаў чалавек. Прыкладна столькі мусульманаў пражывае ў Беларусі па апошніх дадзеных. У гэты месяц яны не ядуць і не п’юць нават вады ад узыходу за даходу сонца. Менавіта ў Рамадам мы вырашылі наведаць некаторых з іх і даведацца, ці сапраўды мы, беларусы, такія талерантныя, як пра нас кажуць, і ці камфортна жыць мусульманам сярод хрысціянаў. На другі дзень Аўтаспыну па Беларусі нас сустрэў у сябе ў гасцях мастак Сяргей Бандарэнка, які калісьці кінуў дзяржаўную працу на заводзе, пачаў прадаваць свае творы і стаў свабодным.
19:35
Фільм апавядае пра найбольшае камуністычнае злачынства ў пасляваеннай гісторыі Польшчы – Аўгустаўскую аблаву. У ліпені 1945 г. аддзелы НКВД, служба бяспекі і міліцыя арыштавалі ды вывезлі ў невядомае да сёння месца мінімум 592 асобы.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
рэж. Энрыко Жэром (Enrico Jrme), 2012 г. , Францыя
Палет – непрыемная бабка, якая ненавідзіць усіх: чорных, жоўтых, суседзяў, нават унука – праз тое, што ён мае чорны колер скуры. Калісьці ў яе быў муж Франсіс, які памёр, і кандытарская крама, бо Палет была добрым кандытарам. У сталым веку ейнае жыццё зрабілася складаным, судовы выканаўца прыйшоў апісваць маёмасць за даўгі, і тады Палет падалася да мясцовага наркагандляра, каб наняцца да яго на працу. Нечакана бабуля дала рады новаму занятку, і вакол яе завязалася цэлая трагікамічная гісторыя…
22:40
Сны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядуць пра таямнічы беларускі фэнтэзійны сусвет, пра свае адчуванні ад вяселля, якое адбылося проста на канцэрце, і пра свежы альбом, што выйшаў у Нямеччыне. У праграме прагучаць песні, якія прынеслі гарадзенскаму гурту вядомасць, і зусім новыя творы.
23:15
Нобэлеўскі лаўрэат у галіне літаратуры быў не толькі прызнаным у свеце творцам, але і актыўным удзельнікам грамадскага ды палітычнага жыцця Польшчы на пераломе ХІХ – ХХ стст. Гэнрык Сянкевіч жыў і дзеяў у часе бурлівых зменаў у Еўропе, якая ў 1914 г. уступіла ў адную з самых крывавых войнаў у сваёй гісторыі.
рэж. Мацей Кушэўскі (Maciej Kuszewski), 2016 г. , Польшча
00:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:25
Пасля смерці каралевіча Ольбрахта Бона едзе ў Вялікае княства літоўскае, каб ўпарадкаваць каралеўскія ўладанні, раздораныя ў дзяржанне. Яна выступае супраць шлюбу каралеўны Ядвігі з Ёахімам Гогэнцолернам. Пасля вяртання ў Кракаў пачынае барацьбу за прызначэнне свайго фаварыта Кміты на пасаду кракаўскага старасты.
01:20

Глядзі таксама
Каментары