Schedule of day 2018/04/14


07:00
Імпартазамяшчэнне зрабілася адным з галоўных кірункаў у сферы забеспячэння беларускага насельніцтва лекавымі сродкамі. Але, не маючы належнай навуковай і тэхналагічнай базы, беларускія вытворцы не ў стане запрапанаваць хворым людзям належныя магчымасці для лекавання. На справе людзі ратуюцца як могуць.
07:30
Праграма Вот так распавядае пра падзеі перадусім у краінах былога СССР, але не толькі. Паколькі сігнал Белсату пакрывае значна большую тэрыторыю, чым уласна Беларусь, то мы лічым патрэбным інфармаваць таксама жыхароў іншых краінаў пра тое, што адбываецца ў іх ды на свеце на расейскай мове – зразумелай для большасці жыхароў постсавецкіх краінаў. Без цэнзуры.
07:55
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
08:00
Штодзённы выхад у жывы эфір асноўнага блоку праграмаў месціць кароткі агляд галоўных навінаў дня, агляд надворя, спартовых навінаў. У штодзённай Размове дня – вострыя дыскусіі, інтэрв’ю пра актуальныя грамадска – палітычныя, эканамічныя, культурніцкія падзеі. У Гарачым каментары, што выходзіць у блоку двойчы, – дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і грамадскія дзеячамі, аператыўны ды грунтоўны аналіз найважнейшых падзеяў дня. Штодзённа пра галоўныя культурніцкія падзеі – у Аглядзе падзеяў культуры. Навіны па – расейску – у праграме Вот так з Машаю Макараваю ды Ігарам Віняўскім: гэтых каментароў адмыслоўцаў вы не пабачыце на дзяржаўных каналах. У межах блоку – новы фармат самай знанай праграмы з аглядам падзеяў кіно, музыкі і мастацтва Відзьмо – невідзьмо + з Сяргеем Філімонавым. У Аглядзе інтэрнэту вядоўца з экспертам абмяркуюць падзеі з самых цікавых і аглядальных публікацыяў у сеціве. У штотыднёвай праграме Кірыла Смяглікава Dэвайс – тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні. У панядзелкі – адмысловы пашыраны агляд падзеяў у свеце спорту. У серады ў праграме Давайце разбірацца са Станіславам Івашкевічам – аналіз найважнейшых працэсаў у эканоміцы ды грамадстве. У пятніцы несурёзна пра сурёзнае – у сатырычнай праграме з Данутаю Хлуснёю Беларусь 37. Абектыў – галоўная інфармацыйная праграма каналу: падсумаванне дня ў Беларусі і свеце.
09:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
10:05
Пацукі Годан і Губэрт, якія жывуць на сметніку каля Візавіц, сустракаюць на сваім шляху розных людзей i звяркоў ды намагаюцца выбрацца са, здавалася б, безвыходных сітуацыяў.
рэж. Цырыл Подальскі (Cyril Podolsk), 2005 г. , Чэхія
10:10
У пагоню за выкрадальнікамі Кшэсіміра кідаюцца ягоныя таварышы Ёас і Сэбаст’ян. Кіруючыся апісаннямі з кніжкі і мапамі сутарэнняў, яны пераадольваюць пасткі ды знаходзяць Кшэсіміра. Аднак наперадзе пастка, прайсці якую здаецца немагчымым.
11:10
Неверагодны прыродазнаўчы серыял серыял ВВС “Планета Зямля” пераносіць нас у месцы, дзе мы б ніколі не пабывалі, у свет краявідаў і гукаў, якія, верагодна, мы б ніколі не пабачылі і не пачулі. 2006 г. , Вялікая Брытанія
12:00
Старажытнае мястэчка на Мядзельшчыне над маляўнічым возерам у зоне балта – славянскага кантакту – калісьці родавае гняздо князёў Свірскіх. У цэнтры паселішча ўзвышаецца гара, на якой у сярэднявеччы стаяў княскі замак. Пра даўнюю гісторыю Свіры прыпамінае велічны касцёл святога Мікалая – рэдкі ў Беларусі помнік ранняга барока. Даўняя гісторыя, вялікае возера ў атачэнні лясоў і ўзвышшаў – прывабная турыстычнае мясціна, турыстам, на жаль, амаль невядомая.
