Schedule of day 2017/04/25


07:00
На свеце яшчэ існуюць Богам забытыя месцы, дзе людзі жывуць у ізаляцыі, практычна не падтрымліваючы аніякіх кантактаў з вонкавым светам. Але ў Беларусі, інтэграванай у цывілізацыйныя працэсы, такіх месцаў практычна не засталося…
08:05
Акцыі, гульні, “бонсцікі”: як пазбегчы выдаткаў на непатрэбнае? Спартовыя залы ды фітнес – клубы: дзе яшчэ ёсць нішы для бізнесу? Набыў тавар танна, а ўвезці не даюць: як працуе беларуская мытня?
08:25
Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца ў нашых суседзяў? Якія з беларускіх падзеяў мелі рэзананс у свеце?
10:35
Сын вясковага настаўніка з – пад Горадні цяжкаю працаю ў голад і холад вывучыўся і дарос да акадэміка. Жывучы ў Пецярбурзе, не забываўся свайго паходжання і да скону захоўваў народныя звычаі. Справаю жыцця зрабіў капітальную працу “Беларусы”, якая навукова давяла, што беларусы – народ, а не этнічная група, а іхная мова не расейскі дыялект. Таму пра яго не любяць узгадваць сённяшнія заходнерусісты.
10:50
“Закуліснае” жыццё трупы чыкагскага балету “Joffrey”. Грань паміж дакументальнымі кадрамі і мастацкімі амаль не заўважная. Мы трапляем у залы, дзе за станком адточваюць сваю тэхніку артысты, дзе да знямогі і спрэчак рэпетуюцца новыя сцэны. Становімся сведкамі абмеркаванняў новых інсцэнізацыяў у аўдыторыі для нарадаў ці ў кабінеце патрабавальнага дырэктара Альбэрта Антанэллі. На экране дэманструюцца вынікі цяжкае працы – фрагменты маляўнічых балетаў. Але за ўсім гэтым крыецца асабістае жыццё кожнага артыста, дзе ёсць месца каханню, рэўнасці, зайздрасці, жартам і забавам, імкненню да кар’ернага росту, роспачы ды небяспецы… І ўсё ж мастацтва танцу – перадусім.
рэж. Робэрт Oлтмэн (Robert Altman), 2003 г. , ЗША
У ролях: Ніў Кэмпбэл (Neve Campbell), Джэймз Фрэнка (James Franco), Мэлкам МакДаўэл (Malcolm McDowell), Барбара Э. Робэртсан (Barbara E. Robertson), Сузі К’юсак (Susie Cusack), Ўільям Дык (William Dick).
12:40
рэж. Адам Галін, 2011 г. , Беларусь
Фільм “Дзень памінання” распавядае пра некалі вялікую і прыгожую вёску Будзішча, што на мяжы Беларусі і Расіі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС амаль усе жыхары вёскі былі адселены. Некалькі старых ды хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі, засталіся жыць ў Будзішчах. Прагажосць прыроды, каларыт мясцовых жыхароў, наяўнасць святой крыніцы зачаравалі японскіх кінадакументалістаў, выпадкова завітаўшых у 2001 годзе ў вёску. Японскі рэжысёр Сейшы Матахашы зрабіў некалькі вялікіх фільмаў пра Будзішча (самы вядомы і ўшанаваны – “Аляксей і крыніца”). Недзе ў 2005 годзе прыехалі японцы зноў у Будзішча і пахавалі нешта пад старой грушай, ля крыніцы. З таго часу існуе ў вёсцы легенда, што пад грушкай пахавалі прах японскага рэжысёра, якому так спадабалася беларуская вёска… Толькі на Радуніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішча: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, нагадаць “як японцы кіно здымалі”. Жыццё паціху уцякае з гэтага месца. Вельмі хутка здымаць тут можна будзе толькі віры ў крыніцы.
13:10
рэж. Ахтэм Сэйтаблаеў (Ахтем Сейтаблаев), 2013 г. , Украіна
У фільме, назва якога з крымска – татарскай мовы Qaytarma, азначае Вяртанне, апавядаецца пра трагічную старонку ў гісторыі крымска – татарского народу 18 траўня 1944 года даце пачатку сталінскай аперацыі па дэпартацыі крымскіх татараў з іх роднай зямлі. У цэнтры сюжэту славуты ваенны лётчык, гвардыі маёр, двойчы Герой Савецкага Саюзу Ахмет – Хан Султан.
15:55
рэж. Зэбаст’ян Дэнгарт (Sebastian Dehnhardt) і Матыяс Шміт (Matthias Schmidt), 2014 г. , Нямеччына
Падзеі мірнае рэвалюцыі 1989 года ў Нямеччыне асвятляюцца праз аповеды сведкаў, якія разам з тысячамі іншых уцекачоў з ГДР знайшлі прытулак у заходненямецкай амбасадзе ў Празе, чакаючы дазволу на выезд у ФРГ. Увечары 30 верасня федэральны міністр замежных справаў Ганс – Дытрых Ґеншэр паведаміў, што выезд магчымы, і напружанае, але ў выніку паспяховае падарожжа на свабоду пачалося…
18:55
Цёплае казінае малако штораніцы ці паўфабрыкаты з супермаркету? Свая лазня ці паход у начны клуб? У чым перавагі жыцця ў вёсцы новых гаспадароў? Якія яны, сучасныя фермеры ды ўладальнікі аграсядзібаў? Чым зарабляюць на жыццё і чаму аддаюць перавагу: стылізаванаму сурагату ці традыцыйнаму вясковаму ўкладу? Госця праграмы – новая гаспадыня, паспяховы маркетолаг Кацярына Голубева – Цітовіч, якая тры гады таму пераехала ў музей – сядзібу “Заброддзе”, уліўшыся ў сямю творцаў Цітовічаў, што жывуць у вёсцы ўжо 42 гады.
19:20
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
21:25
рэж. Яўген Шапчыц, 2014 г. , Беларусь
Рэактар 4 – га энергаблоку Чарнобыльскай АЭС выбухнуў 26 красавіка 1986 года. Праз дзесяць дзён пасля аварыі ўсіх, хто жыў у радыусе 30 км ад электрастанцыі, выселілі. Свае дамы назаўжды пакінулі дзясяткі тысячаў людзей. Раз на год, на Радаўніцу, зона адкрытая для былых жыхароў адселеных вёсак, каб яны маглі наведаць магілы родных і правесці некалькі гадзінаў у родных месцах.
21:40
Вынаходнікі, бібліятэкары, навукоўцы, пісьменнікі, бізнесоўцы, юрысты і проста інтэрнэт-карыстальнікі: усе яны з розных бакоў абмяркоўваюць у фільме дасягненні ды перспектывы праекту «Google Books». Для адных гэта рэалізацыя даўняе мары пра стварэнне ўсясветнай бібліятэкі, што ахапіла б усе наяўныя веды чалавецтва. Для другіх – спроба стварэння штучнага інтэлекту. Для трэціх – адзін з выпадкаў масавага інтэрнэт-пірацтва. Для чацвёртых – небяспечны прэцэдэнт, які засяроджвае ў руках адной карпарацыі нечуваную ўладу над светам. Хто з іх мае рацыю?
23:15
Легендарны Лявон Вольскі разам з музыкамі з Нарвегіі прэзентуе свой новы альбом “Псіхасаматыка”. На канцэрце з дзвюх частак прагучаць песні як з новага альбому, гэтак і найлепшыя песні мінулых гадоў. Канцэрт адбыўся ў клубе “Loftas” у Вільні.
02:05
Глядзі таксама
Каментары