Schedule of day 2017/04/10


08:05
Дзяржава мае поўную манаполію на лекаванне ўсіх грамадзянаў Беларусі. Болей за тое, праз нашыя падаткі яна забавязаная лекаваць ці прынамсі ствараць магчымасць лекавацца самому. Як дамагчыся ад лекараў адэкватнага, слушнага дыягназу? Як атрымаць ад дзяржавы лекі, якія сапраўды дапамогуць, ці хаця б дазвол не купляць беларускіх?
08:35
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
09:40
Герой фільму – Мікалай Пракапюк з памежнай вёскі на Падляшшы. Нягледзячы на цяжкую хваробу (Мікалай страціў зрок) ён захаваў незвычайна лагоднае стаўленне да ўласнага жыцця і свету. Гэта ў яго пытаюцца парады суседзі, калі сутыкаюцца з праблемамі альбо любоўнымі расчараваннямі. Шчырыя прызнанні суправаджаюцца здымкамі Мікалая Несцяровіча краявідаў ракі Нарвы.
1993 г. , Польшча
10:10
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Жанчыны, якія працавалі ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, увесь гэты час не бачыліся, іхны лёс склаўся па – рознаму. Маладая маці Сьюзан асабліва часта згадвае тую пару, калі яны разам з сяброўкамі дапамагалі вайскоўцам перамагчы ворага. Шэраг забойстваў маладых дзяўчат у Лондане змушае Сьюзан згадаць пра свой талент дэшыфравальніцы кодаў, аднак адной ёй не ўдаецца выкрыць далейшых намераў забойцы. Дзеля гэтага яна ўрэшце пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы.
рэж. Эндзі Ды Эмані (Andy De Emmony), 2012 г. , Вялікая Брытанія
У ролях: Эна Максўэл Марцін (Anna Maxwell Martin), Рэйчэл Стэрлінґ (Rachael Stirling), Джулі Ґрэям (Julie Graham), Соўфі Рандл (Sophie Rundle).
12:20
Калі паглядзець на мапу архітэктурных помнікаў Беларусі і змены на ёй, то нельга пазбавіцца ад адчування, што трывае нябачная вайна. Быццам нехта знішчае найбольш каштоўныя шэдэўры старажытнай архітэктуры Беларусі: палацы ды святыні, кляштары ды мемарыяльныя фальваркі. Калі высвятляць карані гэтае з’явы, то адразу ўбачым дзіру ў заканадаўстве, якое папросту не прадугледжвае аніякай адказнасці за руйнаванне помнікаў, што нібы пад аховаю дзяржавы. Грашовы інтарэс забудоўнікаў – сяброў Лукашэнкі – перамагае ўсе высілкі грамадскасці абараніць архітэктурную спадчыну. Па ўсёй краіне сумны лёс шэдэўраў дойлідства ёсць наступствам ваяўнічага дзікунства мясцовых уладаў, якія наўмысна руйнуюць нават даволі спраўныя будынкі, каб пасля перадаць за астаткавы кошт прыватніку, які ўжо не будзе ў стане нешта з гэтым зрабіць. Але і адказнасць – нават тэарэтычная – з мясцовых уладаў здымаецца. Гэтыя мясцовыя гаспадары сыдуць, але і беларускі народ застанецца без уласнае памяці, што захоўваюць архітэктурныя шэдэўры, пакінутыя нашымі продкамі.
13:10
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
13:45
Стужка балгарска – грэцкай вытворчасці атрымала шэраг міжнародных узнагародаў, у тым ліку прыз Еўрапейскага парламенту, прызы на фестывалях у Варшаве, Тэсалёніках, Сан – Сэбаст’яне. Аб праблемах, адлюстраваных у стужцы, Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з пісьменнікам Сяргеем Дубаўцом.
14:00
Настаўніца з правінцыйнага балгарскага мястэчка апынулася ў безвыходнай фінансавай сітуацыі. Яна ў адчаі шукае выйсця, спрабуючы пазбегнуць кампрамісу, не пераступіць маральных прынцыпаў, паводле якіх жыве і якія выхоўвае ў сваіх вучняў. Аднак сітуацыя скіроўвае яе на злачынства.
