Schedule of day 2017/02/05


10:55
У кожнага свая праўда: у ганцавіцкім прытулку падлетак здзейсніў спробу суіцыду. Зацяжарыла – зрабілася ўтрыманкаю: падаткавікі ўпарта працягваюць дасылаць “лісты шчасця”. Мілая, але са стрыжнем: у рубрыцы “Партрэт праваабаронцы” – пра Людмілу Гразнову. Праца над памылкамі: якімі пастановамі ўладаў не задаволеныя грамадзяне? І не зносяць, і не рамантуюць: менскую кватэру заліло кіпенем.
11:20
За 2015 год беларусы вывезлі ў суседнюю Расею амаль мільярд долараў, каб набыць легкавыя аўтамабілі, пераважна ўжываныя. Гэта выклікала надзвычайную занепакоенасць беларускіх аўтадылерскіх арганізацыяў – яны наўпрост звярнуліся да ўладаў з просьбаю абмежаваць гэты адток народных грошай. Сеціва ж адлюстроўвае вельмі адмоўнае стаўленне беларусаў да неабходнасці набываць аўты ў айчынных дылераў за завышаныя кошты. У дыскусіі сутыкнуцца пазіцыі прадстаўнікоў дылерскіх арганізацыяў і тых, хто адстойвае сваё права на вольныя эканамічныя паводзіны.
12:00
19 снежня Беларусь развіталася з Леанідам Мараковым. На «саракавіну» смерці мы вырашылі прыгадаць даследчыка. Болей таго, прысвяціць памяці Маракова ўсё выданне.  Чаму? Можна было б доўга расказваць пра тое, што Леанід Маракоў за 20 год сваёй даследчыцкай дзейнасці выканаў абʼём працы цэлага Інстытута нацыянальнай памяці. І пра гэта сёння будзе ў размове ў студыі. Але сёння мы зробім праграму па іншай прычыне – абяцанне. Год таму мы паабяцалі Леаніду зрабіць дакументальны фільм паводле героя і гісторыі, якую ён адкапаў у архівах. Дзеля гэтага ён нам перадаў частку відэаінтэрвію з героям. Рэшту паабяцаў пасля таго, як будзе гатовы сцэнар. Але як заўсёды ў такіх выпадках, лёс падрыхтаваў нам іншы сюжэт, які закруціў і так няпростую гісторыю. Пра гэта і будзе асноўны рэпартаж выдання. Госці ў у студыі гісторыкі Ігар Кузняцоў і Ігар Мельнікаў.
12:35
Сёння паселішча Мір – у ценю знакамітага Мірскага замку. А яно найменей на стагоддзе старэйшае за замак і мае не менш цікавую гісторыю, адкрытую археолагамі. За некалькі гадоў раскопак тут знойдзеныя манетныя скарбы, рэшткі ратушы, брамаў, ганчарны горан і дом ганчара XVII ст.!
12:50
На пераломе 1980 – 90 – ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе. З 1988 – га ў Менску на беларускай мове выдавалася газета “Навіны БНФ”Адраджэньне”. У 1991 г. у Вільні адрадзілі легендарную газету пачатку ХХ ст.”Нашу Ніву”, галоўным рэдактарам якой стаўся Сяргей Дубавец. Першае беларускае прыватнае агенцтва навінаў – БелаПАН – стварылі напрыканцы 1991 г. Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў. У 2001 – ым паўстаў праект”Выбары ў Беларусі”. Улетку 2002 г. пачалі выдаваць інтэрнэт – газету”Белорусские новости”. Дзеля свабоды, для свабодных людзей і свабоднымі людзьмі рабілася і апазіцыйная газета 1990 – ых гадоў”Свабода”, заснаваная зноў жа Сяргеем Дубаўцом. У сярэдзіне 1990 – ых гг. набывае вялікую папулярнасць гістарычны часопіс”Спадчына”. А ўжо ў 1995 – 96 гг. рэжым Лукашэнкі пачынае здушэнне незалежнае прэсы. Сведкі Сяргей Дубавец, Алесь Ліпай, Алесь Дашчынскі.
13:10
Кожнаму з нас часам хочацца неяк расквеціць жыццё паспрабаваць нешта новае, праверыць сябе ў незвычайным. А ёсць людзі, якія робяць гэткае рэгулярна, часам нават гуляючы са смерцю. Госць студыі – джампэр – экстрэмал Мікола Гласоўскі. Таксама вы пабачыце сапраўдных руфэраў і дрыфтараў, даведаецеся, як рамантычна рызыкуюць яны.
