Schedule of day 2017/04/28


07:55

Госці студыі “Людскіх справаў” сышліся на тым, што апазіцыянераў у краіне пасля сакавіцкіх пратэстаўпабольшала. Адныя пераканаліся, што з дзеючай уладай кашы не зварыш, а ў другіх і той кашы нават няма. Дык што ёсць для нас вясна 2017? Пра гэта Алесь Залеўскі размаўляе з рэкардсменам па сутках паводле грамадскай дзейнасці Паўлам Вінаградавым і новай зоркай сакавіцкіх пратэстаў, цяпер ужо колішнім дармаедам, Максімам Філіповічам, які адбыў свой першы тэрмін

10:50
Уладзімір Пуцін ужо 15 гадоў паслядоўна карыстаецца падтрымкай большасці расейцаў. І чым больш яго крытыкуе Захад, тым вышэйшы мае рэйтынг, а пасля далучэння Крыму б’е рэкорды. Не пужае абвал рубля, або рост коштаў, і нават ізаляцыя Расеі ў Еўропе. Хто і за што любіць Пуціна. Як праяўляе сваю любоў? Колькі гатовыя знесці дзеля яго. Для таго, каб зразумець аўтарка фільму наведае тры розныя месцы – Маскву, Крым гэтак званую рускую глыбінку.
13:25

Госці студыі “Людскіх справаў” сышліся на тым, што апазіцыянераў у краіне пасля сакавіцкіх пратэстаўпабольшала. Адныя пераканаліся, што з дзеючай уладай кашы не зварыш, а ў другіх і той кашы нават няма. Дык што ёсць для нас вясна 2017? Пра гэта Алесь Залеўскі размаўляе з рэкардсменам па сутках паводле грамадскай дзейнасці Паўлам Вінаградавым і новай зоркай сакавіцкіх пратэстаў, цяпер ужо колішнім дармаедам, Максімам Філіповічам, які адбыў свой першы тэрмін

16:25
рэж. Яўген Шапчыц, 2014 г. , Беларусь
Рэактар 4-га энергаблоку Чарнобыльскай АЭС выбухнуў 26 красавіка 1986 года. Праз дзесяць дзён пасля аварыі ўсіх, хто жыў у радыусе 30 км ад электрастанцыі, выселілі. Свае дамы назаўжды пакінулі дзясяткі тысячаў людзей. Раз на год, на Радаўніцу, зона адкрытая для былых жыхароў адселеных вёсак, каб яны маглі наведаць магілы родных і правесці некалькі гадзінаў у родных месцах.
17:25
Толькі за сакавік, паводле праваабаронцаў, пад рэпрэсіі ў сувязі з акцыямі пратэсту трапіла тысяча мірных грамадзянаў. Пры гэтым калі напачатку ўлады пераследавалі выключна грамадскіх ды апазіцыйных актывістаў, то ўжо Дзень Волі ператварыўся ў сапраўдную акцыю запалохвання, скіраваную супраць усіх грамадзянаў наагул. З дэманстратыўнаю суворасцю ўзброеныя сілавікі хапалі старых, жанчын, журналістаў, выпадковых мінакоў і нават інвалідаў. Не зважаючы на тое, што напярэдадні акцыі 25 сакавіка ў Менску цэлы шэраг заходніх палітыкаў заявіў: сёлетні Дзень Волі мае зрабіцца тэстам для ўладаў Беларусі на здольнасць дамаўляцца і паводзіцца цывілізавана. Між тым, Лукашэнка ўсцяж разлічвае на бязмежнае трыванне ды прагматызм Еўразвязу і ЗША, а таму працягвае цвердзіць пра гатовасць да дыялогу ды як мага шчыльнейшую супрацу з Захадам.
18:55
Сын вясковага настаўніка з – пад Горадні цяжкаю працаю ў голад і холад вывучыўся і дарос да акадэміка. Жывучы ў Пецярбурзе, не забываўся свайго паходжання і да скону захоўваў народныя звычаі. Справаю жыцця зрабіў капітальную працу “Беларусы”, якая навукова давяла, што беларусы – народ, а не этнічная група, а іхная мова не расейскі дыялект. Таму пра яго не любяць узгадваць сённяшнія заходнерусісты.
19:10
У 2000-ыя ў розных мясцінах Беларусі, ушаноўваючы памяць патрыётаў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць краіны супраць бальшавіцкага тэрору, дэмакратычныя актывісты ўсталёўваюць памятныя знакі. У Глыбокім, дзе жылі знакавыя асобы беларускае гісторыі, дзеялі Саюз беларускіх патрыётаў і Саюз беларускае моладзі, дзе аж да пачатку 1950 – ых гг. быў актыўны антысавецкі супраціў, мясцовыя патрыёты ўсталявалі мемарыяльную шыльду ў гонар Клаўдзія Дуж-Душэўскага – сябра Ураду БНР, аўтара эскізу беларускага нацыянальнага сцяга, савецкага палітвязня. Шыльда правісела тры дні і была знятая ўладамі, кажуць, яна захоўваецца ў ЖКГ. Напэўна, да лепшых часоў. Але прыклад мясцовых актывістаў меў плён. Праз 4 гады ўлады паставілі на цэнтральнай плошчы гораду бюсты выбітных дзеячаў беларускае гісторыі ды культуры – Вацлава Ластоўскага, Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча, Іосіфа Корсака. У колішнім жа Віленскім краі дэмакратычныя актывісты ўсталёўвалі мемарыяльны знак і крыжы памяці расстралянага кіраўніка моладзевага антысавецкага падполля Расціслава Лапіцкага ды ўсіх ахвяраў камуністычнага тэрору. Улады знеслі крыжы ды пакаралі вялікімі штрафамі тых, хто іх паставіў – Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малярчука ды Аляксандра Наркевіча. Сведкі Уладзімір Скрабатун і Аляксей Сюдак.
21:25
Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца ў нашых суседзяў? Якія з беларускіх падзеяў мелі рэзананс у свеце?
22:05
23:10
Кранальная гісторыя кахання маладога нью – ёркскага спевака і дзяўчыны, пазбаўленай слыху. Яна натхняе хлопца на музыку, якой самая не можа чуць. Пасля таго, як заможная маці дзяўчыны перашкаджае маладзёнам бачыцца, тыя вымушаныя змагацца за свае пачуцці.
рэж. Жак Сэрвэн (Jacques Servin), Ігор Вамас (Igor Vamos), Лора Нікс (Laura Nix), 2014 г. , Нідэрланды – Данія – Нямеччына – ЗША
У ролях: Алэксія Рэсм’юсэн (Alexia Rasmussen), Кент Моран (Kent Moran), Фрэнк Уотсан (Frank Watson), Эрні Сабэла (Ernie Sabella), Сібіл Шэпэрд (Cybill Shepherd).
02:15
Глядзі таксама
Каментары