Schedule of day 2017/04/09


09:20
У Беларусі больш за паўтысячы векавітаў – людзей, якім больш за 100 гадоў. Як ім удалося дасягнуць такога ўзросту, пераадольваючы цяжкасці ды выпрабаванні ХХ стагоддзя, і што ўзгадваецца напрыканцы жыцця – даведаемся ў іх самых.
09:40
19 сакавіка 2006 г. у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. А з 20 да 24 сакавіка на знак пратэсту супраць сфальшаваных вынікаў на Кастрычніцкай плошчы ўсталявалі народны намётавы лагер. Некалькі сотняў адважных людзей правялі чатыры ночы ды тры дні ў намётах пад бел – чырвона – белымі сцягамі, на заледзянелым бруку, у атачэнні спецназу, міліцыі ды пад знявагамі адмыслова прывезеных “ветэранаў”. Лагер жорстка здушылі спецсілы. Сотні чалавек былі збітыя і кінутыя ў турмы. А на наступны дзень, 25 сакавіка, на Дзень Волі ў цэнтры Менску адбыліся моцныя сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыяй і войскам. Пасля шматтысячнага мітынгу ў Парку імя Янкі Купалы на заклік Аляксандра Казуліна людзі рушылі да турмы на Акрэсціна вызваляць арыштаваных напярэдадні людзей. Быў спынены рух транспарту, прагучалі выбухі, некалькі соцень амапаўцаў збівалі дэманстрантаў. Шмат збітых людзей ляжала на зямлі. Пачаўся масавы хапун. Сведкі – Зміцер Дашкевіч і Любоў Лунёва.
09:55
Што рабіць вернікам вёскі, у якой няма царквы? Знос ці рэстаўрацыя: унікальны гістарычны будынак чакае гаспадара. Дзе месціцца адзіны ў краіне сонечны гадзіннік?
Падзеі вашага гораду, якіх не паказвае мясцовае тэлебачанне – занадта праўдзівыя? Калі вы ведаеце гісторыю, якую мусяць пачуць усе, падзяліцеся з намі, і вы ўбачыце яе ў штотыднёвай перадачы рэпарцёраў “Белсату”.
10:30
Аналітычная праграма журналістаў радыё Свабода. Разам з гасцямі і запрошанымі экспертамі вядзецца дыскусія пра актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы мінулага тыдня. Журналісты закранаюць пытанні, важныя як для Беларусі, так і для ўсяго свету.
11:10
Запужаць любым чынам: гомельскай журналістцы Ларысе Шчыраковай пагражаюць пазбаўленнем бацькоўскіх правоў. Затрыманне ў жывым эфіры: як Максім Філіповіч з відэаблогераў ператварыўся ў народнага героя. Куды скіраваць мільёны: мінакі пра тое, як размеркаваць грошы ад падатку на ўтрыманства. Шалёныя лічыльнікі: жыхары слонімскага інтэрнату атрымалі велічэзныя рахункі за электрычнасць. У пошуках кампрамісу: мясцовыя жыхары маюць шанец вызначыць лёс мікрараёну Сосны.
11:30
Калі паглядзець на мапу архітэктурных помнікаў Беларусі і змены на ёй, то нельга пазбавіцца ад адчування, што трывае нябачная вайна. Быццам нехта знішчае найбольш каштоўныя шэдэўры старажытнай архітэктуры Беларусі: палацы ды святыні, кляштары ды мемарыяльныя фальваркі. Калі высвятляць карані гэтае з’явы, то адразу ўбачым дзіру ў заканадаўстве, якое папросту не прадугледжвае аніякай адказнасці за руйнаванне помнікаў, што нібы пад аховаю дзяржавы. Грашовы інтарэс забудоўнікаў – сяброў Лукашэнкі – перамагае ўсе высілкі грамадскасці абараніць архітэктурную спадчыну. Па ўсёй краіне сумны лёс шэдэўраў дойлідства ёсць наступствам ваяўнічага дзікунства мясцовых уладаў, якія наўмысна руйнуюць нават даволі спраўныя будынкі, каб пасля перадаць за астаткавы кошт прыватніку, які ўжо не будзе ў стане нешта з гэтым зрабіць. Але і адказнасць – нават тэарэтычная – з мясцовых уладаў здымаецца. Гэтыя мясцовыя гаспадары сыдуць, але і беларускі народ застанецца без уласнае памяці, што захоўваюць архітэктурныя шэдэўры, пакінутыя нашымі продкамі.
