Schedule of day 2017/04/17


08:05
У Беларусі кожны год з’яўляюцца дзясяткі вынаходстваў. Але адзінкі з іх трапляюць у кола агляду дзяржавы. Не зважаючы на тое, што беларускае заканадаўства дае магчымасці прасоўваць вынайдзеныя прадукты, шмат каму патрэбныя вынаходствы не даходзяць да патэнцыйных спажывальнікаў.
08:40
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
09:15
Па Беларусі штораніцы разліваецца звон тысячы званоў. Праваслаўныя і каталіцкія, старыя і зусім новыя. Ад самых нізкіх басоў да найвышэйшых гукаў, амаль нячутных чалавечага вуху. У адной з менскіх цэркваў дзеіць адзіная ў краіне школа званароў. Кіруе ёю Багдан Бярозкін, з адукацыі музыка. Ужо шмат гадоў школа ні на дзень не спыняе сваёй дзейнасці. Не так даўно з яе сценаў выйшлі чарговыя дыпламаваныя званары, а ў інтэрнаце мы бачым новыя твары, для якіх гук званоў пакуль застаецца таямніцаю. Яшчэ большая таямніца – нараджэнне звона; маем магчымасць паназіраць за гэтым працэсам: у Менску працуе прадпрыемства, якое спецыялізуецца ў адліванні званоў – і для цэркваў, і для касцёлаў. І вяртаемся да школы званароў. Тут на адмысловых мацаваннях вісяць званы – вялікія і малыя; кожны з іх прывязаны вяроўкаю да понажаў. Тут будучыя званары знаёмяцца з сакрэтамі гукаў.
09:45
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
11:15
рэж. Томас Шэфэр (Thomas Schaefer), 2008 г. , Нямеччына
Чым было хрысціянства ў раннія часы? Якім уяўлялі Ісуса – Сына Божага? Якімі былі прычыны пераможнага шэсця хрысціянства? Чым вера першых хрысціянаў адрознівалася ад сучаснай? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў катакомбах Вечнага гораду. Катакомбы – унікальная крыніца для даследнікаў, бо ніводнага дому, ніводнага касцёлу, збудаванага ў першыя стагоддзі тады яшчэ маладой рэлігіі, да нашага часу не захавалася.
12:15
Апошнімі гадамі па рынку наркотыкаў у Беларусі нанеслі моцны ўдар. Аднак пад раздачу трапілі сотні падлеткаў, якіх прызналі наркадылерамі і кінулі за краты на 6, 8, 12 гадоў. Ці справядліва даваць такія тэрміны за палову грама наркотыку? І кім выйдзе такі падлетак пасля 10 гадоў за кратамі?..
13:00
рэж. Робэрт Олтмэн (Robert Altman), 1992 г. , ЗША
Чыноўнік галівудскай кінастудыі Ґрыфін Міл вызначае, якія з прапанаваных сцэнароў запусціць у вытворчасць. У яго сотні ворагаў, бо большасці праектаў ён вымушаны казаць “не”. Міл пачынае атрымліваць паштоўкі з пагрозамі ад невядомага сцэнарыста.
15:00
Неймаверныя гісторыі людзей, у жыцці якіх здарыўся цуд або якія былі сведкамі цуду. Гэта расповед не проста пра цудоўныя здарэнні, але і пра тое, як героі пераасэнсавалі сваё жыццё. Што цяпер яны лічаць найважнейшым, а што – неістотным? Альбэрт Шулчыньскі, выздараўленне якога прызнала Кангрэгацыя ў справах кананізацыі, што прычынілася да кананізацыі брата Альбэрта Хмелёўскага. Крыстына Бандык, якая адужала дзякуючы апецы сястры Бэрнардыны Яблоньскай. Сужэнства Макарэвічаў, дачка якіх была ў агоніі пасля аўтамабільнай аварыі ды выздаравела, паводле бацькоў, дзякуючы малітвам перад абразом Маці Божай Ружанастоцкай…
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), 2015 г. , Польшча
15:50
Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнаю – прыродаю ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечкі. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць. Аднак мясцовым жыхарам, адміністрацыі ды старшыні калгасу не падабаецца незалежны лад жыцця маладое сямі, іхнае адкрытае ігнараванне агульных правілаў жыцця ў вёсцы ды гадоўлі жывёлы. Шэраг судовых справаў стамляюць Сямёна, ягоны відэаблог напаўняецца сарказмам у дачыненні ранейшых ілюзіяў пра рамантычнае жыццё на прыродзе, малітвы да Бога ўжо не дапамагаюць, і селянін пастанаўляе пайсці на рэзкі крок – галадаванне. У барацьбе з беларускаю судоваю сістэмаю гэта здаецца яму адзіным шанцам хоць неяк быць пачутым. Так ці інакш, галадаванне ператвараецца не столькі ў сацыяльны пратэст, колькі ў выпрабаванне сілы духу, веры ды любові.
