Schedule of day 2018/04/22


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
09:00
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
09:50
Горад, узніклы яшчэ ў канцы X ст. , упершыню трапіў на старонкі летапісаў толькі ў сярэдзіне XIII – га. Праз стагоддзі быў у віры гістарычных падзеяў, звязаных з гісторыяй вялікай панямонскай дзяржавы Літвы. Ён мае ўнікальную планіроўку, бо ў XV ст. горад быў перанесены з узвышшаў на скрыжаванне гандлёвых шляхоў. Аддзеленыя ад асноўнай тэрыторыі гістарычнага цэнтру сярэднявечныя замкі Шведская гара і Замчышча ідэальныя мясціны для археалагічных раскопак. Сённяшні Ваўкавыск моцна нагадвае правінцыйны расейскі горад праз паўсюдную расейскую мову, маскультуру і музей імя расейскага генерала.
10:25
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
11:00
Ці ведаеце вы, якія цікавыя людзі хаваюцца за агучваннем галасоў беларускага транспарту, кіно, папулярных прадуктаў, прапаганды? Вы пачуеце шчымлівую і балючую гісторыю пра бясслаўную смерць культавага дыктара, голас якога штодня чуюць мільёны. Эксперты ў студыі – легенды беларускага ТБ і радыё, калі яны яшчэ былі беларускія, – распавядаюць пра асаблівасці прафесіі ды цікавінкі з жыцця.
11:55
Мастачка Святлана Манько, скончыла Акадэмію мастацтваў, але праз немагчымасць знайсці працу вымушаная зарабляць на жыццё цяжкае фізічнай працай, прыбіраючы адзін са сталічных двароў. У Беларусі чыста, бо мы – еўрапейская дзяржава ці таму што “армія” дворнікаў, якая засталася нам у спадчыну ад савецкіх часоў, дбае пра чысціню? Працаваць мятлой ды лапатай ідуць інтэлігенты і людзі з вышэйшай адукацыяй. Дык ці патрэбны тэхнічны і тэхналагічны прагрэс дзяржаве?
12:25
Аня Жданава. Чароўны голас беларускай індзі – электронікі ў #BML. Такой музыкі ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў. Аўтарка найлепшага электроннага альбому года паводле версіі Experty.by і выканаўца песні, якая ўвайшла ў Топ – 101 паводле міжнароднага праекту beehype Аня Жданава госця студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцай Мірай Шульц спявачка распавядзе пра свае ранейшыя праекты і новыя задумы, а ў жывым сэце сыграе песні з дэбютнага альбому Appetiizer. Чакаецца таксама прэм’ера!
13:00
Гісторыя “Eesti Reklaamfilm”, адзінай савецкай рэкламнай кінастудыі. Яе заснавальнік Пээду Оямаа з дзяцінства марыў звязаць сваё жыццё з кіно. Ягоны першы “бізнес” палягаў у продажы аднакласніцам здымкаў з галівудскіх фільмаў. Якім чынам ён здолеў пераканаць савецкіх чыноўнікаў у неабходнасці рэкламы, і ці была рэклама насамрэч патрэбная савецкай каманднай сістэме?
рэж. К’юр Аарма і Хардзі Вольмэр (Kiur Aarma, Hardi Volmer), 2013 г. , Эстонія
14:15
У 1921 г. на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі, адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі 1915 г. Забойцу адразу арыштоўваюць, але судовы працэс канчаецца праз два дні. Чаму так хутка? Кім быў маладзён – забойцам ці выканальнікам прысуду? Чаму Турцыя да сёння не прызнае адказнасці за разню 1, 5 мільёна армянаў? Дакументальная гісторыя з рэканструяванымі сцэнамі суду, архіўнымі кадрамі і каментарамі экспертаў.