13:35
Госцем пятага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна будзе гурт Стары Ольса – гонар і годнасць беларускай музыкі. Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучасным. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок – класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы, неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з канцэртамі за акіян. У адмысловым сюжэце Хрысціна Дарапей распавядзе, як зрабіць у Беларусі паспяховы краўдфандынгавы праект.
14:05
Агент Масаду маёр ізраільскай арміі Зээу Гур – Ар’е ў пачатку 1960 – х прыехаў у Егіпет, удаючы нямецкага камерсанта і былога афіцэра СС Вольфганга Леца, адмыслоўца ў гадаванні коней. Зухаваты немец ладзіў прыёмы, знаёміўся з егіпецкімі чыноўнікамі і вайскоўцамі і цешыўся з жыцця з усімі яго ўцехамі шампанскім, цыгарамі, прыгожымі жанчынамі, танцамі і музыкаі. Лец здабываў для Масаду надзвычай важныя звесткі, але яго бліскучыя поспехі мелі і зваротны бок.
16:30
Кранальная гісторыя прэм’ер – міністра Вялікай Брытаніі Марґарэт Тэтчэр – жанчыны, якая прабілася скрозь палавыя і класавыя перашкоды, каб быць пачутаю ў свеце, дзе дамінуюць мужчыны.
18:40
Чым адрозніваюцца хваробы ў дзяцей і дарослых? Ці варта прыцягваць дзяцей да аблівання халоднаю вадой і расцірання снегам? Чаму не варта збіваць дзіцяці тэмпературу, ніжэйшую за 38 градусаў? Гэтыя ды іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка адрасавалі вядомаму доктару, кандыдату медычных навук Андрэю Вітушку.
19:30
Гэта адная з самых трагічных старонак беларускай гісторыі, а разам з тым – адная з найменш вядомых. Гэта самая жахлівая вайна паводле колькасці людскіх стратаў для зямель Беларусі, у якой супраціўнікам была найбліжэйшая ўсходняя суседка – Расея. Сёння пра вайну 1654–1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў савецкай гістарычнай навуцы яе проста схавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз’яднанне Украіны і Беларусі з Расеяй. Але ці так было насамрэч? Вядомы беларускі гісторык Генадзь Сагановіч акрэсліў гэтую вайну як Невядомая. Яна сапраўды адбывалася паміж Рэччу Паспалітаю ды Маскоўскім царствам, але яе дзеянні адбываліся пераважна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, і найбольш пацярпелі менавіта беларускія землі: на іх знішчылі ці забралі ў маскоўскі палон амаль палову насельніцтва, амаль усе гарады і паселішчы сталі руінамі ці ператварыліся ў попел і друз. Рэч Паспалітая вытрывала ў той вайне, але пасля яе больш ніколі не здолела вярнуць сабе былую веліч.
20:10
Аўтары разам з навукоўцамі розных спецыяльнасцяў шукаюць сапраўднае месца нараджэння дынастыі Пястаў – першай польскай княскай і каралеўскай дынастыі.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2014 г. , Польшча
21:15
Госцем пятага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна будзе гурт Стары Ольса – гонар і годнасць беларускай музыкі. Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучасным. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок – класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы, неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з канцэртамі за акіян. У адмысловым сюжэце Хрысціна Дарапей распавядзе, як зрабіць у Беларусі паспяховы краўдфандынгавы праект.
21:40
Аб прычынах і прыродзе сучаснага тэрарызму ды пра свет пасля нападаў на ЗША 11 верасня 2001 г. у Кінаклубе Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з пісьменнікам, публіцыстам Сяргеем Дубаўцом.
00:55
рэж. Аляксей Шапараў (Олексій Шапарев), 2015 г. , Украіна
Падчас Еўрамайдану яны апынуліся па розныя бакі барыкадаў: адзін – афіцэр унутраных войскаў, іншыя – пратэстоўцы. Калі ж канфлікт перамясціўся на ўсход краіны, былыя праціўнікі апынуліся ў Нацыянальнай гвардыі. Розная, а часам канфліктная моладзь прайшла школу сапраўднага байца. Ці змогуць кадравыя вайскоўцы ды навабранцы, якія яшчэ ўчора былі “ворагамі”, зрабіцца камандаю, здольнай абараніць сваю краіну?
01:40
Глядзі таксама
Каментары