Schedule of day 2018/05/12

07:00
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
10:40
Спазнаваўчая праграма прызначаецца для дзяцей чатырох – васьмі гадоў. Дзякуючы ёй малеча больш даведаецца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзеі ды незвычайныя здарэнні. Правілы дарожнага руху
10:50
А ці ведаеце што, як Зямля прыцягвае да сябе ўсё, што знаходзіцца на ёй, так і Сонца прыцягвае планеты, прымушае іх круціцца вакол яго. Адна з гэтых планет – наша Зямля. Яна трэцяя ад Сонца. Яна круціцца ня толькі вакол Сонца, але і вакол сябе.
11:30
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
12:20
Мястэчка Свіслач – раённы цэнтр Гарадзеншчыны – слаўнае не толькі гісторыяй, але і сучаснымі падзеямі. Самая першая яе загадка – дзе парэшткі замку свіслацкага князя XIII ст. , і ці ўвогуле ён быў, той замак? Усе чулі пра Свіслацкую гімназію XIX ст. і яе вучня Кастуся Каліноўскага, помнік якому ў Свіслачы – адзіны ў Беларусі. А на мяжы XX і XXI стст. Свіслач праславіў тутэйшы гораданачальнік – вертыкальшчык, паставіўшы ў цэнтры помнік кату народаў Іосіфу Сталіну.
12:40
Як прывабіць у дом грошы: парады эканамістаў і экстрасэнсаў. Агратурыстыка: новыя ўмовы працы сектару і чаканні ад наступнага лета. Хто і навошта палюе ў Беларусі?
13:00
Дарма паверылі Брыгада страхароў змагаецца ў судзе за свой заробак. Колам не месца на газоне Менскія двары імкліва ператвараюцца ў паркоўкі. Дэфіцыт месца Мінакі і кіроўцы пра развязанне праблемы са стаянкамі. Ланцуг непрыемнасцяў Бабруйчанін спрабуе пазбегнуць высялення з дому, у якім пражыў усё жыццё. Арка з пасткамі Жыхарка Баранавічаў дамагаецца ад камунальнікаў кампенсацыі за лекаванне.
14:05
У часе Другое сусветнае вайны на беларускіх землях сутыкнуліся дзве жудасныя таталітарныя сістэмы – нацызм і сталінізм. Гэтае сутыкненне было сапраўдным кашмарам для жыхароў Беларусі. Жорсткая праўда пра партызанскі рух на беларускіх землях падчас акупацыі сталася тэмаю дэбатаў гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ў праграме “Intermarium”.
15:40
рэж. Ахтэм Сэйтаблаеў (Ахтем Сейтаблаев), 2013 г. , Украіна
У фільме, назва якога з крымска – татарскай мовы Qaytarma, азначае Вяртанне, апавядаецца пра трагічную старонку ў гісторыі крымска – татарского народу 18 траўня 1944 года даце пачатку сталінскай аперацыі па дэпартацыі крымскіх татараў з іх роднай зямлі. У цэнтры сюжэту славуты ваенны лётчык, гвардыі маёр, двойчы Герой Савецкага Саюзу Ахмет – Хан Султан.
18:35
Па забойстве ў Кіеве знакамітага журналіста Паўла Шарамета ўдзельнікі праекту Слідство. Інфо разам з калегамі з міжнароднай сеткі OCCRP з першых гадзінаў працавалі на месцы падзеяў. У стужцы старанна прааналізаваныя падзеі ночы перад забойствам. Журналісцкае расследаванне пачалося са скрупулёзнага вывучэння моманту закладання выбухоўкі. Менавіта тады і паўсталі першыя пытанні да следства. Каманда выявіла як мінімум 6 сведкаў, якія былі на месцы злачынства. Былі апытаныя прадстаўнікі батальёну Азоў, з якімі ўвечары напярэдадні забойства кантактаваў Шарамет.
рэж. Мэт Сарнэцкі (Matt Sarnecki), 2017 г. , Украіна
19:25
Як рыхтаваліся і адбыліся ХІ Алімпійскія гульні? Права правядзення алімпіяды Берлін атрымаў у 1931 годзе, яшчэ да прыходу Гітлера да ўлады. І хоць спачатку новы канцлер Нямеччыны ўспрыняў неабходнасць правядзення спартовага свята ў краіне хутчэй адмоўна, неўзабаве ён усвядоміў увесь прапагандысцкі патэнцыял гэтае падзеі.
рэж. Жэром Прыёр (Jrme Prieur), 2015 г. , Францыя
20:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:45
Штэфан Цвайґ, як і сотні іншых еўрапейцаў, напярэдадні Другое сусветнае вайны бяжыць са Старога Свету – спачатку ў Вялікую Брытанію, потым у ЗША. Аднойчы дарогаю ў Буэнас – Айрэс на сусветную канферэнцыю ПЭН – клубу ён спыняецца ў Бразіліі – яна ашаламляе яго сваёй прыродаю, людзьмі, ладам жыцця. Цяпер Цвайґ разам са сваёй новаю жонкай і сакратаркаю безупынна падарожнічае з Нью – Ёрку ў Рыа – дэ – Жанэйра ды назад, праз усю Паўднёвую Амерыку. Але больш за вандроўкі яго вымотваюць штодзённыя клопаты пра сяброў і калег, якія засталіся ў ахопленай вайной Еўропе. Нарэшце ён селіцца ў бразільскім мястэчку Пэтропулісе. І хоць Цвайґу даспадобы новае жыццё ва ўтульным доме, душа ягоная засталася на радзіме.
рэж. Марыя Шрадэр (Maria Schrader), 2016 г. , Аўстрыя – Нямеччына – Францыя
23:35
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:30
Стужка паказвае сітуацыю балтыйскіх краінаў, якія як найслабейшае лучво NATO могуць зрабіцца наступнаю мішэнню Пуціна. Ужо цяпер Крэмль падтрымлівае там расейскую меншасць, уплывовую расейскамоўную грамаду і асобаў без грамадзянства. Галоўная гераіня фільму – Сандра Ужулэ – Фонс, журналістка з латышскімі і польскімі каранямі. Яна вяртаецца ў краіну дзяцінства, каб даследаваць, наколькі моцныя там уплывы Расеі.
01:25
Адная з самых дарагіх і знакамітых фатографаў Беларусі – Алена Адамчык – засяроджваецца на вобразе кабеты, яднаючы ў сваёй творчасці гламурныя альбомы беларускіх прыгажунь ды паспяховых жанчын у свеце і кабет працы, якія жывуць сваёй ідэяй. Кандыдат біялагічных навук і арнітолаг, Алена з дакладнасцю хірурга ды выбітным талентам мастака шукае пад вонкавай абалонкаю сутнасць. Якая яна, натура беларускае кабеты, і чаму мы захапляемся жанчынамі на здымках Алены?
01:55

Глядзі таксама
Каментары