Schedule of day 2018/05/20


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:55
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
09:45
Даўняе-прадаўняе паселішча над самым Нёмнам з назваю Лунна стагоддзямі наўпрост было звязанае з Еўропаю праз порт у Караляўцы. Калісьці тут была пераправа, цяпер мост на самай кароткай дарозе з Горадні да Ваўкавыску. Даўней мястэчка чамусьці мела дзве назвы, пра адную з якіх – Лунна-Воля – сёння амаль забыліся, толькі гісторыкі тлумачаць, як так сталася. Цікавінка: у Лунне ўпарадкавала старыя габрэйскія могілкі… нейкая нетутэйшая сіла.
10:15
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
10:55
Кожны з нас мае права выбіраць мову, на якой будзе вучыцца ягонае дзіця. Гэтак, часта можна пачуць: у нас жа дзве дзяржаўныя мовы. Толькі каб аддаць дзіця ў расейскамоўны садок, звычайна дастаткова выйсці ва ўласны двор. А каб забяспечыць дзіцяці беларускамоўную адукацыю, часам трэба ўвязацца ў сапраўднае змаганне з чыноўнікамі, а ў выніку штораз вазіць дзіця ў садок праз увесь горад.
11:45
Праграма “Вяскоўцы” трапіла на піўную вечарыну ў адным з беларускіх селішчаў ды акунулася ў атмасферу мужчынскага спеву.
12:15
Павал Шумік яшчэ пры БССР адседзеў 12 год за забойства, якога не здзяйсняў. Цяпер спадар Павал часцяком прыкладваецца да бутэлькі: жонка сышла, а суседзі нават пасля апраўдальнага выраку лічаць яго “небяспечным элементам”. Другі герой – Віталь Івашкевіч – у 90 – я займаўся рэкерствам. Але, вызваліўшыся, вырашыў завязаць з мінулым: адчыніў тату салон, ажаніўся, стаў мастаком. Як, выйшаўшы з турмы, можна не толькі вярнуцца да нармальнага жыцця, але і пабудаваць паспяховы бізнес?
12:45
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live cлухаем выдатную беларускую рэгі – каманду Bez. Not. Яе лідар Жэня Сысоеў распавядзе пра тое, як на яго паўплывала турма, у якой ён апынуўся за наркотыкі, а таксама чаму ён пераспяваў песню ЛСП і чым скончыўся канфлікт з Янам Маўзерам. У жывым сэце прагучаць галоўныя гіты каманды, у тым ліку з новага альбому Акривия, які выспяваў шэсць гадоў.
14:05
Што зазнае сёння Украіна краіна, якая не сыходзіць са старонак газетаў і застаецца ўсе апошнія гады на вуснах?
рэж. Віталій Манскі (Віталій Манський), 2016 г. , Нямеччына – Эстонія – Украіна
15:35
Мішэль Расін – непахісны старшыня суду прысяжных, чыя строгасць да злачынцаў вядомая ўсім. Гэтым разам Расіну давядзецца судзіць чалавека, які забіў сваю дачку. Сітуацыя ўскладняецца, калі ў першы ж дзень разбору вызначаюць склад прысяжных. У журы трапляе Дытэ Лёрэнсэн – Катрэ. Расін ведае гэтую жанчыну, калісьці ў іх было каханне. Іхная сустрэча робіцца нагодаю, каб прыгадаць, што старое каханне не замірае. Толькі ці не перашкодзіць яно змаганню за справядлівасць?
