Schedule of day 2017/04/21


07:55
Мотааматары – мы ім трошку нават зайздросцім смеласці. Але не тады, калі яны праносяцца ля нашых вокнаў.
У Беларусі дзясяткі тысяч грамадзянаў называюць сябе байкерамі, ці аматарамі двухколавых. Толькі на закрыцці апошняга мотасезону ў Менску прыняло ўдзел 4 тысяч байкераў. І дайце веры, ім таксама ёсць што сказаць? Хоць бы пра тое, што амаль палова з усіх загінулых на дарогах – гэта матацыклісты.
10:25
Як жывуць былыя гараджане ў сельскай мясцовасці? “Лагер актыўнай рэабілітацыі” – першы крок інвалідаў да самастойнага жыцця. Бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей – інвалідаў, прыраўнялі да тых, хто ніколі не працаваў.
10:45
У свой мядовы месяц Анна і Мат’ё выпраўляюцца ў Турцыю. З камерай у руках яны ідуць шляхам Карапэта, армянскага дзеда Мат’ё, які ацалеў у час жахлівай трагедыі генацыду 1915 г. У Турцыі пра генацыд армян казаць небяспечна, але героі стужкі хочуць даведацца, як туркі бачаць турэцкі ўдзел ў трагедыі 1915 г.
13:45
Мотааматары – мы ім трошку нават зайздросцім смеласці. Але не тады, калі яны праносяцца ля нашых вокнаў.
У Беларусі дзясяткі тысяч грамадзянаў называюць сябе байкерамі, ці аматарамі двухколавых. Толькі на закрыцці апошняга мотасезону ў Менску прыняло ўдзел 4 тысяч байкераў. І дайце веры, ім таксама ёсць што сказаць? Хоць бы пра тое, што амаль палова з усіх загінулых на дарогах – гэта матацыклісты.
16:20
Некалькі разоў на год суполка менскіх вішнаітаў прыхільнікаў аднаго з індуісцкіх веранняў зарганізоўвае выступы па ўсёй краіне для распаўсюду ведаў пра сваё вызнанне. Яны сустракаюцца з людзьмі з самых розных слаёў грамадства, каб паказаць, як можна змяніць сваё жыццё да лепшага.
рэж. Мікалай Мамінаў, 2015 г. , Беларусь
17:25
Гарачая вясна – 2017 пачала павышаць тэмпературу яшчэ з сярэдзіны лютага разам з першымі акцыямі пратэсту супраць гэтак званага дэкрэту аб дармаедстве. Пры гэтым і ўлады, і апазіцыю знянацку заспелі найперш рэгіёны, дзе на вуліцы выходзіла людзей часам не менш, а то і больш, чымся ў сталіцы. Геаграфія Маршаў недармаедаў ды абураных беларусаў ахапіла літаральна ўсю краіну, пры гэтым шмат у якіх гарадах масавыя выступы сталіся ці не першымі акцыямі пратэсту за апошнія дваццаць гадоў. І сапраўды народнымі, улічваючы склад іх удзельнікаў. Ці не таму Лукашэнка, які гэтак любіць паўтараць пра сваю ненахіляльнасць, пайшоў на беспрэцэдэнтны крок, прыпыніўшы дзеянне скандальнага дэкрэту да наступнага года? Вось толькі выпусціць усю гнеўную пару толькі праз адную дзірачку наўрад ці ўдасца. Антыдармаедскія акцыі пратэсту былі, бадай, толькі ў самым іх пачатку, хутка яны набралі куды больш маштабнае эканамічнае ды сацыяльна – палітычнае гучанне. Бадай, галоўным патрабаваннем вясновых выступаў зрабілася адстаўка Лукашэнкі ды правядзенне свабодных і сумленных выбараў у краіне.
18:55
Мястэчка за 30 км ад Горадні пачыналася ў далёкім XV ст. як гаспадарскі двор. У XVII ст. на полі заклалі заранёў распланаванае і размеранае мястэчка, якое пачало разрастацца. Расейцы, захапіўшы Гарадзеншчыну, аддалі Скідзель у прыватнае валоданне ўдаве князя Чацвярцінскага, павешанага за здраду ў Варшаве паўстанцамі Касцюшкі. Скідзельцы раптам з вольных людзей ператварыліся ў прыгонных сялянаў і праз усё XIX ст. змагаліся за свае правы. У верасні 1939 г. мясцовыя беларускія патрыёты паднялі антыпольскае паўстанне, але трапілі пад карную аперацыю.