12:15
Дзяржава мае поўную манаполію на лекаванне ўсіх грамадзянаў Беларусі. Болей за тое, праз нашыя падаткі яна забавязаная лекаваць ці прынамсі ствараць магчымасць лекавацца самому. Як дамагчыся ад лекараў адэкватнага, слушнага дыягназу? Як атрымаць ад дзяржавы лекі, якія сапраўды дапамогуць, ці хаця б дазвол не купляць беларускіх?
12:50
Як жывуць нашчадкі славутых людзей? Ці насамрэч ім прасцей у жыцці, а вядомае прозвішча адчыняе шмат якія дзверы і дапамагае развязаць разнастайныя справы? Ці адпачывае прырода на нашчадках знакамітых беларусаў? Ці не напружвае іх слава бацькоў і абавязак адпавядаць? Госць “Прывату” – Міхась Міцкевіч, малодшы сын класіка беларускае літаратуры Якуба Коласа.
13:15
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live старэйшыны беларускай панк – рокавай сцэны, гурт Neuro Dubel. Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому На Марс!, а таксама анансуюць рэліз пад назвай Першы. Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску! Таксама Аляксандр Кулінковіч у размове з Мірай Шульц распавядзе, як ён ставіцца да неабходнасці быць публічнай асобаю ды якія плюсы і мінусы бачыць у актыўным карыстанні сацыяльнымі сеткамі.
13:45
Ліндэванґ – тыповая дацкая школа з некалькімі адмысловымі класамі. Палове дзяцей з гэтых класаў паставілі дыягназ “сіндром дэфіцыту ўвагі з гіперактыўнасцю”. Падчас эксперыменту, які доўжыцца некалькі месяцаў, дзеці не прымаюць лекаў, але практыкаванні, якія яны робяць, даюць сапраўды заўважныя вынікі.
рэж. Эрленд Мо (Erlend E. Mo), 2013 г. , Данія – Нарвегія
15:15
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Жанчыны, якія працавалі ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, увесь гэты час не бачыліся, іхны лёс склаўся па – рознаму. Маладая маці Сьюзан асабліва часта згадвае тую пару, калі яны разам з сяброўкамі дапамагалі вайскоўцам перамагчы ворага. Шэраг забойстваў маладых дзяўчат у Лондане змушае Сьюзан згадаць пра свой талент дэшыфравальніцы кодаў, аднак адной ёй не ўдаецца выкрыць далейшых намераў забойцы. Дзеля гэтага яна ўрэшце пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы.
рэж. Эндзі Ды Эмані (Andy De Emmony), 2012 г. , Вялікая Брытанія
У ролях: Эна Максўэл Марцін (Anna Maxwell Martin), Рэйчэл Стэрлінґ (Rachael Stirling), Джулі Ґрэям (Julie Graham), Соўфі Рандл (Sophie Rundle).
16:05
Малады музыка Тама закахаўся і нарэшце папрасіў рукі дзяўчыны. Пры знаёмстве з бацькамі каханай высвятляецца, што будучы цесць – у глыбокай дэпрэсіі праз страту бізнесу і ўшчэнт абрыдлае сямейнае жыццё. Тама пастанаўляе разварушыць яго, што выліваецца ў безадказныя прыгоды з пагулянкамі і дзеўкамі ды прыводзіць да разрыву абодвух з каханымі жанчынамі.
рэж. Антані Марсьяно (Anthony Marciano), 2013 г. , Францыя
У галоўных ролях: Ален Шаба (Alain Chabat), Макс Бубліль (Max Boublil), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain), Мэляні Бэрнье (Melanie Bernier).
19:25
Быць праўдзівым і справядлівым не зважаючы ні на што. Для людзей гэтай прафэсіі такі прынцып, здавалася б, мусіць быць абавязковым і неад’емным. Аднак у рэчаіснасці звычайна далёка не так. Пракурор Галоўнай вайсковай пракуратуры Расеі Анатолій Яблакаў з 1990 г. увайшоў у групу, якая расследавала катынскую справу, а ў 1994 – ым ачоліў следства. Ён прызнаў фальшыўкаю матэрыялы адмысловай савецкай камісіі, якая ў 1944 г. расследавала расстрэл польскіх афіцэраў у Катынскім лесе. Асабістая мужнасць і сумленнасць пракурора Яблакава праявілася і ў тым, што вінаватымі ў забойстве ў 1940 г. тысячаў польскіх грамадзянаў ён прызнаў Іосіфа Сталіна і найвышэйшае кіраўніцтва СССР, чаго ніяк не хочуць прызнаваць нават некаторыя прадстаўнікі ўлады сучаснай Расеі.
