Schedule of day 2018/06/17


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:15
Марыя Чыквін пытае найбольш цікавых незалежных творцаў Беларусі пра тоеснасць, карані, натхненне, сустракаючыся з імі ў месцах, якія яны самыя абралі, бо лічаць важнымі для сябе. Мы выпраўляемся ў падарожжа шляхам успамінаў, досведу, гісторыяў. У кожным рэпартажы свой гаспадар, які запрашае гледачоў у свой свет.
07:40
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
07:55
Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Здымачная група разам з вядоўцам пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Героямі праграмы будуць як карэнныя вяскоўцы, гэтак і прыезджыя – тыя, хто свядома з’ехаў з гораду, людзі розных пакаленняў і прафесіяў, жыхары розных рэгіёнаў.
09:25
Гэта першая спроба белетрызаваць дакументалістыку аб прыродзе – праз увядзенне аповеду, драматургіі, уласцівых мастацкаму кіно. Аўтары паказваюць звяроў не як аб’екты назірання, а як суб’екты, жыццё і лёс якіх можна апісаць прыгожа і эмацыйна.
11:05
Як у сучаснай Беларусі выгадаваць беларускамоўных дзяцей? Ці лёгка знайсці адпаведны садок, школу, гурток? Ці часта бацькі беларускамоўных дзяцей чуюць ад навакольных, што тыя «калечаць лёс свайму дзіцяці»? Усё гэта вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка абмяркоўваюць з мамаю чатырох беларускамоўных дзетак Аленаю Церашковай. Таксама ў праграме – уся неабходная лексіка, каб вольна размаўляць па-беларуску на тэму выхавання дзятвы!
11:30
Штотыднёвая сатырычная праграма ад знанага беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага. У кожнай перадачы адлюстроўваюцца актуальныя падзеі як у Беларусі, так і за яе межамі.
11:50
Госць 30 – га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна брытанскі выканаўца Fink. Ды – джэй у мінулым і блюзмен ды індзі – рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да Доктара Гаўса і Тэорыі хлусні, ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc. У Менск выканаўца прыехаў, каб прэзентаваць свой новы дыск Resergam у межах сусветнага туру і выступіць з жывым сэтам у студыі Belsat Music Live. Пра адчуванне прыгожага, кардынальныя змены ў кар’еры, рызыкоўныя канцэрты ў малавядомых яму краінах і пра свой інтарэс у Беларусі Fink і гітарыст Тым Торнтан распавядуць вядоўцы праграмы Міры Шульц.
12:25
У студыі сабраліся бацькі, чые дзеці навучаюцца ўдома. А таксама настаўнікі і бацькі дзяцей, якія прынцыпова ходзяць у школу. Гарачая дыскусія закранае праблемы сістэмы адукацыі, а таксама тлумачыць неабазнаным беларусам, што ж такое насамрэч хатняя адукацыя.
13:15
рэж. Эдыта Максымовіч (Edyta Maksymowicz), Валенты Вайніла (Walenty Wojniłło), 2014 г. , Літва
У Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве захоўваецца вялізны збор матэрыялаў пра падзеі, звязаныя з паўстаннем 1863 – 1864 гадоў: здымкі ўдзельнікаў паўстання, лісты, пракламацыі. Сярод іншага, напрыклад, асобнікі першай беларускай газеты “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі. Захоўваюцца таксама і матэрыялы следства супраць самога Каліноўскага, паводле якіх можна прасачыць ягонае жыццё, змаганне за свабоду народу, а таксама спасцігнуць, чаму пасля пакарання на Лукішскім пляцы ў Вільні ён стаў беларускім нацыянальным героем.
14:00
22 – гадовая іспанка Анхэля Руіс закахалася ў беларускую мову, якую саматугам вывучыла ў Іспаніі. Дзяўчына пачала пісаць вершы па – беларуску, калі яшчэ ніколі не бывала ў Беларусі. І калі першы раз сюды трапіла – была збянтэжаная: беларусы, да якіх яна звярталася па – беларуску, намагаліся ёй адказаць… па – англійску.