12:15
Як даць пазыку так, каб потым вярнуць свае грошы? Дзе знайсці стартавы капітал для бізнесу? Брудная вада: ці ёсць у чалавека права піць з крана?
12:35
Крок адчаю… Мянчук выйшаў на адзіночны пікет супраць зносу свайго дому.
Самотная масоўка… У рубрыцы “Ведай свае правы!” пра адзіночнае пікетаванне.
Больш за трох не збірацца… Мінакі пра азначэнне “масавае мерапрыемства”.
Тупіковая сітуацыя… Вяскоўцы патрабуюць рамонту дарогі, чыноўнікі кажуць пра дзіркі ў бюджэце.
Штогадовая пошасць… На Случчыне сезоннае падтапленне знішчае нарыхтоўкі вяскоўцаў і іхныя дамы.
13:00
рэж. Антон Цялежнікаў, 2016 г. , Польшча
Пяць вядомых беларускіх мастакоў і адзін украінскі пастанавілі зладзіць пленэр ва ўсходняй частцы Украіны, акурат на лініі фронту. Свой чын яны прысвяцілі памяці ўсіх палеглых за свабоду Украіны, у тым ліку і беларусаў. Яны адведалі знанае з вайсковых паведамленняў паселішча Пескі, што за 2 кіламетры ад Данецку, і на ўласныя вочы пабачылі ўражвальнае аблічча вайны. У шаломах і бронекамізэльках, яны працавалі над сваймі творамі за паўкіламетра ад пазіцыяў прарасейскіх сепаратыстаў.
14:30
Пасля Другой сусветнай вайны ў розных частках Еўропы пераможцы знаходзілі аб’екты, якія гітлераўцы будавалі ў поўнай сакрэтнасці. Прызначэнне некаторых з іх не ўдалося высветліць да сёння. Якую таямніцу мелі хаваць сутарэнні пад замкам Ксёнж?
15:20
рэж. Ґабрыеля Тальявіні (Gabriela Tagliavini), 2012г. , ЗША
Тэлежурналістка Соўфі Тэлбэрт вядомая ў Арызоне тым, што ўсе свае даследаванні даводзіць да канца. Асабліва непакоіць яе праблема нелегальнае міграцыі з Мексікі. Да таго ж брат Соўфі Эран працуе ў гуманітарнай арганізацыі, якая дапамагае ўцекачам. З гэтай нагоды Соўфі спрабуе выйсці з братам на сувязь, але ягоны тэлефон не адказвае. У жанчыны з’яўляецца падазрэнне, што брат мог стаць ахвяраю “каётаў” – мафіёзі, якія нелегальна перапраўляюць людзей праз мяжу. Аднак сапраўдныя злачынствы, якія штодзённа адбываюцца на мяжы, далёка перасягаюць ейнае ўяўленне.
17:00
– У Музеі і асяродку беларускае культуры ў Гайнаўцы адбылася прэм’ера спектаклю Айцец Канстанцін Байко. Святар Канстанцін Байко ў міжваенны, ваенны ды пасляваенны перыяд змагаўся за праваслаўную веру і беларускасць. Быў адным з заснавальнікаў беларускага школьніцтва ў Бельску – Падляскім. Праз сваю дзейнасць быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі.
– Кніга Па Прыпяці па Нобэль гэта плён вандровак украінскаю часткаю Палесся журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва Ганны Кандрацюк – Свярубскай. Выданне ўжо прэзентавалі ў Беларусі. Першая ж польская прэзентацыя адбылася ў Бельскім доме культуры у часе сустрэчы з цыклу Твары вядомыя і невядомыя.
– Казкі па – свойму гэта кніга, выдадзеная фундацыяй тэатру Чрэва для тых, хто хоча чытаць на мове беларусаў Падляшша то бок на беларускім дыялекце. Ёанна і Міхал Троц выбралі дзесяць казак братоў Ґрым і адну казку Ганса КрЫст’яна Андэрсэна. Каб яшчэ больш заахвоціць чытаць казкі, кніга выдадзеная на лацінцы з пазначанымі націскамі. Казкі на падляскую гаворку пераклаў журналіст пракага радыё Свабода Ян Максімюк.
