Schedule of day 2018/05/19

07:00
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Кожны з нас мае права выбіраць мову, на якой будзе вучыцца ягонае дзіця. Гэтак, часта можна пачуць: у нас жа дзве дзяржаўныя мовы. Толькі каб аддаць дзіця ў расейскамоўны садок, звычайна дастаткова выйсці ва ўласны двор. А каб забяспечыць дзіцяці беларускамоўную адукацыю, часам трэба ўвязацца ў сапраўднае змаганне з чыноўнікамі, а ў выніку штораз вазіць дзіця ў садок праз увесь горад.
11:50
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
12:40
Даўняе-прадаўняе паселішча над самым Нёмнам з назваю Лунна стагоддзямі наўпрост было звязанае з Еўропаю праз порт у Караляўцы. Калісьці тут была пераправа, цяпер мост на самай кароткай дарозе з Горадні да Ваўкавыску. Даўней мястэчка чамусьці мела дзве назвы, пра адную з якіх – Лунна-Воля – сёння амаль забыліся, толькі гісторыкі тлумачаць, як так сталася. Цікавінка: у Лунне ўпарадкавала старыя габрэйскія могілкі… нейкая нетутэйшая сіла.
13:00
Як набыць патрыманы ровар? Грошы збіраюць, а дарог не рамантуюць: чым незадаволеныя аўтаўласнікі? Незвычайныя бізнесы прадстаўнікоў этнічных меншасцяў.
13:20
Мажліва падзенне… Жыхары менскіх дамоў апасаюцца выходзіць на гаўбцы.
Наяўнасць выбару… Мінакі – пра дзяржаўных і прыватных камунальнікаў.
Не засталося анічога… У Горадні ад знесенага дому не засталося нават парэшткаў.
Чаканне з надзеяй… Сірата спадзяецца атрымаць ад дзяржавы гарантаваную кватэру.
У коле безвыходнасці… Прадпрымальнік просіць дазволу сплаціць буйны штраф у растэрміноўку.
14:20
Дзве жанчыны – Вольга і Каця – цягам месяца будуць скідаць вагу, а мы будзем назіраць за імі, паказваючы іхны вынік! Цяпер у Беларусі пануе мода на дыеты: менскі трэнер Мікіта праз інтэрнэт вучыць людзей, якія пакутуюць ад залішняе вагі. Кожны месяц да яго звяртаюцца 150 новых кліентаў, якім ён прапануе дыетычныя курсы ад аднаго да трох месяцаў. Харчаванне пяць разоў на дзень, а страта вагі пабудаваная менавіта на правільным харчаванні і фізічных практыкаваннях. Гэта азначае, што трэнер у першую чаргу мае на мэце навучыць людзей адпаведна харчавацца.
рэж. Ганна Галота, 2018 г. , Беларусь
14:40
Перад капітуляцыяй Нямеччыны на загад Гітлера СС вывезла з Райхсбанку і схавала на поўдні краіны незлічоныя скарбы: золата, валюту, каштоўнасці, мастацкія творы, нарабаваныя ў захопленых нацыстамі краінах. Пошукам гэтых скарбаў займаліся выведкі саюзнікаў, аднак яшчэ і сёння нямала скарбаў чакае, пакуль іх знойдуць.
15:30
З Тэгерану ў маленькую курдскую вёску прыязджае здымачная група, каб зрабіць рэпартаж пра смерць і пахавальны абрад адной мясцовай векавіткі. Але старая не спяшаецца паміраць, камандзіраванне зацягваецца. Рэжысёр знаёміцца з мясцовымі, вывучае вёску, назірае, чым жывуць гэтыя людзі. Сярод ягоных новых знаёмых – хлопчык – школьнік, маладая суседка, у якой 10 дзяцей, капальнік і лекар, які захапляецца хараством навакольнага свету… Стужка атрымала адмысловую ўзнагароду журы Венецыянскага кінафестывалю 1999 г. , узнагароду Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў, узнагароду “Cinem Avvenire” за найлепшы фільм.
рэж. Абас К’ярастамі (Abbas Kiarostami), 1999 г. , ІранФранцыя
17:20
Флэш падзеяў, падрыхтаваны на аснове матэрыялаў з праграмы Беларускі тыдзень Беластоцкага аддзелу Польскага тэлебачання:
– Падляшша наведала Камісія ў справах нацыянальных і этнічных меншасцяў. У Беластоку і Гайнаўцы прадстаўнікі польскага сейму сустрэліся з дзеячамі беларускае меншасці ды мясцовымі ўладамі. Мэта сустрэчы пазнаёміць польскі ўрад з праблемамі ды патрэбамі беларусаў Падляшша.
