Schedule of day 2017/04/12


07:50
Спартовае заўзятарства – захапленне ці небяспечная забава? Хто яны: адмарозкі ці апантаныя патрыёты? Валярына Кустава сустрэлася з сапраўднымі беларускімі фанатамі і нават пабывала на матчы. Госць студыі – фанат, ґраўндгопэр Зміцер Міцкевіч.
10:10
рэж. Зоя Катовіч, 2008 г. , Польшча
Скрадзеная малітва – гэта старонка з Евангелля, якую вырвала галоўная гераіня фільму спадарыня Стася, каб удома маліцца за сваіх бацькоў. Сталася гэта ў 1930 – я гады ў сярэднявечным касцёле ў вёсцы Дарэва, што па – над Шчараю, недалёка ад Баранавічаў. На думку Стасі, менавіта гэтая падзея аднойчы і назаўсёды вызначыла ейны лёс, каханне і сямейнае шчасце. Гісторыя апаведзеная падчас супольнага з дачкою і ўнучкамі гатавання пасхі да Вялікадня 2008 года. Гісторыя жыцця побач з касцёлам.
10:55
рэж. Мар’ян Кіс (Marian Kiss), 2008 г. , Польшча – Нямеччына
Апошнія героі эпохі сацыялізму – лётчыкі – касманаўты СССР і яго саюзнікаў – былі сынамі пастухоў, трактарыстаў, шаўцоў. Блізкія да “простага люду”, дужыя, прамяністыя маладыя людзі за адную ноч ператвараліся ва ўлюбёнцаў мас. Вярнуўшыся з арбіты, яны атрымалі ўсе магчымыя пры сацыялізме прывілеі, але пасля ліквідацыі “жалезнае заслоны” такжа раптоўна зніклі з публічнае прасторы, як і з’явіліся. Усё, што дагэтуль звязвалася з сацыялістычным ладам, было пастаўлена пад сумнеў, у тым ліку і касмічныя дасягненні ды іхная роля заваёўнікаў космасу. Распачатая ў 1978 г. праграма “Інтэркосмас” мела на мэце прыхаваць расколіны сацыялістычнага братэрства, якія рабіліся ўсё больш заўважнымі. Праз 30 гадоў пасля таго, як “чырвоныя спэйсмэны” адзін па адным пачалі здабываць космас, яны апавядаюць, як склаўся іхны лёс пасля падзення камунізму. Нягледзячы на супольнае касмічнае мінулае, гісторыі герояў розняцца як дзень і ноч…
12:45
Спартовае заўзятарства – захапленне ці небяспечная забава? Хто яны: адмарозкі ці апантаныя патрыёты? Валярына Кустава сустрэлася з сапраўднымі беларускімі фанатамі і нават пабывала на матчы. Госць студыі – фанат, ґраўндгопэр Зміцер Міцкевіч.
15:00
рэж. Зоя Катовіч, 2008 г. , Польшча
Скрадзеная малітва – гэта старонка з Евангелля, якую вырвала галоўная гераіня фільму спадарыня Стася, каб удома маліцца за сваіх бацькоў. Сталася гэта ў 1930 – я гады ў сярэднявечным касцёле ў вёсцы Дарэва, што па – над Шчараю, недалёка ад Баранавічаў. На думку Стасі, менавіта гэтая падзея аднойчы і назаўсёды вызначыла ейны лёс, каханне і сямейнае шчасце. Гісторыя апаведзеная падчас супольнага з дачкою і ўнучкамі гатавання пасхі да Вялікадня 2008 года. Гісторыя жыцця побач з касцёлам.
15:45
Ліндэванґ – тыповая дацкая школа з некалькімі адмысловымі класамі. Палове дзяцей з гэтых класаў паставілі дыягназ “сіндром дэфіцыту ўвагі з гіперактыўнасцю”. Падчас эксперыменту, які доўжыцца некалькі месяцаў, дзеці не прымаюць лекаў, але практыкаванні, якія яны робяць, даюць сапраўды заўважныя вынікі.
