Schedule of day 2017/04/15


07:55
Адзін з самых прыгожых і найлепей захаваных касцёлаў у Беларусі быў часткай буйнога езуіцкага комплексу, паўсталага ў цэнтры Гародні ў 17 18 ст. Акрамя касцёла, захавалася аптэка канца 17 ст. , будынак калегіума, дзе зараз самая жорсткая турма ў Беларусі. Касцёл ў імя святога Францішка Ксаверыя слаўны сваёй аздобай: шэдэўральнымі алтарамі і ажным з найстарэйшых у Еўропе дзеючых гадзіннікаў, які паходзіць з 16 ст.
08:10
У адказ на акцыі пратэсту рэжым Лукашэнкі кідае змагароў за свабоду і незалежнасць краіны ў турмы. Гэтак у час ягонага прэзідэнцтва толькі ў турме на завулку Акрэсціна былі ў зняволенні тысячы ўдзельнікаў апазіцыйнага дэмакратычнага руху. Туды ў 2006 г. напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў цягам аднаго тыдня прэвентыўна пасадзілі 1760 чалавек. І калі праз некалькі дзён намётавы лагер пратэсту разагналі ды аўтазакі з новаю партыяй людзей скіраваліся да вязніцы, там ужо не было месцаў. Праз Акрэсціна прайшла моладзь, а таксама шмат хто з выбітных людзей мастацтва, навукі, літаратуры. Ля гэтай турмы адбыліся сотні пікетаў з патрабаваннем выпусціць зняволеных, ля яе сценаў пад бел – чырвона – белымі сцягамі і воклічамі “Жыве Беларусь!” сустракалі вызваленых вязняў. Турма ж на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе звычайна да суду трымаюць сур’ёзных крымінальных злачынцаў, яшчэ з часоў антырасейскіх паўстанняў 1831 і 1863 гг. здабыла славу палітычнага астрогу. У найноўшы час праз яе прайшлі самыя небяспечныя з гледзішча рэжыму яго апаненты: прэм’ер – міністр Міхаіл Чыгір і прафесар Юрый Хадыка, міністр Васіль Лявонаў ды надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Міхаіл Марыніч, мастак Рыгор Кійко і бізнесовец Андрэй Клімаў, марскі афіцэр Валер Шчукін і студэнт Андрэй Кім… Паводле крымінальных справаў сядзелі апазіцыйныя лідары і ў турмах Віцебску, Глыбокага, Шклова, Полацку. У Беларусі свабоднай думцы ды сумленню заўсёды знаходзіцца месца за кратамі і калючым дротам. Сведкі – Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Наста Дашкевіч, Мікіта Ліхавід.
12:15
Кошт нерухомасці ўпаў: як гэта закране звычайных людзей? Што такое адукацыйная франшыза, і каму яна можа быць карысная? Пашкоджанне на вытворчасці: што належыць пацярпеламу, і як гэтага дамагацца?
13:15
Для каго сёлетні Дзень Волі і стаўся святам, дык гэта, бадай, для сілавікоў. Змушаныя стрымлівацца яшчэ ад моманту адмены заходніх санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ў лютым мінулага года, 25 сакавіка сёлета сілавікі зладзілі сабе Дзень вольнасці ад якіх – колечы законаў ды маралі. Брутальныя затрыманні сотняў мірных грамадзянаў, як пратэстоўцаў, гэтак і выпадковых мінакоў, а таксама дэманстрацыя найноўшага ўзбраення і тэхнікі, прымеркаванай для здушэння якога – колечы іншадумства сведчаць толькі пра адно: злачынцы ў форме, а таксама іх памагатыя ў цывільным абсалютна не баяліся пакарання. Вось толькі ў чым прычына гэткай смеласці тут меркаванні экспертаў разыходзяцца: ці то Лукашэнка дазволіў чыніць беззаконне, ці то наадварот сілавікі, адчуўшы ўласную моц, пачынаюць дзейнічаць, не азіраючыся на кіраўніка краіны.
14:25
Айцец Ежы Тамзіньскі – чалавек – легенда, адная з самых захапляльных постацяў Каталіцкага Касцёлу ў Польшчы. Браў удзел у Другім Ватыканскім саборы, сустракаўся з Папамі Рымскімі Піюсам XII, Янам XXIII, Паўлам VI, Янам Паўлам II і Бэнэдыктам XVI. Размаўляў з адным з найвядомейшых манахаў у свеце – святым айцом Піё. Народжаны ў 1918 г. , ён тройчы рабіўся прыёрам кляштару паўлінаў у Чэнстахове. Айцец распавядае пра драматычны лёс кляштара на Яснай Ґуры ў часе Другой сусветнай вайны і пасля яе, а таксама пра цяжкі час для Каталіцкага Касцёлу ў камуністычнай Польшчы.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), 2014 г. , Польшча
16:50
У найменшым горадзе Беларусі – Дзісне – жывуць паўтары тысячы чалавек. Хто б мог падумаць, што калісьці гэты горад быў павятовым і раённым цэнтрам, значным гандлёвым ды рамесніцкім местам, да вайны там жылі 11 тысячаў чалавек. Што прывяло да заняпаду Дзісны, чым сёння жыве горад і якія яго перспектывы – даведаемся ў мясцовых жыхароў. Там сустрэнемся з краязнаўцам Пятром Баговічам, пагутарым з былым старэйшынам гораду, сябрам ініцыятыўнае групы аднаўлення Дзісны Фадзеем Шымуковічам і завітаем у госці да протаіерэя Генадзя Каранеўскага, які сваім прыкладам паказвае, што аднавіць Дзісну можна. На наступны дзень паедзем у іншы невялікі горад Беларусі непадалёк – Верхнядзвінск. Там нас чакае мастак Валеры Счастны.