рэж. Бэрнар Жорж (Bernard George), 2015 г. , Нямеччына – Францыя
15:10
Бедны рыбак сціпла, але шчасліва жыве з жонкай і дачкою на паўночным беразе ракі, якая раздзяляе Паўночную ды Паўднёвую Карэі. Ён мае спецыяльны дазвол лавіць рыбу ў памежнай зоне, і ўсе памежнікі яму давяраюць. Але аднойчы матор лодкі чапляецца за сетку і псуецца. Плынь заносіць рыбака на паўднёвы бераг, дзе ён адразу трапляе ў рукі спецслужбаў. Яны не надта разумеюць, што з ім рабіць. Спярша катуюць да знямогі, каб той прызнаўся ў шпіянажы, пасля спрабуюць прывабіць жыццём на Поўдні, каб зрабіць з яго ўзорнага перабежніка. Але рыбак прагне вярнуцца дадому, дзе яго чакаюць жонка з дачкою… і яшчэ больш жорсткія спецслужбы КНДР.
рэж. Кім Кі Тук (Kim Ki Duk), 2016 г. , Паўднёвая Карэя
У галоўных ролях: Лю Сынґ Пум (Ryoo Seung – bum), Кім Ёнґ Мін (Kim Young Min), Лі Ўон Кын (Lee Won – geun).
17:05
Эндру Мар (Andrew Marr) адпраўляецца ў падарожжа праз 70 000 гадоў чалавечай гісторыі, распавядаючы, як вялікія сілы прыроды ды індывідуальнага людскога генія сфармавалі свет, у якім мы жывем сёння.
рэж. Нэйл Рэўлз (Neil Rawles), Рэні Бартлет (Renny Bartlett), Робін Дашўуд (Robin Dashwood), Марк Рэдзіс (Mark Radice), Гай Сміт (Guy Smith), 2012 г. , Вялікая Брытанія
18:35
Ці праўда, што Юры Жыгамонт – сваяк нашых каралёў Жыгімонтаў? І што ягоная першая прафесія – аператар вежавых кранаў? І што “Падарожжы Жыгамонта” ён здымае выключна пра вёскі і мястэчкі, абыходзячы бокам гарады? Пра ўсё гэта самы вядомы падарожнік Беларусі распавядае вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку.
19:20
Новае расейскае багацце з незвычайнага пункту гледзішча. Гераіні – спадарожніцы самых багатых людзей Расеі, а таксама тыя, хто толькі марыць выйграць шчаслівы білет і злавіць “алігарха” ў свае сеткі. Наталля Патаніна выйшла замуж за свайго былога аднакласніка. Пражылі разам трыццаць гадоў, пакуль аднойчы муж у катэгарычнай форме не паведаміў ёй пра разжэнства. З таго часу Наталля змагаецца за свае правы, дае інтэрв’ю, спрабуе дастукацца да бацькі сваіх дзяцей, але безвынікова. Наталля дала для здымак свой дом, што дае ўяўленне пра густы і эстэтыку новай расейскай эліты. На супрацьлеглым полюсе – Маша, дзяўчына з правінцыі, якая марыць пра багатага мужа і шчаслівае жыццё. Яна разумее, што слаба ўзброеная для барацьбы з натоўпамі суперніц, і ідзе на курсы, дзе яе навучаць быць “сцерваю”.
рэж. Аляксандр Гентэлеў (Александр Гентелев), Вікторыя Куракова (Виктория Куракова), 2015 г. , Ізраіль
20:25
Не шмат вядома, як пасля вайны праводзілі калектывізацыю ў Заходняй Беларусі. Калектывізацыі канца 1940 – х гг. гісторыкі, здавалася б, надавалі другаснае значэнне. Тым не менш яна адбывалася досыць цяжка, адначасова з выкараненнем рэлігіі ды веры і рэпрэсіямі супраць народу, які часам выступаў супраць камуністычных уладаў.
