Schedule of day 2017/04/14


07:50
У Беларусі кожны год з’яўляецца дзесяткі вынаходніцтваў. Але адзінкі з іх трапляюць у кола агляду дзяржавы.
Негледзячы на тое, што беларускае заканадаўства дае магчымасці вынаходнікам прасоўваць свае прадукты, патрэбныя шмат каму вынаходніцтвы не даходзяць да патэнцыйных спажывальнікаў.
10:20
рэж. Гжэгаж Лінкоўскі (Grzegorz Linkowski), 2005 г. , Польшча
“Гэта адзінае месца, па – за небам, дзе я цяпер хацеў бы быць”. Гэтыя словы, напісаныя ў канцлагеры Майданэк, належаць грэка – каталіцкаму святару, які да смерці быў верны духоўнаму пакліканню. Амяльян Коўч, украінскі святар родам з Гуцульшчыны, да апошніх дзён жыцця спавядаў і прычашчаў вязняў канцлагеру. Памёр айцец Амяльян Коўч у сакавіку 1944 года. У 1999 Габрэйская рада Украіны прысвоіла яму званне “Праведнік Украіны”. Жыццё, дзейнасць і пакутніцкая смерць айца Каўча далі надзвычайны шанец для паяднання трох розных культурных тоеснасцяў: візантыйскай, лацінскай ды юдэйскай. Доўгі час імя айца Амяльяна Каўча не было шырока вядомае, да моманту, пакуль Папа Ян Павал ІІ не абвесціў яго богаславёным Каталіцкай царквы.
12:45
У Беларусі кожны год з’яўляецца дзесяткі вынаходніцтваў. Але адзінкі з іх трапляюць у кола агляду дзяржавы.
Негледзячы на тое, што беларускае заканадаўства дае магчымасці вынаходнікам прасоўваць свае прадукты, патрэбныя шмат каму вынаходніцтвы не даходзяць да патэнцыйных спажывальнікаў.
15:10
рэж. Ежы Каваляровіч (Jerzy Kawalerowicz), 2002 г. , Польшча: 1 серыя
Экранізацыя раману Нобелеўскага лаўрэата Гэнрыка Сянкевіча.
60 – ыя гады новай эры. Рымская імперыя распасціраецца ад Паўночнай Афрыкі, праз краіны Міжземнамор’я ажно да Брытаніі. Паўночную мяжу вызначаюць рэкі Дунай і Рэйн. А за ёй – ваяўнічае племя лігаў, князь якога аддаў рымлянам сваю дачку ў якасці зарукі, што не парушыць межаў імперыі. У Рыме пануе жорсткі і разбэшчаны імператар Нэрон. Да прыдворнага эстэта і сябра імператара, Пэтроніюса, прыходзіць пляменнік, Вініцыюс. Ён шукае спосабу, як здабыць сваю каханую, князёўну Ліґію. Дзяўчыну прывозяць у імператарскі палац. Ліґія даведваецца, што Нэрон абяцаў яе Вініцыю, і з дапамогаю сяброў уцякае.
17:25
Для каго сёлетні Дзень Волі і стаўся святам, дык гэта, бадай, для сілавікоў. Змушаныя стрымлівацца яшчэ ад моманту адмены заходніх санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ў лютым мінулага года, 25 сакавіка сёлета сілавікі зладзілі сабе Дзень вольнасці ад якіх – колечы законаў ды маралі. Брутальныя затрыманні сотняў мірных грамадзянаў, як пратэстоўцаў, гэтак і выпадковых мінакоў, а таксама дэманстрацыя найноўшага ўзбраення і тэхнікі, прымеркаванай для здушэння якога – колечы іншадумства сведчаць толькі пра адно: злачынцы ў форме, а таксама іх памагатыя ў цывільным абсалютна не баяліся пакарання. Вось толькі ў чым прычына гэткай смеласці тут меркаванні экспертаў разыходзяцца: ці то Лукашэнка дазволіў чыніць беззаконне, ці то наадварот сілавікі, адчуўшы ўласную моц, пачынаюць дзейнічаць, не азіраючыся на кіраўніка краіны.
18:55
Адзін з самых прыгожых і найлепей захаваных касцёлаў у Беларусі быў часткай буйнога езуіцкага комплексу, паўсталага ў цэнтры Гародні ў 17 18 ст. Акрамя касцёла, захавалася аптэка канца 17 ст. , будынак калегіума, дзе зараз самая жорсткая турма ў Беларусі. Касцёл ў імя святога Францішка Ксаверыя слаўны сваёй аздобай: шэдэўральнымі алтарамі і ажным з найстарэйшых у Еўропе дзеючых гадзіннікаў, які паходзіць з 16 ст.
