Schedule of day 2018/04/15


07:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
07:55
Пацукі Годан і Губэрт, якія жывуць на сметніку каля Візавіц, сустракаюць на сваім шляху розных людзей i звяркоў ды намагаюцца выбрацца са, здавалася б, безвыходных сітуацыяў.
рэж. Цырыл Подальскі (Cyril Podolsk), 2005 г. , Чэхія
08:00
У пагоню за выкрадальнікамі Кшэсіміра кідаюцца ягоныя таварышы Ёас і Сэбаст’ян. Кіруючыся апісаннямі з кніжкі і мапамі сутарэнняў, яны пераадольваюць пасткі ды знаходзяць Кшэсіміра. Аднак наперадзе пастка, прайсці якую здаецца немагчымым.
09:00
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
09:50
Старажытнае мястэчка на Мядзельшчыне над маляўнічым возерам у зоне балта – славянскага кантакту – калісьці родавае гняздо князёў Свірскіх. У цэнтры паселішча ўзвышаецца гара, на якой у сярэднявеччы стаяў княскі замак. Пра даўнюю гісторыю Свіры прыпамінае велічны касцёл святога Мікалая – рэдкі ў Беларусі помнік ранняга барока. Даўняя гісторыя, вялікае возера ў атачэнні лясоў і ўзвышшаў – прывабная турыстычнае мясціна, турыстам, на жаль, амаль невядомая.
10:25
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
11:00
Імпартазамяшчэнне зрабілася адным з галоўных кірункаў у сферы забеспячэння беларускага насельніцтва лекавымі сродкамі. Але, не маючы належнай навуковай і тэхналагічнай базы, беларускія вытворцы не ў стане запрапанаваць хворым людзям належныя магчымасці для лекавання. На справе людзі ратуюцца як могуць.
11:30
Праграма “Вяскоўцы” выправілася ў беларускія селішчы, каб вывучыць велікодныя традыцыі і пафарбаваць яйкі ў цыбульным лушпінні.
12:00
Не падабаецца працаваць насуперак інструкцыям аховы працы – звальняйся! Заробак, ніжэйшы ў 2 разы за норму – звальняйся! Так, пакуль адзін з кіроўцаў Гарадзенскага аўтобуснага парку не скокнуў з мосту, працаўнікі парку “не бачылі магчымасці” выступіць з крытыкай кіраўніцтва. Чаму? Герой “Людскіх справаў” – Мікалай Мурач, былы кіроўца Гарадзенскага аўтапарку, які нават пасля скаргаў у Адміністрацыю прэзідэнта, пракуратуру, санстанцыю і ў дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы не дачакаўся паляпшэнняў умоваў працы.
12:30
Aura. Галоўныя поп – гітмэйкеры краіны ў Belsat Music Live. Яны пішуць песні для сябе ды іншых артыстаў з Беларусі ды замежжа. З іхнымі творамі выступаюць (і перамагаюць!) на Еўрабачанні. Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live музычны праект Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка Aura, які зайграе жыўцом свае найлепшыя гіты. У размове з вядоўцай Мірай Шульц музыкі распавядуць, чаму вырашылі паставіць у сваёй творчасці на беларускую мову, і аразважаюць, пры якіх умовах поп – музыка ў Беларусі сапраўды можа стаць папулярнай.
13:05
Стужка пра жыццё 8 – гадовае школьніцы ў сталіцы КНДР, зняты паводле сцэнара паўночнакарэйскіх таварышаў. Зін Мі рыхтуецца ўступіць у Дзіцячы саюз. Гэта першы крок дзіцяці ў дзяржаўную сістэму, створаную Кім Ір Сэнам. Мы бачым сцэны з жыцця звычайнай паўночнакарэйскай сям’і: у часе вячэры бацька кажа дачцэ, што трэба есці больш кімчхі. У фільме бацька Зін Мі працуе на швейнай фабрыцы. Кіраўніца швейнага цэху дзякуе яму і кажа, што сёння план выкананы цэхам на 150 %. У наступным дублі яна кажа ўжо пра 200 %…
рэж. Віталій Манскі (Vitaliy Manskiy, Виталий Манский), 2015 г. , Чэхія – Расея – Нямеччына – Латвія – Паўночная Карэя
14:55
рэж. Баран Бо Одар (Baran Bo Odar), 2010 г. , Нямеччына
Гісторыя пачынаецца спякотным летнім днём, за 23 гады да асноўнага дзеяння стужкі. Сярод пшанічнага поля знаходзяць забітаю дзяўчынку Пію. Гэтым жа днём праз шмат гадоў знікае яшчэ адна дзяўчына, ровар якой знаходзяць на тым самым месцы. Адстаўны следчы ды ягоны маладзейшы калега спрабуюць разгадаць таямніцу гэтых злачынстваў…
16:55
Эндру Мар (Andrew Marr) адпраўляецца ў падарожжа праз 70 000 гадоў чалавечай гісторыі, распавядаючы, як вялікія сілы прыроды ды індывідуальнага людскога генія сфармавалі свет, у якім мы жывем сёння.
