Schedule of day 2018/06/10


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:15
Марыя Чыквін пытае найбольш цікавых незалежных творцаў Беларусі пра тоеснасць, карані, натхненне, сустракаючыся з імі ў месцах, якія яны самыя абралі, бо лічаць важнымі для сябе. Мы выпраўляемся ў падарожжа шляхам успамінаў, досведу, гісторыяў. У кожным рэпартажы свой гаспадар, які запрашае гледачоў у свой свет. “Я родам з Падляшша. Удома мяне звалі Маня, а сябры – Маша. Мае дзяды пасяліліся на тэрыторыі Народнае Польшчы, а сям’я бабулі засталася па савецкім баку мяжы. Бацька заўсёды паўтараў, што мы беларусы. Я дасюль не ведаю, што гэта значыць. Што было б, калі б я нарадзілася па іншы бок мяжы? Я еду ў Беларусь, каб спазнаць свае карані, паразмаўляць з творчымі людзьмі. Мастацтва любіць цяжкія пытанні…”
07:40
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
08:00
Цыкл рэпартажаў пра беларускую вёску ХХІ стагоддзя. Вядоўца прынамсі на некаторы час заглыбіцца ў атмасферу сельскага жыцця. У першым выданні – прыгоды, ад якіх даслоўна зявяцца мурашкі на скуры.
09:20
Сэм Ўіліс вырушае ў падарожжа, каб паказаць Вялікі шаўковы шлях – першую ў свеце глабальную аўтастраду. Там не толькі абменьваліся таварамі. Гэта быў вялікі кругаварот ідэяў, новых культураў і нават рэлігіяў. Гэтыя працэсы, між іншага, сфармавалі свет, які мы ведаем цяпер.
2016 г. , Вялікая Брытанія
11:10
Што можна вылячыць зёлкамі, якія растуць у нашых лугах ды лясах? Ці вераць у лекавыя травы ўрачы з медыцынскай адукацыяй? У гэтай серыі Аўтаспынам па Беларусі мы наведалі людзей, якія ўсё жыццё звяртаюцца да беларускага багацця, зёлак, якімі спрадвеку нашыя продкі лячылі самыя розныя хваробы. Паслухаем неверагодныя гісторыі ацалення. А таксама вядоўца Аўгіня Манцэвіч паспрабуе на сваёй траўмаванай назе дзеянне цудадзейнай травяной настойкі, прыгатаванай урачом тэрапеўтам Яўгенам Шмярко.
У другой частцы перадачы завітаем да мастачкі – фларысткі Дзіны Шымук, якая стварае незвычайныя карціны з прыродных матэрыялаў у тэхніцы ашыбана.
11:30
Госць праграмы – рэканструктар і калекцыянер рэтратэхнікі Васіль Цярэшка. У кадры – унікальны агрэгат: першы беларускі матацыкл «Нёман», выраблены ў Горадні перад пачаткам Другое сусветнае вайны, які захаваўся ў Беларусі толькі ў адзіным асобніку. Спадар Васіль падрабязна тлумачыць канструкцыю матацыкла, а таксама цікава апавядае пра гісторыю беларускай і сусветнай мотатэхнікі. Апроч «Нёмна», вядоўцам пашчасціла пасядзець на BMW ваеннага часу і на савецкім матаролеры, цалкам скапіяваным з італьянскага прататыпа!
11:50
Штотыднёвая, сатырычная праграма, аўтар якой з’яўляецца выдатным беларускім рэжысёрам Юрый Хащеватский Аб кожным раздзеле праграмы залежыць ад бягучых падзей у Беларусі і ў рэгіёне.
12:10
Гасцямі прэм’ернага 28 – га выданння аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне Без билета. Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць бадзёры аптымістычны жывы сэт з музычным сюрпрызам.