рэж. Крыстына Грозэва (Кристина Грозева), Пэтар Вылчанаў (Петър Вълчанов), 2016 г. , Балгарыя – Грэцыя
15:50
Быць праўдзівым і справядлівым не зважаючы ні на што. Для людзей гэтай прафэсіі такі прынцып, здавалася б, мусіць быць абавязковым і неад’емным. Аднак у рэчаіснасці звычайна далёка не так. Пракурор Галоўнай вайсковай пракуратуры Расеі Анатолій Яблакаў з 1990 г. увайшоў у групу, якая расследавала катынскую справу, а ў 1994 – ым ачоліў следства. Ён прызнаў фальшыўкаю матэрыялы адмысловай савецкай камісіі, якая ў 1944 г. расследавала расстрэл польскіх афіцэраў у Катынскім лесе. Асабістая мужнасць і сумленнасць пракурора Яблакава праявілася і ў тым, што вінаватымі ў забойстве ў 1940 г. тысячаў польскіх грамадзянаў ён прызнаў Іосіфа Сталіна і найвышэйшае кіраўніцтва СССР, чаго ніяк не хочуць прызнаваць нават некаторыя прадстаўнікі ўлады сучаснай Расеі.
16:45
Якою была ўсходняя палітыка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ў 2005 – 2010 гг.? Абапіраючыся на архіўныя матэрыялы і выказванні прэзідэнта, аўтары прэзентуюць тагачасную стратэгію польскае замежнае палітыкі. Лідары краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы згадваюць польскага прэзідэнта, які загінуў у 2010 г. у авіякатастрофе каля Смаленску разам з яшчэ 95 асобамі.
рэж. Кшыштаф Новак (Krzysztof Nowak), Ярослаў Рыбіцкі (Jarosław Rybicki), 2016 г. , Польшча
17:40
19 сакавіка 2006 г. у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. А з 20 да 24 сакавіка на знак пратэсту супраць сфальшаваных вынікаў на Кастрычніцкай плошчы ўсталявалі народны намётавы лагер. Некалькі сотняў адважных людзей правялі чатыры ночы ды тры дні ў намётах пад бел – чырвона – белымі сцягамі, на заледзянелым бруку, у атачэнні спецназу, міліцыі ды пад знявагамі адмыслова прывезеных “ветэранаў”. Лагер жорстка здушылі спецсілы. Сотні чалавек былі збітыя і кінутыя ў турмы. А на наступны дзень, 25 сакавіка, на Дзень Волі ў цэнтры Менску адбыліся моцныя сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыяй і войскам. Пасля шматтысячнага мітынгу ў Парку імя Янкі Купалы на заклік Аляксандра Казуліна людзі рушылі да турмы на Акрэсціна вызваляць арыштаваных напярэдадні людзей. Быў спынены рух транспарту, прагучалі выбухі, некалькі соцень амапаўцаў збівалі дэманстрантаў. Шмат збітых людзей ляжала на зямлі. Пачаўся масавы хапун. Сведкі – Зміцер Дашкевіч і Любоў Лунёва.
18:55
З яго імем звязаны выключны і непаўторны факт нашай гісторыі: паўстагоддзя на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага не было войнаў. З яго імем звязаны пачатак беларускага парламентарызму і першыя спробы кадыфікацыі айчыннага права. Між тым, вялікакняскі сталец ён заняў, маючы толькі 13 гадоў.
19:05
Кошт нерухомасці ўпаў: як гэта закране звычайных людзей? Што такое адукацыйная франшыза, і каму яна можа быць карысная? Пашкоджанне на вытворчасці: што належыць пацярпеламу, і як гэтага дамагацца?
21:25
Адзін з самых прыгожых і найлепей захаваных касцёлаў у Беларусі быў часткай буйнога езуіцкага комплексу, паўсталага ў цэнтры Гародні ў 17 18 ст. Акрамя касцёла, захавалася аптэка канца 17 ст. , будынак калегіума, дзе зараз самая жорсткая турма ў Беларусі. Касцёл ў імя святога Францішка Ксаверыя слаўны сваёй аздобай: шэдэўральнымі алтарамі і ажным з найстарэйшых у Еўропе дзеючых гадзіннікаў, які паходзіць з 16 ст.
21:45
Стужка балгарска – грэцкай вытворчасці атрымала шэраг міжнародных узнагародаў, у тым ліку прыз Еўрапейскага парламенту, прызы на фестывалях у Варшаве, Тэсалёніках, Сан – Сэбаст’яне. Аб праблемах, адлюстраваных у стужцы, Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з пісьменнікам Сяргеем Дубаўцом.
22:00
Настаўніца з правінцыйнага балгарскага мястэчка апынулася ў безвыходнай фінансавай сітуацыі. Яна ў адчаі шукае выйсця, спрабуючы пазбегнуць кампрамісу, не пераступіць маральных прынцыпаў, паводле якіх жыве і якія выхоўвае ў сваіх вучняў. Аднак сітуацыя скіроўвае яе на злачынства.
рэж. Крыстына Грозэва (Кристина Грозева), Пэтар Вылчанаў (Петър Вълчанов), 2016 г. , Балгарыя – Грэцыя
01:10
Глядзі таксама
Каментары