рэж. Ягор Сурскі, 2016 г. , Беларусь
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
У царкоўна – рэлігійным жыцці на пачатку ХХ ст. беларускі народ быў самы сірочы ў Еўропе: толькі ў яго не аказалася ўласнай канфесіі. І пасля абвяшчэння БНР ды наступнага ўтварэння БССР у беларускіх патрыётаў, сярод якіх было і праваслаўнае духавенства, абвастрылася жаданне зрабіцца канфесійна незалежнымі ад Масквы, заснаваць Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву. Ініцыятарам ды лідарам гэтага працэсу быў мітрапаліт Менскі і Беларускі Мелхісэдэк. На ягоную ініцыятыву і быў скліканы сход беларускага праваслаўнага духавенства, які выступіў з дэкларацыяй аб аўтаноміі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Колькі аўтаномія праіснавала, чаму так і не зрабілася беларуская праваслаўная царква самастойнаю, а таксама пра лёс мітрапаліта Мелхісэдэка на падставе архіўных дакументаў у распавядае кандыдат філасофскіх навук Таццяна Процька.
22:05
“Закуліснае” жыццё трупы чыкагскага балету “Joffrey”. Грань паміж дакументальнымі кадрамі і мастацкімі амаль не заўважная. Мы трапляем у залы, дзе за станком адточваюць сваю тэхніку артысты, дзе да знямогі і спрэчак рэпетуюцца новыя сцэны. Становімся сведкамі абмеркаванняў новых інсцэнізацыяў у аўдыторыі для нарадаў ці ў кабінеце патрабавальнага дырэктара Альбэрта Антанэллі. На экране дэманструюцца вынікі цяжкае працы – фрагменты маляўнічых балетаў. Але за ўсім гэтым крыецца асабістае жыццё кожнага артыста, дзе ёсць месца каханню, рэўнасці, зайздрасці, жартам і забавам, імкненню да кар’ернага росту, роспачы ды небяспецы… І ўсё ж мастацтва танцу – перадусім.
рэж. Робэрт Oлтмэн (Robert Altman), 2003 г. , ЗША
У ролях: Ніў Кэмпбэл (Neve Campbell), Джэймз Фрэнка (James Franco), Мэлкам МакДаўэл (Malcolm McDowell), Барбара Э. Робэртсан (Barbara E. Robertson), Сузі К’юсак (Susie Cusack), Ўільям Дык (William Dick).
23:55
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:10
Экранізацыя рамана Чальза Дыкенса. Сірата Піп вырас у беднасці. Ён не мог нават і марыць аб тым, каб заваяваць прыхільнасць дзівоснай, але высакамернай Эстэллы, выхаванкі багатай і эксцэнтрычнай міс Хэвішэм. Але ў Піпа з’яўляецца таямнічы дабрадзей, які заплаціў за яго навучанне ў Лондане. Цяпер закаханаму юнаку здаецца, што ўсе яго запаветныя мары абавязкова збудуцца, і ён зможа стаць сапраўдным джэнтльменам, годным рукі Эстэллы. 1999, Вялікая Брытанія
01:00
Аня Жданава. Чароўны голас беларускай індзі – электронікі ў #BML. Такой музыкі ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў. Аўтарка найлепшага электроннага альбому года паводле версіі Experty.by і выканаўца песні, якая ўвайшла ў Топ – 101 паводле міжнароднага праекту beehype Аня Жданава госця студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцай Мірай Шульц спявачка распавядзе пра свае ранейшыя праекты і новыя задумы, а ў жывым сэце сыграе песні з дэбютнага альбому Appetiizer. Чакаецца таксама прэм’ера!
01:30
Яны блукаюць па зямлі, рабуюць і забіваюць. Дзясяткі тысячаў людзей зрабіліся ахвярамі баевікоў “Ісламскае дзяржавы”. Самазваныя святыя ваяры цяпер кантралююць большую частку паўночнае Сірыі ды Іраку. Джыхадысты трымаюцца плану, які прыдумаў натхняльнік тэрору і галоўны стратэг “Ісламскае дзяржавы” Хаджы Бакр. План тэрору ўражвае. З дапамогаю сакрэтных дакументаў аўтары рэканструююць уздым пачварнай арганізацыі тэрору.
рэж. Пэтэр Гэль (Peter Hell) і Андрэас Люнзэр (Andreas Lünser), 2015 г. , Нямеччына
02:15

Глядзі таксама
Каментары