12:45
Кожны з нас гэта новае вострасацыяльнае беларускае ток – шоу, якое здымаецца ў Менску і якое вядзе па – беларуску Глеб Лабадзенка. Новая праграма ахоплівае кола праблемаў, якія могуць закрануць любога жыхара нашай краіны. Апошнімі гадамі па рынку наркотыкаў у Беларусі нанеслі моцны ўдар. Аднак пад раздачу трапілі сотні падлеткаў, якіх прызналі наркадылерамі і кінулі за краты на 6, 8, 12 гадоў. Ці справядліва даваць такія тэрміны за палову грама наркотыку? І кім выйдзе такі падлетак пасля 10 гадоў за кратамі?..
13:35
Міндоўг – першы вялікі князь літоўскі, адзін з заснавальнікаў дзяржавы, якая стварыла беларускі народ. Жыў і дзеяў у далёкім XIII ст. , але ў сённяшняй Беларусі ягоная асоба выклікае гарачыя дыскусіі. Разгарэўся канфлікт вакол справы ўсталявання помніку Міндоўгу ў ягонай сталіцы – Наваградку. Супраць выступілі праваслаўныя святары ды адэпты “русского мира”. Кім быў Міндоўг? Якая ягоная роля ў беларускай гісторыі? Ці заслугоўвае ён помніку ад беларускае дзяржавы?
15:25
У 2003 г. у кітайскай вёсцы ў кардоннай скрынцы знайшлі дзвюх дзяўчынак – немаўлятаў. Блізнятаў забралі ў дзіцячы прытулак. Адную з іх удачкавала сям’я з нарвежскай вёскі Фрэсвік, другую – сям’я з Сакрамэнта ў Каліфорніі. Яны мелі ніколі не сустрэцца, але выпадак або лёс вызначылі інакш. Гісторыя сясцёр – блізнятаў, якія растуць у розных краінах, у цалкам розных асяроддзях і ўсё ж маюць шмат агульнага. Ужо васьмігадовыя сёстры пабачылі адна адну ў Нарвегіі…
рэж. Мона Фрыйс Бэртэўсэн (Mona Friis Bertheussen), 2013 г. , Нарвегія
16:25
рэж. Стэфан Раблен (Stphane Robelin), 2011 г. , Францыя – Нямеччына
У ролях: Ґi Бёдо (Guy Bedos), Даньель Бруль (Daniel Brühl), Джэралдын Чаплін (Geraldine Chaplin), Джэйн Фонда (Jane Fonda), Клёд Рыш (Claude Rich), П’ер Рышар (Pierre Richard).
Пяцёра пажылых сяброў пастанавілі жыць разам, каб клапаціцца адно пра аднога і такім чынам пазбегчы прытулку для старых. Дапамагаць ім выпала маладому студэнту – этнолагу, які вывучае жыццё старэйшых людзей у розных культурах свету. Паступова раздражненне з боку насельнікаў імправізаванага інтэрнату змяняецца на сяброўскую прыязнасць, асабліва выразную з боку адной з гераінь…
17:55
У ПРАГРАМЕ Вандроўкі па Гарадзеншчыне краязнаўца Аляксей Шота запрашае гледачоў дакрануцца да гісторыі польска беларускага памежжа, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі. У сваіх аповядах аўтар шукае польскі след у шматстагоддзевай гісторыі гарадоў і мястэчак, у якіх жылі і тварылі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы польскага паходжання.

