Schedule of day 2017/02/04


07:55
Сёння паселішча Мір – у ценю знакамітага Мірскага замку. А яно найменей на стагоддзе старэйшае за замак і мае не менш цікавую гісторыю, адкрытую археолагамі. За некалькі гадоў раскопак тут знойдзеныя манетныя скарбы, рэшткі ратушы, брамаў, ганчарны горан і дом ганчара XVII ст.!
08:10
На пераломе 1980 – 90 – ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе. З 1988 – га ў Менску на беларускай мове выдавалася газета “Навіны БНФ”Адраджэньне”. У 1991 г. у Вільні адрадзілі легендарную газету пачатку ХХ ст.”Нашу Ніву”, галоўным рэдактарам якой стаўся Сяргей Дубавец. Першае беларускае прыватнае агенцтва навінаў – БелаПАН – стварылі напрыканцы 1991 г. Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў. У 2001 – ым паўстаў праект”Выбары ў Беларусі”. Улетку 2002 г. пачалі выдаваць інтэрнэт – газету”Белорусские новости”. Дзеля свабоды, для свабодных людзей і свабоднымі людзьмі рабілася і апазіцыйная газета 1990 – ых гадоў”Свабода”, заснаваная зноў жа Сяргеем Дубаўцом. У сярэдзіне 1990 – ых гг. набывае вялікую папулярнасць гістарычны часопіс”Спадчына”. А ўжо ў 1995 – 96 гг. рэжым Лукашэнкі пачынае здушэнне незалежнае прэсы. Сведкі Сяргей Дубавец, Алесь Ліпай, Алесь Дашчынскі.
11:45
Зіма – час, калі на людзей нападае прастуда, грып ды іншыя зімовыя хваробы. Ці варта рабіць прышчэпкі ад грыпу? Якая прафілактыка найбольш эфектыўная? Што рабіць, каб не заразіцца ў калектыве, дзе нехта пачынае чхаць і кашляць? Гэтыя ды іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка адрасавалі вядомаму доктару, кандыдату медычных навук Андрэю Вітушку.
12:05
Колькі каштуе догляд за састарэлымі і ці разлічваць на дапамогу ад дзяржавы? Як працуе кветкавы бізнес узімку? Няякасныя харчы: як спагнаць кампенсацыю?
12:30
Старога кантыненту чакаюць яшчэ прынамсі тры важныя падзеі, якія могуць паспрыяць далейшай дэзынтэграцыі міждзяржаўнага хаўрусу: парламенцкія выбары ў Нідэрландах і Нямеччыне ды прэзідэнцкія ў Францыі. Паўсюль сурʼёзныя шанцы на перамогу маюць ультраправыя кансерватары і папулісты, якія выступаюць за адасабленне сваіх краінаў ад суседзяў па ЕЗ. Пра магчымасць рэферэндумаў аб выйсці з Еўразвязу гавораць палітыкі і іншых дзяржаваў – чальцоў абʼяднання. Пра магчымы развал ЕЗ не ўстрымаўся выказацца нават новы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Дык ці вытрывае Еўропа гэткае выпрабаванне на трываласць уласных межаў ды агульных каштоўнасцяў? З усё большаю трывогаю даводзіцца назіраць за працэсамі з-за заходняе мяжы і нам, беларусам асабліва на тле ўсё больш агрэсіўнай вонкавай палітыкі суседзяў з-за мяжы ўсходняй. Ці застанецца для нас альтэрнатыва навязлівым абдымкам з Крамлём? Калі захаваецца абʼяднаная Еўропа, будзе жыць і Беларусь.
13:35
Няўдалая спроба путчу ў жніўні 1991 г. сталася прэлюдыяй канца савецкага рэжыму. СССР неўзабаве распаўся, і трыкалор узняўся над Крамлём. Калі дзяржаўныя тэле – і радыёстанцыі транслявалі “Лебядзінае возера”, а натоўпы пратэстоўцаў збіраліся каля Белага дому ў Маскве, каб бараніць штаб – кватэру дэмакратычнай апазіцыі, у Ленінградзе тысячы разгубленых, усхваляваных людзей таксама выйшлі на вуліцы, каб зрабіцца часткаю падзеі, якая, здавалася, мусіла была змяніць іхны лёс. Праз чвэрць стагоддзя рэжысёр звяртаецца да падзеі, якая ўвайшла ў сучасную еўрапейскую гісторыю як момант “нараджэння расейскай дэмакратыі”. Што ж насамрэч адбылося ў жніўні 91 – га? Што за сіла кіравала натоўпамі на Дварцовай пляцы ў Ленінградзе? Хто гэтыя людзі, якія глядзяць у камеру: пераможцы ці ахвяры?
