Schedule of day 2018/04/21

07:00
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
07:05

08:05
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
08:30
Ці ведаеце вы, якія цікавыя людзі хаваюцца за агучваннем галасоў беларускага транспарту, кіно, папулярных прадуктаў, прапаганды? Вы пачуеце шчымлівую і балючую гісторыю пра бясслаўную смерць культавага дыктара, голас якога штодня чуюць мільёны. Эксперты ў студыі – легенды беларускага ТБ і радыё, калі яны яшчэ былі беларускія, – распавядаюць пра асаблівасці прафесіі ды цікавінкі з жыцця.
11:55
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
12:45
Шмат цікавага і пазнавальнага са сферы беларускай гаспадаркі і бізнесу – у эканамічнай праграме “Асабісты капітал”.
14:05
Фільм апавядае пра апошні год жыцця маршала Савецкага Саюзу Міхаіла Тухачэўскага. Уздымаюцца факты яго справы, або антысавецкай трацкісцкай вайсковай арганізацыі ў змове супраць Сталіна.
15:00
рэж. Олівэр Цыґенбальґ (Oliver Ziegenbalg), 2012 г. , Нямеччына
У аснове стужкі – аўтабіяграфічная проза новай зоркі нямецкае літаратуры – былога савецкага грамадзяніна Уладзіміра Камінера. Адразу пасля зрынання Берлінскага муру ўлетку 1990 г. трое расейскіх маладзёнаў падаюцца ў Нямеччыну і пачынаюць новае жыццё ва Усходнім Берліне. Тут галоўны герой, Уладзімір, знаходзіць каханне і ўрэшце – сэнс жыцця. Прыгоды расейцаў адбывацца ў бурлівай атмасферы ўз’яднання Нямеччыны. Фільм можна вызначыць як сучасную казку пра мары, пошукі шчасця і саміх сябе.
16:40
1. Як працуе беларуская служба радыё Свабода ў чэскай сталіцы. Гэты сродак масавай інфармацыі распаўсюджвае беларускую мову і навіны з нашае дзяржавы на ўвесь свет. . Шмат дзесяцігоддзяў, спачатку з Мюнхену, а цяпер з Прагі, распавядаюць яны аб праблемах жыхароў нашае краіны. Абавязкова на роднай мове.
2. Беларусы-каталікі з Вільні ўжо больш за дваццаць гадоў зноў маюць магчымасць маліцца на роднай мове. У касцёле святога Барталамея імшы па-беларуску шэсць дзён на тыдзень адпраўляюць два ксяндзы паляк і беларус. Касцёл у Зарэччы беларускай каталіцкай супольнасці Вільні перадалі ў тысяча дзевяцьсот дзевяноста сёмым годзе. Да дзве тысячы шаснаццатага года набажэнствы адбываліся на дзвюх мовах беларускай ды польскай. З шаснаццатага года імшы адбываюцца выключна па-беларуску.
3. Беларуская мова часам бліжэйшая нарадзінцам Далёкага Усходу, чым самім беларусам. Японец з Токё Кен Сібата свабодна размаўляе па-беларуску. Ён абараніў бакалаўрскую працу на тэму паэзіі Максіма Багдановіча. Пасля была магістарская, прысвечаная той самай тэматыцы. Цяпер Кен Сібата рыхтуе зборнік перакладаў на японскую мову каля дваццаці вершаў класіка беларускае паэзіі.
17:20
Экранізацыя рамана Чальза Дыкенса. Сірата Піп вырас у беднасці. Ён не мог нават і марыць аб тым, каб заваяваць прыхільнасць дзівоснай, але высакамернай Эстэллы, выхаванкі багатай і эксцэнтрычнай міс Хэвішэм. Але ў Піпа з’яўляецца таямнічы дабрадзей, які заплаціў за яго навучанне ў Лондане. Цяпер закаханаму юнаку здаецца, што ўсе яго запаветныя мары абавязкова збудуцца, і ён зможа стаць сапраўдным джэнтльменам, годным рукі Эстэллы. 1999, Вялікая Брытанія
18:10
