Schedule of day 2018/06/09


07:00
Праграма распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
07:10
Інфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:20
Інфармацыйная частка вяшчання “Белсату” распачынаецца расейскамоўнай праграмай “Вот так” навінамі з Беларусі, Украіны і Расеі і іншых краін свету, у падачы якіх выкарыстоўваюцца матэр’ялы BBC. Далей у першай гадзіне можна пабачыць матэр’ялы без каментару аб актуальных падзеях, агледзець навіны культуры і дазнацца з вулічных апытанак, што хвалюе жыхароў нашых гарадоў і вёсак. За паўгадзіны да галоўных навінаў гледачоў чакае кароткі агляд таго, што здарылася апошнім часам у Беларусі і за мяжой, навіны спорту, прагноз надвор’я, а таксама дайджэст “Размоў дня” ды тэматычныя праграмы “Дэвайс” і “Лета з Аб’ектывам”. А дзявятай гадзіне як заўжды – падсумаванне дня ў галоўнай інфармацыйнай праграме тэлеканалу – “Аб’ектыў”.
07:50
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:15
Што супакоіць, калі знос непазбежны. Мы запыталіся ў мінакоў, пры якіх умовах яны згодныя пераехаць.
Новая забава сталічных горадабудаўнікоў. На змену ўшчыльненням прыйшлі зносы.
Лес разладу. Жыхары Бараўлянаў і ваколіцаў намагаюцца абараніць зялёны масіў.
Самадзейнасць не ў пашане. У Лідскім раёне ўлады загадалі прыбраць самаробны аквапарк.
Непрыродная стыхія. На Віцебшчыне сям’я пацярпела ад раптоўнага патопу.
08:35
Ці ёсць у Беларусі альтэрнатыўная энергетыка? Экалагічны транспарт: як зарабіць на новых тэхналогіях? Змены ў заканадаўстве: што чакае беларускіх дармаедаў?
08:55
Здаровы лад жыцця, ЗЛЖ, або ЗОЖ. Вельмі модныя апошнім часам тры абрэвіятурныя літары. І, як ва ўсялякай модзе, не абыходзіцца без крайнасцяў. Калі прапаганда ЗЛЖ папросту выцягвае з нас грошы і нават калечыць, а калі сапраўды робіць здаравейшымі і шчаслівейшымі? Разбіраемся ў “Прываце” з лекарам – блогерам Андрэем Белавешкіным.
10:15
Рэпартаж пра дзвюх Таццян, якія шукаюць сваё жаночае шчасце. Іх лучыць не толькі аднолькавае імя, але і аднолькавыя мары, якія ў стане ажыццявіць толькі замежныя мужчыны.
рэж. Кацярына Маркавец і Арына Войт, 2017 г. , Беларусь
11:40
Сэм Ўіліс вырушае ў падарожжа, каб паказаць Вялікі шаўковы шлях – першую ў свеце глабальную аўтастраду. Там не толькі абменьваліся таварамі. Гэта быў вялікі кругаварот ідэяў, новых культураў і нават рэлігіяў. Гэтыя працэсы, між іншага, сфармавалі свет, які мы ведаем цяпер.
2016 г. , Вялікая Брытанія
12:35
2014 г. , Беларусь На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора.
13:05
Афрыка – адзін з найбольш захапляльных кантынентаў на нашай планеце. Дзікі, небяспечны, але таксама незвычайна прыгожы ды поўны жыцця. Аўтары серыялу падарожнічаюць па Афрыцы ды паказваюць усё самае новае, нечаканае і ўнікальнае.
2013 г. , Вялікая Брытанія
13:55
Добра адукаваная моладзь вельмі патрэбная Беларусі, але яна ўсё часцей пастанаўляе з’ехаць з краіны. Куды яны едуць? Колькі іх? Ці маюць намер вяртацца?