18:10
Марыя Чыквін пытае найбольш цікавых незалежных творцаў Беларусі пра тоеснасць, карані, натхненне, сустракаючыся з імі ў месцах, якія яны самыя абралі, бо лічаць важнымі для сябе. Мы выпраўляемся ў падарожжа шляхам успамінаў, досведу, гісторыяў. У кожным рэпартажы свой гаспадар, які запрашае гледачоў у свой свет. “Я родам з Падляшша. Удома мяне звалі Маня, а сябры – Маша. Мае дзяды пасяліліся на тэрыторыі Народнае Польшчы, а сям’я бабулі засталася па савецкім баку мяжы. Бацька заўсёды паўтараў, што мы беларусы. Я дасюль не ведаю, што гэта значыць. Што было б, калі б я нарадзілася па іншы бок мяжы? Я еду ў Беларусь, каб спазнаць свае карані, паразмаўляць з творчымі людзьмі. Мастацтва любіць цяжкія пытанні…”
18:35
1. Спачатку пра людзей, якія лічаць найлепшым летнім адпачынкам вандроўкі па розных кутках Беларусі. Паводле іх, менавіта ў гэтых выправах можна знайсці нешта важнае для сябе. Фальклорная экспедыцыя, якую штогод ладзіць Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, скіравалася ў Ляхавіцкі раён, што на Берасцейшчыне.
2. Моладзь з Беластоку і Горадні брала ўдзел у праекце З бегам Нёмну. Шматлікія вандроўкі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і вывучэнне супольнай гісторыі дзвюх краінаў гэта толькі частка насычанай тыднёвай праграмы.
3. На балоце Званец жыве самая вялікая ў свеце папуляцыя вяртлявай чаротаўкі. Налічваюць іх там некалькі тысячаў. Пры тым, што сусветная папуляцыя гэтага віду ўсяго восем – дзесяць тысячаў. Гэтую рэдкую птушку вывучаюць арнітолагі з Акадэміі навук. Яны штогод прыяжджаюць сюды і ловяць яе.
18:50
Фільм апавядае гісторыю Эрана Сўорца (Aaron Swartz, 1986 – 2013), амерыканскага кампютарнага вундэркінда і актывіста руху за свабоду інфармацыі. Яшчэ падлеткам Эран спрычыніўся да стварэння тэхналогіі RSS, а з часам ператварыўся ў змагара супраць дзяржаўнай бюракратыі і абмежавання права грамадзянаў на інфармацыю. Улады ўбачылі ў ім небяспечнага хакера і абвінавацілі ў буйным крадзяжы звестак з датабазы JSTOR. Не вытрымаўшы ціску, Эран Сўорц скончыў жыццё самагубствам, але ягонае імя стала сімвалам барацьбы за свабодны інтэрнэт.
рэж. Браян Кнэпэнбэргер (Brian Knappenberger), 2014 г. , ЗША
20:35
Амерыканскі прафесар Боб Экгард доўга не мог паверыць, што месца з назваю Дудуткі сапраўды існуе ў Беларусі. Назва гэтая падавалася яму вельмі дзіўнай ды нерэальнай. Аднойчы Боб пастанавіў паехаць туды на ровары. Знаёмства, якое тут адбудзецца, падорыць гэтаму выданню непаўторы каларыт.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У новым цыкле праграмы Размовы Эксперта нашыя госці вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі і эксперты узгадаюць падзеі, што закранулі Беларусь, і прадставяць вашай увазе свой погляд на самыя важныя палітычныя рашэнні, якія прымаліся ў кабінетах Міністэрства Праўды. Разам з нашымі гасцямі мы закранем найвастрэйшыя тэмы мінулага сезону і паспрабуем ува усім разабрацца. Госц; Валер Карбалевіч.
21:35
рэж. Сэрджа Кастэлліта (Sergio Castellitto), 2012 г. , Італія – Іспанія
Італьянка Джэма вязе 16 – гадовага сына П’етра ў Сараева – паказаць яму родны горад і распавесці пра бацьку, якога той ніколі не бачыў. У аэрапорце Джэму сустракае даўні сябар Гойка, які ў 1984 г. пазнаёміў яе з фатографам Д’ега, які стаў для Джэмы каханнем усяго жыцця.
23:45
Без билета выклікае лета ў Belsat Music Live
Гасцямі прэм’ернага 28 – га выданння аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне Без билета. Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць бадзёры аптымістычны жывы сэт з музычным сюрпрызам.
00:15
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:25

Глядзі таксама
Каментары