Гісторыя “Eesti Reklaamfilm”, адзінай савецкай рэкламнай кінастудыі. Яе заснавальнік Пээду Оямаа з дзяцінства марыў звязаць сваё жыццё з кіно. Ягоны першы “бізнес” палягаў у продажы аднакласніцам здымкаў з галівудскіх фільмаў. Якім чынам ён здолеў пераканаць савецкіх чыноўнікаў у неабходнасці рэкламы, і ці была рэклама насамрэч патрэбная савецкай каманднай сістэме?
рэж. К’юр Аарма і Хардзі Вольмэр (Kiur Aarma, Hardi Volmer), 2013 г. , Эстонія
19:25
У 1921 г. на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі, адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі 1915 г. Забойцу адразу арыштоўваюць, але судовы працэс канчаецца праз два дні. Чаму так хутка? Кім быў маладзён – забойцам ці выканальнікам прысуду? Чаму Турцыя да сёння не прызнае адказнасці за разню 1, 5 мільёна армянаў? Дакументальная гісторыя з рэканструяванымі сцэнамі суду, архіўнымі кадрамі і каментарамі экспертаў.
рэж. Бэрнар Жорж (Bernard George), 2015 г. , Нямеччына – Францыя
20:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
Аня Жданава. Чароўны голас беларускай індзі – электронікі ў #BML. Такой музыкі ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў. Аўтарка найлепшага электроннага альбому года паводле версіі Experty.by і выканаўца песні, якая ўвайшла ў Топ – 101 паводле міжнароднага праекту beehype Аня Жданава госця студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. У размове з вядоўцай Мірай Шульц спявачка распавядзе пра свае ранейшыя праекты і новыя задумы, а ў жывым сэце сыграе песні з дэбютнага альбому Appetiizer. Чакаецца таксама прэм’ера!
21:45
Бедны рыбак сціпла, але шчасліва жыве з жонкай і дачкою на паўночным беразе ракі, якая раздзяляе Паўночную ды Паўднёвую Карэі. Ён мае спецыяльны дазвол лавіць рыбу ў памежнай зоне, і ўсе памежнікі яму давяраюць. Але аднойчы матор лодкі чапляецца за сетку і псуецца. Плынь заносіць рыбака на паўднёвы бераг, дзе ён адразу трапляе ў рукі спецслужбаў. Яны не надта разумеюць, што з ім рабіць. Спярша катуюць да знямогі, каб той прызнаўся ў шпіянажы, пасля спрабуюць прывабіць жыццём на Поўдні, каб зрабіць з яго ўзорнага перабежніка. Але рыбак прагне вярнуцца дадому, дзе яго чакаюць жонка з дачкою… і яшчэ больш жорсткія спецслужбы КНДР.
рэж. Кім Кі Тук (Kim Ki Duk), 2016 г. , Паўднёвая Карэя
У галоўных ролях: Лю Сынґ Пум (Ryoo Seung – bum), Кім Ёнґ Мін (Kim Young Min), Лі Ўон Кын (Lee Won – geun).
23:45
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:40
Уявім сабе, што на Зямлю з абсалютна невядомымі намерамі нечакана прыбыў іншапланетны карабель. Якія будуць нашыя дзеянні? Перасцярогі? Спадзяванні? Як адрэагуюць на гэтую падзею палітыкі, навукоўцы ды грамадскасць? Пра што мы спытаем іншапланетнікаў? Ці здолеем наагул дасягнуць паразумення з братамі па розуме? І будуць яны насамрэч нашыя браты ці зусім чужыя для нас істоты? Адказаў шукаюць знаныя міжнародныя эксперты ў галіне касмічных даследаванняў.
рэж. Мікель Мадсэн (Michael Madsen), 2015 г. , Данія
02:00
Драматург і загадчыца літаратурнае часткі ТЮГу Жанна Лашкевіч – пра тэатр для дзяцей, што можна паправіць у гэтай галіне з дзяржаўных ініцыятываў і чаму варта вучыцца ў недзяржаўных.
02:30

Глядзі таксама
Каментары