Schedule of day 2017/04/26


07:50
Цёплае казінае малако штораніцы ці паўфабрыкаты з супермаркету? Свая лазня ці паход у начны клуб? У чым перавагі жыцця ў вёсцы новых гаспадароў? Якія яны, сучасныя фермеры ды ўладальнікі аграсядзібаў? Чым зарабляюць на жыццё і чаму аддаюць перавагу: стылізаванаму сурагату ці традыцыйнаму вясковаму ўкладу? Госця праграмы – новая гаспадыня, паспяховы маркетолаг Кацярына Голубева – Цітовіч, якая тры гады таму пераехала ў музей – сядзібу “Заброддзе”, уліўшыся ў сямю творцаў Цітовічаў, што жывуць у вёсцы ўжо 42 гады.
08:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
10:20
рэж. Леанід Міндлін, 2016 г. , Беларусь
Самаадданая праца, якая дапамагла дзясяткам тысяч маленькіх беларусаў. Дзейнасць фонду “Дзецям Чарнобылю” ўплеценая ў беларускую найноўшую гісторыю. Яго заснавальнік, Генадзь Грушавы, дапамагаючы іншым, сам захварэў на прамянёвую хваробу. Аднак, насуперак усім перашкодам, дзякуючы людской неабыякавасці сябрам фонду ўдалося зрабіць тое, што здавалася немагчымым – ацаліць дзіцячыя жыцці.
11:05
Хлопцы з познанскіх вуліцаў прагнулі свабоды. Са зброяй у руках яны змагаліся з камуністычнай уладай у час, калі прафзвязнікі з заводаў Цэґельскага ды іншыя, якія дамагаліся выканання ўмоваў, датычных стандартаў працы ды заробкаў, сышлі дадому. Пра познанскія падзеі апавядаюць былыя сябры прафесійных звязаў з некалькіх прадпрыемстваў, група баевікоў пад кіраўніцтвам Януша Куляса на мянушку Эдзі Полё, хлопцы з познанскіх скрыжаванняў, колішнія студэнты ды іншыя. Яны ўсе змагаліся супраць сістэмы і савецкага дамінавання.
рэж. Славомір Кёлер (Sławomir Koehler), 2016 г. , Польшча
11:40
Расейскія прапагандысты, што заязджаюць у Менск з гастролямі, дазваляюць сабе публічныя выказванні, быццам бальшыня беларускіх вайскоўцаў ды праваахоўнікаў насамрэч спадзяюцца на аб’яднанне Беларусі і Расеі ды мараць служыць у войску гэтай вялікай Расеі. Ці так гэта? На жаль, некаторыя асобныя назіранні і факты сведчаць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі праявіцца магутная пятая калона, якая падмацуе агрэсіўныя дзеянні звонку. Стварэнне вайсковых камісіяў Беларускага нацыянальнага кангрэсу мае на мэце ўмацаваць нацыянальны кампанент беларускага войска, а таксама наладзіць шчыльны кантроль над працэсамі, што там адбываюцца. Ці будзе плён ад гэтае працы? Улады дэманструюць абыякавасць, не разумеючы, што нават сваім бяздзеяннем пілуюць сук, на якім сядзяць.
13:20
Цёплае казінае малако штораніцы ці паўфабрыкаты з супермаркету? Свая лазня ці паход у начны клуб? У чым перавагі жыцця ў вёсцы новых гаспадароў? Якія яны, сучасныя фермеры ды ўладальнікі аграсядзібаў? Чым зарабляюць на жыццё і чаму аддаюць перавагу: стылізаванаму сурагату ці традыцыйнаму вясковаму ўкладу? Госця праграмы – новая гаспадыня, паспяховы маркетолаг Кацярына Голубева – Цітовіч, якая тры гады таму пераехала ў музей – сядзібу “Заброддзе”, уліўшыся ў сямю творцаў Цітовічаў, што жывуць у вёсцы ўжо 42 гады.