– У Беластоку адбыўся кніжны кірмаш. У ім узялі ўдзел чатыры выдавецтвы з Беларусі. Зладзілі ў межах кірмашу і аўтарскую сустрэчу з беларускаю паэткаю з Беласточчыны Міраю Лукшаю: яна прэзентавала сваю кнігу Радаслоў. Міра Лукша сёлета была ўзнагароджаная літаратурнаю прэміяй Прэзідэнта Беластоку імя Веслава Казанэцкага.
– Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы. У васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі тапонім.
2. Па рознаму пачынаўся іхны творчы шлях, але апынуліся ўрэcьце ў адным хоры. Абодва героі нашага рэпартажу родам з Беларусі, аднак свае таленты рэалізуюць па – за межамі краіны. Кірыл Лепай і Алег Кабзар працуюць у хоры Падляскай оперы і філармоніі ды займаюцца іншымі відамі мастацкай і музычнай дзейнасці. Кажуць, што ў Беластоку яны знайшлі сваё месца.
3. Размова ў студыё пра творчых беларусаў з Падляскай оперы і філармоніі з прадстаўніцаю ўстановы – Ілонай Карпюк.
4. У невялікім мястэчку Мешкаў за шэсцьдзясят кіламетраў ад Познані жыве мастак Уладзь Блюднік. Працы нараджэнца Гарадзеншчыны запатрабаваныя і ў Еўропе, і за акіянам. Пакуль ён больш вядомы ў Польшчы і на захадзе Еўропы, чымся на радзіме. Чаму мастак пастанавіў жыць і ствараць па-за межамі Беларусі?
18:45
Што зазнае сёння Украіна краіна, якая не сыходзіць са старонак газетаў і застаецца ўсе апошнія гады на вуснах?
рэж. Віталій Манскі (Віталій Манський), 2016 г. , Нямеччына – Эстонія – Украіна
20:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live cлухаем выдатную беларускую рэгі – каманду Bez. Not. Яе лідар Жэня Сысоеў распавядзе пра тое, як на яго паўплывала турма, у якой ён апынуўся за наркотыкі, а таксама чаму ён пераспяваў песню ЛСП і чым скончыўся канфлікт з Янам Маўзерам. У жывым сэце прагучаць галоўныя гіты каманды, у тым ліку з новага альбому Акривия, які выспяваў шэсць гадоў.
21:45
Кілера на мянушку Люлек умоўна вызваляюць з турмы. Неўзабаве пракурор, які шмат гадоў таму вёў ягоную справу, робіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца. За вялікія грошы ды магчымасць з’ехаць за мяжу Люлек павінен забіць кіраўніка Цэнтральнага следчага бюро. Люлек уцягвае ў выкананне замовы былога вайсковага снайпера Стасека, звольненага з войска праз няўдалую аперацыю ў Афганістане. Выдаючы сябе за афіцэра контрвыведкі, Люлек пераконвае былога жаўнера ў тым, што яго выбралі для ажыццяўлення адмысловага задання, пасля выканання якога з’явіцца шанц вярнуцца ў войска. Рыхтуючыся да замаху, Стасек пачынае сумнявацца ў праўдзівасці гісторыі Люлека. Апроч таго, замоўнікі патрабуюць хутчэй выканаць заданне. Пачынаецца смяротны адлік.
рэж. Яцэк Бромскі (Jacek Bromski), 2015 г. , Польшча
У галоўных ролях: Кшыштаф Страіньскі (Krzysztof Stroiński), Марцін Кавальчык (Marcin Kowalczyk), Пётр Ґлавацкі (Piotr Głowacki).
23:45
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:40
рэж. Аньеля Астрыд Ґабрыель (Aniela Astrid Gabryel), Тарас Дронь, 2015 г. , Польшча – Украіна
Чатыры асабістыя гісторыі крымскататарскіх сем’яў з акупаванага Крыму ўвабралі у сябе шырокі досвед людзей, якія жывуць пад ціскам палітычнага рэжыму. Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца гэтыя сем’і, датычаць бальшыні татараў і выклікаюць моцныя эмоцыі. Асноўны матыў стужкі не ўласна рэжым, але яго наступствы, што адбіваюцца на лёсах звычайных людзей, якія проста жадаюць жыць, кахаць і мець сямю.
01:45

Глядзі таксама
Каментары