14:15
Марыя Чыквін пытае найбольш цікавых незалежных творцаў Беларусі пра тоеснасць, карані, натхненне, сустракаючыся з імі ў месцах, якія яны самыя абралі, бо лічаць важнымі для сябе. Мы выпраўляемся ў падарожжа шляхам успамінаў, досведу, гісторыяў. У кожным рэпартажы свой гаспадар, які запрашае гледачоў у свой свет.
14:45
рэж. Зэбаст’ян Дэнгарт (Sebastian Dehnhardt) і Матыяс Шміт (Matthias Schmidt), 2014 г. , Нямеччына
Падзеі мірнае рэвалюцыі 1989 года ў Нямеччыне асвятляюцца праз аповеды сведкаў, якія разам з тысячамі іншых уцекачоў з ГДР знайшлі прытулак у заходненямецкай амбасадзе ў Празе, чакаючы дазволу на выезд у ФРГ. Увечары 30 верасня федэральны міністр замежных справаў Ганс – Дытрых Ґеншэр паведаміў, што выезд магчымы, і напружанае, але ў выніку паспяховае падарожжа на свабоду пачалося…
16:15
Каралінэ і Шарлётэ фон Ленґефэльд, дзве сястры са збяднелага арыстакратычнага роду, у юнацтве далі адна адной зарок, што будуць дзяліць міжсобку ўсё, нават каханне. Калі Шарлётэ знаёміцца з маладым паэтам і драматургам Фрыдрыхам Шылерам, верная абяцанню, яна адразу знаёміць яго з сястрою, ужо замужняю і нешчаслівую ў шлюбе з разліку. Яны хочуць жыць утраіх, але калі даходзіць да ўвасаблення ідэі ў рэчаіснасць, крохкі любоўны трохкутнік пачынае развальвацца.
У ролях: Ганна Гэрцшпрунґ (Hannah Herzsprung), Флёр’ян Штэтэр (Florian Stetter), Гэнрыетэ Канфурыюс (Henriette Confurius), Кляўдыя Мэснэр (Claudia Messner), Рональд Цэрфэльд (Ronald Zehrfeld) і інш.
рэж. Домінік Ґраф (Dominik Graf), 2014 г. , Нямеччына
18:30
Ккраязнаўца Аляксей Шота запрашае гледачоў дакрануцца да гісторыі польска беларускага памежжа, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі. У сваіх аповядах аўтар шукае польскі след у шматстагоддзевай гісторыі гарадоў і мястэчак, у якіх жылі і тварылі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы польскага паходжання.
18:45
Марыя Чыквін пытае найбольш цікавых незалежных творцаў Беларусі пра тоеснасць, карані, натхненне, сустракаючыся з імі ў месцах, якія яны самыя абралі, бо лічаць важнымі для сябе. Мы выпраўляемся ў падарожжа шляхам успамінаў, досведу, гісторыяў. У кожным рэпартажы свой гаспадар, які запрашае гледачоў у свой свет.
19:10
1. У глушы Усходняга Палесся існуе ўнікальная вёска Данілевічы, ці, як яе называюць мясцовыя жыхары, Данілегі. У шасцідзясятыя гады 20 – га стагоддзя ў вёсцы са здымачнаю групаю пабываў сам Уладзімір Караткевіч. Тады ён працаваў над сцэнаром да фільму Сведкі вечнасці, прысвечаны самым старым дрэвам Беларусі. Пасля наведання Данілег пісьменнік быў вельмі ўражаны самабытнасцю вёскі і нават прысвяціў ёй невялічкі аповед.
2. Незвычайную і карысную чалавеку прыродную энэргію, што ёсць у лесе сярод дрэваў, шукае таксама патомны шаман Дэвахат. Мужчына знаёміць ахвотных з сакральным светам.
3. За сваю сямісотгадовую гісторыю Крэўскі замак быў сведкам і месцам шмат якіх гістарычных падзеяў. Дзякуючы мноству легендаў руіны Крэўскага замку да сёння застаюцца адною з найбольш прывабных турыстычных мясцінаў у Беларусі. Пад кіраўніцтвам навукоўцаў непадалёк замку вяліся раскопкі старажытнага гарадзішча Крэва.
19:25
Двум братам удалося ўнікнуць савецкіх працоўных лагераў, але яны не могуць уцячы адзін ад аднаго. Яны любяць, але адначасова ненавідзяць адзін аднаго. Адзін – мастак, другі – прагматычны навуковец, і яны мусяць трымацца разам.