рэж. Сяргей Лазніца, 2015 г. , Нідэрланды – Бельгія
16:25
Юры Каскоўскі і Вікторыя Літвінка нарадзіліся невідушчымі. З нядаўняга часу яны парафіяне гэтае царквы, на службу іх прывозіць паслушнік. Тут дапамагаюць адаптавацца ў святыні, вывучыць асновы праваслаўнае веры. Святло пранікае скрозь вітражы, што дапамагае выключыць непажаданае ўздзеянне на сятчатку вока. Цяжкія падсвечнікі не замінаюць пры хадзе з кіем, а перашкоды ў выглядзе парогаў і калонаў мінімізаваныя. Сляпыя ў сваім штодзённым жыцці мала з кім кантактуюць, шмат хто не можа самарэалізавацца. Але сярод іх нямала таленавітых і адораных. Праз невідушчасць у іх развіты слых, яны выдатныя спевакі і музыкі. Рэпартаж пра дзіўна добрых людзей, якіх цяпер мала. Яны не скардзяцца на свой лёс і дзякуюць Богу за тое, што з’явіліся на свет. Новы і цалкам незнаёмы відушчым людзям свет.
рэж. Яўген Шапчыц, 2016 г. , Беларусь
18:25
Агент Масаду маёр ізраільскай арміі Зээу Гур – Ар’е ў пачатку 1960 – х прыехаў у Егіпет, удаючы нямецкага камерсанта і былога афіцэра СС Вольфганга Леца, адмыслоўца ў гадаванні коней. Зухаваты немец ладзіў прыёмы, знаёміўся з егіпецкімі чыноўнікамі і вайскоўцамі і цешыўся з жыцця з усімі яго ўцехамі шампанскім, цыгарамі, прыгожымі жанчынамі, танцамі і музыкаі. Лец здабываў для Масаду надзвычай важныя звесткі, але яго бліскучыя поспехі мелі і зваротны бок.
20:30
Госцем пятага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна будзе гурт Стары Ольса – гонар і годнасць беларускай музыкі. Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучасным. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок – класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы, неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з канцэртамі за акіян. У адмысловым сюжэце Хрысціна Дарапей распавядзе, як зрабіць у Беларусі паспяховы краўдфандынгавы праект.
21:15
За 2015 год беларусы вывезлі ў суседнюю Расею амаль мільярд долараў, каб набыць легкавыя аўтамабілі, пераважна ўжываныя. Гэта выклікала надзвычайную занепакоенасць беларускіх аўтадылерскіх арганізацыяў – яны наўпрост звярнуліся да ўладаў з просьбаю абмежаваць гэты адток народных грошай. Сеціва ж адлюстроўвае вельмі адмоўнае стаўленне беларусаў да неабходнасці набываць аўты ў айчынных дылераў за завышаныя кошты. У дыскусіі сутыкнуцца пазіцыі прадстаўнікоў дылерскіх арганізацыяў і тых, хто адстойвае сваё права на вольныя эканамічныя паводзіны.
22:00
Кранальная гісторыя прэм’ер – міністра Вялікай Брытаніі Марґарэт Тэтчэр – жанчыны, якая прабілася скрозь палавыя і класавыя перашкоды, каб быць пачутаю ў свеце, дзе дамінуюць мужчыны.
00:40
Няўдалая спроба путчу ў жніўні 1991 г. сталася прэлюдыяй канца савецкага рэжыму. СССР неўзабаве распаўся, і трыкалор узняўся над Крамлём. Калі дзяржаўныя тэле – і радыёстанцыі транслявалі “Лебядзінае возера”, а натоўпы пратэстоўцаў збіраліся каля Белага дому ў Маскве, каб бараніць штаб – кватэру дэмакратычнай апазіцыі, у Ленінградзе тысячы разгубленых, усхваляваных людзей таксама выйшлі на вуліцы, каб зрабіцца часткаю падзеі, якая, здавалася, мусіла была змяніць іхны лёс. Праз чвэрць стагоддзя рэжысёр звяртаецца да падзеі, якая ўвайшла ў сучасную еўрапейскую гісторыю як момант “нараджэння расейскай дэмакратыі”. Што ж насамрэч адбылося ў жніўні 91 – га? Што за сіла кіравала натоўпамі на Дварцовай пляцы ў Ленінградзе? Хто гэтыя людзі, якія глядзяць у камеру: пераможцы ці ахвяры?
рэж. Сяргей Лазніца, 2015 г. , Нідэрланды – Бельгія
02:30
Глядзі таксама
Каментары