Schedule of day 2017/04/30


07:15
Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца ў нашых суседзяў? Якія з беларускіх падзеяў мелі рэзананс у свеце?
10:25
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
11:00
У 2000 – ыя ў розных мясцінах Беларусі, ушаноўваючы памяць патрыётаў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць краіны супраць бальшавіцкага тэрору, дэмакратычныя актывісты ўсталёўваюць памятныя знакі. У Глыбокім, дзе жылі знакавыя асобы беларускае гісторыі, дзеялі Саюз беларускіх патрыётаў і Саюз беларускае моладзі, дзе аж да пачатку 1950 – ых гг. быў актыўны антысавецкі супраціў, мясцовыя патрыёты ўсталявалі мемарыяльную шыльду ў гонар Клаўдзія Дуж – Душэўскага – сябра Ураду БНР, аўтара эскізу беларускага нацыянальнага сцяга, савецкага палітвязня. Шыльда правісела тры дні і была знятая ўладамі, кажуць, яна захоўваецца ў ЖКГ. Напэўна, да лепшых часоў. Але прыклад мясцовых актывістаў меў плён. Праз 4 гады ўлады паставілі на цэнтральнай плошчы гораду бюсты выбітных дзеячаў беларускае гісторыі ды культуры – Вацлава Ластоўскага, Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча, Іосіфа Корсака. У колішнім жа Віленскім краі дэмакратычныя актывісты ўсталёўвалі мемарыяльны знак і крыжы памяці расстралянага кіраўніка моладзевага антысавецкага падполля Расціслава Лапіцкага ды ўсіх ахвяраў камуністычнага тэрору. Улады знеслі крыжы ды пакаралі вялікімі штрафамі тых, хто іх паставіў – Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малярчука ды Аляксандра Наркевіча. Сведкі Уладзімір Скрабатун і Аляксей Сюдак.
11:20
Толькі за сакавік, паводле праваабаронцаў, пад рэпрэсіі ў сувязі з акцыямі пратэсту трапіла тысяча мірных грамадзянаў. Пры гэтым калі напачатку ўлады пераследавалі выключна грамадскіх ды апазіцыйных актывістаў, то ўжо Дзень Волі ператварыўся ў сапраўдную акцыю запалохвання, скіраваную супраць усіх грамадзянаў наагул. З дэманстратыўнаю суворасцю ўзброеныя сілавікі хапалі старых, жанчын, журналістаў, выпадковых мінакоў і нават інвалідаў. Не зважаючы на тое, што напярэдадні акцыі 25 сакавіка ў Менску цэлы шэраг заходніх палітыкаў заявіў: сёлетні Дзень Волі мае зрабіцца тэстам для ўладаў Беларусі на здольнасць дамаўляцца і паводзіцца цывілізавана. Між тым, Лукашэнка ўсцяж разлічвае на бязмежнае трыванне ды прагматызм Еўразвязу і ЗША, а таму працягвае цвердзіць пра гатовасць да дыялогу ды як мага шчыльнейшую супрацу з Захадам.
11:50
З сюжэту вы даведаецеся пра арганізацыю, якая эфектыўна дапамагае алкаголікам і наркаспажыўцам падчас вытворчасці дзіцячых цацак: усе ўдзельнікі майстэрні, у тым ліку яе кіраўнік, – былыя залежныя людзі. У студыі знакаміты камандзір пошукавага атраду “Анёл” Сяргей Коўган распавёў, чаму ім даводзіцца стала шукаць грошы на сваю звышважную ініцыятыву. Таксама ў праграме закранутая праблема сацыялізацыі бесхацінцаў: знакамітаму бяздомніку з Берасця не можа дапамагчы нават кіраўнік аблвыканкаму. Наўпрост у студыі бесхацінец знаходзіць новы дом.
12:40
Госці студыі “Людскіх справаў” сышліся на тым, што апазіцыянераў у краіне пасля сакавіцкіх пратэстаўпабольшала. Адныя пераканаліся, што з дзеючай уладай кашы не зварыш, а ў другіх і той кашы нават няма. Дык што ёсць для нас вясна 2017? Пра гэта Алесь Залеўскі размаўляе з рэкардсменам па сутках паводле грамадскай дзейнасці Паўлам Вінаградавым і новай зоркай сакавіцкіх пратэстаў, цяпер ужо колішнім дармаедам, Максімам Філіповічам, які адбыў свой першы тэрмін
13:15
Першы поўнаметражны біяграфічны фільм пра культавага польскага музыку Чэслава Немэна (Выдрыцкага) паходжаннем з Гарадзеншчыны. У стужцы выкарыстаныя шмат якія не вядомыя дасюль архіўныя матэрыялы.
рэж. Кшыштаф Маґоўскі (Krzysztof Magowski), 2014 г. , Польшча
15:05
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
15:55
За пратэст супраць акупацыі Чэхаславаччыны савецкімі войскамі ў 1968 г. тэнісістцы Ірэне Мораўцавай забаранілі выступаць, і неўзабаве яна зусім кінула спорт. Ейны муж эміграваў, пакінуўшы адну з дачкой Аняю. На пачатку 1980 – ых Ірэна працуе прыбіральніцай і ўсё яшчэ падтрымлівае сувязь з дысідэнцкім рухам. Ейная дачка займаецца бегам і перамагае ў чэмпіянаце рэспублікі па лёгкай атлетыцы. Каб “дапамагчы” Ані кваліфікавацца на Алімпіяду, спартовыя функцыянеры загадваюць ёй прымаць допінг. Неўзабаве і перад Аняю паўстаюць тыя самыя маральныя дылемы, што і перад ейнаю маці ў 1968-ым.
рэж. Андрэя Сэдлачкава (Andrea Sedlkov), 2014 г. , Чэхія
У ролях: Анна Ґайслерава (Anna Geislerov), Юдыт Бардаш (Judit Brdos), Роман Зах (Roman Zach).
19:25
Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху.
21:15
Volski жорсткі ды аптымістычны
Госцем новага выдання Belsat Music Live меўся стаць гурт Крамбамбуля, але за некалькі дзён да здымак Лявон Вольскі вырашыў узяць удзел са сваім сольным праектам Volski. Музыка сыграе даволі жорсткі музычны сэт, складзены з песень з альбомаў Psychasamatyka і Hramadaznastva, а ў размове з Міраю Шульц распавядзе, што яго ратуе ад поўнай роспачы ды адчаю і наагул як жыць далей па сканчэнні шоу лібералізацыі.
21:45
Біяграфічная драма Віялет рэжысёра Мартэна Право аднаўляе ўжо забытае імя францускай пісьменніцы сярэдзіны ХХ стагоддзя Віялет Лёдзюк.
21:55
Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па – за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман “Байстручка”, які робіцца культавым.
рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2013 г. , Францыя – Бельгія
У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).
00:15
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
01:15
рэж. Мар’юш Альбрыхоўскі (Mariusz Olbrychowski), 2008 г. , ЗША – Польшча
Сын генерал – губернатара акупаванай Польшчы Ганса Франка, распавядае пра сваю сям’ю, дзяцінства і пачуцці, якія носіць ён у сабе як дзіця нацыста. Каб даведацца больш пра свайго бацьку, Нікляс правёў значную частку свайго жыцця ў пошуках бацькавых сваякоў, сяброў, знаёмых і падначаленых. Падчас пошуку ён выявіў шмат невядомых фактаў, якія сведчылі пра бязлітаснасць генерал – губернатара. Большасць братоў і сясцёр Нікляса не падзяляюць ягонага погляду. На іхную думку, Ганс Франк быў невінаваты.
02:10
Глядзі таксама
Каментары