Schedule of day 2018/05/13


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:05
Спазнаваўчая праграма прызначаецца для дзяцей чатырох – васьмі гадоў. Дзякуючы ёй малеча больш даведаецца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзеі ды незвычайныя здарэнні. Правілы дарожнага руху
08:15
А ці ведаеце што, як Зямля прыцягвае да сябе ўсё, што знаходзіцца на ёй, так і Сонца прыцягвае планеты, прымушае іх круціцца вакол яго. Адна з гэтых планет – наша Зямля. Яна трэцяя ад Сонца. Яна круціцца ня толькі вакол Сонца, але і вакол сябе.
08:55
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
09:45
Мястэчка Свіслач – раённы цэнтр Гарадзеншчыны – слаўнае не толькі гісторыяй, але і сучаснымі падзеямі. Самая першая яе загадка – дзе парэшткі замку свіслацкага князя XIII ст. , і ці ўвогуле ён быў, той замак? Усе чулі пра Свіслацкую гімназію XIX ст. і яе вучня Кастуся Каліноўскага, помнік якому ў Свіслачы – адзіны ў Беларусі. А на мяжы XX і XXI стст. Свіслач праславіў тутэйшы гораданачальнік – вертыкальшчык, паставіўшы ў цэнтры помнік кату народаў Іосіфу Сталіну.
10:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
11:30
Праграма “Вяскоўцы” пабывала ў маладога гаспадара, які перасяліўся з гораду ў вёску і цяпер гадуе свіней, каня і бычка.
12:00
Цяпер у Беларусі няма і 10 мільёнаў грамадзянаў. Кіраўніцтва краіны хоча, каб нас стала ажно 15 мільёнаў. Але аднымі эканамічнымі заахвочваннямі тут не абысціся. У якім стане генафонд нацыі?
12:25
14 год Пётр Кучура знаходзіцца за кратамі, бо 14 год таму ён пайшоў на паляванне, дзе ў той час адбылося забойства высокапастаўленага егера. Сын другой гераіні – Галіны Мамедавай – атрымаў 24 гады за забойства 14 – гадовай дваюраднай сястры. Справа шытая “белымі ніткамі”, нават Адміністрацыя Лукашэнкі на дапрацаванне справу адпраўляла ў 2010 годзе. Прыкладна 30 – 40 тысячаў вязняў зараз знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, па дадзеных праваабаронцаў. Мы сёння расказваем пра справы спрэчныя, за якія фігуранты атрымалі бясконца доўгія турэмныя тэрміны. “Як даць рады адседзець, як даць рады вызваліцца адтуль?”, – запытвае Алесь Залеўскі эксперта Васіля Завадскага, які больш за 20 лет адпрацаваў у пенітэнцыярнай сістэме.
14:20
Як рыхтаваліся і адбыліся ХІ Алімпійскія гульні? Права правядзення алімпіяды Берлін атрымаў у 1931 годзе, яшчэ да прыходу Гітлера да ўлады. І хоць спачатку новы канцлер Нямеччыны ўспрыняў неабходнасць правядзення спартовага свята ў краіне хутчэй адмоўна, неўзабаве ён усвядоміў увесь прапагандысцкі патэнцыял гэтае падзеі.
рэж. Жэром Прыёр (Jrme Prieur), 2015 г. , Францыя
15:15
Штэфан Цвайґ, як і сотні іншых еўрапейцаў, напярэдадні Другое сусветнае вайны бяжыць са Старога Свету – спачатку ў Вялікую Брытанію, потым у ЗША. Аднойчы дарогаю ў Буэнас – Айрэс на сусветную канферэнцыю ПЭН – клубу ён спыняецца ў Бразіліі – яна ашаламляе яго сваёй прыродаю, людзьмі, ладам жыцця. Цяпер Цвайґ разам са сваёй новаю жонкай і сакратаркаю безупынна падарожнічае з Нью – Ёрку ў Рыа – дэ – Жанэйра ды назад, праз усю Паўднёвую Амерыку. Але больш за вандроўкі яго вымотваюць штодзённыя клопаты пра сяброў і калег, якія засталіся ў ахопленай вайной Еўропе. Нарэшце ён селіцца ў бразільскім мястэчку Пэтропулісе. І хоць Цвайґу даспадобы новае жыццё ва ўтульным доме, душа ягоная засталася на радзіме.