рэж. Нэйл Рэўлз (Neil Rawles), Рэні Бартлет (Renny Bartlett), Робін Дашўуд (Robin Dashwood), Марк Рэдзіс (Mark Radice), Гай Сміт (Guy Smith), 2012 г. , Вялікая Брытанія
18:25
Госць – аўтар кнігі «Жанчыны ў гісторыі Беларусі», былы міністр культуры Анатоль Бутэвіч
19:15
За апошнія тры дзесяцігоддзі ва ўмовах змены харчовых звычак, забруджання навакольнага асяроддзя і трансмежнага распаўсюду раслінных відаў на Зямлі рэзка павялічылася колькасць алергічных хваробаў. Алергія, механізмы якой па – ранейшаму дакладна не вядомыя, зрабілася адною з галоўных праблемаў маладых пакаленняў і глабальным выклікам сучаснай медыцыне. Што такое алергія, як яна ўзнікае, ці можна перадухіліць яе з’яўленне? У гэтага феномену мноства чыннікаў ды разнастайныя праявы, але яго сутнасць адная і тая ж усюды: у Амерыцы, Азіі ды Еўропе алергія пачынае буяць там, дзе змяняецца лад жыцця ды ўрбанізуецца жытло чалавека. Якія алергічныя вынікі гэтых узрушэнняў для нашага здароўя? Вы даведаецеся пра “гіпотэзу гігіены”, якую правяраюць даследнікі ў сучасных навуковых лабараторыях розных краінаў.
рэж. Вэранік Бэртано (Vronique Berthonneau), 2014 г. , Францыя
20:10
2015 г. , Беларусь
На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора. Жыхары вёскі Храпунь, якая існавала з 1451 года, вёсак Колкі, Вілля, Хінічаў, Рубрынь, Мерлінскі хутар былі выселены. Мерлінскі палігон, быў закрыты ў 1993 годзе. Раны гэтай шматпакутнай зямлі паступова загойваюцца зарастаюць варонкі і падымаецца малады лес. Людзі з памежных беларускіх і украінскіх вёсак штогод імкнуцца на балоты Мерлінскага палігона па журавіны. Шмат для каго гэты шлях вяртанне ў мінулае, кранальная сустрэча з роднымі мясцінамі, магчымасць наведаць могілкі, дзе пахаваны дзяды і бацькі. Героі фільма распавядаюць невядомыя факты аб гісторыі выселеных вёсак і стварэнні палігона, разам з аўтарамі разважаюць аб будучыні гэтай зямлі: ці вернуцца сюды людзі, ці зноў тут будуць гучаць выбухі вайны?
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:15
У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі.
21:40
Дзень 18 сакавіка 1921 г. – адзін з самых драматычных у гісторыі Беларусі ХХ ст. Без згоды і нават без удзелу ў перамовах прадстаўнікоў Беларусі – ні БНР, ні БССР – суседнія дзяржавы ў Рызе падзялілі краіну. Дамова спыніла крывавую польска – савецкую вайну коштам нацыянальнага права беларусаў на самавызначэнне. Як адбывалася адная з найвялікшых геапалітычных гульняў у Еўропе першай паловы ХХ ст. , якія яна мела наступствы для Беларусі? Высновы падмацоўваюцца шматлікімі архіўнымі дакументамі. Здымкі рабіліся на месцы гістарычнай падзеі ў зале ўрачыстасцяў Дому Чорнагаловых у Рызе, а таксама ў Беларусі. Эксперт – доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.
22:05
Узорна – паказальная сям’я выправілася на гарналыжны курорт, дзе цудоўныя пейзажы ды надворе абяцаюць найлепшы час у жыцці, і раптам трапіла ў экстрэмальную сітуацыю. Бацька паддаецца хвіліннаму страху і пакідае сямю сам – насам са стыхіяй. Ці можна казаць пра нейкі давер, калі чалавек, якому прысвячаеш сваё жыццё, гатовы лёгка кінуць у цяжкую хвілю?
У галоўных ролях: Юганэс Кунке (Johannes Kuhnke), Ліса Лёвэн Конґслі (Lisa Loven Kongsli).
рэж. Рубэн Эстлюнд (Ruben Östlund), 2014 г. , Швецыя
00:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:15
Экранізацыя рамана Чальза Дыкенса. Сірата Піп вырас у беднасці. Ён не мог нават і марыць аб тым, каб заваяваць прыхільнасць дзівоснай, але высакамернай Эстэллы, выхаванкі багатай і эксцэнтрычнай міс Хэвішэм. Але ў Піпа з’яўляецца таямнічы дабрадзей, які заплаціў за яго навучанне ў Лондане. Цяпер закаханаму юнаку здаецца, што ўсе яго запаветныя мары абавязкова збудуцца, і ён зможа стаць сапраўдным джэнтльменам, годным рукі Эстэллы. 1999, Вялікая Брытанія
01:05
Aura. Галоўныя поп – гітмэйкеры краіны ў Belsat Music Live. Яны пішуць песні для сябе ды іншых артыстаў з Беларусі ды замежжа. З іхнымі творамі выступаюць (і перамагаюць!) на Еўрабачанні. Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live музычны праект Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка Aura, які зайграе жыўцом свае найлепшыя гіты. У размове з вядоўцай Мірай Шульц музыкі распавядуць, чаму вырашылі паставіць у сваёй творчасці на беларускую мову, і аразважаюць, пры якіх умовах поп – музыка ў Беларусі сапраўды можа стаць папулярнай.
01:40
Сям’я, што ацалела падчас інданезійскага генацыду 1965 – 66 гг. , даведваецца, як і хто забіў старэйшага сына. Забойцы жывуць зусім побач, цяпер яны ва ўладзе. Частка грамадства маўчыць, робячы выгляд, што нічога не ведае, іншыя лічаць злачынцаў героямі. Малодшы сын, акуліст, сустракаецца з забойцамі: правярае ім зрок і ставіць нязручныя пытанні пра час гвалту ды як ім жывецца побач з сем’ямі і сябрамі ахвяраў.
рэж. Джошуа Опэнгаймэр (Joshua Oppenheimer), 2014 г. , Інданезія – Данія – Фінляндыя
03:15

Глядзі таксама
Каментары