Schedule of day 2017/05/06


07:55
Шляхецкі род Пуслоўскіх з – пад Слоніму здолеў адаптавацца да ўмоваў царскае Расеі. У пачатку XIX ст. ператварыў маёнтак каля Слоніму ў буйны прамысловы цэнтр, разбагацеў, але застаўся верны Рэчы Паспалітай. Цітус Пуслоўскі ў 1830 г. зарганізаваў, узброіў і стаў на чале тысячнага атраду паўстанцаў супраць Расеі. У XX ст. камуністы выкарыстоўвалі папяровую фабрыку Пуслоўскіх, але павагі да яе заснавальніка не выказвалі – перайменавалі Альбярцін у пасёлак Фабрычны. Сапраўдную назву вярнулі ўжо ў незалежнай Беларусі.
08:10
19 снежня 2010 г. на плошчы Незалежнасці ў Менску адбылася шматтысячная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Улады люта разагналі акцыю. Болей за 700 чалавек былі кінутыя ў турмы на тэрміны да 15 содняў або пакараныя вялікімі штрафамі. Супраць некалькіх дзясяткаў узбуджаныя крымінальныя справы, пазней іх асудзілі на гады зняволення. На нарах турмы КДБ апынуліся сямёра кандыдатаў на прэзідэнта і шэраг іхных паплечнікаў. Спецслужбы зафіксавалі ўсіх, хто з тэлефонамі быў на плошчы, і цягам наступных месяцаў людзей выклікалі на допыты па ўсёй Беларусі, праводзілі ператрусы ды канфіскацыі ў кватэрах і офісах. Такога гвалту прыхільнікам мірных дэмакратычных пераменаў Еўропа не ведала з часу ваеннага становішча ў Польшчы. Апазіцыя на гады пазбавілася сваіх лідараў, дэмакратычныя сілы апынуліся разяднаныя, у краіне пасяліліся страх і грамадская апатыя. Больш такім масавых выступаў у найноўшай гісторыі не назіралася. Дзяржава апынулася ва ўнутранай стагнацыі ды міжнароднай ізаляцыі. Гэтак скончылася трыццацігадовая эпоха змагання за незалежнасць і дэмакратыю. Чаму? Адкажуць тыя, хто цягам гэтых трох дзесяцігоддзяў быў у авангардзе змагання. Сведкі – Мікола Статкевіч і Сяргей Дубавец.
13:00
Паселішча Катхпутлі на ўскраіне Нью – Дэлі цягам дзесяцігоддзяў служыла домам для мастакоў, лялечнікаў, штукароў ды іншых носьбітаў традыцыйнага мастацтва, якія зараблялі на жыццё сваім рамяством. Цяпер на месцы колішніх трушчобаў маюць узнікнуць сучасныя будынкі, але жыхарам паселішча лялек гэта вельмі не даспадобы.
рэж. Джым Ґоўлдблум, Эдам Ўэбэр, 2014 г. , ЗША – Індыя.
15:00
Адносна спакойны горад на лініі фронту ўва ўсходняй Украіне за некалькі кіламетраў ад Данецку на пачатку лютага зрабіўся вядомы на ўвесь свет. Рэпарцёр “Белсату” неспадзявана апынуўся ў горадзе, атакаваным сепаратыстамі. Там Антось Цялежнікаў пазнаёміўся з Вячаславам Карпенкам, дачка і ўнук якога ўцяклі ад вайны ў Польшчу. Ці ўбачыць ён сваіх блізкіх? Чаму ён не пакідае Аўдзееўкі? Як там жывуць людзі, і на каго яны могуць разлічваць?
рэж. Антось Цялежнікаў, 2017 г. , Беларусь
15:25
Звычайная італьянская школа дзесьці на ўскраіне Рыму. Звычайныя вучні – падлеткі, якіх ужо мала цікавяць заняткі. Чака, які ўвесь час жартуе. Адам, найлепшы вучань, хлопец з сямі эмігрантаў. Анджэля, прыгожая і праблемная дзяўчына, якая закахалася ў маладога настаўніка. Джаванні, настаўнік італьянскае мовы, які, у адрозненне ад свайго сталага калегі прафесара Ферыта, мае інтарэс да прафесіі, намагаецца дапамагчы дзецям знайсці сваё месца ў жыцці. Скрыжаванне і спляценне лёсаў, характараў, імкненняў.
рэж. Джузэпэ Піччоні (Giuseppe Piccioni), 2012 г. , Італія
У ролях: Марґерыта Буй (Margherita Buy), Рыкарда Скамарча (Riccardo Scamarcio), Рабэрта Эрліцка (Roberto Herlitzka) Лючыя Масчына (Lucia Mascino).
17:25
Улады Ільянскага сельскага савету не спяшаюцца дапамагчы інваліду, у якога згарэў дом. Іван Мікуліч – інвалід, які стаўся шматразовым чэмпіёнам Беларусі па паўэрліфтынґу. Жанчына, якая займаецца сям’ёй і адначасова ставіць уласныя спартовыя рэкорды.
18:05
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
18:50
У 2003 г. у кітайскай вёсцы ў кардоннай скрынцы знайшлі дзвюх дзяўчынак – немаўлятаў. Блізнятаў забралі ў дзіцячы прытулак. Адную з іх удачкавала сям’я з нарвежскай вёскі Фрэсвік, другую – сям’я з Сакрамэнта ў Каліфорніі. Яны мелі ніколі не сустрэцца, але выпадак або лёс вызначылі інакш. Гісторыя сясцёр – блізнятаў, якія растуць у розных краінах, у цалкам розных асяроддзях і ўсё ж маюць шмат агульнага. Ужо васьмігадовыя сёстры пабачылі адна адну ў Нарвегіі…
рэж. Мона Фрыйс Бэртэўсэн (Mona Friis Bertheussen), 2013 г. , Нарвегія
19:50
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
21:15
Тое, што сённяшнія праваахоўныя органы ахоўваюць выключна ўлады і яе прадстаўнікоў, не выклікае сумневу. У абмен на лаяльнасць падчас лёсавызначальных выбарчых кампаніяў Лукашэнка выдаў індульгенцыю не толькі на беззаконне ды беспакаранасць сілавікоў, але і даў ім фактычнае права дзеяць крымінальнымі метадамі ў службовых ды асабістых мэтах. Колькасць праваахоўнікаў ды іхны сацыяльны партрэт даюць падставы сцвярджаць: гэткі тып дзяржавы нельга назваць інакш як паліцэйска – рэпрэсіўны. Ці ёсць нейкія сродкі ўздзеяння на гэтую хеўру, ці можа грамадзянская супольнасць адстаяць свае правы? І як гэта зрабіць, якімі метадамі? У якім кірунку мусяць рэфармавацца праваахоўныя органы? Ці засталося там штосьці жывое? У дыскусіі прымуць удзел юрысты, праваабаронцы, былыя працаўнікі судоў, пракуратуры ды міліцыі.
22:05
рэж. Дэньел Пэтры (Daniel Petrie), 1995 г. , ЗША – Канада