рэж. Марыя Шрадэр (Maria Schrader), 2016 г. , Аўстрыя – Нямеччына – Францыя
17:00
Эндру Мар (Andrew Marr) адпраўляецца ў падарожжа праз 70 000 гадоў чалавечай гісторыі, распавядаючы, як вялікія сілы прыроды ды індывідуальнага людскога генія сфармавалі свет, у якім мы жывем сёння.
рэж. Нэйл Рэўлз (Neil Rawles), Рэні Бартлет (Renny Bartlett), Робін Дашўуд (Robin Dashwood), Марк Рэдзіс (Mark Radice), Гай Сміт (Guy Smith), 2012 г. , Вялікая Брытанія
18:35
Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. Госць – кіраўнік больніцы Францішак Жылка.
20:15
Героі фільму – афіцэры былых савецкіх ракетных брыгадаў, размешчаных у ГДР. У лютым 1988 г. савецкія войскі адпаведна пагадненню з ЗША пакінулі тэрыторыю Нямеччыны. Амаль праз 30 гадоў былыя ракетчыкі вяртаюцца ў мясціны колішняе службы, узгадваючы мінуўшчыну і разважаючы пра будучыню.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўская Нямеччына напала на Савецкі Саюз, тым самым Гітлер перахітрыў Сталіна ў гульнях, якія яны вялі паміж сабою для перадзелу Еўропы. Першы ўдар быў нанесены па памежным Берасці і ўмацаванні. Паводле савецкай прапаганды, якая культывуецца аж да сёння, актыўная абарона фартэцыі трывала больш за тыдзень. Але ці гатовая была Берасцейская крэпасць даць адпор ворагу? Колькі доўжылася абарона? Чаму масава воіны здаваліся немцам у палон? Якія страты зазналі нямецкія войскі і якія – савецкія? Чаму амаль непрыкрытай апынулася сталіца БССР? У чым прычыны няўдачаў савецкага войска ў пачатку вайны? Хто адказны за імклівую і крывавую акупацыю Беларусі гітлераўскаю Нямеччынаю? Фільм здымаўся на месцах крывавых баёў у Берасцейскай крэпасці, ля Астрашыцкага Гарадку на подступах да Менску і на беразе Дняпра ля Воршы. Эксперт – кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.
22:05
У дзяцінстве габрэйскага хлопчыка Дэні выгналі з рэлігійнае школы за “вальнадумства”. У 22 гады ён голіць галаву і робіцца скінхэдам. Цяпер Дэні – лідар неанацыстаў, гатовых забіваць на ягоны загад.
У ролях: Раян Ґозлінґ (Ryan Gosling), Ґэрэт Дылагант (Garret Dillahunt), Крыс Эйвэрс (Kris Eivers), Джоўэл Ґарлэнд (Joel Garland), Самэр Фінікс (Summer Phoenix) і інш.
рэж. Гэнры Бін (Henry Bean), 2001 г. , ЗША
23:45
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
01:20
рэж. Ґрэґ Фэрваен (Greg Verweyen), 2015 г. , Нямеччына
Стужка прысвечаная загадцы найбуйнейшага байкерскага клубу Расеі з даволі прэтэнцыёзнаю назваю “Начныя ваўкі”. Чаму ён зрабіўся такім вядомым і ўплывовым? Пра арганізацыю, яе гісторыю, ідэалогію, акцыі ды лад існавання распавядаюць прэзідэнт клубу, шарагоўцы, а таксама незалежныя байкеры. Ацэньваюць дзейнасць “Начных ваўкоў” адмыслоўцы ў крымінальнай злачыннасці і праваабаронцы.
02:05

Глядзі таксама
Каментары