18:05
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Маладая маці Сьюзан, якія працавала ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы, каб выкрыць шэраг забойстваў.
18:50
Кранальная гісторыя пра Яна Паўла II ва ўспамінах ягоных найбліжэйшых працаўнікоў. Яны распавядаюць, што цешыла Папу, пра ягонае стаўленне да палякаў, а таксама пра цяжкую хваробу і змаганне з ёю.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), Ёанна Лінчук (Joanna Linczuk), 2005 г. , Польшча
19:50
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
20:30
Экспрэсія, боль і любоў. Naka ў Belsat Music Live 15
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна рок – гурт Naka на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай. У размове з Міраю Шульц яна паразважае, ці можа музыка паўплываць на развязанне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12 – гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму рускі рок для яе больш не з’яўляецца крыніцай натхнення. У праграме прагучаць песні Naka са скрайняга альбому Мая малітва, а таксама ранейшыя гіты.
21:15
Апошнімі гадамі па рынку наркотыкаў у Беларусі нанеслі моцны ўдар. Аднак пад раздачу трапілі сотні падлеткаў, якіх прызналі наркадылерамі і кінулі за краты на 6, 8, 12 гадоў. Ці справядліва даваць такія тэрміны за палову грама наркотыку? І кім выйдзе такі падлетак пасля 10 гадоў за кратамі?..
22:05
Гэты вечар 14 лютага абяцае быць адмысловым у бровары “Рамантык”. Усе сталы замоўленыя, праца ў кухні ў самым разгары. Як раптам з’яўляецца былы каханак уласніцы бровару і прапаноўвае ёй з’ехаць у гэтую ж ноч у Буэнас – Айрэс. Нечаканы візіт – толькі пачатак вечара, у які перад гледачом раскрываецца цэлы калейдаскоп кахання. Тут і малады памочнік кухара, закаханы ў практыкантку, і баязлівы навуковец у чаканні першага спаткання, і сужэнства ў крызісе стасункаў. Побач з усім гэтым кіпіць рэстаранная праца – са спозненымі афіцыянтамі, раззлаванымі кухарамі і жаданнем атрымаць яшчэ адзін Кухарскі каўпак. Стужка для тых, хто цікавіцца не толькі каханнем, але і гастраноміяй.
рэж. Жаэл Вангуброўк (Jol Vanhoebrouck), 2012 г. , Бельгія
У галоўных ролях: Сара дэ Роо (Sara De Roo), Аксэл Дасэлейрэ (Axel Daeseleire), Кун дэ Боў (Koen De Bouw), Барбара Сараф’ян (Barbara Sarafian), Філіп Пээтэрс (Filip Peeters), Воўтэр Гэндрыкс (Wouter Hendrickx).
00:40
Айцец Ежы Тамзіньскі – чалавек – легенда, адная з самых захапляльных постацяў Каталіцкага Касцёлу ў Польшчы. Браў удзел у Другім Ватыканскім саборы, сустракаўся з Папамі Рымскімі Піюсам XII, Янам XXIII, Паўлам VI, Янам Паўлам II і Бэнэдыктам XVI. Размаўляў з адным з найвядомейшых манахаў у свеце – святым айцом Піё. Народжаны ў 1918 г. , ён тройчы рабіўся прыёрам кляштару паўлінаў у Чэнстахове. Айцец распавядае пра драматычны лёс кляштара на Яснай Ґуры ў часе Другой сусветнай вайны і пасля яе, а таксама пра цяжкі час для Каталіцкага Касцёлу ў камуністычнай Польшчы.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), 2014 г. , Польшча
01:35
рэж. Зоя Катовіч, 2010 г. , Беларусь
Гэты фільм пра чалавека, які змяніў зброю польскага жаўнера на слова Божае. Праз словы і добрыя справы святар
Шаплевіч супрацівіўся аўтарытарнай савецкай машыне. Сярод мясцовых жыхароў ён па – ранейшаму застаецца ўзорам
маральнасці ў умовах лукашэкнкаўскай Беларусі.
02:00
Глядзі таксама
Каментары