Schedule of day 2017/04/27


10:20
Толькі за сакавік, паводле праваабаронцаў, пад рэпрэсіі ў сувязі з акцыямі пратэсту трапіла тысяча мірных грамадзянаў. Пры гэтым калі напачатку ўлады пераследавалі выключна грамадскіх ды апазіцыйных актывістаў, то ўжо Дзень Волі ператварыўся ў сапраўдную акцыю запалохвання, скіраваную супраць усіх грамадзянаў наагул. З дэманстратыўнаю суворасцю ўзброеныя сілавікі хапалі старых, жанчын, журналістаў, выпадковых мінакоў і нават інвалідаў. Не зважаючы на тое, што напярэдадні акцыі 25 сакавіка ў Менску цэлы шэраг заходніх палітыкаў заявіў: сёлетні Дзень Волі мае зрабіцца тэстам для ўладаў Беларусі на здольнасць дамаўляцца і паводзіцца цывілізавана. Між тым, Лукашэнка ўсцяж разлічвае на бязмежнае трыванне ды прагматызм Еўразвязу і ЗША, а таму працягвае цвердзіць пра гатовасць да дыялогу ды як мага шчыльнейшую супрацу з Захадам.
10:55
рэж. Каманака Хітомі (Kamanaka Hitomi), 2014 г. , Японія
Дакументальны фільм, у якім рэжысёр паказвае падабенства трагедыі японскіх маці, на чыіх дзяцей уздзеяла радыяцыя ў Фукусіме, і трагедыі жанчын, маці ды дзяцей у Беларусі пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Доследы ўплыву катастрофы на здароўе да гэтага часу не пакідаюць абыякавым беларускае грамадства, японцы спрабуюць вучыцца ў нас.
12:55
16:20
Цёплае казінае малако штораніцы ці паўфабрыкаты з супермаркету? Свая лазня ці паход у начны клуб? У чым перавагі жыцця ў вёсцы новых гаспадароў? Якія яны, сучасныя фермеры ды ўладальнікі аграсядзібаў? Чым зарабляюць на жыццё і чаму аддаюць перавагу: стылізаванаму сурагату ці традыцыйнаму вясковаму ўкладу? Госця праграмы – новая гаспадыня, паспяховы маркетолаг Кацярына Голубева – Цітовіч, якая тры гады таму пераехала ў музей – сядзібу “Заброддзе”, уліўшыся ў сямю творцаў Цітовічаў, што жывуць у вёсцы ўжо 42 гады.
16:45
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
18:55
Госці студыі “Людскіх справаў” сышліся на тым, што апазіцыянераў у краіне пасля сакавіцкіх пратэстаўпабольшала. Адныя пераканаліся, што з дзеючай уладай кашы не зварыш, а ў другіх і той кашы нават няма. Дык што ёсць для нас вясна 2017? Пра гэта Алесь Залеўскі размаўляе з рэкардсменам па сутках паводле грамадскай дзейнасці Паўлам Вінаградавым і новай зоркай сакавіцкіх пратэстаў, цяпер ужо колішнім дармаедам, Максімам Філіповічам, які адбыў свой першы тэрмін
23:00
Уладзімір Пуцін ужо 15 гадоў паслядоўна карыстаецца падтрымкай большасці расейцаў. І чым больш яго крытыкуе Захад, тым вышэйшы мае рэйтынг, а пасля далучэння Крыму б’е рэкорды. Не пужае абвал рубля, або рост коштаў, і нават ізаляцыя Расеі ў Еўропе. Хто і за што любіць Пуціна. Як праяўляе сваю любоў? Колькі гатовыя знесці дзеля яго. Для таго, каб зразумець аўтарка фільму наведае тры розныя месцы – Маскву, Крым гэтак званую рускую глыбінку.
01:20
Глядзі таксама
Каментары