13:50
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
15:50
У Чарнобыльскай зоне аднаўляецца жыццё – на пачатку 2014 года на Гомельшчыне тэрыторыю зоны скарацілі на 7 тыс. га. У вёскі пачалі вяртацца жыхары. Адначасова на поўначы краіны, усяго за 50 км ад еўразвязаўскай Вільні, пад Астраўцом, пачынаецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Аўтары фільму спрабуюць адказаць на пытанне: ці бяспечная гэтая тэрыторыя для пабудовы АЭС?
16:35
рэж. Леанід Міндлін, 2016 г. , Беларусь
Самаадданая праца, якая дапамагла дзясяткам тысяч маленькіх беларусаў. Дзейнасць фонду “Дзецям Чарнобылю” ўплеценая ў беларускую найноўшую гісторыю. Яго заснавальнік, Генадзь Грушавы, дапамагаючы іншым, сам захварэў на прамянёвую хваробу. Аднак, насуперак усім перашкодам, дзякуючы людской неабыякавасці сябрам фонду ўдалося зрабіць тое, што здавалася немагчымым – ацаліць дзіцячыя жыцці.
17:10
Расейскія прапагандысты, што заязджаюць у Менск з гастролямі, дазваляюць сабе публічныя выказванні, быццам бальшыня беларускіх вайскоўцаў ды праваахоўнікаў насамрэч спадзяюцца на аб’яднанне Беларусі і Расеі ды мараць служыць у войску гэтай вялікай Расеі. Ці так гэта? На жаль, некаторыя асобныя назіранні і факты сведчаць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі праявіцца магутная пятая калона, якая падмацуе агрэсіўныя дзеянні звонку. Стварэнне вайсковых камісіяў Беларускага нацыянальнага кангрэсу мае на мэце ўмацаваць нацыянальны кампанент беларускага войска, а таксама наладзіць шчыльны кантроль над працэсамі, што там адбываюцца. Ці будзе плён ад гэтае працы? Улады дэманструюць абыякавасць, не разумеючы, што нават сваім бяздзеяннем пілуюць сук, на якім сядзяць.
18:00
21:25
Толькі за сакавік, паводле праваабаронцаў, пад рэпрэсіі ў сувязі з акцыямі пратэсту трапіла тысяча мірных грамадзянаў. Пры гэтым калі напачатку ўлады пераследавалі выключна грамадскіх ды апазіцыйных актывістаў, то ўжо Дзень Волі ператварыўся ў сапраўдную акцыю запалохвання, скіраваную супраць усіх грамадзянаў наагул. З дэманстратыўнаю суворасцю ўзброеныя сілавікі хапалі старых, жанчын, журналістаў, выпадковых мінакоў і нават інвалідаў. Не зважаючы на тое, што напярэдадні акцыі 25 сакавіка ў Менску цэлы шэраг заходніх палітыкаў заявіў: сёлетні Дзень Волі мае зрабіцца тэстам для ўладаў Беларусі на здольнасць дамаўляцца і паводзіцца цывілізавана. Між тым, Лукашэнка ўсцяж разлічвае на бязмежнае трыванне ды прагматызм Еўразвязу і ЗША, а таму працягвае цвердзіць пра гатовасць да дыялогу ды як мага шчыльнейшую супрацу з Захадам.
22:00
рэж. Каманака Хітомі (Kamanaka Hitomi), 2014 г. , Японія
Дакументальны фільм, у якім рэжысёр паказвае падабенства трагедыі японскіх маці, на чыіх дзяцей уздзеяла радыяцыя ў Фукусіме, і трагедыі жанчын, маці ды дзяцей у Беларусі пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Доследы ўплыву катастрофы на здароўе да гэтага часу не пакідаюць абыякавым беларускае грамадства, японцы спрабуюць вучыцца ў нас.
01:25
Глядзі таксама
Каментары