19:10
У адказ на акцыі пратэсту рэжым Лукашэнкі кідае змагароў за свабоду і незалежнасць краіны ў турмы. Гэтак у час ягонага прэзідэнцтва толькі ў турме на завулку Акрэсціна былі ў зняволенні тысячы ўдзельнікаў апазіцыйнага дэмакратычнага руху. Туды ў 2006 г. напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў цягам аднаго тыдня прэвентыўна пасадзілі 1760 чалавек. І калі праз некалькі дзён намётавы лагер пратэсту разагналі ды аўтазакі з новаю партыяй людзей скіраваліся да вязніцы, там ужо не было месцаў. Праз Акрэсціна прайшла моладзь, а таксама шмат хто з выбітных людзей мастацтва, навукі, літаратуры. Ля гэтай турмы адбыліся сотні пікетаў з патрабаваннем выпусціць зняволеных, ля яе сценаў пад бел – чырвона – белымі сцягамі і воклічамі “Жыве Беларусь!” сустракалі вызваленых вязняў. Турма ж на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе звычайна да суду трымаюць сур’ёзных крымінальных злачынцаў, яшчэ з часоў антырасейскіх паўстанняў 1831 і 1863 гг. здабыла славу палітычнага астрогу. У найноўшы час праз яе прайшлі самыя небяспечныя з гледзішча рэжыму яго апаненты: прэм’ер – міністр Міхаіл Чыгір і прафесар Юрый Хадыка, міністр Васіль Лявонаў ды надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Міхаіл Марыніч, мастак Рыгор Кійко і бізнесовец Андрэй Клімаў, марскі афіцэр Валер Шчукін і студэнт Андрэй Кім… Паводле крымінальных справаў сядзелі апазіцыйныя лідары і ў турмах Віцебску, Глыбокага, Шклова, Полацку. У Беларусі свабоднай думцы ды сумленню заўсёды знаходзіцца месца за кратамі і калючым дротам. Сведкі – Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Наста Дашкевіч, Мікіта Ліхавід.
22:05
Айцец Ежы Тамзіньскі – чалавек – легенда, адная з самых захапляльных постацяў Каталіцкага Касцёлу ў Польшчы. Браў удзел у Другім Ватыканскім саборы, сустракаўся з Папамі Рымскімі Піюсам XII, Янам XXIII, Паўлам VI, Янам Паўлам II і Бэнэдыктам XVI. Размаўляў з адным з найвядомейшых манахаў у свеце – святым айцом Піё. Народжаны ў 1918 г. , ён тройчы рабіўся прыёрам кляштару паўлінаў у Чэнстахове. Айцец распавядае пра драматычны лёс кляштара на Яснай Ґуры ў часе Другой сусветнай вайны і пасля яе, а таксама пра цяжкі час для Каталіцкага Касцёлу ў камуністычнай Польшчы.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), 2014 г. , Польшча
23:00
рэж. Юзэф Каміль Бжастоўскі (Józef Kamil Brzostowski), 2010 г. , Польшча
Стужку пра гісторыю Базілікі Дамавіны Гасподняе ў Ерусаліме знялі падчас велікодных святаў у 2010 годзе, калі ўсе хрысціянскія канфесіі адзначалі Вялікдзень адначасова.
23:40
“Містэрыя Божае пакуты” – самая вялікая выстава ў Еўропе. Містэрыя праводзіцца сёлета восьмы раз у Познанскай цытадэлі намаганнямі ордэну салезіянаў і асабіста Артура Пятроўскага, рэжысёра, сцэнарыста і аўтара ўсяе імпрэзы. “Містэрыя” доўжыцца 67 хвілінаў. Гэта поўнае драматычнасці захапляльнае відовішча пра смерць і ўваскрэсенне Ісуса Хрыста. У заключным сцэнах з’яўляецца пастаць святога айца Яна Паўла II, можна пачуць ягоны голас і фрагменты ягоных казанняў, дзе ён гаворыць, што мы павінны быць моцнымі. Першая “Містэрыя” адбылася ў Познані, на схілах цытадэлі, 3 красавіка 1998 г. Гэта стала важнаю рэлігійна – мастацкаю падзеяй не толькі для гораду. У відовішчы ўдзельнічалі не толькі жыхары Познані, сюды прыехалі з Ольштыну, Жэшава, Кельцаў, Варшавы, Вроцлава ды іншых месцаў краіны. Сёлета “Містэрыя” сабрала каля 100 тыс. гледачоў. Для відовішча рыхтуюцца вялікая інсцэнізацыя: святло, гук, дэкарацыі, музыка, харавыя спевы і манументальная сцэнаграфія. У кожным паказе ўдзельнічае каля 1000 чалавек, 300 актораў, 300 харцэраў і 300 – асабовы хор разам з сімфанічным аркестрам.
рэж. Артур Пётроўскі (Artur Piotrowski), 2007 г. , Польшча, ч. 1
23:55
“Містэрыя Божае пакуты” – самая вялікая выстава ў Еўропе. Містэрыя праводзіцца сёлета восьмы раз у Познанскай цытадэлі намаганнямі ордэну салезіянаў і асабіста Артура Пятроўскага, рэжысёра, сцэнарыста і аўтара ўсяе імпрэзы.
01:35
Глядзі таксама
Каментары