Schedule of day 2017/05/07


09:10
19 снежня 2010 г. на плошчы Незалежнасці ў Менску адбылася шматтысячная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Улады люта разагналі акцыю. Болей за 700 чалавек былі кінутыя ў турмы на тэрміны да 15 содняў або пакараныя вялікімі штрафамі. Супраць некалькіх дзясяткаў узбуджаныя крымінальныя справы, пазней іх асудзілі на гады зняволення. На нарах турмы КДБ апынуліся сямёра кандыдатаў на прэзідэнта і шэраг іхных паплечнікаў. Спецслужбы зафіксавалі ўсіх, хто з тэлефонамі быў на плошчы, і цягам наступных месяцаў людзей выклікалі на допыты па ўсёй Беларусі, праводзілі ператрусы ды канфіскацыі ў кватэрах і офісах. Такога гвалту прыхільнікам мірных дэмакратычных пераменаў Еўропа не ведала з часу ваеннага становішча ў Польшчы. Апазіцыя на гады пазбавілася сваіх лідараў, дэмакратычныя сілы апынуліся разяднаныя, у краіне пасяліліся страх і грамадская апатыя. Больш такім масавых выступаў у найноўшай гісторыі не назіралася. Дзяржава апынулася ва ўнутранай стагнацыі ды міжнароднай ізаляцыі. Гэтак скончылася трыццацігадовая эпоха змагання за незалежнасць і дэмакратыю. Чаму? Адкажуць тыя, хто цягам гэтых трох дзесяцігоддзяў быў у авангардзе змагання. Сведкі – Мікола Статкевіч і Сяргей Дубавец.
09:25
Улады Ільянскага сельскага савету не спяшаюцца дапамагчы інваліду, у якога згарэў дом. Іван Мікуліч – інвалід, які стаўся шматразовым чэмпіёнам Беларусі па паўэрліфтынґу. Жанчына, якая займаецца сям’ёй і адначасова ставіць уласныя спартовыя рэкорды.
10:05
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
10:45
Конкурс на памятны знак у Курапатах падзяліў грамадзянскую супольнасць. Аштрафаваны за Дзень Волі намагаецца даказаць сваю невінаватасць. Мы запыталіся ў мінакоў, як пражыць на дапамогу для беспрацоўных. Ганна Бахур з Івацэвічаў пачала ствараць кубкі з выявамі сваіх твораў. Інвалід – вазочнік мае намер пакараць клуб за дыскрымінацыю.
12:20
Тое, што сённяшнія праваахоўныя органы ахоўваюць выключна ўлады і яе прадстаўнікоў, не выклікае сумневу. У абмен на лаяльнасць падчас лёсавызначальных выбарчых кампаніяў Лукашэнка выдаў індульгенцыю не толькі на беззаконне ды беспакаранасць сілавікоў, але і даў ім фактычнае права дзеяць крымінальнымі метадамі ў службовых ды асабістых мэтах. Колькасць праваахоўнікаў ды іхны сацыяльны партрэт даюць падставы сцвярджаць: гэткі тып дзяржавы нельга назваць інакш як паліцэйска – рэпрэсіўны. Ці ёсць нейкія сродкі ўздзеяння на гэтую хеўру, ці можа грамадзянская супольнасць адстаяць свае правы? І як гэта зрабіць, якімі метадамі? У якім кірунку мусяць рэфармавацца праваахоўныя органы? Ці засталося там штосьці жывое? У дыскусіі прымуць удзел юрысты, праваабаронцы, былыя працаўнікі судоў, пракуратуры ды міліцыі.
13:05
Ежа можа быць смачнай і карыснаю. А бывае, што вядзе да гастрыту ці затлусцення. Ежа – яна сябар ці вораг? Як ежа можа зрабіцца фобіяй? Што такое анарэксія: празмерная жаданне худнець ці псіхічная залежнасць? Асабістая трагедыя ці чалавечая выключнасць? Ці магчыма гэта папярэдзіць і як з гэтым жыць? Госця студыі – Вольга Міхальчанка, якая ўжо 4 гады хварэе на анарэксію.
13:35
У праграме некалькі гісторый замежнага інвеставання ў Нарачанскі край (Мядзельскі раён). Гучыць прыгожа, але на практыцы – бальшыня праектаў так не дайшла да рэалізацыі, а тыя, што пачалі працу – фактычна сталіся ахвярамі дзяржаўнага рэкета. У цэнтры ўвагі гісторыя канфлікту бізнэсоўца Міхаіла Шурыма (УП “Цепласеткі”) з Мядзельскім райвыканкамам. Як на руінах калгасу стварыць эфектыўную арганізацыю жыцця і працы жыхароў вёскі? Чаму райвыканкамы часта не зацікаўленыя ў паспяховых прыватных бізнэс праектаў? У студыі былы дырэктар саўгасу Пётр Мігурскі і прадпрымальнік Аляксей Харкевіч з Гомля.
14:05
У 2003 г. у кітайскай вёсцы ў кардоннай скрынцы знайшлі дзвюх дзяўчынак – немаўлятаў. Блізнятаў забралі ў дзіцячы прытулак. Адную з іх удачкавала сям’я з нарвежскай вёскі Фрэсвік, другую – сям’я з Сакрамэнта ў Каліфорніі. Яны мелі ніколі не сустрэцца, але выпадак або лёс вызначылі інакш. Гісторыя сясцёр – блізнятаў, якія растуць у розных краінах, у цалкам розных асяроддзях і ўсё ж маюць шмат агульнага. Ужо васьмігадовыя сёстры пабачылі адна адну ў Нарвегіі…
рэж. Мона Фрыйс Бэртэўсэн (Mona Friis Bertheussen), 2013 г. , Нарвегія
15:05
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
15:55
рэж. Дэньел Пэтры (Daniel Petrie), 1995 г. , ЗША – Канада

