Schedule of day 2017/05/01


07:15
Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца ў нашых суседзяў? Якія з беларускіх падзеяў мелі рэзананс у свеце?
08:05
Госці студыі сышліся на тым, што апазіцыянераў у краіне пасля сакавіцкіх пратэстаў паболела. Адныя пераканаліся, што з дзейнымі ўладамі кашы не зварыш, а ў другіх нават тае кашы няма. Дык чым ёсць для нас Вясна – 2017? Алесь Залеўскі размаўляе з рэкардсменам у соднях праз грамадскую дзейнасць Паўлам Вінаградавым і новаю зоркаю сакавіцкіх пратэстаў, цяпер ужо колішнім дармаедам Максімам Філіповічам, які адбыў свой першы тэрмін.
08:40
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
09:45
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
11:00
Сын генерал – губернатара акупаванай Польшчы Ганса Франка, распавядае пра сваю сям’ю, дзяцінства і пачуцці, якія носіць ён у сабе як дзіця нацыста. Каб даведацца больш пра свайго бацьку, Нікляс правёў значную частку свайго жыцця ў пошуках бацькавых сваякоў, сяброў, знаёмых і падначаленых. Падчас пошуку ён выявіў шмат невядомых фактаў, якія сведчылі пра бязлітаснасць генерал – губернатара. Большасць братоў і сясцёр Нікляса не падзяляюць ягонага погляду. На іхную думку, Ганс Франк быў невінаваты.
рэж. Мар’юш Альбрыхоўскі (Mariusz Olbrychowski), 2008 г. , ЗША – Польшча
11:55
З сюжэту вы даведаецеся пра арганізацыю, якая эфектыўна дапамагае алкаголікам і наркаспажыўцам падчас вытворчасці дзіцячых цацак: усе ўдзельнікі майстэрні, у тым ліку яе кіраўнік, – былыя залежныя людзі. У студыі знакаміты камандзір пошукавага атраду “Анёл” Сяргей Коўган распавёў, чаму ім даводзіцца стала шукаць грошы на сваю звышважную ініцыятыву. Таксама ў праграме закранутая праблема сацыялізацыі бесхацінцаў: знакамітаму бяздомніку з Берасця не можа дапамагчы нават кіраўнік аблвыканкаму. Наўпрост у студыі бесхацінец знаходзіць новы дом.
12:40
Пяцісерыйны аповед пра спадарожніц адыёзных кіраўнікоў дзяржаваў. Некаторыя з іх мелі статус першай лэдзі і карысталіся з неверагодных прывілеяў ды багаццяў сваёй краіны, а таксама дапамагалі мужам у аўтакратычным кіраванні. Але ці зазналі гэтыя асобы пакаранне за сваю дзейнасць? Як жывуць і ці жывуць увогуле гэтыя абраныя лёсам кабеты?
13:40
У 2000 – ыя ў розных мясцінах Беларусі, ушаноўваючы памяць патрыётаў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць краіны супраць бальшавіцкага тэрору, дэмакратычныя актывісты ўсталёўваюць памятныя знакі. У Глыбокім, дзе жылі знакавыя асобы беларускае гісторыі, дзеялі Саюз беларускіх патрыётаў і Саюз беларускае моладзі, дзе аж да пачатку 1950 – ых гг. быў актыўны антысавецкі супраціў, мясцовыя патрыёты ўсталявалі мемарыяльную шыльду ў гонар Клаўдзія Дуж – Душэўскага – сябра Ураду БНР, аўтара эскізу беларускага нацыянальнага сцяга, савецкага палітвязня. Шыльда правісела тры дні і была знятая ўладамі, кажуць, яна захоўваецца ў ЖКГ. Напэўна, да лепшых часоў. Але прыклад мясцовых актывістаў меў плён. Праз 4 гады ўлады паставілі на цэнтральнай плошчы гораду бюсты выбітных дзеячаў беларускае гісторыі ды культуры – Вацлава Ластоўскага, Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча, Іосіфа Корсака. У колішнім жа Віленскім краі дэмакратычныя актывісты ўсталёўвалі мемарыяльны знак і крыжы памяці расстралянага кіраўніка моладзевага антысавецкага падполля Расціслава Лапіцкага ды ўсіх ахвяраў камуністычнага тэрору. Улады знеслі крыжы ды пакаралі вялікімі штрафамі тых, хто іх паставіў – Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малярчука ды Аляксандра Наркевіча. Сведкі Уладзімір Скрабатун і Аляксей Сюдак.
14:00
Біяграфічная драма Віялет рэжысёра Мартэна Право аднаўляе ўжо забытае імя францускай пісьменніцы сярэдзіны ХХ стагоддзя Віялет Лёдзюк.
14:10
Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па – за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман “Байстручка”, які робіцца культавым.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2013 г. , Францыя – Бельгія
У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).
16:30
Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца ў нашых суседзяў? Якія з беларускіх падзеяў мелі рэзананс у свеце?
17:20
рэж. Гэндрык Дзюсалье (Hendrick Dussollier), 2014 г. , Францыя
Як жыве дыктатар? Як выглядае штодзённасць тырана, які пастанаўляе – жыць ці памерці мільёнам падданых? Якія звычкі, капрызы, маніі бываюць у тых, хто ў прыступе прагі знішчэння гатовы забіць цэлы народ? У фільме асвятляецца адзін вызначальны дзень з жыцця трох дыктатараў: Іосіфа Сталіна, Муамара Кадафі, Ідзі Аміна.
18:10
рэж. Гэндрык Дзюсалье (Hendrick Dussollier), 2014 г. , Францыя
Як жыве дыктатар? Як выглядае штодзённасць тырана, які пастанаўляе жыць ці памерці мільёнам падданых? Якія звычкі, капрызы, маніі бываюць у тых, хто ў прыступе прагі знішчэння гатовы забіць цэлы народ? У фільме асвятляецца адзін вызначальны дзень з жыцця трох дыктатараў: Іосіфа Сталіна, Муамара Кадафі, Ідзі Аміна.
19:35
Ці ёсць сэнс сёння захоўваць грошы на рахунках беларускіх банкаў? Які бізнес стварыць, калі найлепшае, што ўмееш, – кіраваць аўтамабілем? Чалавеку без прычыны змяншаюць заробак: ці ёсць шанец абараніцца?
21:25
Шляхецкі род Пуслоўскіх з – пад Слоніму здолеў адаптавацца да ўмоваў царскае Расеі. У пачатку XIX ст. ператварыў маёнтак каля Слоніму ў буйны прамысловы цэнтр, разбагацеў, але застаўся верны Рэчы Паспалітай. Цітус Пуслоўскі ў 1830 г. зарганізаваў, узброіў і стаў на чале тысячнага атраду паўстанцаў супраць Расеі. У XX ст. камуністы выкарыстоўвалі папяровую фабрыку Пуслоўскіх, але павагі да яе заснавальніка не выказвалі – перайменавалі Альбярцін у пасёлак Фабрычны. Сапраўдную назву вярнулі ўжо ў незалежнай Беларусі.
21:45
Біяграфічная драма Віялет рэжысёра Мартэна Право аднаўляе ўжо забытае імя францускай пісьменніцы сярэдзіны ХХ стагоддзя Віялет Лёдзюк.
22:00
Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па – за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман “Байстручка”, які робіцца культавым.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2013 г. , Францыя – Бельгія
У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).
01:40
Глядзі таксама
Каментары