Schedule of day 2018/06/16


07:00
Праграма распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
07:10
Інфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:20
Інфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:50
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:15
Хворыя на фенілкетанурыю дамагаюцца ад дзяржавы пажыццёвае дапамогі. Мінакі – пра падтрыманне асобаў з генетычнымі захворваннямі. Камунальнікі пагражаюць Сяргею Драздоўскаму высяленнем. Жыхары вуліцы Вільямса не пакідаюць надзеі захаваць свае дамы. Маці, якая згубіла сына ў войску, супрацьстаіць ягонаму перапахаванню.
08:40
Зрабілі капітальны рамонт, а дом гніе, як гніў: што рабіць? Як сабраць грошы на дабрачыннасць? Этыкетка па – беларуску: чаму айчынныя вытворцы ігнаруюць дзяржаўную мову?
09:00
Адныя беларусы развітваюцца з Радзімай у ля – міноры, іншыя з’язджаюць з ля – мажорнымі матывамі. Вяртаюцца таксама па – рознаму: на трошкі і назаўжды. Пра гэта – гутарка з сынам аднаго са славутых беларусаў ХХ ст. , сынам легендарнага футбаліста менскага “Дынама” Аляксандра Пракапенкі, талента з трагічным лёсам Зміцер Пракапенка, беларускі бізнесовец, які вярнуўся ў Беларусь з ЗША, – у студыі з Валярынаю Куставай.
11:40
Остраў – Ледніцкі – важнае месца ў сярэднявечнай гісторыі Польшчы. У час росквіту першай пісьмова згаданай дзяржавы палянаў там месцілася рэзідэнцыя князя Мешкі І, а пазней – караля Баляслава Храбрага. Стужка прэзентуе вынікі шматгадовых даследаванняў археолагаў і навукоўцаў ды набліжае час, калі першыя польскія ўладары будавалі моцную дзяржаву. Дзякуючы інсцэнізацыі ды кампютарнай графіцы мы можам зазірнуць у свет не толькі легендарных пачынальнікаў польскае дзяржаўнасці, але і звычайных рамеснікаў ды гандляроў, успамін пра якіх загінуў у бурлівых дзеях гісторыі.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2012 г. , Польшча
12:25
рэж. Галіна Навумчык, 2015 г. , Беларусь
Малады амерыканец, які гаворыць па – беларуску, які спявае па – беларуску… Біяграфічны фільм пра легенду беларускай аўтарскай песні Багдана Андрусішына, вядомага як Данчык. Адмыслова для гэтага фільму сям’я барда перадала відэа з сямейнага архіву, якое ніколі раней не дэманстравалася.
13:10
Афрыка гэта адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы і поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы і паказваюць усё самае новае, нечаканае ды ўнікальнае. 2013, Вялікая Брытанія
14:00
Ці праўдзівыя даследаванні, што паказваюць рост у Беларусі арганізацыяў левага кшталту? Ці здолее чарговы раз прага да сацыяльнае справядлівасці зрабіцца крыніцаю маштабнага канфлікту? Аўтар “Рапарту” звяртае ўвагу: пачуццё безнадзейнасці, адсутнасць дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, няўпэўненасць у будучыні акурат і былі характэрныя для рэвалюцыйна настаўленай моладзі ў 1917 г. Ці можа гэтая сітуацыя з’явіцца нанова? Ці зробіцца туга па сацыяльнай роўнасці рэальнаю пагрозаю для цяперашняе сістэмы ўлады ў Беларусі? У праграме прымуць удзел эксперты з Расеі.
14:30
Героі новага выдання аўтарскае праграмы Алеся Залеўскага – вар’яты. Прынамсі, так запісана ў іхных картках захворванняў. Сапраўды, ярыя крытыкі ўлады нашае краіны – група рызыкі. За меркаванні, што адрозніваюцца ад “афіцыйных”, яшчэ з савецкіх часоў можна на раз – два атрымаць “воўчую паперу” ды таўро на ўсё астатняе жыццё. Адзін з гасцей студыі – публіцыст ды гісторык Анатоль Сідарэвіч, ахвяра карнай псіхіятрыі яшчэ савецкае ўлады. Правёў каля чатырох месяцаў у аддзяленні псіхіятрыі за адкрытае выказванне сваіх поглядаў адносна акупацыі Чэхаславаччыны войскамі СССР. Іншы герой, Станіслаў, выйшаў з вар’ятні толькі праз дапамогу сына, які зрабіў кар’еру ва ўнутраных органах. І цяпер Станіслаў хавае твар ад тэлежурналістаў. Каб не адпомсцілі тыя, хто ўпёк у лякарню.