– Народны паэт Уладзімір Сасна з вёскі Пашкоўшчына на Беласточчыне ў восемдзесят гадоў дачакаўся выхаду сваёй кнігі. Зборнік вершаў і паэмаў Я люблю тэбэ, Зэмля выдаў Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах. Прэзентацыя адбылася ў Гарадской бібліятэцы Бельску – Падляскага.
2. Як выглядае беларускасць у польскіх умовах. Беларуская мова ў школах, беларускія рэдакцыі медыяў, выдавецтвы, грамадскія арганізацыі, танцавальныя і вакальныя калектывы. Усе працуюць для захавання нацыянальнае тоеснасці ды развіцця беларускае культуры, прытым па – за межамі Беларусі. На Беласточчыне жыве паводле розных падлікаў ад пяцідзесяці да ста тысяч нашых суродзічаў.
3. Комплекс школ у Орлі гэта адна са шматлікіх навучальных установаў на Падляшшы, дзе можна вывучаць беларускую мову. Дзеці з пачатковае школы, гімназіі ды нават дзіцячага садка далучаюцца ня толькі да роднае мовы, але і да культуры.
17:40
Экранізацыя рамана Чальза Дыкенса. Сірата Піп вырас у беднасці. Ён не мог нават і марыць аб тым, каб заваяваць прыхільнасць дзівоснай, але высакамернай Эстэллы, выхаванкі багатай і эксцэнтрычнай міс Хэвішэм. Але ў Піпа з’яўляецца таямнічы дабрадзей, які заплаціў за яго навучанне ў Лондане. Цяпер закаханаму юнаку здаецца, што ўсе яго запаветныя мары абавязкова збудуцца, і ён зможа стаць сапраўдным джэнтльменам, годным рукі Эстэллы. 1999, Вялікая Брытанія
18:30
Стужка пра жыццё 8 – гадовае школьніцы ў сталіцы КНДР, зняты паводле сцэнара паўночнакарэйскіх таварышаў. Зін Мі рыхтуецца ўступіць у Дзіцячы саюз. Гэта першы крок дзіцяці ў дзяржаўную сістэму, створаную Кім Ір Сэнам. Мы бачым сцэны з жыцця звычайнай паўночнакарэйскай сям’і: у часе вячэры бацька кажа дачцэ, што трэба есці больш кімчхі. У фільме бацька Зін Мі працуе на швейнай фабрыцы. Кіраўніца швейнага цэху дзякуе яму і кажа, што сёння план выкананы цэхам на 150 %. У наступным дублі яна кажа ўжо пра 200 %…
рэж. Віталій Манскі (Vitaliy Manskiy, Виталий Манский), 2015 г. , Чэхія – Расея – Нямеччына – Латвія – Паўночная Карэя
20:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
21:00
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
21:45
рэж. Баран Бо Одар (Baran Bo Odar), 2010 г. , Нямеччына
Гісторыя пачынаецца спякотным летнім днём, за 23 гады да асноўнага дзеяння стужкі. Сярод пшанічнага поля знаходзяць забітаю дзяўчынку Пію. Гэтым жа днём праз шмат гадоў знікае яшчэ адна дзяўчына, ровар якой знаходзяць на тым самым месцы. Адстаўны следчы ды ягоны маладзейшы калега спрабуюць разгадаць таямніцу гэтых злачынстваў…
23:50
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі і свету без цэнзуры і прапаганды.
00:45
рэж. Д’еґо Бюнюэль (Diego Buuel), 2014 г. , Францыя
Адразу пасля Рэвалюцыі годнасці ва Украіне трое французскіх журналістаў выправіліся ў гэтую краіну, каб высветліць, што там адбываецца. Яны наведалі Кіеў, Львоў, Харкаў, Крым, вялі гутаркі з актывістамі Майдану, паспрабавалі разабрацца ў правых рухах Украіны, пабачылі паводзіны людзей пад уздзеяннем расейскай прапаганды. Таксама французы сталіся сведкамі акупацыі Крыму. Каб уявіць, што чакае гэты паўвостраў у будучыні, журналісты пабывалі ў Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі – грузінскіх тэрыторыях, якія таксама трапілі пад “апеку” Масквы.
01:35
Госць Зорнае студыі – паэт Дзмітрый Строцаў – заклікае расейскую культуру ў Беларусі да свядомага самапрымяншэння на карысць адраджэння беларускасці.
02:05

Глядзі таксама
Каментары