рэж. Андрэй Куціла, 2017 г. , Беларусь
16:40
Кранальная гісторыя пра Яна Паўла II ва ўспамінах ягоных найбліжэйшых працаўнікоў. Яны распавядаюць, што цешыла Папу, пра ягонае стаўленне да палякаў, а таксама пра цяжкую хваробу і змаганне з ёю.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), Ёанна Лінчук (Joanna Linczuk), 2005 г. , Польшча
17:40
У адказ на акцыі пратэсту рэжым Лукашэнкі кідае змагароў за свабоду і незалежнасць краіны ў турмы. Гэтак у час ягонага прэзідэнцтва толькі ў турме на завулку Акрэсціна былі ў зняволенні тысячы ўдзельнікаў апазіцыйнага дэмакратычнага руху. Туды ў 2006 г. напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў цягам аднаго тыдня прэвентыўна пасадзілі 1760 чалавек. І калі праз некалькі дзён намётавы лагер пратэсту разагналі ды аўтазакі з новаю партыяй людзей скіраваліся да вязніцы, там ужо не было месцаў. Праз Акрэсціна прайшла моладзь, а таксама шмат хто з выбітных людзей мастацтва, навукі, літаратуры. Ля гэтай турмы адбыліся сотні пікетаў з патрабаваннем выпусціць зняволеных, ля яе сценаў пад бел – чырвона – белымі сцягамі і воклічамі “Жыве Беларусь!” сустракалі вызваленых вязняў. Турма ж на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе звычайна да суду трымаюць сур’ёзных крымінальных злачынцаў, яшчэ з часоў антырасейскіх паўстанняў 1831 і 1863 гг. здабыла славу палітычнага астрогу. У найноўшы час праз яе прайшлі самыя небяспечныя з гледзішча рэжыму яго апаненты: прэм’ер – міністр Міхаіл Чыгір і прафесар Юрый Хадыка, міністр Васіль Лявонаў ды надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Міхаіл Марыніч, мастак Рыгор Кійко і бізнесовец Андрэй Клімаў, марскі афіцэр Валер Шчукін і студэнт Андрэй Кім… Паводле крымінальных справаў сядзелі апазіцыйныя лідары і ў турмах Віцебску, Глыбокага, Шклова, Полацку. У Беларусі свабоднай думцы ды сумленню заўсёды знаходзіцца месца за кратамі і калючым дротам. Сведкі – Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Наста Дашкевіч, Мікіта Ліхавід.
19:05
Чаго чакаць, калі едзеш працаваць за мяжу? Як ствараюць тавары і паслугі ў сексуальнай сферы? Рэальнае бездарожжа: ці паўсюдна можна даехаць да свайго дому?
21:25
Мястэчка за 30 км ад Горадні пачыналася ў далёкім XV ст. як гаспадарскі двор. У XVII ст. на полі заклалі заранёў распланаванае і размеранае мястэчка, якое пачало разрастацца. Расейцы, захапіўшы Гарадзеншчыну, аддалі Скідзель у прыватнае валоданне ўдаве князя Чацвярцінскага, павешанага за здраду ў Варшаве паўстанцамі Касцюшкі. Скідзельцы раптам з вольных людзей ператварыліся ў прыгонных сялянаў і праз усё XIX ст. змагаліся за свае правы. У верасні 1939 г. мясцовыя беларускія патрыёты паднялі антыпольскае паўстанне, але трапілі пад карную аперацыю.
21:45
рэж. Робэрт Олтмэн (Robert Altman), 1992 г. , ЗША
Чыноўнік галівудскай кінастудыі Ґрыфін Міл вызначае, якія з прапанаваных сцэнароў запусціць у вытворчасць. У яго сотні ворагаў, бо большасці праектаў ён вымушаны казаць “не”. Міл пачынае атрымліваць паштоўкі з пагрозамі ад невядомага сцэнарыста.
01:10
Глядзі таксама
Каментары