Schedule of day 2017/05/04


07:55
Конкурс на памятны знак у Курапатах падзяліў грамадзянскую супольнасць. Аштрафаваны за Дзень Волі намагаецца даказаць сваю невінаватасць. Мы запыталіся ў мінакоў, як пражыць на дапамогу для беспрацоўных. Ганна Бахур з Івацэвічаў пачала ствараць кубкі з выявамі сваіх твораў. Інвалід – вазочнік мае намер пакараць клуб за дыскрымінацыю.
10:50
Экранізацыяй твору вядомай польскай пісьменніцы Мар’і Кунцэвічовай (1895 – 1989) рэжысёр Анджэй Бараньскі пацвердзіў сваю рэпутацыю майстры паказу правінцыйнай культуры і звычаяў. Больш як дзвюхгадзінны фільм складаецца з 17 эпізодаў, у якіх выступілі 107 актораў і ажно 40 з іх – у галоўных ролях.
1930 год. Правінцыйнае мястэчка на Вісле, поўнае вялікіх і малых няшчасцяў ды таемных жаданняў, воляю аўтараў ператвараецца ў малы адбітак шырэйшага свету. Тут мы бачым “мясцовых” і “адпачыннікаў”, людзей з розных сацыяльных слаёў: і збяднелых інтэлектуалаў, і мастакоў, і беднякоў, якія шануюць кожны грош і не цураюцца ніякае працы, і жабракоў, што насуперак акалічнасцям жывуць, не губляючы годнасці. Кожны з іх нясе ў сабе вобраз Бога, і кожны з іх шукае сэнсу свайго існавання.
рэж. Анджэй Бараньскі Сас (Andrzej Barański), 1993 г. , Польшча
У ролях: Бажэна Адамэк (Bożena Adamek), Артур Барцісь (Artur Barciś), Гэнрык Біста (Henryk Bista), Ежы Боньчак (Jerzy Bończak), Станіслава Цэліньска (Stanisława Celińska), Цэзары Пазура (Cezary Pazura), Ян Фрыч (Jan Frycz).
14:00
Конкурс на памятны знак у Курапатах падзяліў грамадзянскую супольнасць. Аштрафаваны за Дзень Волі намагаецца даказаць сваю невінаватасць. Мы запыталіся ў мінакоў, як пражыць на дапамогу для беспрацоўных. Ганна Бахур з Івацэвічаў пачала ствараць кубкі з выявамі сваіх твораў. Інвалід – вазочнік мае намер пакараць клуб за дыскрымінацыю.
16:20
Ежа можа быць смачнай і карыснаю. А бывае, што вядзе да гастрыту ці затлусцення. Ежа – яна сябар ці вораг? Як ежа можа зрабіцца фобіяй? Што такое анарэксія: празмерная жаданне худнець ці псіхічная залежнасць? Асабістая трагедыя ці чалавечая выключнасць? Ці магчыма гэта папярэдзіць і як з гэтым жыць? Госця студыі – Вольга Міхальчанка, якая ўжо 4 гады хварэе на анарэксію.
16:45
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
18:55
У праграме некалькі гісторый замежнага інвеставання ў Нарачанскі край (Мядзельскі раён). Гучыць прыгожа, але на практыцы – бальшыня праектаў так не дайшла да рэалізацыі, а тыя, што пачалі працу – фактычна сталіся ахвярамі дзяржаўнага рэкета. У цэнтры ўвагі гісторыя канфлікту бізнэсоўца Міхаіла Шурыма (УП “Цепласеткі”) з Мядзельскім райвыканкамам. Як на руінах калгасу стварыць эфектыўную арганізацыю жыцця і працы жыхароў вёскі? Чаму райвыканкамы часта не зацікаўленыя ў паспяховых прыватных бізнэс праектаў? У студыі былы дырэктар саўгасу Пётр Мігурскі і прадпрымальнік Аляксей Харкевіч з Гомля.
21:25
Улады Ільянскага сельскага савету не спяшаюцца дапамагчы інваліду, у якога згарэў дом. Іван Мікуліч – інвалід, які стаўся шматразовым чэмпіёнам Беларусі па паўэрліфтынґу. Жанчына, якая займаецца сям’ёй і адначасова ставіць уласныя спартовыя рэкорды.
23:00
Паселішча Катхпутлі на ўскраіне Нью – Дэлі цягам дзесяцігоддзяў служыла домам для мастакоў, лялечнікаў, штукароў ды іншых носьбітаў традыцыйнага мастацтва, якія зараблялі на жыццё сваім рамяством. Цяпер на месцы колішніх трушчобаў маюць узнікнуць сучасныя будынкі, але жыхарам паселішча лялек гэта вельмі не даспадобы.
рэж. Джым Ґоўлдблум, Эдам Ўэбэр, 2014 г. , ЗША – Індыя.
01:55
Глядзі таксама
Каментары