рэж. Эрленд Мо (Erlend E. Mo), 2013 г. , Данія – Нарвегія
17:15
Калі паглядзець на мапу архітэктурных помнікаў Беларусі і змены на ёй, то нельга пазбавіцца ад адчування, што трывае нябачная вайна. Быццам нехта знішчае найбольш каштоўныя шэдэўры старажытнай архітэктуры Беларусі: палацы ды святыні, кляштары ды мемарыяльныя фальваркі. Калі высвятляць карані гэтае з’явы, то адразу ўбачым дзіру ў заканадаўстве, якое папросту не прадугледжвае аніякай адказнасці за руйнаванне помнікаў, што нібы пад аховаю дзяржавы. Грашовы інтарэс забудоўнікаў – сяброў Лукашэнкі – перамагае ўсе высілкі грамадскасці абараніць архітэктурную спадчыну. Па ўсёй краіне сумны лёс шэдэўраў дойлідства ёсць наступствам ваяўнічага дзікунства мясцовых уладаў, якія наўмысна руйнуюць нават даволі спраўныя будынкі, каб пасля перадаць за астаткавы кошт прыватніку, які ўжо не будзе ў стане нешта з гэтым зрабіць. Але і адказнасць – нават тэарэтычная – з мясцовых уладаў здымаецца. Гэтыя мясцовыя гаспадары сыдуць, але і беларускі народ застанецца без уласнае памяці, што захоўваюць архітэктурныя шэдэўры, пакінутыя нашымі продкамі.
19:05
На баку таго, хто корміць: мінакі пра тое, чые інтарэсы бароняцца праваахоўнымі органамі. Ні па грыбы, ні па ягады: жыхары вёскі Люсіна на Ганцаўшчыне просяць захаваць іхны лес. На кароткім ланцужку: з працаўніком, які патрабаваў належнага заробку, не працягнулі кантракту. Крок за крокам да гуманізму: бадзяжную жывёлу будуць стэрылізаваць за бюджэтныя сродкі. Папулярнасць дапамагла: у Гомлі адстаялі філіял Веткаўскага музею.
21:25
Для каго сёлетні Дзень Волі і стаўся святам, дык гэта, бадай, для сілавікоў. Змушаныя стрымлівацца яшчэ ад моманту адмены заходніх санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ў лютым мінулага года, 25 сакавіка сёлета сілавікі зладзілі сабе Дзень вольнасці ад якіх – колечы законаў ды маралі. Брутальныя затрыманні сотняў мірных грамадзянаў, як пратэстоўцаў, гэтак і выпадковых мінакоў, а таксама дэманстрацыя найноўшага ўзбраення і тэхнікі, прымеркаванай для здушэння якога – колечы іншадумства сведчаць толькі пра адно: злачынцы ў форме, а таксама іх памагатыя ў цывільным абсалютна не баяліся пакарання. Вось толькі ў чым прычына гэткай смеласці тут меркаванні экспертаў разыходзяцца: ці то Лукашэнка дазволіў чыніць беззаконне, ці то наадварот сілавікі, адчуўшы ўласную моц, пачынаюць дзейнічаць, не азіраючыся на кіраўніка краіны.
22:00
рэж. Даньеле Вікары (Daniele Vicari), 2012 г. , Італія – Румынія – Францыя
21 ліпеня 2001 г. у Генуі падчас саміту “Вялікае васьмёркі” паліцыя жорстка збіла ды арыштавала дзясяткі мірных пратэстоўцаў, якіх працягвалі затым катаваць ужо ў паліцыйных участках. Пазней праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” назаве гэтыя падзеі найбольш грубым парушэннем правоў чалавека ў Заходняй Еўропе пасля Другое сусветнае вайны.
01:25
Глядзі таксама
Каментары