19:10
У першае дзесяцігоддзе ХХІ ст. улады Беларусі менавіта турмамі затыкалі рот кожнаму, хто асмельваўся публічна выказаць сваё меркаванне. А за кратамі людзей спрабавалі ламаць катаваннямі. Што такое катаванне ў беларускіх турмах, напоўніцу спазнаў палітык, літаратар, бізнесовец Андрэй Клімаў, якога тройчы знявольвалі за перакананні ды апазіцыйныя дзеянні. Ён і сведчыць пра метады і спосабы катаванняў у беларускіх турмах на прыкладзе Мазырскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, якую палітык называе пеклам. Вы пачуеце паказанні і былых палітвязняў: Алеся Кіркевіча ды Аляксандра Класкоўскага, асуджаных за ўдзел у Плошчы – 2010. Падсумоўвае размову праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Ён падкрэслівае, што беларускія і замежныя праваабаронцы, міжнародныя структуры ды арганізацыі шматразова патрабавалі і патрабуюць ад уладаў наладзіць правяранне ў турмах краіны ды спыніць фізічныя і маральныя здзекі з людзей. Аднак іхных галасоў рэжым дасюль не пачуў.
21:25
Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца ў нашых суседзяў? Якія з беларускіх падзеяў мелі рэзананс у свеце?
22:05
Стужка расследуе з’яўленне новае Расеі, паказвае пашырэнне расейскага ўплыву на аснове страху і фобіяў з мінулага ды фальшывага пачуцця пагрозы. З 2008 г. , пасля вайны з Грузіяй, Расея пачала будаваць новую мадэль уздзеяння на міжнароднай арэне – гібрыдную вайну, калі ваенныя дзеянні спалучаюцца са змаганнем за сэрцы ды розумы. Аўтар даследуе механізмы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў Расеі, каб выйграць інфармацыйнае супрацьстаянне як у краіне, гэтак і за мяжою. Вы пабачыце ў дзеянні два інструменты, якія выкарыстоўвае Крэмль: расейскую прапагандысцкую машыну ды войска “пяхотнікаў” у выглядзе міжнароднай сеткі псеўда – НДА, якія фінансуюцца з расейскага бюджэту з адзінаю мэтаю – служыць інтарэсам расейскае вонкавае палітыкі. Прапаганда сее настальгію па СССР сярод расейскамоўнае дыяспары за мяжой і спрабуе заблытаць заходнюю грамадскую думку.
рэж. Юрыс Пакалнінш (Juris Pakalni), 2016 г. , Латвія – Эстонія – Літва
23:00
“Закуліснае” жыццё трупы чыкагскага балету “Joffrey”. Грань паміж дакументальнымі кадрамі і мастацкімі амаль не заўважная. Мы трапляем у залы, дзе за станком адточваюць сваю тэхніку артысты, дзе да знямогі і спрэчак рэпетуюцца новыя сцэны. Становімся сведкамі абмеркаванняў новых інсцэнізацыяў у аўдыторыі для нарадаў ці ў кабінеце патрабавальнага дырэктара Альбэрта Антанэллі. На экране дэманструюцца вынікі цяжкае працы – фрагменты маляўнічых балетаў. Але за ўсім гэтым крыецца асабістае жыццё кожнага артыста, дзе ёсць месца каханню, рэўнасці, зайздрасці, жартам і забавам, імкненню да кар’ернага росту, роспачы ды небяспецы… І ўсё ж мастацтва танцу – перадусім.
рэж. Робэрт Oлтмэн (Robert Altman), 2003 г. , ЗША
У ролях: Ніў Кэмпбэл (Neve Campbell), Джэймз Фрэнка (James Franco), Мэлкам МакДаўэл (Malcolm McDowell), Барбара Э. Робэртсан (Barbara E. Robertson), Сузі К’юсак (Susie Cusack), Ўільям Дык (William Dick).
02:15
Глядзі таксама
Каментары