19:55
Якою была ўсходняя палітыка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ў 2005 – 2010 гг.? Абапіраючыся на архіўныя матэрыялы і выказванні прэзідэнта, аўтары прэзентуюць тагачасную стратэгію польскае замежнае палітыкі. Лідары краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы згадваюць польскага прэзідэнта, які загінуў у 2010 г. у авіякатастрофе каля Смаленску разам з яшчэ 95 асобамі.
рэж. Кшыштаф Новак (Krzysztof Nowak), Ярослаў Рыбіцкі (Jarosław Rybicki), 2016 г. , Польшча
21:15
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live старэйшыны беларускай панк – рокавай сцэны, гурт Neuro Dubel. Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому На Марс!, а таксама анансуюць рэліз пад назвай Першы. Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску! Таксама Аляксандр Кулінковіч у размове з Мірай Шульц распавядзе, як ён ставіцца да неабходнасці быць публічнай асобаю ды якія плюсы і мінусы бачыць у актыўным карыстанні сацыяльнымі сеткамі.
21:45
Стужка балгарска – грэцкай вытворчасці атрымала шэраг міжнародных узнагародаў, у тым ліку прыз Еўрапейскага парламенту, прызы на фестывалях у Варшаве, Тэсалёніках, Сан – Сэбаст’яне. Аб праблемах, адлюстраваных у стужцы, Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з пісьменнікам Сяргеем Дубаўцом.
21:55
Настаўніца з правінцыйнага балгарскага мястэчка апынулася ў безвыходнай фінансавай сітуацыі. Яна ў адчаі шукае выйсця, спрабуючы пазбегнуць кампрамісу, не пераступіць маральных прынцыпаў, паводле якіх жыве і якія выхоўвае ў сваіх вучняў. Аднак сітуацыя скіроўвае яе на злачынства.
рэж. Крыстына Грозэва (Кристина Грозева), Пэтар Вылчанаў (Петър Вълчанов), 2016 г. , Балгарыя – Грэцыя
23:45
Па Другой сусветнай вайне мінула дзевяць гадоў. Жанчыны, якія працавалі ў Брытанскай дэшыфравальнай службе ў маёнтку Блэтчлі – Парк, увесь гэты час не бачыліся, іхны лёс склаўся па – рознаму. Маладая маці Сьюзан асабліва часта згадвае тую пару, калі яны разам з сяброўкамі дапамагалі вайскоўцам перамагчы ворага. Шэраг забойстваў маладых дзяўчат у Лондане змушае Сьюзан згадаць пра свой талент дэшыфравальніцы кодаў, аднак адной ёй не ўдаецца выкрыць далейшых намераў забойцы. Дзеля гэтага яна ўрэшце пастанаўляе звярнуцца па дапамогу да сваіх колішніх сябровак са службы.
рэж. Эндзі Ды Эмані (Andy De Emmony), 2012 г. , Вялікая Брытанія
У ролях: Эна Максўэл Марцін (Anna Maxwell Martin), Рэйчэл Стэрлінґ (Rachael Stirling), Джулі Ґрэям (Julie Graham), Соўфі Рандл (Sophie Rundle).
01:25
рэж. Фарук Атыг (Farouk Atig), Ясін Бэнрабія (Yacine Benrabia), 2015 г. , Францыя
Вусцішныя кадры з сэрца агорнутай вайною Сірыі. Трэнаванне жанчын і дзяцей да бою, выраб бомбаў у хатніх умовах, самагубная атака джыгадыста, вяселле пад кананады абстрэлаў… Яшчэ ніколі камеры не былі гэтак блізка да груповак сірыйскіх джыгадыстаў – “жаўнераў Алаха”, што змагаюцца супраць войска Башара аль – Асада. Штодзённасць Сірыі, дзе за пяць гадоў бесперапыннага крывавага канфлікту загінулі не менш за 250 тысяч чалавек.
02:20
Глядзі таксама
Каментары