У ролях: Рон Сілвэр (Ron Silver), Боў Брыджэз (Beau Bridges), Рон Ўайт (Ron White), Джордж Такей (George Takei), Кенэт Ўэлш (Kenneth Welsh), Тоўні Разата (Tony Rosato), Гэнры Чан (Henry Chan), Мэт Фруэр (Matt Frewer).

1972 год. Вайна ў В’етнаме. Лідар Паўночнага В’етнаму Ле Зук Тхо (Джордж Такей) пастанаўляе весці мірныя перамовы наўпрост з Гэнры Кісінджэрам (Рон Сілвэр), дарадцам у пытаннях нацыянальнай бяспецы ЗША, у абыход Дзяржаўнага дэпартаменту. Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан (Боў Брыджэз), зайздросны да росту папулярнасці Кісінджэра, просіць памочніка дарадцы Алекзандэра Гэйґа (Мэт Фруэр) перадаваць любую інфармацыю пра мірныя перамовы. Напярэдадні выбараў прэзідэнт дбае пра свой палітычны імідж, у той час як Кісінджэр намагаецца скончыць В’етнамскую вайну

19:20
рэж. Валерый Мазынскі, 2013 г. , Беларусь
Па вызваленні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыццё. Аднак з пэўнымі асаблівасцямі: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сістэме адукацыі. У адказ на гэта ўзнікае падпольная моладзевая арганізацыя – Саюз беларускіх патрыётаў. “Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?” – згадвае адна з гераінь фільму. Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся з ператварэннем Беларусі ў расейскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна свядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах. У 1947 годзе савецкія спецслужбы разграмілі Саюз, арыштаваўшы большасць яго сябраў. Траіх актывістаў чакаў смяротны вырак, аднак яго замянілі на 25 гадоў зняволення. На розныя тэрміны, ад 8 да 20 гадоў, асудзілі яшчэ чатыры дзясяткі маладзёнаў.
20:00
Пяцісерыйны аповед пра спадарожніц адыёзных кіраўнікоў дзяржаваў. Некаторыя з іх мелі статус першай лэдзі і карысталіся з неверагодных прывілеяў ды багаццяў сваёй краіны, а таксама дапамагалі мужам у аўтакратычным кіраванні. Але ці зазналі гэтыя асобы пакаранне за сваю дзейнасць? Як жывуць і ці жывуць увогуле гэтыя абраныя лёсам кабеты?
21:40
Фільм Крыстяна Вэнсана Гарнастай гэта судовая драма.
21:55
Мішэль Расін – непахісны старшыня суду прысяжных, чыя строгасць да злачынцаў вядомая ўсім. Гэтым разам Расіну давядзецца судзіць чалавека, які забіў сваю дачку. Сітуацыя ўскладняецца, калі ў першы ж дзень разбору вызначаюць склад прысяжных. У журы трапляе Дытэ Лёрэнсэн – Катрэ. Расін ведае гэтую жанчыну, калісьці ў іх было каханне. Іхная сустрэча робіцца нагодаю, каб прыгадаць, што старое каханне не замірае. Толькі ці не перашкодзіць яно змаганню за справядлівасць?
рэж. Крыстян Вэнсан (Christian Vincent), 2015 г. , Францыя
23:30
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
00:35
рэж. Ґрэґ Фэрваен (Greg Verweyen), 2015 г. , Нямеччына
Стужка прысвечаная загадцы найбуйнейшага байкерскага клубу Расеі з даволі прэтэнцыёзнаю назваю “Начныя ваўкі”. Чаму ён зрабіўся такім вядомым і ўплывовым? Пра арганізацыю, яе гісторыю, ідэалогію, акцыі ды лад існавання распавядаюць прэзідэнт клубу, шарагоўцы, а таксама незалежныя байкеры. Ацэньваюць дзейнасць “Начных ваўкоў” адмыслоўцы ў крымінальнай злачыннасці і праваабаронцы.
Глядзі таксама
Каментары