14:30
Паводле інфармацыі медыяў, даты правядзення вучэнняў “Захад – 2017” 14 – 20 верасня. Паводле інфармацыі “Euroradio.fm”, вучэнні “Захад” праходзяць на тэрыторыі нашае дзяржавы з 70 – ых гадоў мінулага стагоддзя. І палігон Дрэтунь – адное з месцаў, дзе яны будуць разгортвацца сёлета. Герой у студыі – удзельнік шоу “Бітва экстрасэнсаў” баявы маг Валекс Буяк расказвае, што Дрэтунь – месца, на ягоны погляд, энергетычна небяспечнае. Якія яшчэ кропкі на карце Беларусі, як лічыць спадар Буяк, з кепскім энергаполем. Чаму менская хіпстэр – штрасэ Зыбіцкая – крывавае месца і чаму нават у выданні пра невытлумачальныя з’явы імя кіраўніка дзяржавы некалькі разоў усплыло падчас запісу ў студыі? А таксама: прэзідэнт Вейшнорыі ў эфіры раскажа, чым не дагадзіла Саюзнай дзяржаве выдуманая краіна – агрэсарка. Вейшнорыя – адна з трох краінаў, з якімі змагаецца падчас вучэнняў армія Саюзнае дзяржавы. Меней чым праз содні з моманту зяўлення ў беларускім “Twitter’ы” першага паста Вейшнорыя выйшла ў трэнды.
15:00
“Я ўцякаў усё сваё жыццё. Падчас вайны я ўцякаў ад немцаў. У Аўшвіцы некалькі разоў уцякаў ад смерці. Пасля вайны я ўцякаў ад чырвоных. Цяпер я ўцякаю ў свет, каб не зрабіцца дзіваком…” – гэтак Казімеж Пехоўскі апісвае ўласнае жыццё, напоўненае драматычнымі падзеямі. Казімеж Пехоўскі – арганізатар самых адважных уцёкаў з Аўшвіцу – распавядае пра драматычныя моманты свайго жыцця, кашмар лагернага часу і змаганне супраць гітлераўцаў у аддзеле Арміі Краёвай, за што пасля вайны камуністычныя ўлады кінулі яго за краты. Стужка ўлучае шмат архіўных матэрыялаў, якія набліжаюць да гледачоў трагічныя падзеі сярэдзіны ХХ ст.
рэж. Марэк Томаш Паўлоўскі (Marek Tomasz Pawłowski), 2006 г. , Польшча
16:50
Пасля смерці бацькі сям’я з пяці чалавек вымушаная самастойна выжываць у курдскай вёсцы на мяжы Ірану ды Іраку. Сітуацыя пагаршаецца, калі 12 – гадовы падлетак, які стаўся галавою сям’і, даведваецца, што ягонаму малодшаму брату – калеку патрабуецца тэрміновая аперацыя. Каб зарабіць на яе грошы, хлопец займаецца кантрабандаю.
рэж. Бахман Габадзі (Bahman Ghobadi), 2000 г. , Іран
18:55
Тэлевізійная праграма польскай меншасці у Беларусі Над Нёманам складаецца з трох галоўных частак. Першая частка мае інфармацыйны характар і складаецца з 2 – 3 навінаў, у якіх адлюстроўваюцца штотыднёвыя падзеі з жыцця польскай меншасці. Чарговым элементам праграмы з’яўляецца рэпартаж, у якім апавядаецца аб вострых праблемах, з якімі сутыкаюцца палякі ў Беларусі, а таксама распавядаецца пра людзей польскай нацыянальнасці, што захоўваюць сваю нацыянальную ідэнтыфікацыю. Апошняя частка праграмы ўяўляе сабой гістарычны нарыс. Краязнаўца Аляксей Шота наведвае мясціны, звязаныя з польскай гісторыяй і культурай, а таксама апавядае пра вядомых палякаў, якія жылі на гэтай зямлі.
19:10
Што можна вылячыць зёлкамі, якія растуць у нашых лугах ды лясах? Ці вераць у лекавыя травы ўрачы з медыцынскай адукацыяй? У гэтай серыі Аўтаспынам па Беларусі мы наведалі людзей, якія ўсё жыццё звяртаюцца да беларускага багацця, зёлак, якімі спрадвеку нашыя продкі лячылі самыя розныя хваробы. Паслухаем неверагодныя гісторыі ацалення. А таксама вядоўца Аўгіня Манцэвіч паспрабуе на сваёй траўмаванай назе дзеянне цудадзейнай травяной настойкі, прыгатаванай урачом тэрапеўтам Яўгенам Шмярко.
У другой частцы перадачы завітаем да мастачкі – фларысткі Дзіны Шымук, якая стварае незвычайныя карціны з прыродных матэрыялаў у тэхніцы ашыбана.