15:00
Цяжка паверыць, але людзі забіваюць суайчыннікаў, каб прадаць іхныя органы, апраўдваючы гэта тым, што ў забітых іншая вера і перакананні. І ўсё гэта робіцца пры патаемнай згодзе прадстаўнікоў ураду. Фільм даводзіць, што такое адбываецца ў сучасным Кітаі, і хоць афіцыйныя ўлады КНР усё адмаўляюць, сведчанні ахвяраў ды расследаванні журналістаў набліжаюць сусветную супольнасць да неймавернай, жахлівай праўды.
рэж. Кен Стоўн (Ken Stone) і Айрын Сілбэр (Irene Silber), 2015 г. , Вялікая Брытанія – ЗША
16:50
Пасля 16 гадоў эміграцыі на Кубу вяртаецца Амадэа, пісьменнік і драматург. У Гаване ён сустракаецца з сваймі найлепшымі сябрамі – мастаком Рафам, доктаркай Ісабэль, рамеснікам Альда і “гаспадарнікам” Эдзі. Цягам ночы сябры згадваюць маладосць, раскрываюць даўнія таямніцы ды шукаюць адказу на балючае пытанне: ці не варта ім было пражыць жыццё па – іншаму? І хто вінаваты ў тым, што яны не здолелі пражыць яго так, як калісьці сабе ўяўлялі?
рэж. Лёран Кантэ (Laurent Cantet), 2014 г. , Францыя – Куба
У ролях: Хорхэ Пэругарыя (Jorge Perugorra), Ісабэль Сантас (Isabel Santos), Нэстар Хімэнэс (Nstor Jimnez).
18:20
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:00
рэж. Зэбаст’ян Дэнгарт (Sebastian Dehnhardt) і Матыяс Шміт (Matthias Schmidt), 2014 г. , Нямеччына
Падзеі мірнае рэвалюцыі 1989 года ў Нямеччыне асвятляюцца праз аповеды сведкаў, якія разам з тысячамі іншых уцекачоў з ГДР знайшлі прытулак у заходненямецкай амбасадзе ў Празе, чакаючы дазволу на выезд у ФРГ. Увечары 30 верасня федэральны міністр замежных справаў Ганс – Дытрых Ґеншэр паведаміў, што выезд магчымы, і напружанае, але ў выніку паспяховае падарожжа на свабоду пачалося…
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Каралінэ і Шарлётэ фон Ленґефэльд, дзве сястры са збяднелага арыстакратычнага роду, у юнацтве далі адна адной зарок, што будуць дзяліць міжсобку ўсё, нават каханне. Калі Шарлётэ знаёміцца з маладым паэтам і драматургам Фрыдрыхам Шылерам, верная абяцанню, яна адразу знаёміць яго з сястрою, ужо замужняю і нешчаслівую ў шлюбе з разліку. Яны хочуць жыць утраіх, але калі даходзіць да ўвасаблення ідэі ў рэчаіснасць, крохкі любоўны трохкутнік пачынае развальвацца.
У ролях: Ганна Гэрцшпрунґ (Hannah Herzsprung), Флёр’ян Штэтэр (Florian Stetter), Гэнрыетэ Канфурыюс (Henriette Confurius), Кляўдыя Мэснэр (Claudia Messner), Рональд Цэрфэльд (Ronald Zehrfeld) і інш.
рэж. Домінік Ґраф (Dominik Graf), 2014 г. , Нямеччына
23:30
Госць 30 – га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна брытанскі выканаўца Fink. Ды – джэй у мінулым і блюзмен ды індзі – рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да Доктара Гаўса і Тэорыі хлусні, ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc. У Менск выканаўца прыехаў, каб прэзентаваць свой новы дыск Resergam у межах сусветнага туру і выступіць з жывым сэтам у студыі Belsat Music Live. Пра адчуванне прыгожага, кардынальныя змены ў кар’еры, рызыкоўныя канцэрты ў малавядомых яму краінах і пра свой інтарэс у Беларусі Fink і гітарыст Тым Торнтан распавядуць вядоўцы праграмы Міры Шульц.
00:05
Цяжка паверыць, але людзі забіваюць суайчыннікаў, каб прадаць іхныя органы, апраўдваючы гэта тым, што ў забітых іншая вера і перакананні. І ўсё гэта робіцца пры патаемнай згодзе прадстаўнікоў ураду. Фільм даводзіць, што такое адбываецца ў сучасным Кітаі, і хоць афіцыйныя ўлады КНР усё адмаўляюць, сведчанні ахвяраў ды расследаванні журналістаў набліжаюць сусветную супольнасць да неймавернай, жахлівай праўды.
рэж. Кен Стоўн (Ken Stone) і Айрын Сілбэр (Irene Silber), 2015 г. , Вялікая Брытанія – ЗША
01:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:20
Пасля нараджэння сына каралева Бона пачынае перамовы з літоўскай шляхтай аб наданні Жыгімонту Аўгусту велікакняжацкага пасаду ў Вільні.
02:10

Глядзі таксама
Каментары