рэж. Крыстян Вэнсан (Christian Vincent), 2015 г. , Францыя
17:10
Нашыя веды і ўяўленні пра вікінгаў – у сваёй бальшыні непраўдзівыя. Напрыклад, знакамітыя рагатыя шлемы – гэта сучасная прыдумка. Кім былі вікінгі насамрэч? Вядоўца Ніл Олівэр выпраўляецца ў Скандынавію, каб даведацца праўду…
2012 г. , Вялікая Брытанія
19:15
Як стварылі мабільны тэлефон, і як ён змяніў паводзіны чалавека ды грамадства? Вы пабачыце лабараторыю, дзе распрацавалі тэхналогію сотавага тэлефона. Марцін Купэр з кампаніі “Motorola” тлумачыць, як ён зрабіў першы ў свеце званок з дапамогаю сотавага тэлефона, а Ёрма Олліла апісвае, як кампанія “Nokia” перайшла ад аналагавых да лічбавых сотавых тэлефонаў.
рэж. Маньнус Шэстрэм (Magnus Sjostrom), 2014 г. , Швецыя
20:15
22 лістапада 1963 г. у Дэласе забілі амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі. Праз дзень у дэласкім пастарунку быў застрэлены падазраваны ў забойстве прэзідэнта 24 – гадовы Лі Гарві Озўалд, які прабыў нейкі час у СССР, у Менску. Маладзён, які паспрабаваў пачаць новае жыццё за жалезнаю заслонаю. Савецкі перыяд жыцця Лі Гарві Озўалда – ува ўспамінах сведкаў і ягоных дзённікавых запісах.
рэж. Віктар Аслюк, 2016 г. , Беларусь
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Дату 3 ліпеня сучасныя ўлады Беларусі зрабілі Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паводле Лукашэнкі, з вызваленнем 3 ліпеня 1944 г. БССР ад гітлераўскіх акупантаў Беларусь набыла незалежнасць. Але ж у гэты дзень быў вызвалены толькі Менск, баі за вызваленне Беларусі працягваліся. Дый у выніку вайны Беларусь не змяніла свайго статусу рэспублікі ў складзе СССР. А што насамрэч адбывалася ў Менску ў той дзень? Ці адпавядаюць праўдзе факты і ацэнкі, якія падаюць афіцыйныя гісторыкі ды прапагандысты? Чым завяршылася Другая сусветная вайна для Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні на падставе архіўных дакументаў ды ўнікальнай кінахронікі і ёсць зместам фільму. Эксперт – найстарэйшы беларускі гісторык, які бачыў Менск адразу пасля яго вызвалення, доктар гістарычных навук Леанід Лыч.
22:05
Увесь свет ведае, што такое аргентынскае танга, а вось іншыя жанры аргентынскае народнае музыкі – відаля, чамамэ, малямба, кўэка, чакарэра ды іншыя – застаюцца практычна невядомымі па – за межамі краіны. Славуты іспанскі рэжысёр Карлас Саўра, які ў 1998 г. прысвяціў танга асобны фільм, ізноў вяртаецца ў Аргентыну ў пошуках іншае народнае музыкі, што мае афрыканскія, індзейскія і нават славянскія карані…
рэж. Карлас Саўра (Carlos Saura), 2015 г. , Аргентына – Іспанія
23:30
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:35
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live cлухаем выдатную беларускую рэгі – каманду Bez. Not. Яе лідар Жэня Сысоеў распавядзе пра тое, як на яго паўплывала турма, у якой ён апынуўся за наркотыкі, а таксама чаму ён пераспяваў песню ЛСП і чым скончыўся канфлікт з Янам Маўзерам. У жывым сэце прагучаць галоўныя гіты каманды, у тым ліку з новага альбому Акривия, які выспяваў шэсць гадоў.
01:05
Расследаванне нямецкіх журналістаў выклікала розгалас, у выніку якога зборную Расеі па лёгкай атлетыцы не дапусцілі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях – 2016. Новыя сведчанні таго, што ўжыванне допінгу ў расейскім спорце мае сістэмны характар.
Гаё Зэпэльт (Hajo Seppelt), Флёр’ян Рызэвік (Florian Riesewieck), Фэлікс Бэкер (Felix Becker), 2016 г. , Нямеччына
01:40

Глядзі таксама
Каментары