19:30
У 2003 г. у кітайскай вёсцы ў кардоннай скрынцы знайшлі дзвюх дзяўчынак – немаўлятаў. Блізнятаў забралі ў дзіцячы прытулак. Адную з іх удачкавала сям’я з нарвежскай вёскі Фрэсвік, другую – сям’я з Сакрамэнта ў Каліфорніі. Яны мелі ніколі не сустрэцца, але выпадак або лёс вызначылі інакш. Гісторыя сясцёр – блізнятаў, якія растуць у розных краінах, у цалкам розных асяроддзях і ўсё ж маюць шмат агульнага. Ужо васьмігадовыя сёстры пабачылі адна адну ў Нарвегіі…
рэж. Мона Фрыйс Бэртэўсэн (Mona Friis Bertheussen), 2013 г. , Нарвегія
20:30
Марыя Чыквін пытае найбольш цікавых незалежных творцаў Беларусі пра тоеснасць, карані, натхненне, сустракаючыся з імі ў месцах, якія яны самыя абралі, бо лічаць важнымі для сябе. Мы выпраўляемся ў падарожжа шляхам успамінаў, досведу, гісторыяў. У кожным рэпартажы свой гаспадар, які запрашае гледачоў у свой свет. “Я родам з Падляшша. Удома мяне звалі Маня, а сябры – Маша. Мае дзяды пасяліліся на тэрыторыі Народнае Польшчы, а сям’я бабулі засталася па савецкім баку мяжы. Бацька заўсёды паўтараў, што мы беларусы. Я дасюль не ведаю, што гэта значыць. Што было б, калі б я нарадзілася па іншы бок мяжы? Я еду ў Беларусь, каб спазнаць свае карані, паразмаўляць з творчымі людзьмі. Мастацтва любіць цяжкія пытанні…”
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
рэж. Стэфан Раблен (Stphane Robelin), 2011 г. , Францыя – Нямеччына
У ролях: Ґi Бёдо (Guy Bedos), Даньель Бруль (Daniel Brühl), Джэралдын Чаплін (Geraldine Chaplin), Джэйн Фонда (Jane Fonda), Клёд Рыш (Claude Rich), П’ер Рышар (Pierre Richard).
Пяцёра пажылых сяброў пастанавілі жыць разам, каб клапаціцца адно пра аднога і такім чынам пазбегчы прытулку для старых. Дапамагаць ім выпала маладому студэнту – этнолагу, які вывучае жыццё старэйшых людзей у розных культурах свету. Паступова раздражненне з боку насельнікаў імправізаванага інтэрнату змяняецца на сяброўскую прыязнасць, асабліва выразную з боку адной з гераінь…
22:50
Гасцямі прэм’ернага 28 – га выданння аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне Без билета. Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць бадзёры аптымістычны жывы сэт з музычным сюрпрызам.
23:20
“Я ўцякаў усё сваё жыццё. Падчас вайны я ўцякаў ад немцаў. У Аўшвіцы некалькі разоў уцякаў ад смерці. Пасля вайны я ўцякаў ад чырвоных. Цяпер я ўцякаю ў свет, каб не зрабіцца дзіваком…” – гэтак Казімеж Пехоўскі апісвае ўласнае жыццё, напоўненае драматычнымі падзеямі. Казімеж Пехоўскі – арганізатар самых адважных уцёкаў з Аўшвіцу – распавядае пра драматычныя моманты свайго жыцця, кашмар лагернага часу і змаганне супраць гітлераўцаў у аддзеле Арміі Краёвай, за што пасля вайны камуністычныя ўлады кінулі яго за краты. Стужка ўлучае шмат архіўных матэрыялаў, якія набліжаюць да гледачоў трагічныя падзеі сярэдзіны ХХ ст.
рэж. Марэк Томаш Паўлоўскі (Marek Tomasz Pawłowski), 2006 г. , Польшча
00:20
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:35
Маладая князёўна Бона, дачка герцага Мілана, едзе ў Польшчу, дзе яна становіцца жонкай караля Польшчы Жыгімонта Старога. Яе здзіўляе, што ў Польшчы некаторыя магнаты багацейшыя за караля. Яна вырашае прысвяціць сябе барацьбе за ўмацаванне дынастыі Ягелонаў.
01:30

Глядзі таксама
Каментары