рэж. Войцех Старань (Wojсіeсh Staroń), 2013 г. , Польшча
20:40
Ґлэн Эліс – 55 – гадовы рэжысёр з Оксфарда. На радзіме яго ведаюць па фільмах “Пекла ў Ціхім акіяне” і “Сіла Дэльты”. Большую частку жыцця Ґлэн праводзіць у зонах канфліктаў і расследуе злачынствы палітыкаў і нафтавых кампаній супраць мясцовага насельніцтва. У Беларусі Ґлэн вядомы па стужцы “Апошні дыктатар Еўропы” і фільмамі пра канфлікты на Балканах.
Аднак, у вольны ад здымак час, хобі рэжысёра – слухаць птушак і назіраць за імі. Ґлэн лёгка адрознівае птушак на слых і параўноўвае іх пошчукі з музыкай. Ґлэн праехаў 2530 кіламетраў, каб пачуць тыя рэдкія віды птушак, якіх няма ў Вялікай Брытаніі, аднак якія гняздуюцца на Палессі. Некаторыя пралятаюць амаль 6 000 кіламетраў з Афрыкі за 2 дні, каб толькі трапіць на Тураўскі Луг. На сваім шляху да птушыны востаў, Ґлэн трапіў на Альманскія балоты і даведаўся, адкуль прывозяць журавіны ў Англію. Журавін Ґлэн не пабачыў, аднак зразумеў, чаму Палессе параўноўваюць з джунглямі ў Амазоніі. Альманскія балоты калісьці былі адным з самых сакрэтных мясцінаў Беларусі. Але школьны настаўнік геаграфіі Анатоль пастанавіў паказаць замежнаму госцю ўнікальны маршрут па Альманскіх балотах. Але не ўсе так проста! Каб пабачыць птушак, замежнаму госцю трэба будзе прайсці сапраўднае выпрабаванне.
У рэшце рэшт Ґлэн трапіў на Тураўскі Луг. Аднак тое, што ён пабачыў на птушыным востраве, перасягнула ўсе яго чаканні
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У новым цыкле праграмы нашыя госці вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі і эксперты узгадаюць падзеі, што закранулі Беларусь, і прадставяць вашай увазе свой погляд на самыя важныя палітычныя рашэнні, якія прымаліся ў кабінетах “Міністэрства Праўды”. Разам з нашымі гасцямі мы закранем найвастрэйшыя тэмы мінулага сезону і паспрабуем ва ўсім разабрацца. Госць: Уладзімір Халіп, тэма: “Стагоддзе стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі: важнасць гэтай гістарычнай падзеі для беларускага грамадства і стаўленне да яе ўладаў”.
21:35
1936 год. Удава Луіза Дарэл пераязджае разам з дзецьмі на выспу Корфу. Там сям’я стараецца пачаць жыццё наноў…
22:25
Кабета падае на разжэнства тры гады запар, але законны муж разыходзіцца не згодны. Ягоная халодная непахіснасць, рашучасць жонкі да апошняга змагацца за сваю свабоду і неадназначная роля суддзяў – усё гэта разам стварае працэдуру, у якой трагедыя супернічае з адкрытым абсурдам.
рэж. Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Шлёмі Элькабэц (Shlomi Elkabetz), 2014 г. , Францыя
У галоўных ролях: Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Сімон Абкар’ян (Simon Abkarian), Мэнашэ Ной (Menashe Noy), Сасон Ґабай (Sasson Gabai).
00:20
Госць 30 – га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна брытанскі выканаўца Fink. Ды – джэй у мінулым і блюзмен ды індзі – рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да Доктара Гаўса і Тэорыі хлусні, ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc. У Менск выканаўца прыехаў, каб прэзентаваць свой новы дыск Resergam у межах сусветнага туру і выступіць з жывым сэтам у студыі Belsat Music Live. Пра адчуванне прыгожага, кардынальныя змены ў кар’еры, рызыкоўныя канцэрты ў малавядомых яму краінах і пра свой інтарэс у Беларусі Fink і гітарыст Тым Торнтан распавядуць вядоўцы праграмы Міры Шульц.
00:50
Аб’ектыў Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
02:05

Глядзі таксама
Каментары