У ролях: Рон Сілвэр (Ron Silver), Боў Брыджэз (Beau Bridges), Рон Ўайт (Ron White), Джордж Такей (George Takei), Кенэт Ўэлш (Kenneth Welsh), Тоўні Разата (Tony Rosato), Гэнры Чан (Henry Chan), Мэт Фруэр (Matt Frewer).

1972 год. Вайна ў В’етнаме. Лідар Паўночнага В’етнаму Ле Зук Тхо (Джордж Такей) пастанаўляе весці мірныя перамовы наўпрост з Гэнры Кісінджэрам (Рон Сілвэр), дарадцам у пытаннях нацыянальнай бяспецы ЗША, у абыход Дзяржаўнага дэпартаменту. Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан (Боў Брыджэз), зайздросны да росту папулярнасці Кісінджэра, просіць памочніка дарадцы Алекзандэра Гэйґа (Мэт Фруэр) перадаваць любую інфармацыю пра мірныя перамовы. Напярэдадні выбараў прэзідэнт дбае пра свой палітычны імідж, у той час як Кісінджэр намагаецца скончыць В’етнамскую вайну

00:40
Адносна спакойны горад на лініі фронту ўва ўсходняй Украіне за некалькі кіламетраў ад Данецку на пачатку лютага зрабіўся вядомы на ўвесь свет. Рэпарцёр “Белсату” неспадзявана апынуўся ў горадзе, атакаваным сепаратыстамі. Там Антось Цялежнікаў пазнаёміўся з Вячаславам Карпенкам, дачка і ўнук якога ўцяклі ад вайны ў Польшчу. Ці ўбачыць ён сваіх блізкіх? Чаму ён не пакідае Аўдзееўкі? Як там жывуць людзі, і на каго яны могуць разлічваць?
рэж. Антось Цялежнікаў, 2017 г. , Беларусь
01:40
Глядзі таксама
Каментары